№ 5. Вялікдзень, красавік 1957 Год 3.


БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ
СЬВЯШЧЭННЫ САБОР ЕПІСКАПАЎ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЧУЖЫНЕ

Да ўсечэснога Духавенства, прэпадобнага Манаства й усіх багалюбівых вернікаў нашых на выгнаньні й удома прабываючых
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
ХРЫСТОС УВАСКРОС!

„ХРЫСТОС УВАСКРОС, сьмерць паканаў,
і памершых з грабоў падняў: людзі весялецеся!" 
(Вялікодны Сьціх).

УЛЮБЛЕНЫЯ Й ДАРАГІЯ БРАТЫ Й СЁСТРЫ!

Многа ўжо вякоў, а поўначы, раздаецца па ўсей зямлі таямнічая, радасная вестка: ХРЫСТОС УВАСКРОС! Адкуль паходзіць яна? Яна паходзіць з самага Неба. Яе прыносяць нам нябесныя Пасланцы Ангелы, якія апавясьцілі Жонам Міраносіцам: „Што вы шукаеце жывога між памершымі? Яго няма тут: ЁН УВАСКРОС!" (Лк.. 24, 5-6).
Вялікая радасьць на Небе й на зямлі! З году ў год яна пачынаецца на Небе сьпевам Ангелаў і Праведнікаў, памалу прыбліжаецца да нас, і мы злучаемся з хорам іх і натхнёна пяем: ХРЫСТОС УВАСКРОС зь мертвых, сьмерцю сьмерць паканаў, і тым што ў грабох, жыцьцё дараваў!
I разам з гэтым сьпевам хвалі новага, сьветлага, радаснага жыцьця ўліваюцца ў душы й сэрцы нашыя й абнаўляюць іх. Мы, слабыя й немачныя, пад уплывам перамогі Уваскрасеньня Хрыстовага, перараджаемся, стаем "новым стварэньнем", уваходзім у супольнасьць з Ангеламі сьвятымі! На крыльлях Вялікоднае радасьці мы падымаемся на такія духовыя вышыні, дзе ўжо няма ані гневу, ані варожасьці, ані зайздрасьці, ані крыўды. Мы ўжо запраўды Браты й Сёстры, двеці Божыя, брацтва Хрыстовае!
I ў гэты радасны мамэнт душы нашыя забываюцца аб усім зямным, бо яны пабачылі Уваскросшага Тварца сваяго, Спаса нашага, у славе Яго! I яны ўжо ня могуць паўстрымаць радасьці свае, яны сьпяшаць падзяліцца ёю з другімі, каб усе радаваліся й весяліліся! Бо-ж у гэты слаўны мамэнт для душаў нашых адчыняюцца дзьверы Раю, і яны ўжо бачаць красу яго! I ў захапленьні мы абыймаем адзін аднаго, навет ворага, і натхнёна ўсклікаем: ХРЫСТОС УВАСКРОС! Так Ласка Божая прасьвятляе душы нашыя, і мы хоць раз на год спаўняем Запаведзь Спасіцеля нашага: „Палюбі Госпада Бога тваяго больш за ўсё, і бліжняга сваяго, як самога сябе" (Мц. 22:37, 39).
I гэтая веліч Уваскрасеньня, нашага Вялікага Дня, як Любоў і Ласка Айца нашага Нябеснага, цудоўным дыханьнем вясны пашыраецца па ўсей зямлі. Некалі нашыя пабожныя продкі ўсе разам раскашавалі на гэтым балю-Вячэры Спасіцеля нашага ў оваей любай Краіне, праз некалькі дзён усею грамадою радаваліся й весяліліся, абыймаліся й натхнёна віталі: ХРЫСТОС ЎВАСКРОС! — ЗАПРАЎДЫ УВАСКРОС! I нясьліся па вёсках, сёлах і мястэчках мілыя Богу й людзям цудоўныя Вялікодныя песьні! „Сам Хрыстос па зямлі хадзіў", пяялі яны, і запраўды Сам Хрыстос быў сярод іх, дзяцей Сваіх!
А цяпер? Любыя Браты й Сёстры! I цяпер Ён з намі. I цяпер Ён багаслаўляе нас Сьвятлом Свайго Уваскраееньня. Ён дараваў нам нашую сьв. БАПЦаркву, якая амаль па ўсіх краінах вольнага сьвету цешыць і радуе душы нашыя, узмацняе, натхняе, надзеяй напаўняе, злучае нас зь Ім і дабравесьціць: ХРЫСТОС УВАСКРОС! I адпавядаюць нам нашыя пакутнікі ўсюды: удома, на катаргах і высылках: ЗАПРАЎДЫ ЎВАСКРОС! Запраўды цемру, зло й самую сьмерць перамог і нам жыцьцё вечнае дараваў! Таму гэтае дыханьне Нябеснае Вясны весьціць нам усім, што зьбліжаецца й нашая Беларуская Вясна, нашае Вызваленьне. Бо Сьвятло Вялікага Дня зьзяе й у цемры паняволенае Беларусі, на катаргах і высылках, і: „Ніякая цемра ня можа агарнуць яго'" (Іо.І, 5). Бо ХРЫСТОС УВАСКРОС! Уваскрэсьне й нашая любая пакутніца Маці-Беларусь! Бо, ахінены Духам Сьвятым, прарок апавясьціў: „I Уваскрэсьне Бог, і рассьшлюцца ворагі Яго, і ўцякуць перад абліччам Ягоным усе, хто ненавідзіць Яго" (Пс. 69. 2).
Таму ўсе разам будзем прасіць Госпада нашага, каб Ён, Каторы перамог уладу шатана Оваім Уваскрасеньнем, з Ласкі Свае вызваліў ад яго нашых пакутуючых Братоў і Сёстраў. Каб неўзабаве настаў дзень, калі мы з усіх канцоў зямлі зьбярэмся разам зь імі, радасна абыймем іх і натхнёна прамовім: ХРЫСТОС УВАСКРОС! дарагія нашыя пакутнікі. Час вашага вызваленьня прыйшоў! Гэта нашая слаўная супольная Вялікодная радасьць! „Гэта дзень, што яго стварыў Гасподзь, будзем радавацца й весяліцца ў ім" (Вялікодны Сьціх).
Усечэсныя Айцы й увесь наш слаўны Народзе Беларускі! Зь Вераю й Надзеяй у сэрцах нашых вітаем вас з радасным і пераможным Сьвятам над Сьвятамі — УВАСКРАСЕНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ! Неўзабаве прамозіць Ангел: „Упаў, упаў Бабілён, места вялзнае, бо юрным віном блуду свайго напаіў усе народы" (Адкр. 14, 3), Так, упадзе блудніца, счэзьне, і ўстане з гробу ў красе й славе нашая любая Радзіма-Беларусь!
Таму, любыя дзеці нашыя, адкінем смутак і жаль, будзем радавацца й весяліцца, бо Хрыстос, Спас наш, ЗАПРАЎДЫ ЎВАСКРОС!
Ласка й Мір Госпада нашага Ісуса Хрыста, Любоў Бога й Айца, і Прычасьце Сьвятога Духа будуць з усімі вамі. АМІНЬ.

Сьмірэнны Архіепіскап СЕРГІЙ Глава Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы 
Сьмірэнны Архіепіскап ВАСІЛЬ Сакратар Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў БАПЦ на Чужыне 
Дана Году Божага 1957 месяца красавіка Аўстралія-Амэрыка.

_________________________________________________________________________________________


ЁН ЗАПРАЎДЫ ЎВАСКРОС!

