БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ СЬВЯШЧЭННЫ САБОР ЕПІСКАПАЎ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЧУЖЫНЕ Да ўсечэснога Духавенства, прэпадобнага Манашаства й усіх багалюбівых вернікаў нашых на Чужыне й на Бацькаўшчыне прабываючых. КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ „Усё сяньня радуецца й весяліцца: ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ ад Дзевы ў Віфлееме". (Калядны Сьціх). УЛЮБЛЕНЫЯ ДЗЕЦІ НАШЫЯ! Ізноў, з Ласкі Божае, дачакаліся мы славіць РАСТВО ХРЫСТОВАЕ й натхнёна пакланяцца Спасіцелю нашаму ў Асобе Боскага Дзіцятка. Гэтая нашая невымоўная радасьць і пакланеньне Яму сьветчаць аб нашай Веры ў Боскае Уцелаўленьне, у злучэньне Бога, Ісуса Хрыста, з нашаю людзкаю прьгродаю. Мы ведаем, што ў гэтай сьвятой містэрыі злучэньня Бога з чалавекам, ніякія людзкія немачы, тым болей грахі, ня былі спалучаныя зь Ім, Спасіцелем нашым. Аднак, стаўшы Чалавекам, Ён прьгаяў на Сябэ ўсе нашыя слабасьці: цярпеньні цела й душы, голад і смагу, сум і змучаньне дый асабліва сьмяротнасьць, як і кажа прарок: „Ён узяў на Сябе ўсе нашыя немачы, усе нашыя хваробы" (Іс. 53, 4). Сьмяротны грэх Адама быў праступкам супраць бясконцае годнасьці Госпада Бога, таму й зьняць гэты праступак магла толькі Асоба бясконцае годнасьці. Так, толькі Боская Асоба магла зьняць гэты сьмяротны грэх зь людзей. Аднак, Боская Асоба не магла быць паніжанаю, тым болей сьмяротнаю, таму Сын Божы й прыынаяў нашую людзкую прыроду, нарадзіўся як Чалавек. I адсюль нашая вялікая радасьць, гонар, пацеха й бязьмежная падзяка Госпаду Міласэрнаму, што Ён паслаў Адзінароднага Сына Сваяго, Ісуса Хрыста, для спасеньня людзей, як Ён Сам і сказаў: „Бо Сын Чалавечы ня дзеля таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю для спасеньня многіх" (Мц. 20, 28). Так ясна Спасіцель наш паказаў нам Місію Сваяго Нараджэньня, Сваяго Прыходу зь Неба на зямлю: змыць наш грэх першародны, адкрыць нам дзьверы Раю, падняць нас да вышыняў Нябесных! Таму й усякі іншы наш грэх можа быць дараваны толькі празь Яго, і Ласку Вожую мы можам атрымаць толькі як плён Ягоных пакутаў і сьмерці. Так, толькі Хрыстос нашае спасеньне! Аднак, гэта ня значыць, што Хрыстос пашле нам Ласку Сваю й спасеньне без нашае добрае волі, без нашых добрых чынаў. Ягоная бязьмежная Любоў да нас праяўляецца ў тым, што Ён усіх нас кліча да Сябе, да спасеньня нашае душы зь Ім і празь Яго. Таму асабліва цяпер, у часе Нараджэньня Яго, пасьпяшым усе да ясьляў Дзіцятка з фіміамам нашае любові, міласэрдзя, узаемнага выбачэньня ды іншых добрых, любых Яму, чынаў нашых, празь іх будзем славіць і праслаўляць Яго, бо вось што Ён Сам кажа нам: „Прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Сваяго з Ангеламі Сваімі, і тады аддасьць кажнаму паводля ўчынкаў яго" (Мц. 