Калі жаўнеры й слугі першасьвяшчэньніка ўзялі Ісуса Хрыста ў Гефсіманскім садзе, каб аддаць Яго ў рукі Ягоных ворагаў, вестка аб гэтым векапомным здарэньні маланкаю разняслася кругом. Балючым рэхам яна адбілася ў сэрцах усіх тых бедакоў, хворых, калекаў, абяздоленых і няшчасных, якіх Ён пацяшаў, навучаў, ад бедаў і грахоўнае сьмерці ратаваў.
Гэтая балючая навіна моцна ўдэрыла й у сэрцы суровых рымскіх жаўнераў, будзячы іхныя душы ад сну няверства да жыцьця вечнага. Яна пранікла навет у палацы вяльможаў, выклікала спаўчуцьцё і занепакаеньне навет у жонкі Пілата й просьбу яе: не чапай, не рабі зла гэтаму дзіўнаму, нявіннаму Чалавеку!
Аднак, найболей балюча перажывалі гэтую бяду перадусім масы звычайных людзей, душы якіх былі ўраджайнаю глебаю для Навукі Яго, тыя, што добра пазналі й палюбілі гэтага Боскага Пасланца, Каторы так прыгожа апавядаў ім аб Царстве Нябесным, аб жыцьці вечным, аб узаемнай любові й пашане, аб роўнасьці ўсіх людзей, дзяцей Божьгх. А сколькі цудаў Ён учыніў: на іх вачох храмыя пачалі хадзіць, сьляпыя бачыць, пракажоныя вяртацца да грамадаў сваіх, памершыя ўваскрасаць! А што цяпер? Хто ім паможа, хто пацешыць, уратуе? I стогн і лямант чуўся кругом.
Сумная вестка прыйшла й у адну ўбогую хатку беднае сямейкі. Тут таксама добра ведалі й любілі Іеуса Хрыста, бо часта слухалі Ягонае Слова Божае. Галава сям'і, Бэн, быў у той час на рабоце. Ён цяжка працаваў на хлеб штодзённы для свае вялікае сям'і, носячы вялікія каменьні на мур палацу. Ягоная жонка, Сара, была ўдома, пляла кошыкі, аж увайшла суседка й перадала ёй навіну аб зьняволеньні іхнага любага Вучыцеля. Бедная Сара спачатку занямела ад болю, пасьля заламала рукі й горка заплакала. Калі суседка вьйшла, Сара з сумам пачала разважаць, як часта яна вадзіла сваіх дзетак да Яго ды як Ён зь любоўю клаў Свае рукі на іхныя галоўкі й багаслаўляў іх. I якраз цяпер нейкая слабасьць падкасіла ім ножкі, палажыла ў пасьцель. Худзенькія цельцы іх гарэлі як у вагні, усьцяж кідаліся на пасьцелі, етагналі. Гледзячы на іх, Сара шаптала: ах, Вучыцелю, Вучыцелю! што я цяпер буду рабіць бев Цябе? I якраз цяпер! О, гора, мае, гора! загаласіла яна. Каб хоць хутчэй прыйшоў муж, можа будзе лягчэй! 
Але, што гэта? Да яе хаты ідуць людзі й нешта нясуць на насілках. Хто гэта? і Сара ўпала на падлогу. На насілках ляжала акрываўленае цела Бэна. Вялікі камень упаў на яго, і засталіся толькі паламаныя косьці. Зьбегліся людзі й асабліва жанчьгаы загаласілі над нябожчыкам. Але Сара нічога ня чула. Урэшце яе паднялі й пасадзілі на лаве. Як праз густы туман яна глядзела й нічога ня бачыла, нікога не пазнавала. Неспадзяваная патройная бяда адабрала ў яе ўсякае пачуцьцё. Добрыя, спаўчуваючыя людзі як маглі пацяшалі яе, заапякаваліся хворымі дзяцьмі, нябожчыкам. Урэшце Сара пачала бачыць людзей, дзешто разумець. 
Калі пахавалі Бэна, і жанчьгаы разам з Сараю вярталіся з могілкаў, яны сустрэлі вялікі натоўп народу, які ішоў на Галгофу. Глянуўшы на яго, жанчыны ватрымаліся, і, раптам, з трывогаю зьбіліся ў грамадку. На перадзе, акружаны жаўнерамі, ішоў, угінаючыся пад цяжарам Крыжа, Ісус Хрыстос. 3 пад цярновага вянка капалі вялікія кроплі крьгаі. За Ім, абліваючыся сьлязамі, бязконца збедаваная, ішла Ягоная Маці Божая. Яна хіба зараз-жа бы ўпала, але Яе падтрымоўваў вучань Хрыста, сьв. Іоан. Зьдзічэлы, перакуплены фарысеямі, натоўп, які яшчэ пару дзён таму трыумфальна вітаў Ісуса Хрыста ў часе Ягонага ўваходу ў Ерусалім радасным: Осанна! і расьцілаў свае адзежы й галінкі пальмаў пад ногі Яго, цяпер насьмяхаў-ся й зьдзекаваўся над Ім, чым яшчэ болей павялічваў пакуты Ягоныя.
Жанчьгаы з Сараю абурана зашапталі між сабою. А Сара, глянуўшы на Ісуса Хрыста, уся затраслася, яе вочы напоўніліся сьлязамі. Яна выцягнула свае рукі да Яго й праз сьлёзы загаварыла: Вучыцелю, Вучыцелю імой, калі-б Ты быў з намі, ня было-б гэтага! I спаткаліся Ягоныя, поўныя цярпеньняў, добрыя вочы з вачамі яе, і Ён сказаў ёй тое, што яна ня раз чула ад Яго: Ня бойся, толькі веруй і маліся! Нявымоўны плач страсянуў ёю. Жанчьгаы сілаю падхапілі яе й павялі дамоў.
Доўга не магла яна апамятацца, але плач прынёс ёй палёгку й яна задрамала. Яна ня бачыла, як страшная цемра, сярод яснага дня абняла ўсё кругом. Раптам бліскучая маланка прарэзала цемру, вагнём абліла небасхіл, і раздаўся страшны ўдэр грому. Уздрыганула, застагнала зямля, затраслася хата. Грукат разбудзіў Сару. Яна ў страху ледзь-ледзь прашаптала: Божа, будзь міласьцівы да нас! і кінулася да дзяцей. Яна толькі пасьля даведалася, што ўсё гэта сталася ў мамэнт сьмерці Ісуса Хрыста на Крыжы ды што ворагі 
Ягоныя разьбегліся ў вялікім страху, а шмат людзей, у тым ліку й рымскі Сотнік, уверавалі ў Хрыста.
Поўныя гора й суму дні наступілі для Сары. Паволі яна мусіла брацца за работу, даглядаць дзяцей, якія ўсё яшчэ хварэлі, хоць здароўе іхнае й пачало папраўляцца. Гэта цешыла яе, але ўвачу стаяла новая бяда: запас ежы канчаўся, і яна з жахам думала аб тым, што прыдзецца хіба паміраць з голаду. Думка гэтая цяжкім каменем ціснула на яе сэрца, не давала супакою. Але, сярод гэтае свае бяды, яна ўспомніла на словы Яго: Ня бойся, толькі веруй і маліся!
I ў вялікім горы сваім яна апусьцілася на калені, і сваімі простымі, але з глыбіні душы выходзячымі славамі, пачала прасіць Айца Нябеснага паслаць ратунак ёй. Сьлёзы ручаямі абмывалі облічча яе, але яна ўсьцяж паўтарала: Божа, ратуй нас! Божа, ня дай загінуць!
I вось у дзень Уваскрасеньня Хрыстовага, калі яна, як звычайна, горача й сьлёзна малілася, ціха адчыніліся дзьверы хаткі й у сярэдзіну ўвайшоў чалавек. Сара навет не зьвярнула ўвагі на яго. Але ён ціха падыўшоў да яе, палажыў рукі на ейныя плечы, і прамовіў: ХРЫСТОС УВАСКРОС! Сара ўздрыганула, і, глянуўшы на прывітаўшага, закрычала ад страху, бо ў гэтым чалавеку яна пазнала свайго Бэна, якога пару дзён таму пахавалі! 
Ня бойся, мілая, сказаў ён: ХРЫСТОС УВАСКРОС, і многа памершых уваскрасіў, адным зь якіх ёсьць я сам. Сара ўсё яшчэ ня верыла сваім вачам. Яна няпэўна запыталася ў яго: Хрыстос Уваскрос? Але, ЁН ЗАПРАУДЫ УВАСКРОС! радасна адказау ёй Бэн, дык будзем радавацца й весяліцца! Ён не пакінуў нас у бядве й горы, і ніколі не пакіне!
ХРЫСТОС УВАСКРОС! ХРЫСТОС УВАСКРОС! ЁН ЗАПРАЎДЫ УВАСКРОС! усьцяж скрозь сьлёзы радасьці натхнёна паўтарала Сара, урэшце, абняўшы Бэна, закончыла: Хай будзе Імя Яго багаслаўленае й праслаўленае па век веку!

Галя

_________________________________________________________________________________________

МАЛІТВА
ПРАЧЫТАНАЯ 21-ГА САКАВІКА 1957 Г. У ПАЛАЦІ КАНГРЭСУ
ЗША 3 НАГОДЫ 39-Х УГОДКАЎ АБВЕШЧАНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ ЯГО ВЫСОКАПРЭАСЬВЯШЧЭНСТВАМ АРХІЕПІСКАПАМ ВАСІЛЁМ.

Прадвечны Божа, Ойча наш! Ты ўвесь сьвет і нас стварыў, і адвегныя законы ўстанавіў, а род людзкі так палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага, Спасіцеля нашага, нам паслаў, каб мы, ідучы шляхам Яго, будавалі Тваё Царства Божае на зямлі.
Гэтае Тваё Царства на зямлі можа быць збудаванае толькі ў духу Твае Праўды, Любові й Свабоды. Абдары нас Ласкаю Тваею, прасьвятлі наш розум Духам Тваім Сьвятым, каб Твая Праўда, Любоў і Свабода жылі й красавалі між намі.
Ойча наш Нябесны! Ты прасьвятліў розум слаўных будаўнікоў Краіны гэтае, багаславіў іх і памог ім улажыць законы для агульнага дабрабыту, супакою й задаваленьня. Узмацні сэрцы іх Ласкаю Тваею, каб яны сталіся Міласэрнымі Самаранамі для ўсіх абяздоленых, бяздомных, дапамогі патрабуючых. Зрабі іх, любы Ойга, надзеяй усіх церпячых і паняволеных, сьветачам Дабра, Праўды й Свабоды па ўсім сьвеце: для ўсіх расаў, народаў і кажнае адзінкі, каб мы ўсе, як браты й сёстры, дзеці Твае, славілі Цябе ў вольных Краінах сваіх.
Гэтую Малітву мы пасылаем Табе, Божа наш, у гадавіну Абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі, свабода якое была патаптаная грубаю бязбожнаю сілаю, міліёны мучанікаў якое перад Прастолам Тваім умаляюць Цябе: угыні Суд Твой Праведны, памажы нам вярнуць нашую Свабоду, за якую Беларускі Народ усьцяж непахісна змгаецца з сваімі панявольнікамі.
Мы горача просім Цябе, Мгласэрны Божа: скараці дні нязгоды між народамі, спыні барацьбу, адхілі вайну, прысьпяшы канец усякага паняволеньня. Хай Твая воля Свабоды, Любові, Праўды й Справядлівасьці запануе ўсюды на сьвеце. Хай усе людзі й народы, а зь імі й Беларускі Народ, жывуць і дзеюць пад сьцягам Духа Свабоды Твае, і цьвёрда вераць, што Воля Твая затрыумфуе, што Царства Тваё прыйдзе й запануе як на Небе, так і на зямлі.
3 пакораю ў сэрцах нашых мы шчыра просгм Цябе, Божа й Ойча наш, прымі Малітву нашую, багаславі гэты Кангрэс, Злуганыя Штаты Амэрыкі й нашую Радзіму-Беларусь. Хай цудоўнае Імя Тваё, Божа й Спасе наш, зьзяе ў сэрцах нашых, багаслаўляецца й праслаўляецца сяньня, заўсёды й навекі. Амінь.

_________________________________________________________________________________________

ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ
МІТРАПАЛІТ КЛІМЭНТ СМАЛЯЦІЧ

Багатае й слаўнае было ў 9-13-х стагодзьдзях нашае Вялікае Князьтва Полацкае, беларуская Дзяржава. Многа выдатных князёў віела яна, сваім вечам, тагачасным парлямантам, славілася на ўсю ўсходнюю Эўропу. Аднак, усё духовае жыцьцё, культура й асьвета яе кіраваліся тады нашаю Беларускаю Праваслаўнаю Царквою. I ня дзіва, што яна дала нам цэлы шэраг выдатных, высокаасьвечаных багасловаў, бліскучых прапаведнікаў, Пастыраў, Мітрапалітаў, Сьвятых.
Аб адным з такіх выдатных багасловаў, прапаведнікаў і сьвятых, аб Кірыле Тураўскім, мы ўжо гаварылі ў папярэдніх нумарох
нашага часапісу. Цяпер мы вельмі радыя, што можам пацешыць нашых чытачоў выдатнаю постацьцю другога нашага волата духа, багаслова, прапаведніка й пісьменьніка — Мітрапаліта Клімэнта
СМАЛЯЦІЧА.
Клімэнт Смаляціч нарадзіўся ў Смаленску ад багатых бацькоў. Энцыкляпэдычны Слоўнік Ф. Брокгаўза й I. Эфрона, С. Пецярбург, 1895, бач. 394, кажа, што Клімэнт атрымаў назоў Смаляціч таму, што нарадзіўся ў Смаленску. 3 гэтым пагаджаецца й Біяграфічны Слоўнік, С. Пецярбург, 1897, бач. 736-37.
Паводля гэтых крыніцаў Клімэнт Смаляціч быў Зарубскім схімнікам-манахам. Архіепіскап Макары ў сваей „Гісторыі Рускай Царквы", т. 3, 1868, бач. 12, зазначае, што некаторыя аўтары пробавалі даказваць, быццам, ён быў схімнікам у манастыры Зарубцы на Чарнігаўшчыне, але гэта неабаснаванае прьшушчэньне, бо й каля Смаленску ёсьць сяло Зарубцы, у якім тады бьгў або невялікі манастыр, або звычайныя на той час пячэры, у якіх былі манахі.
Усе гэтыя тры крыніцы адназгодна падаюць, што ў 1147 г. Вял. Князь Ізяслаў П выклікаў Клімэнта Смаляціца ў Кіеў на пасад Мітрапаліта. Для гэтага быў скліканы Сабор, на якім было 9 епіскапаў. Думкі епіскапаў на Саборы падзяліліся. Тры епіскапы былі супраць выбраньня Клімэнта Смаляціча Мітрапалітам „Кіеўскім і ўсяе Русі", але шэсьць ешскапаў і Вялікі Князь цьвёрда стаялі на сваіх пазыцыях і такім чынам бальшынёю дзьвёх трацінаў галасоў выбралі Клімэнта Мітрапалітам.
Архіепіскап Макары ставіць пытаньне: чаму тры епіскапы былі супраць? На гэта ён дае такое выясьненьне: дасюль Кіеўскія Мітрапаліты, за вьгаяткам Іларыона, прызначаліся Канстантынопальскімі Патрыархамі, што пярэчыла Канонам, асабліва-ж 28-му Правілу Халкідонскага Сабору, паводля якога Мітрапаліт выбіраецца й пастаўляецца епіскапамі данае вобласьці ў згодзе з мясцоваю цывільнаю ўладаю. Таму, як епіскапы, так і Вялікі Князь уважалі, што яны самы могуць выбраць і паставіць сабе Мітрапаліта, дзеля гэтага й не вьвярнуліся да Патрыарха з просьбаю аб ягонай згодзе на гэта, супраць чаго й запратэставалі тры епіекапы. А хто былі гэтыя епіскапы? пытаецца далей Макары й адпавядае: Смаленскі епіскап Мануіл і Полацкі Косма былі грэкі, таму іхны пратэст натуральны й поўнасьцю зразумелы, а трэйці, Ноўгарадзкі епіскап Ніфон, ня быў грэкам, але ён быў да сваей хіратоніі доўгі час у Грэцыі, таму быў пад іхным моцным уплывам.
Ясна, гэтая апазыцыя засталася й далей, тым болей, што яе ўвесь час падтрымоўваў асабісты вораг Ізяслава, бо прэтэндэнт на Кіеўскі прастол, князь Юры. Аднак, пакуль жыў Ізяслав, апазыцыя нічога не магла зрабіць. Але скора ён памер і Вялікім Князем стаў Юры. Бязумоўна, ён уважаў Клімэнта, прыяцеля Ізяслава, таксама сваім асабістым ворагам, таму адраву зьвяряуўея ў Канстантынопаль і Патрыарх прыслаў свайго мітрапаліта. Клімэнт адыйшоў, але праз год ён ізноў на пасадзе Мітрапаліта. I так ён яшчэ два разы адыходзіў з свайго становішча, бо Патрыарх ізноў прысылаў сваіх мітрапалітаў — Канстантына й Хведара, але заўсёды толькі на кароткі час, бо нызвычайны аўтарытэт і вялікая асьвета Клімэнта Смаляціча ўсьцяж перамагалі. Як духавенства, так і вернікі жадалі мець толькі яго сваім мітрапалітам, і ня раз сьлёзна яго ўпрашалі не пакідаць іх. Клімэнт Смаляціч памер у 1164 г.
Летапісы з такою вялікаю пашанаю гавораць аб ім: „Мітрапаліт Клімэнт такі кніжнік і філёзаф, якіх на рускай зямлі не бывала", а Ніканаўскі летапіс, паўтараючы гэта, дадае: „Клімэнт многа пісанія напісав предаде".
Запраўды, зь ягонага Пасланьня да прасьвіцера Фамы відаць, што ён вельмі цікавіўся духоўнаю літаратураю, і вёў абшырную перапіску на багаслоўскія й іншыя філязофскія тэмы ня толькі з а. Фамою, таксама выдатным багасловам, сваім вучыцелем Рыгорам, але й з князямі, баярамі й іншымі асобамі. Ягоныя Пасланьні й Словы перапісваліся ў сотнях экзэмпляраў. Кажны, хто толькі ўмеў чытаць, стараўся мець іх у сябе. Прыймаючы жа пад увагу, вазначае архіеп. Макары, што яны яшчэ ў 15-16-х стагодзьдзях перапісваліся, тэкст іх з часам быў моцна сапсуты.
Энцыкляпэдычны Слоўнік Врокгаўза й Эфрона зазначае: „Сваім літаратурным стылем і красою мовы Клімэнт Смаляціч быў вучыцелем свайго годнага й вялікага вучня — красамоўцы, сьв. Кірылы Тураўскага".