16, 27). I аб гэтым будзем памятаць асабліва цяпер, калі мы раскідаГныя па ўсім сьвеце, па катаргах і высылках і патрабуем Ласкі Яго. Асабліва цяпер усе мы бы хацелі быць разам у сваей роднай хаце за сталом з пахучым сенам ля ясьляў Дзіцятка! Асабліва цяпер мы бы хацелі, каб сьвятло Зоркі Віфлеемскае зьзяла ў душах і сэрцах нашых на нашай Роднай Зямельцы ў коле нашых семьяў, пры сьпеве нашых званоў у родных Цэрквах! Так, любыя дзеці нашыя, гэта нашае добрае й сьвятое жаданьне. Але яно споўніцца толькі тады, калі Ласка Нованароджанага Дзіцятка будзе з намі, калі з намі будзе Ягонае Багаславенства. Злучымся жа ў гэтую Сьвятую Ноч, у гэтыя багаслаўленыя Дні РАСТВА ХРЫСТОВАГА ў вадну дружную, брацкую, Богу мілую сямейку, і ўсе разам будзем з пакораю, цьвёрдаю Вераю й палымяннаю любоўю да Яго прасіць Ягонае Ласкі й Багаславенства для сябе й для нашае ліобае пакутніцы Маці-Беларусі! I Ён, Спасіцель наш, выслухае малітвы нашыя, пашле нам Ласку Сваю, багаславіць нас, будзе з намі. Тады запраўды мы будзем мець добрую надзею на скорае заканчэньне пакутаў нашых і нашая радасьць ў гэтыя Сьвятыя Дні будзе тою радасьцю, аб якой апавядае нам сьв. Апостал Лука: „I сказаў ім Ангел: Ня бойцеся! бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасьць, што будзе ўсім людзям. Бо цяпер Нарадзіўся вам у Віфлееме Спасіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Гасподзь" (Лк. 2, 10-11). I з гэтаю радасьцю, цьвёрдаю Вераю й непахіснай Надзеяй у перамогу Праўды Божае, і палымяннаю Любоўю да Нованароджанага Бога й Спаса нашага, вітаем вас, усечэсныя Айцы й любыя Браты й Сёстры зь вялікім і радасным Сьвятам РАСТВА ХРЫСТОВАГА й з надыходзячым НОВЫМ ГОДАМ. Любеце сябе ўзаемна, а болып усяго Госпада нашага Ісуса Хрыста, бо: „Бог нам прыпынак, і сіла, і магутная ў бядзе ўспамога" (Пс. 47, 2). Жадаем усім вам натхнёнае, незямное радасьці духовае ў гэтыя Сьвятыя Дні, і паеылаем вам нашае Архіпастырскае Багаславенства. Калі мы будзем з Богам і Бог будзе з намі, а зь Ім нашая радасьць, шчасьце й перамога на зямле й спасеньне на Небе. Ласка й Мір Госпада нашага Ісуса Хрыста, Любоў Бога й Айца, і Прычасьце Сьвятога Духа будуць з усімі вамі. АМІНЬ. Сьмірэнны Архіепіскап СЕРГІЙ Глава Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Сьмірэнны Архіепіскап ВАСІЛЬ Сакратар Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў БАПЦ на Чужыне Дана Року Божага 1956 месяца сьнежня Аўстралія-Амэрыка _________________________________________________________________________________________ НЯХАЙ БУДЗЕ ВОЛЯ ТВАЯ Кажны дзень мы молімся, душою сваею злучаемся з Богам асабліва праз малітву Гасподнюю: Ойча Наш, Каторы ёсьць у Небе, няхай сьвяціцца імя Твае, няхай прыйдзе Царства Твае, НЯХАЙ БУДЗЕ ВОЛЯ ТВАЯ... Так вось кажны дзень нашыя вусны, а навет і