(Далей будзе)

_________________________________________________________________________________________

СЬВЯТЛО Й ЦЕМРА

„I СЛОВА целам сталася, і пасялілася між нас. 
У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было СЬВЯТЛОМ для людзей" 
(Іо. 1:14,4).

Самалюбны розум людзкі ганарыцца многімі сваімі дасягненьнямі, асабліва пачынаючы ад 18-га ст. Бо-ж тады былі абвешчаныя лёзунгі Свабоды, Роўнасьці й Брацтва, скора навука дала чалавецтву паравую машыну, радыё, тэлефон, зялезныя дарогі, электрычнасьць, самалёты, падводныя лодкі, а цяпер ужо пранікла ў сярэдзіну атомаў і вызваліла іхную магутную энэргію для практычнага ўжытку, навет ужо будуюцца ракеты для палётаў на іншыя плянэты! Словам, прагрэс нязвычайны.
Здавалася-б, застаецца нам толькі ганарыцца сваім розумам ды цешыцца й радавацца, бо-ж перад кажным з нас, скромна кажучы, проста міліянэрская будучыня ды „райскае" жыцьцё! Аднак, даволі толькі ўзяць газэту ў рукі й пабачыць, што цяпер дзеецца на сьвеце, памінаючы навет вязьніцу народаў — СССР, каб гэты наш гонар людэкі зараз-жа зьнік, як пара перад сонцам, каб перад намі за-раз-жа паўстала старадаўняя Бабілёнская Вежа, якую будавалі такія самыя гордыя людзі дый з тымі самымі мэтамі: дастацца да неба! I паўстае пытаньне: якім шляхам? Шляхам сьвятла, ці шляхам цемры ?
Каб пабожны чытач лепш зразумеў нашую думку тут, возьмем некалькі прыкладаў ужо з нашага жыцьця. Першы: Расея. Яе горды розум будаваў сваю Бабілёнскую Вежу шляхам ,,зьбіраяьня;' усіх славянскіх народаў у сваё мора, чорнае й чырвонае ад крыві, у якім з часам аказаліся й такія „славянскія" народы, як: фіны, татары, кіргізы, калмыкі, грузіны, армяне, азэрбайджанцы, чукчы, самаеды і г. д. I — рассыпалася гэтая Вежа, каб на яе месцы паўстала яшчэ страшнейшая, яшчэ больш бязбожная. Чаму рассыпалася? Бо будавалася ў ЦЕМРЫ, у цемры беззаконьня, гвалту, рабства — ГРЭХУ.
Польшча таксама будавала сваю Вежу „ад іморжа й да моржа" такім самым шляхам цемры-грэху, і таксама завалілася гэтая Вежа гардыні й засьлепленасьці. Нядаўная Нямеччына захацела збудаваць сваю „магутную" Вежу амаль на ўвесь сьвет, па прыкладу чырвонае расейскае Вежы. I таксама разьляцелася яна дьй пад сваімі руінамі пахавала будаўнікоў яе, бо таксама будавалася ў цемры, шляхам грэху.
I гэта доля кажнага народу, які бы вялікі ён ня быў: шлях ЦЕМРЫ, ГРЭХУ, вядзе да страшное РУІНЫ, да ЗАГУБЫ. Але ці толькі народу? А сямьі, кажнага чалавека? Калі ў сямьі муж, або жана захочуць жыць паводля свае гардыні, паводля толькі сваіх грубых матар'яльных і цялесных выгодаў і ўцехаў, забываючыся на аснову сваяго дабра й шчасьця, адзінага запраўднага багацьця — СЬВЯТЛО душы свае, такая сямья раней ці пазьней разваліцца, хаваючы пад сваімі руінамі як бацькоў, так і дзяцей. Прыклады? Іх поўна кругом нас.
I ўсё тут ясна. Ужо спакусьнік роду людэкога шаптаў Спасіцелю нашаму: толькі пакланіся мне, адыйдзі ад Бога, і ўсе царствы сьвету й славу іх я дам Табе! Хрыстос адказаў яму: Адыйдзі ад Мяне шатане, бо напісана: Госпаду Богу тваяму пакланяйся, і Яму аднаму служы (Мц. 4, 8-10). I шатан адыйшоў, а Хрыстос Сьвятлом Боскае Навукі Свае дый Сваімі чынамі паказаў нам Шлях Жыцьця, перамог ЦЕМРУ.
Усё гэта на вачох нашых. Чаму-ж людзі не ідуць за СЬВЯТЛОМ, а ў ЦЕМРЫ прабыцаюць ? На гэта Спасіцель наш адпавядае: „Сьвятло прыйшло ў сьвет, але людзі палюбілі цемру болын за сьвятло, бо ўчынкі іх БЛАГТЯ (Іо. 3, 19). Так, запраўды, ужо прыведзеныя намі прыклады пацьвярджаюць гэтыя залатыя словы нашага Боскага Вучыцеля: людзі пакланіліся шатану, пайшлі ў цемру, баяцца глянуць на благія ўчынкі свае, і — бяда, руіны кругом. Людзі ўжо зьбіраюцца ляцець на іншыя плянэты, а дзеля чаго? Прабываючы ў цемры, яны гэтым толькі павялічаць няшчасьці свае, бо тым большае можа быць зьнішчэньне, бо зь імі шатан — крьгаіца цемры. Таму й многія навуковыя адкрыцьці цяпер — цемра, і ўсякі народ, што будуе сваё жыцьцё бяз Бога, таксама й сямья, у цемры блудзіць і няшчасьці пажынае.
Сьв. Апостал Павал вучыць нас: „Бог, Каторы сказаў з цемры зазьзяць Сьвятлу, ЗАСЬВЯЦІЎ? у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня нас пазнаньнем славы Божае праз Хрыста Ісуса (2 Кар. 4, 6). Так, Хрыстос нашае СЬВЯТЛО, ПРАЎДА і СВАБОДА, як Ён Сам сказаў: „Я — Шлях, Праўда й Жыцьцё" (Іо. 14, 6), ды: „Пазнайце Праўду, і Праўда зробіць вас свабоднымі" (Іо. 8, 32). Пазнайце праўду не сваю людзкую, якая сяньня адна, а заўтра другая, а Праўда Божую, якая сталая, нязьменная, вечная, адзіна добрая, збаўленная.
Таму пакінем свае благія ўчынкі — цемру нашую, павернем да Сьвятла, Сонца Праўды, Хрыста, Бога нашага, і мы будзем дзяцьмі Сьвятла, і ад нас адыйдзе шатан, і розум наш, прасьветлены й узмоцнены Духам Сьвятым, збудуе наш ШШУЮ Вежу, ня згубную Бабілёнскую, матар'яльную, а ДУХОВУЮ, сьвятую, непарушную, якая навекі злучыць нас з Богам, і радасьці й свабоды нашае ніхто не адыйме ад нас, бо Царства Божае запануе на зямлі, дзе ўжо ня будзе ніякіх зьнішчэньняў, бедаў і няшчасьцяў, бо Дух Сьвяты будзе ізноў насіцца над зямлёю й цешыць сэрцы нашыя, Дух усёажыўляючы, і праз нашую Богу мілую, духовую Вежу, да Неба падымаючы! Пакінем жа шлях цемры шатанскае, пасьпяшым да Сьвятла — Хрыста Бога нашага, і ўжо тут на зямлі мы будзем у Царстве Прамудрасьці й Славы Божае!

 С. Клім

_________________________________________________________________________________________

СТАРАДАЎНІЯ РЭЛІГІЙНЫЯ РУКАПІСЫ

У 1947 г. на паўночна-заходнім беразе Мёртвага мора, ля высахшае рэчкі Вадзі Кумран, недалёка ад Ерыхону ў Палестыне, былі знойдзеныя старадаўнія рэлігійныя рукапісы-манускрьшты вялікага значэньня. Там многа пячэраў. Хлопчыкі, якія пасьвілі там авечкі й козы, кідалі сабе каменьні ў пячэры. Аднаго разу яны пачулі, што ад каменя нешта зазьвінела й разьбілася. Гэта зацікавілі іх, яны ўлезьлі ў пячэру й там пабачылі некалькі высокіх збанкоў. Адкрыўшы адзін зь іх, яны знайшлі там нейкія пергаміновыя зьвіткі з незразумелымі літарамі. Забраўшы некалькі зь іх, яны прадалі сваю знаходку, ясна за бясцэн, на рынку. I гэта быў пачатак вялікіх адкрыцьцяў. 
Неўзабаве тут зьявіліся навукозыя эксгодыцыі, якія яшчэ й цяпер прадаўжаюць сваю працу. Тут ужо была знойдзеная цэлая бібліятэка старадаўніх біблійных рукапісаў, нязвычайная вартасьць якіх зацікавіла розныя дзяржавы, у тым ліку й ЗША.
Усе вучоныя, якія вывучаюць знойдзеныя рукапісы, адназгодна цьвердзяць, што гэтыя дакуманты маюць першараднае значэньне ня толькі для архэалёгіі й гісторыі, але й для сьв. Пісьма — Старога Запавету. Манускрыпты гэтыя былі напісаныя ў часе ІІІ-ІІ і І-га стагодзьдзяў перад Хрыстом. Калі-ж мы ўспомнім, што самыя старадаўныя рэлігійныя манускрыпты, вядомыя дасюль, паходзяць з ІХ-Х стагодзьдзяў пасьля Хрыста, дык зразумеем, чаму яны такія дарагія.
Рукапісаў гэтых, названых „Зьвіткамі Мёртвага Мора", ужо знойдзена каля 500. Па свайму зьместу яны падзяляюцца на:
1) Усе кнігі Старога Запавету, на гебрайскай і арамейскай мовах, акрамя кнігі Эсфір, прычым кніга прарока Ісайі ў двох 
экзэмплярах.
2) Камэнтары на некаторыя кнігі старога Запавету, асабліва на кнігу прарока Аввакума.
3) Кнігі сэкты Ессеяў: Кніга Правілаў — Устаў іхнае „Грамады Новага Запавету", „Вайна сыноў Сьвятла з сынамі Цемры", Кніга Псальмаў.
4) Рэлігійныя творы, якія не ўвайшлі ў жыдоўскую Біблію: кніга Тавіта, кніга Эноха, кніга Юбілеяў, Тэстамэнт Левія, Дамаскі Акт.
5) Два медныя зьвіткі, якіх доўга не маглі прачытаць, бо яны так Заржавелі, што іх цяжка было разьвярнуць. Толькі ў 1955 г. гэта ўдалося врабіць і даведацца, што гэта запісы з 62 г. перад Хрыстом аб двох скарбах — залатым і сярэбраным, але іх дасюль яшчэ не знайшлі.
ПАХОДЖАНЬНЕ РУКАПСАЎ. Археалёгі, дасьледуючы русло ракі Кумран, зьвярнулі ўвагу на разваліны „Хірбет Кумран" (Хірбет — разваліны на арабскай мове). Пасьля дасьледваньня гэтых развалінаў было ўстаноўлена, што на гэтым месцы некалі знаходзіўся манастыр жыдоўскае „сэкты" Ессеяў. (Назоў — сэкта — тут крыху не пагаджаецца з сэнсам гэтага слова, як пабачым далей, лепш трэба сказаць — грамада, таварыства). Адначасна было сьцьверджана, што знойдзеныя ў пячэрах рукапісы належалі гэтаму манастыру.
Грамада ессеяў была даўно вядомая з працаў жыдоўскіх і рымскіх гісторыкаў Язэпа Флавія, Філона й Плінія Старшага. Аднак, усё гэта былі сьветчаньні пабочных людзей, а тут былі знойдзеныя кнігі самых ессеяў. Грамада гэтая была заснаваная ў І-м стагодзьдзі перад Хрыстом і перастала існаваць у часе Юдэйскае вайны й руіны Ерусаліму рымлянамі ў 70-м годзе пасьля Хрыста. Гісторыя манастыра Кумран поўнасьцю адпавядае ўсім гэтым гістарычным здарэньням, а зьмест кнігаў грамады даў пераконваючы матар'ял, што гэты манастыр быў цэнтрам яе жыцьця й дзейнасьці.
Асновы навукі й нутранога ладу ессейскае грамады былі знойдзеныя ў яе Уставе-Статуце, дзе знаходзяцца ўсе правілы й распараджэньні адносна ейнага жыцьця. Ессеі прызнавалі ўсе кнігі Старога Запавету й былі ня толькі дакладнымі выканальнікамі Закону Майсея, але й былі напоўненыя цьвёрдаю вераю й надзеяй на скоры лрыход Месіі, апонгаі Суд і пакараньне грэшнікаў. Дзеля гэтага й усё жыцьцё грамады ў Кумране было пабудаванае на суровых аскетычных асновах: усе яны жылі ў цэлібаце, хоць і не асуджалі сужэнства, толькі ўважалі яго за перашкоду для праведнага жыцьця. Яны рана й вечарам мыліея, супольна маліліся, ніколі не выходзілі з манастыра, малодшыя пільна выконвалі загады старэйшых, а ўсе яны вьшаўнялі загады сьвяшчэньнікаў, якія стаялі на чале грамады. Ніякае прыватнае ўласнаеьці тут ня было, усё належала грамадзе, сябры якое займаліся земляробствам, рамесьніцтвам і перапісваньнем сьв. Пісьма ў епэцыяльным для гэтага пакоі — „скрылторыум", але галоўным заданьнем грамады было: годнае спатканьне апошніх вырашальных падзеяў, якія мелі неўзабаве надыйсьці.
У сувязі з такімі чаканьнямі, іхнае адношаньне да кнігаў прарокаў розьнілася ад агульных жыдоўскіх паняцьцяў: яны пасвоему тлумачылі прадсказаньні прарокаў, рабілі свае вывады зь іх на пацьверджаньне сваіх думак і паглядаў. Таму яны любілі чытаць асабліва кнігі апакаліптычнага зьместу, якіх не прызнавалі жыдоўскія сьвяшчэньнікі: кнігу Тавіта, кнігу Эноха, „Вайну сыноў Сьвятла з сынамі Цемры" ды інш., вельмі любілі кнігу прарока Ісайі. Дзеля гэтага таксама ессеі лічылі сябе выбранымі Богам, верным астаткам Ізраіля, і верылі, што пры зьяўленьні Месіі яны прымуць удзел у апошнім змаганьні з сіламі зла. Кніга „Вайна сыноў Сьвятла" поўная веры ў іхнае прызначэньне Божае для перамогі над злом, над грэшнікамі, а такімі былі для ессеяў усе тыя, што не належалі да іхнае грамады. Таму яны вымагалі ад сваіх сяброў рашучага й неміласэрнага змаганьня з усімі гэтымі Божымі й сваімі ворагамі ў часе вайны. 