сэрцы прамаўляюць: Няхай будзе воля Твая. Толькі, ці разумее гэтыя сьвятыя словы Розум наш? Гасподзь Бог стварыў нас па вобразу й падобе Сваей, даў нам несьмяротную душу, каб мы яе ўшляхатнялі, дасканалілі, Духам Сьвятым прасьвятлялі для жыцьця й шчасьця вечнага ў Нябёсах. I для гэтага Ён стварьгў для нас вялікі, прыгожы й багаты сьвет, даў нам усё патрэбнае, каб мы з дапамогаю нашае свабоднае волі й Ласкі Яго маглі выпаўніць сваё вялікае й слаўнае прызначэньне. Гасподзь Міласэрны, дзеля Свае бязьмежнае Любові да нас, эрабіў для нас яшчэ больш: Ён паслаў нам Адзінароднага Сына Сваяго, Госпада нашага Ісуса Хрыста, Каторы Нарадзіўся ў Віфлееме як Чалавек, каб Сваею чэсною Крывёю выбеліць нас ды зразумелаю нам моваю даць нам Навуку Божую, навучыць нас, як мы павінны выконваць волю Айца нашага Нябеснага для нашага шчасьця й опа-сеньня. Кажны з нас жадае быць шчасьлівым, і гэта найбольшае нашае багацьце й дабро, і гэтага жадае нам Гасподзь Бог, бо-ж Ён Сам — ДАБРО й ДАСКАНАЛАСЬЦЬ. Дзеля гэтага Ён і жадае нам, каб мы стала былі падобнымі Яму: былі добрымі й дасканалымі, мелі Ягоны мір-супакой у сэрцах сваіх. Але для гэтага трэба, каб нашае цела было ў сталай гармоніі з іскраю Божаю ў нас — душою, якая ўсьцяж імкнецца быць у гармоніі з Тварцом сваім — Богам. Таму для яе добрае й дасканалае толькі тое, што ёй памагае падымацца да вышыняў Нябесных, да яе сталае бацькаўшчыны. Тымчасам нашае цела мае свае, іншыя пажаданьні, часта пажаданьні нездаровыя, шкодныя ня толькі для душы, але й для самога цела. Адсюль часта паўстае дысгармонія, разлад душы з целам, у выніку чаго часта паўстаюць розныя беды й катастрофы нашыя. Каб гэта ня сталася, Гасподзь Бог, як дасканалая Гармонія, прыходзіць нам з дапамогаю. Ён, як добры Айцец наш Нябесны, папяраджае нас у такіх выпадках розным спосабам: Словам Навукі Свае, згрызотаю сумленьня нашага, несупакоем душы, а калі гэта не памагае, дык нейкаю паважнейшаю бядою. I кажны пабожны чалавек ведае, што такія, Богам дапушчаныя, беды й цярпеньні нашыя, служаць толькі для дабра нашага, бо прыпамінаюць нам, што заблудзілі мы, што парушылі гармонію душы з целам, шкодзім сабе. I калі чалавек вось так зразумее прычыну цярпеньняў сваіх, зразумее, што гэта воля Божая, ён зараз-жа пакаецца, злучыцца з Богам, і мір-супакой ізноў запануе ў сэрцы яго, бо гармонія вернецца. Болып таго, Гасподзь Бог часам пасылае цярпеньні навет пабожным людзям дзеля Яму аднаму ведамых плянаў Яго. I пабожны чалавек, як у першым, так і ў другім выпадку ня толькі вуснамі, ці сэрцам, але й розумам сваім прамаўляе: Няхай будзе воля Твая! Але, каб нам яшчэ лепш зразумець збаўленнае значэньне гэтых сьвятых словаў, паслухаем ніжэйшае апавяданьне. Даўно, даўно таму, у халодны сьнежанскі вечар, многа людзей ішло па дарозе ў невялікае места. Доўга