Старадаўнія гісторыкі апавядаюць, што ессеі былі адною з рэлігійных групаў-лартыяў у Ерусаліме побач з фарысеямі („фарысей" — сэпаратны, асобны). Але скора ессеі пачалі перасьледвацца першасьвяшчэньнікамі з роду Асманеяў у І-м стагодзьдзі перад Хрыстом і былі прымушаныя ўцякаць у пустыню. Так яны парвалі ўсякую лучнасьць з Ерусалімам і выбралі сабе іншых, сваіх сьвяшчэньнікаў. Усё гэта апісана ў іхных кнігах, дзе перасьледуючы іх Ерусалімскі першасьвяшчэньнік прадстаўлены як „Злы Сьвяшчэньнік", а іхны кіраўнік называецца „Вучыцелем Праведнасьці". Гэты іхны вучыцель і першы арганізатар меў быць забітым, толькі невядома якім спосабам, але неўзабаве нё меў уваскрэснуць і прьгасьці, каб асудзіць усіх сыноў зла.
У часе Ірада (40 гадоў перад Хрыстам і 4 гады пасьля Хрыста) Ерусалімскія першасьвяшчэньнікі ўсё яшчэ варожа адносіліся да ессеяў, таму яны былі прымушаныя й далей заставацца ў пустыні. Вось жа, баючыся новых нападаў, ессеі хавалі свае найболып вартасныя рукапісы ў вялікіх гліняных судзінах-збанкох. Але, калі распачалася вайна Рыму з Юдэяй, і сюды прыйшло рымскае войска, ессеі прымушаныя былі ў пасьпеху ўцякаць. Яны ўжо ня мелі часу на хаваньне сваіх рукапісаў у збанкі, таму многія зь іх былі знойдзеныя ў вельмі пашкоджаным стане проста на зямлі. Архэалёгі сьцьвердзілі, што манастыр быў апорным пунктам жыдоўскіх паўстанцаў у гэтай вайне 66-70 гадоў па Хрысьце й быў зруйнаваны 10-м Рымскім Легіонам. Аб гэтым сьветчаць знойдзеныя там рымскія манэты з таго часу, а таксама часткі рымскае зброі.
Вось жа, як бачым, грамада ессеяў існавала ўжо тут у пустыні амаль 100 год перад Прыходам Ісуса Хрыста, што вельмі важна для далейшых вывадаў. Дк падае праф. Ельскага Унівэрсытэту М. Барраў (М. Barrows: "The Dead Sea Scrolls", New York 1956), поўны рукапіс кнігі прарока Ісайі напіеаны каля 100 гадоў да Хрыста, камэнтары на кнігу прарока Аввакума каля 25-га году да Хрыста, розныя кнігі аб навуцы й жыцьці ессеяў найпазьней 66-га году па Хрысьце, тады як частка І-ае кнігі Царстваў напісаная ў канцы ІІІ-га стагодзьдзя да Хрыста, г. зн. прыблізна ў тым часе, калі быў зроблены грэцкі пераклад Бібліі 70-цю тлумачамі — „Сэптуагінта".
Ясна, ня ўсе зьвіткі знойдзеныя. Многія зь іх, асабліва тыя, што ня былі ў збанкох, згнілі й прапалі, многія былі знойдзеныя арабамі й зьнішчаныя, або праданыя ў невядомыя рукі. Аб „Зьвіткох Мёртвага Мора" сьвет пачуў ужо ў 1878 г. Тады польскі жыд М. Шапіро спаткаў аднаго бедуіна, у якога зусім танна купіў зьвітак Утаразаконьня. Гэты зьвітак быў знойдзены ў пячэры на другім, усходнім, беразе Мёртвага Мора, ён таксама быў пергаміновы. М. Шапіро прывёз яго ў Лёндан і Брытанскі Музэй прызнаў, што рукапіс напісаны ў 7-м стагодзьдзі да Хрыста. За гэты свой зьвітак Шапіро зажадаў міліён фунтаў. Нажаль, спэцыялістыя, аглянуўшы зьвітак, катэгарычна заявілі, што ён падроблены. Прэса ўсяго сьвету пачала сьмяяцца з Шапіра й ачарняць яго. Ніякія ягоныя доказы не памаглі, бо ніхто не хацеў верыць, пгго могуць існаваць такія старадаўнія рукапісы сьв. Пісьма, і Шапіро ў 1886-м годзе скончыў самагубствам у Роттэрдаме. Рукапіс тымчасам у Брытанскім Музэі прапаў, і цяпер ніхто ня ведае, дзе ён.
ТЭКСТЬІ Й РУКАПІСЫ КУМРАНУ. Калі толькі людзі даведаліся, што знойдзены кнігі Старога Запавету, дык шмат хто падумаў, што гэта спрычьшіцца да поўнае рэвізіі ня толькі жыдоўскай, але й хрысьціянскай Бібліі! Аднак, чым болей вучоныя вывучалі знойдзеныя тэксты, тым болей пераконваліся, што ніякіх асаблівых разыходжаньняў тут няма. Бязумоўна, пэўныя недакладнасьці былі знойдзеныя, але яны датычаць толькі значэньня паасобных словаў, што заўсёды можа стацца й цяпер пры перапісцы манускрыптаў. Падобныя недакладнасьці ёсьць і між знойдзенымі рукапісамі й двама аснаўнымі тэкстамі жыдоўскае Бібліі: г. зв. Массарэцкім (тэкст, уложаны жыдоўскімі рабінамі ў 90-100 гадох па Хрысьце) і грэцкім тэкстам — „Сэптуагінтаю". Часам тэкст рукапісаў больш згодны з Массарэцкім, але найчасьцей пагаджаецца з „Сэптуагінтаю". Таму многія вучоныя цьвердзяць, што чым старэйшыя біблійныя рукапісы, тым болей яны згодныя з тымі, зь якіх быў зроблены пераклад 70-ці тлумачоў.
У гэтым і ёсьць вялікае рэлігійнае значэньне знойдзеных біблійных рукапісаў, бо яны пацьвярджаюць паўнату й непарушнасьць хрысьціянскае Бібліі. Кумранскія рукапісы падаюць нам тэксты сьв. Шсьма ў той форме, у якой яны былі ў часы Ісуса Хрыста й Апосталаў. Адначасна яны рашуча адкідаюць усе цьверджаньні бязбожнікаў аб тым, што ніякіх старадаўніх тэкстаў Бібліі няма, а ўсе пазьнейшыя тэксты, быццам, уложаныя самымі хрысьціянамі!
НАВУКА ЕССЕЯЎ Й ХРЫСЬЦІЯНСТВА. Адразу пасьля адкрыцьця такой абшырнай літаратуры аб жыцьці еесеяў ды многіх біблійных кнігаў у іхным манастыры, зьявіліся шматлікія прыпушчэньні, што ессеі зьяўляюцца папярэднікамі хрысьціян, болып таго, навет самая Навука Хрыста, быццам, нішто іншае, як іхны сьветапагляд.