яны ўжо ішлі, таму былі змучаныя й прамерзлыя дый напоўненыя адною думкаю: хутчэй дастацца да нейкае гасподы, да сьвятла й цяпла, сагрэцца, адпачыць. Сярод іх была адна маладая жанчьша, якая ехала на слабым асьле, а побач ішоў старэнькі мужчьгаа. I яны ўжо былі змучаныя, і яны жадалі адпачынку, і яны пільна ўглядаліся наперад, ці не відаць ужо прыветлівага вячэрняга сьвятла ў вокнах дамоў ... I вось, о, радасьць! Перад імі ўжо зусім блізка зазьзяла сьвятло ў шматлікіх дамох места! Хутчэй туды! Хутчэй дастацца ў сьветлы, цёплы пакой! I чалавек з осьлікам і жанчынаю на ім ужо стаіць перад асьветленаю гасподаю з шматлікімі пакоямі, ужо пытаецца ў гаспадара: Ці няма тут месца для нас? Ужо й маладая жанчына стаіць побач і сваімі цудоўнымі вачамі, бяз словаў, просіць. Гаспадар глянуў на бедных падарожных. Што зь іх возьмеш? А цяпер такі слаўны час для яго: кругом мноства народу, кажны хоча мець месца ў гасподзе! Тут напэўна ёсьць і багатыя людзі, якія добра заплацяць, а гэтыя бедакі? Не, няма для вас месца ў маей гасподзе! I пайшлі далей. Тое самае ў другой, трэйцяй, чацьвертай гасподзе: Няма для вас месца тут! Вось яшчэ адна гаспода, апошняя надзея. Жанчына з пакораю шэпча: Божа, ці для Яго, Каторы вось ужо скора мае Нарадзіцца, ня будзе месца ў гасподзе? Але, няхай будзе воля Твая! I просіць чалавек гаспадара апошняе гасподы: Калі ласка, пусьцеце, зьмілуйцеся, жанчына мае радзіць Дзіцятка, а ўжо ноч! Ізноў глядзіць жанчына сваімі сьветлымі як Неба вачамі, ужо пакрытымі дыямантамі-сьлязінкамі, на гаспадара. Глянуў гаспадар на Яе, нешта зьдзівіла яго, недзе сумленьне пачало прамаўляць на Яе карысьць, чуць было ўжо не зьмягчылася сэрца ягонае, але ён зараз-жа спалохаўся гэтае свае „слабасьці". Сяньня ... пусьціць ... такіх бедакоў... у гаоподу, калі столькі багатых людзей радыя атрымаць хоць бы маленькі пакой? Не, няма для вас месца ў гасподзе! I пайшлі далей. Ах, Марыя, што мы будзем цяпер рабіць? Куды пойдзем? Няма ўжо ніякае гасподы! I птушачкі пахаваліся недзе пад стрэхамі, і зьверы ў норы свае, а нам няма месца! О, Божа! Язэп, няхай будзе воля Божая! Ён нас не пакіне. Ён пакажа нам месца, пойдзем. I пайшлі за места. I прыйшлі ў пячэру, стаенку для жывёлы. I палажыў Язэп Марыю на грамадку сена ля еьцяны, усё яшчэ нічога не разумеючы. Дзе-ж Яна тут паложыць Яго, Каторы мае скора нарадзіцца ? Але Марыя ўжо ведала. Яна ўжо пабачыла каля сябе авец, ягнятак, кароў і валоў, якія ўважна й спагадліва глядзелі на пакутніцу й сваім цяплом неўзабаве сагрэлі Яе, адначасна Яго, Хрыста, Каторы тымчасам ужо НАРАДЗІЎСЯ! Божа, няхай будзе воля Твая! Вось Яго, Цара цароў, Я палажу ў жалабок-ясьлі для ягнятак! I спавіла, і палажыла ў ясьлі Творцу сьвету! I адчыніліся Нябёсы! I зазьзяла Зорка нязвычайная, цудоўная, ясная на Небе, і