Спачатку, у 1950 г., прафэсары Дзюпон-Соммэр і М. Барраў былі тае думкі, што хрыеыпянства паўстала пад уплывам паглядаў і веры еосеяу. Скора, аднак, пасьля дакладнага вывучэньня тэкстаў далейшых знойдзеных рукапісаў, яны зьмянілі гэтую сваю думку. Аб апошнім мы яшчэ ўспомнім. Тымчасам мы хочам тут сказаць пару слоў пра Э. Вільсана, бо ён сваею працаю „Зьвіткі Мёртвага Мора" у 1955 г. нарабіў многа шуму на сьвеце.
Сам Э. Вільсан ані багаслоў, ані гісторык, а толькі журналісты. Прачытаўшы некаторыя рукапісы й зусім ня ведаючы сьв. Пісьма, ён рашыў, што сэнсацыя тут будзе не малая. Запраўды, ягоная кніга, поўная фалыпывых вывадаў, выклікала буру палемікі. Сваю думку ён выявіў так: „Будзе вялікая карысьць для культуры й цывілізацыі, калі ўрэшце паўстаньне хрысьціянства будзе зразумелае як звычайнае здарэньне людзкое гісторыі, а не як пашыраная догма, або Боскае адкрыцьцё" (бач. 108). Адсюль ён і стараецца даказаць, быццам Кумранскія рукапісы паказваюць, што аснауныя ідэі й традыцыі хрысьціянства проста ўзятыя ад ессеяў. На аснове гэтага свайго фалыпу ён робіць такі дзівосны вывад: „Гэты манастыр магчыма болей, чым Віфлеем і Назарэт зьяўляецца калыскаю хрысьціянства" (бач. 97).
На доказ гэтых сваіх прыпушчэньняў Э. Вільсан падае наступныя мамэнты: 1) Ессеі практыкавалі рытуальныя абмываньні, якія паслужылі ўзорам хрысьціянскага Хрышчэньня. 2) У ессеяў былі супольныя трапезы, на якіх багаслаўляліся хлеб і віно, і гэта правобраз Еўхарысьціі! 3) Ессеі мелі невядомую для агулу жыдоў дактрыну аб „двох шляхох" і аб Апошнім Судзе, што й перанялі хрысьціяне. 4) Ессеі прызнавалі ідэю аб „Сьмерці Адкупленьня", што праявілася ў апавяданьні аб сьмерці „Вучыцеля Праведнасьці". Таму, ясна, паводля Э. Вільсана як Іоан Хрысьціцель, так і Сам Ісус Хрыстос былі ў Кумранскай грамадзе, і першымі іх вучнямі былі ессеі.
Бязумоўна, Э. Вільсан, як не багаслоў, бачыў у ессеяў і хрысьціян толькі падабенствы, але глыбокае, аснаўное розьніцы бачыць ня мог. Таму праф. М. Барраў сам лёгка разьбівае ўсе гэтыя фалыпывыя цьверджаньні ў сваей кнізе на бач. 331-345. Ён кажа: падабенства між ессеямі й хрысьціянамі мусіла бьпць, бо-ж як адныя, так і друтія прызнавалі Стары Запавет. Акрамя таго вядома, што Сам Хрыстос сказаў: „Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон ці прарокаў. Не парушыць прыйшоў Я, але выпаўніць" (Мц. 5, 17). Далей праф. М. Барраў гаворыць, што абмываньні ў ессеяў былі штодзённым зьявішчам і былі вядомыя ўсім жыдом. Тымчасам хрысьціянскае Хрышчэньне адбываецца толькі адзін раз у жыцьці. Болып таго, Іоан Хрысьціцель бачыў у хрышчэныгі нутраны, духовы сэнс і хрысьціў у імя надыходзячага Хрыста, Сына Божага, а Апосталы ў імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, чаго мы ня маем ані ў адным Кумранскім рукапісе, таму такеама ані Іоан Хрысьціцель, ані тым болей Хрыстос там быць не маглі.
Устаў ессеяў забараняў сваім сябром пад караю сьмерці спатыкацца зь „нявернымі" (гэта ўсе тыя, што ня былі ў манастыры), бо яны нячыстыя, грэшнікі, ворагі, якія будуць вынішчаныя. А што супольнага мае гэта з Навукаю Хрыста: любі навет ворага твайго! 
Навука еосеяў была толькі для іх самых, а тут: Ідзеце й навучайце ўсе народы! Сьв. Евангельля нідзе не ўспамінае ессеяў, тады як часта гаворыць аб кніжніках, фарысеях, садукеях і вучнях Іоана Хрысьціцеля, хоць ессеі пасьля й сталі хрысьціянамі. Тайная Вячэра, а пасьля Еўхарысьція ня мае наагул нічога супольнага з агульнымі трапезамі ў ессеяў як сваею формаю, так і зьместам. Там звычайная штодзённая ежа, а тут „Трапеза Госпада" замест жыдоўскае Пасхі, і ўстаноўленая яна Спасіцелем нашым у памяць Ягонае Ахвяры на Крыжы дзеля нашага Адкупленьня ад грахоў, аб чым у ессеяў няма ані слова.
Ессеі верылі ў прыход Месіі, але нідзе няма ані слова, што Ён ужо прыйшоў. „Вучыцель Праведнасьці", які быў забіты „Злым Сьвяшчэньнікам" у 80-90-х гадох да Хрыста, меў уваскрэснуць і прыйсьці ўжо для Апошняга Суда, таму таксама й гэтая іхная вера ня мае нічога супольнага з хрысьціянствам. Зрэштаю, падчырквае праф. М. Барраў, у ессеяў была вера ў прыход двох Месіяў: Месіі-Сьвяшчэньніка з роду Аарона й Месіі-Ваеначальніка з роду Давіда. Месія-Ваеначальнік павядзе ў бой ангелаў, і ў ім прымуць удзел „верныя" (сябры іхнае грамады), і тады атрымаюць кару ўсе „няверныя" — сыны Цемры. Дзе-ж тут Навука Ісуса Хрыета аб адкупленьні грахоў усяго роду людзкога, аб веры й паняцьцях хрысьціян, што Ісус Хрыстос — Спасіцель усяго сьвету? Ясна, гэта дізьве зусім розныя рэчы. Таму гаварыць аб тым, што хрысьціяне ўзялі свой рэлігійны сьветапагляд ад ессеяў можа толькі чалавек, які ня ведае ані сьв. Евангельля, ані сьв. Пісьма наагул. Дзеля гэтага таксама й цьверджаньні Э. Вільсана, што ён, быццам. знайшоў у Кумранскіх рукапісах „хрысьціян да Хрыста" не заслугоўвае найменшае ўвагі. 
Столькі праф. М. Барраў. Мы-ж ад сябе скажам, што гэта напэўна была воля Божая, каб асабліва цяпер, у часы страшнога змаганьня зла з дабром, людзі знайшлі пацьверджаньне Ягояых Адкрыцьцяў роду людзкому тысячы гадоў таму. Ніякая атэістычная прапаганда ўжо ня можа апавядаць аб „міфічнасьці", або аб „фалынаваньні" сьв. Пісьма. Кажны бязбожнік павінен цяпер добра падумаць над словамі Ісуса Хрыста: „Неба й зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць" (Мц. 24, 35). А мы скажам: Слава Табе Божа, Спасіцелю наш, навекі.