напоўніла сваім сьвятлом незямным стаенку, і ўнясла мір-супакой ў сэрца Яе — Марыі, Яго — Хрыста, і Язэпа. I зьявіліся Ангелы сьвятыя Віфлеемскім пастыром, і запяялі свой гімн Нябесны: Слава на вьппынях Богу, і на зямлі мір людзям добрае волі! Няхай будзе воля Твая! усьцяж паўтарала Марыя. I цяпер мы ўжо ведаем, што запраўды гэта была воля Божая, каб Хрыстос, Спасіцель наш, нарадзіўся як Чалавек сярод бяды, гора й галечы, каб Сам пазнаў і перажыў усе цярпеньні людзкія й гэтым палюбіў кажнага, навет найніжэйшага чалавека, і прынёс спасеяьне ўсім, усіх ачысьціў, выбеліў ад грахоў, усіх падняў да вышыняў Нябесных, усім адкрыў шлях да радасьці й шчасьця на зямлі й на Небе, прынёс мір-супакой людзям добрае волі па ўсей зямлі. Такое багаслаўленае для нас значэньне сьвятых словаў Спасіцеля нашага: НЯХАЙ БУДЗЕ ВОЛЯ ТВАЯ. Воля добрая, сьвятая, збаўленная. Воля, што нясе мір-супакой у срэцы й душы нашыя. I гэтаму навучыла нас Прачыстая Маці Божая, і гэта паказаў нам Сам Спасіцель наш перад Сваімі пакутамі на Крыжы: ОЙЧА! НЯХАЙ БУДЗЕ ВОЛЯ ТВАЯ! I за гэта мы павінны стала дзякаваць Прачыстай Маці Божай і Спасіцелю нашаму, асабліва цяпер, у часе Ягонага РАСТВА. ХРЫСТОС РАДЖАЕЦЦА — ЯГО СЛАЎЦЕ! Прат. X. Данілюк _________________________________________________________________________________________ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ ТВОРЫ СЬВ. КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА (Заканчэньне) У мінулым нумары „Голасу Царквы" мы пачалі гаварыць аб Параўнаньнях, Супрацьстаўленьнях, Алегорыях і Сымбалізьме ў Творах сьв. Кірылы. Тут мы падаем нашым пабожным чытачом яшчэ некалькі ўзораў гэтых формаў. ПАРАЎНАНЬНЕ. Адам і Ісус: „Вам хачу раскрыць тайны Божага чалавекалюбства, тайны Ісуса, Каторы за Адама, што ўпаў у тленьне, пацярпеў. Адам, паслухаўшы рады варожае, захацеў стацца богам, і пракляты быў, а Ісус, паслухаўшы Айца, як Бог Сын, стаўся Чалавекам, каб зьмею галаву скрышыць, і чалавека абожыць. Адам выцягнуў рукі свае да дрэва забароневага, жала сьмерці адкрыў, і будучы рабом грэху, зыйшоў з Раю да пекла, а Ісус на дрэве, Крыжы, рукі працягнуўшы, ад грахоўнага асуджэньня й ад жала сьмерпД людзей вызваліў". СУПРАЦЬСТАЎЛЕНЬНЕ. „Гасподзь наш Ісус Хрыстос, як Чалавек, укрыжаваньне прыняў, і як Бог, сонца зацьміў, і месяц у кроў абярнуу, і цемра была па ўсей зямлі. Як Чалавек, Ён уеклікнуў і аддаў Дух Свой, а як Бог, Ён зямлю парушыў, і каменьні параспадаліся. Як Чалавек, Ён атрымаў рану ў баку, а як Бог, Ён заслону Першага Запавету напалам разарваў. Як Чалавек, Ён быў у Гроб паложаны, а як Бог, Ён аўтар Царквы асьвяціў". СЫМБАЛІЗМ. У пачаткавым хрысьціянскім мастацтве Хрыстос прадстаўляўся як „Агнец" і „Добры Пастыр". Спачатку быў толькі Крыж, а ўжо пазьней і Хрыстос, расьпяты на Ім. Так і ў пісьменстве