С. Клім

_________________________________________________________________________________________

ХРОНІКА

АМЭРЫКА. НЮ-ЁРК. „Госпадзі! Ты вяліікі, і цуды робіш!" Так усклікае прарок Давія, які ня раз быў у цяжкім палажэньні, акружаны ворагамі, і опадзяваўся толькі на Ласку й дапамогу Божую. I Бог не пакідаў гэтага вернага слугу Свайго ў 
бядзе, усьцяж памагаў яму, Духам Сваім Сьвятым ахінаў, цуды чыніў.
I мы, беларусы, таксама знаходзімся ў цяжкім палажэньні, і таксама спадзяемся на Ласку й дапамогу Божую. I верны Бог не пакідае таксама й нас у бядзе нашай, у нашым змаганьні за Праўду Яго й нашую. Малітвамі нашых шматлікіх Мучанікаў і Праведнікаў перад Прастолам Яго Ён і нам памагае й у нас цуды чыніць.
Бо-ж гэта толькі дзякуючы Ласцы Усявышняга, сёлетняе нашае сьвяткаваньне векапомнага Акту 25-га Сакавіка, 39-х Угодкаў Абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі, было асабліва ўрачыстае й слаўнае. Стараньнямі Старшыні Аддзелу БАЗА ў Ню-Ёрку, Сп. К. Мерляка, асабліва-ж даякуючы самаахвярнай дапамозе вялікага прыяцеля Беларусі кангрэсмэна Ф. Дорна, Яго Высакапрэасьвяшчэнства Архіепіскап Васілі 21-га Сакавіка зьявіўся на трыбуне наймагутнейшага парлямэнту сьвету — Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Спікер ягоны, Сп. Рэйнборн, традыцыйным ударам малатка адкрыў паседжаньне Кангрэсу й заявіў: „Архіепіскап Васілі ад імя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы зараз прачытае Малітву за Беларусь з нагоды 39-х Угодкаў Абвешчаньня яе Незалежнасьці". Усе кангрэсмэны ўстала, і Уладыка Васілі ўрачыста, як у Царкве, прачыггаў гэтую Малітву, якую мы падалі вышэй, і якая надрукараная ў Рэкордзе Кангрэсу.
Па заканьчэньні яе Спікер Рэйнборн сардэчна прывітаў Уладыку Васілія, горача падзякаваў яму за прыгожую Малітву й шчыра пажадаў скорага вызваленьня Беларусі. Калі толькі Уладыка Васілі зыйшоў з трыбуны, яго зараз-жа акружылі шматлікія кангрэсмэны на чале з Ф. Дорнам і таксама горача дзякавалі яму за прыемныя хвіліны рэлігійнага настрою, якія яны толькі што перажылі, і таксама ўсе шчыра жадалі Беларускаму Народу штонайхутчэй асягнуць Свабоду й Незалежнасьць. Але на гэтьгм нашая ўрачыстасьць у Канпрэсе не закончылася. Кангрэсмзн Ф. Дорн сфатаграфаваўся разам з Уладыкаю Васіліем і Сп. К. Мерляком на сходах Капітолю-Кангрэсу, а пзсьля завёў іх у рэстаран Кангрэсу на абед. Тут было шмат кангрэсмэнаў, і кажнага свайго энаёмага Ф. Дорн застанаўляў і гаварыў яму: „Сядай, вюсь прадстаўнікі Беларусі. Што ты ведаеш пра Беларусь? Што ты робіш для яе дабра й свабоды?" I кажны зь іх абяцаў яму й нашым прадстаўнііком, што будзе сггаірацца зрабіць усё магчымае, каб прысьпяшыць свабоду Беларусі. I гэта ёсьць запраўды наш цуд Божы, за каторы мы павінны стала дзякаваць Госпаду Богу ды ўсім нашым прыяцелям і змагаром.
I гэтыя нашыя ўрачыстасьці 39-х Угодкаў Абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі сёлета закончыліся ў Нядзелю 24-га Сакавіка. Урачыстую Службу Божую й Малебен за Беларусь адправіў Высокапрэасьвяшчэньнейшы Уладыка Васілі ў асысьце нашых Пратаіерэяў, а. Хведара й а. Сьцяпана, і а. Мікалая. Царква была перапоўненая вернікамі зь Ню-Ёрку й ваколіцаў, а таксама гасьцямі. Усе ўжо ведалі, што Уладыка Васілі прачытаў Малітву за Беларусь у Амэрыканскім Кангрэсе, таму настрой быў нязвычайна ўрачысты. Усе горача й натхнёна дзякавалі Міласэрнаму Госпаду за гэтую Ягоную Ласку да нас. У сваім прыгожым казаньні Уладыка Васілі, між іншым, сказаў: „Сам Гасподзь Бог прамаўляе да нас праз нашую слаўную сьв. БАПЦаркву! ЁН кажа нам: Я з вамі! Нічога ня бойцеся, толыкі веруйце! Ані не сумлявайцеся, неўзабаве счэзнуць усе ворагі вашыя, сонца свабоды зазьзяе на Радзіме вашай! Вашая пакутніца Маці-Беларусь устане з гробу свайго, каб ужо цешыцца Свабодаю Маею навекі!" Ды яшчэ: „Беларускі Народзе! Удома, на выгнаньнях, на катаргах і высылках, у лясох і пушчах: вітаю Цябе зь велічным, радасныім і слаўным Днём, Днём 25-га Сакавіка: Радуйся!"
Пасьля адбылася ўрачыстая Акадэмія ў вялжай і прыгожай залі, перапоўненай прысутнымі нашымі суродзічамі і гасьцямі на чале з трыма Архіепіскапамі, сьвяшчэньнікамі, сэнатарамі, кангрэсмэнамі, журналістымі. Упяршыню бьгў прысутны толькі што пераехаўшы ў Амэрыку казачы Атаман, Сп. інж. В. Г. Глазкоў. 3 браку месца мы ня можам тут, навет коратка, падаць іхныя прамовы й прывітаньні. Ня звычайна ўпрыгожыў Акадэмію цудоўны выступ кангрэсмэна Ф. Дорна, а таксама зьвялічылі ўрачыстасьць.выступы вашых выдатных сьпевакоў і сьпявачак на чале з нашым слаўным басам, Сп. П. Конюхам. Акадэмія закончылася нашым нацыянальным гімнам. Пасьля адбыўся скромны пачастунак для гасьцей. Так бьгў зроблены паважны крок наперад у кашым змаганьні за Свабоду Беларусі.

АЎСТРАЛІЯ. ПЭРТ. Як мы ўжо ведаем, тут нашая невялікая, але самаахвярная беларуская калёнія закупіла пляц і ўжо прыступіла да пабудовы сьв. БАПЦарквы. У сувязі з гэтым сюды пераяжджае наш Першаіерарх Архіепккап Сергій, каб гэтую нашую новую Царкву высьвяціць і ў ёй служыць на славу Бога й дабро Беларускага Народу. Пажадаем жа ім усім посьпеху ня толыкі словам, але й чынам: нашымі ахвярамі на заканчэньне будовы Царквы. Уладыка Сергій прыняў над сваю Юрысдыкцыю новага нашага СЬБЯШЧЭНЬНіка, пратаіерэя, а. Мадэста Яцкевіча. Шчыра й сардэчна вітаем а. Мадэста між намі, жадаем яму добрага здароўя й Ласкі Божае на многія лета.

КАНАДА. ТОРОНТО. Нашая сьв. Царква тут добра расьце й узмацняецца, дзякуючы самаахвярнай працы а. Міхаіла, псаломшчыка-дырыгента Сп. П. Слаўко й добрай падтрымцы ўсіх яе вернікаў на чале з Управаю ЗБК. На Каляды а. Міхаіл з хорам адведаў нашых суродзічаў у Садбуры, Ашаве й іншых асяродках з крашчэнскаю вадою. За гэтую духовую апеку й пацеху ўсе яны вельмі ўдзячныя ня толыкі словам, але й чынам: шчодрымі падарункамі на карысьць Царквы. 
Каб мець магчьшасьць паслухаць цудоўны сьпеў нашага слаўнага баса Сп. П. Конюха, ён быў запрошаны ў Торонто на ўрачыстасьці 25-га Сакавіка. Запраўды, радасьць нашая была вялікая. Пасьля ўрачыстае Службы Божае й чулага казаньня а. Міхаіла, адбылася Акадэмія, на якой некалькі сотняў Прысутных цешыліся цудоўным сьпевам магутнага голасу, гэтага запраўднага дару Божага, Сп. П. Конюха.

БЭЛЬГІЯ. ЛЮВЭН. Наш сьвяшчэньнік тут, а. Аўген Смаршчок — ДОКТАР. Усе мы ўжо ведаем нашага самаахвярніага й натхнёнага сьвяшченьніка ў Лювэне, а. Аўгена. Ёе ужо здабыў не малы аўтарытэт ня толькі сярод нашых, але й іншых вернікаў: ён мае ў духовай апецы ня толькі беларусаў, але й украінцаў і грэкаў. Айцец Аўген мае дыплём псыхалёга зь нямецкага Унівэрсытэту ў Марбургу, а пасьля здабыў тытул магістра пэдагогікі ў Лювэне. Але й гэтыя тытулы не заспакоілі яго. Жадаючы быць яшчэ болей карысным для нашае сьв. Царквы й свайго народу, ён пачаў яшчэ болей пільна навукова працаваць. I Бог багаславіў добрую працу яго. Дня 25-га студзеня сёлета ён выступіў перад Камісіяй Прафэсароў Лювенскага Унівэрсытэту зь вялікай навуковай працай з галіны псыхалёгіі й пэдагогікі, пасьпяхова абараніў яе, і атрымаў тытул ДОКТАРА.
Мы горача вітаем нашага дарагога Айца-Доктара Аўгена, і нязвычайна цешымся з гэтага, бо цьвёрда верым, што а. Аўген цяпер яшчэ болей пасьпяхова будзе працаваць на Славу Божую, нашае сыв. БАПЦарквы й усяго нашага Народу.

_________________________________________________________________________________________

Высокапрэасьвяшчэньнейшых Уладыкаў нашых, Архіепіскапаў СЕРГІЯ й ВАСІЛІЯ, Высокапрэпадобных: Архімандрыта а. ДАНІЁЛЯ, Пратаіерэяў Айцоў ХВЕДАРА, СЬЦЯПАНА, МІХАІЛА й МАДЭСТА, усечэсных Айцоў АЛЯКСАНДРА, Др. АЎГЕНА, АЛЯКСАНДРА, ЕВФІМІЯ, МІХАІЛА, БАРЫСА, МАКАРЫОСА й КАЛІСТРАТА, дастойных дырыгентаў, хвальныя Царкоўныя Рады, і ўсіх вернікаў сьв. БАПЦарквы сардэчна вітае зь Вялікім і Радасным Сьвятам 
УВАСКРАСЕНЬНЯ ХРЫСТОВАГА — ХРЫСТОС УВАСКРОС !

ЦАРКОЎНАЯ РАДА БАПЦ ў НЮ-ЁРКУ.
 

Comments