першых хрысьцДян усюды быў пашыраны падобны Сымбалізм. Самы прыгожы, паэтычны бок сымбалізму знаходзіўся ў назіраньні прыроды, яе зьявішчаў ды іхных сувязяў з душою чалавека. Як чалавек, так і прырода, па волі Божай, зьмяняюцца. Найбольшаю й найпрыгажэйшаю праяваю жыцьця ў прыродзе ёсьць Вясна. Абнаўленьне прыроды параўноўваецца, або сымбалізуе духовае абнаўленьне чалавека. Там праменьні сонца, а тут праменьні сьвятла й Ласкі Божае, тымчасам Творца адзін, таму й радасьць супольная, адна. Гэтаю сымболікаю асабліва прыгожа карыстаўся вялікі Айцец Царквы, сьв. Грыгоры Багаслоў (391). Ён свае пропаведзі пачынаў ад пералічэньня радасьці ў прыродзе вясною: „I сонца, і неба ясьнейшыя, і рэкі, і ручаі весялейшыя, і лугі, і сенажаці пачьгааюць пышна ўпрыгожваць сябе, і птушкі пачынаюць радасна шчабятаць і як бы размаўляць з чалавекам, і пастушкі на дудках іграць, а ратай ужо зь любоўю й радасьцю праводэіць сваю мілую баразну на ніве, натхнёна падымаючы вочы душы свае ўгару, да Бога, і залацістыя пчолкі ўжо гудуць, мёд зьбіраюць". Тое самае мы бачым і ў сьв. Кірылы: „Сяньня нябёсы пасьвятлелі, скінуўшьі з сябе халодныя, цёмныя хмары, і пахучым, сьветлым ветрыкам пяюць хвалу Госпаду. Сяньня сонейка вышэй падымаецца, радуецца й зямельку ацяпляе, а месяц ужо аддае гонар большаму сьвяпДлу. Сяньня вясна красуе, песьціць, ажыўляе зямлю, лёгкі ветрык разносіць насеньне, а яно родзіць мілую зялёную траўку. Сяньня цяляткі й ягняткі лёгка й борзда скачуць, вясёлыя вяртаюцца да мацярок сваіх, радуюцца. Пастыры жа, звонка й плаўна граючы на жалейках сваіх, радасна славяць Падаўцу жыцьця — Хрыста. Сяньня дрэвы лісточкамі пакрываюцца, кветкі красуюць пыніаюцца, сады далёка пашыраюць цудоўны арамат свой. I тружанікі, працуючы з надзеяй, славяць Падаўцу добрых пладоў — Хрыста. Сяньня ратаі слова (духаўнікі) прыводзяць славесных ягнятак сваіх да духоўнага ярма, праводзяць ралом Крыжа баразну Пакаяньня, і сеючы духоўнае насеньне, весяляцца надзеяй на будучыя плады свае. Сяньня працавітая пчолка, паказваючы мудрасьць сваю, усюды ўсіх задзіўляе. Пчолка — вобраз манашаства: як яны, кормячы сябе ў пустыні, задзіўляюць ангелаў сьвятых і людзей, так і яна, лётаючы з кветкі на кветку, робіць мёдавую вашчыну, даючы й людзям салодкае й Царкве патрэбнае. Сяньня ўсе мілагалосыя птушкі царкоўных хораў весяляцца". У сьв. Кірылы нашыя духоўныя нябёсы, гэта — сьв. Апосталы. Ён кажа: „Вясна красна, гэта Вера Хрыстовая. Месяц уступае месца сонцу, Стары Запавет дае месца Новаму Запавету. Зямля адпавядае глебе душы нашае, якая прыймае насеньне Слова Божага й родзіць дух спасеньня. Бурныя, часта згубныя, ветры, пад уплывам вясны запладняюць зямлю, так і згубныя грахоўныя імкненьні, пад уплывам пакаяньня, перамяняюцца ў цноты нашыя, прыносяць добрыя плады. I наадварот, зіма — сымбаль зла й грэху. Але сяньня зіма грахоўная пераможаная сьвятлом Навукі Божае й пакаяньнем, лёд бязьверра растапіўся ад праменьняў Боскага Сонца. Зіма паганскага ідаласлужэньня пераможаная сьв. Апосталамі й Навукаю Хрыстоваю, лёд няверства Фамы растаяў перад рабром Хрыстовым". Сьв. Кірыла бачыць сымбалізм і ў Храме Божым і ў Прытчах. Ён кажа: „Храм, гэта зямное прабываньне Бога, гэта Нояў Каўчэг, у якім верныя спасьліся. Прыгажство Каўчэга было ўнутры яго, у вернасьці Богу Ноя й усяе сямьі яго, так і нашае прыгажство ўнутры нас, у нашай душы. Аўтар нашых Храмаў ставіцца на Усход, дзе ўсходзіць Сонца — Спасіцель наш. Апора, стоўп нашае душы, гэта Божая Ласка й Дапамога. Нашая храміна людзкая — душа абнесеная моцнаю сьцяною — нашаю Вераю й страхам Божым ды малітваю, а сторажам яе ёсьць наш розум, прасьветлены Духам Сьвятым. Апораю сямьі ёсьць Маці й Жана. Цнотаю Маці ёсьць ціхасьць, а цнотаю Жаны ёсьць пакора. ОЎЧАЯ КУПАЛЬНЯ й РАССЛАБЛЕНЫ. „Яна была сымбалем Хросту. Яна служыла целу яа выздараўленьне, і прыгэтым толькі аднаму чалавеку, ды адзін раз у год. А Хрост стаўся крыніцаю духовага й цялеснага здароўя дый для ўсіх. Ён ня толькі цела аздараўляе, але й душу прасьвятляе й ад грэху ачышчае. Пяць крытых ходаў да купальні абазначаюць пяць злых спакусаў: завісьць, нянавісьць, асуджаньне, ачарняньне й герэзія. Цяпер Расслаблены той, хто ня веруе ў Адзінага Бога ў Прэсьвятой Тройцы". Сьв. Кірыла ўжываў і духоўныя загадкі. Вось адна зь іх: „Чаму Гасподзь вьюеў жыдоў з Эгіпту ў абутку, тады як Апосталаў паслаў босых на пропаведзь па сьвеце? Адказ: бо жыдоў Гасподзь гэтым абараняў ад цёрнаў і гадаў, Апосталам жа сказаў: даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсякія сілы варожыя". ЛЁС ТВОРАЎ СЬВ. КІРЫЛЫ Зборнік Імпэратарскае Акадэміі Навук, т. 85, С.-Пецярбург, 1908, як мы ужо ўспомнілі, зазначае, што Творы сьв. Кірылы перапісваліся й пашыраліся ў манускрыптах ад ХШ да ХVП ст. і сам прызнаецца, што яны моцна РУСЬІФІКАВАЛІСЯ, ды рабіліся розныя ўстаўкі (бач. 336). Акрамя таго, зьявілася шмат пасьлядоўнікаў, якія ў сваіх працах часта карысталіся цытатамі з твораў сьв. Кірылы. Нажаль, гэтых манускрыптаў было мала, да таго яны з часам траціліся, або затрымоўваліся паасобнымі людзямі, як дарагі скарб, для сваяго толькі собскага карыстаньня. Таму мітрапаліт Пётра Магіла (1646) скардзіцца, што вельмі мала ёсьць надрукаваных твораў Кіпрыяна, Грыгора Цамблака, асабліба-ж такога вялікага вучыцеля нашага, як сьв. Кірыла Тураўскі (бач. 337). У 1684 г. няведамы сьвяшчэньнік у Арле, Пермскай губ., выдаў „Стацір" — збор твораў Айцоў Царквы. Тут ёсьць і некалькі твораў сьв. Кірылы Тураўскага. Аўтар гэтага Зборніка карыстаецца многімі сымбалямі сьв. Кірылы: „Вясна красна — вера Хрыстовая. Ратай вала да ярма ўпрагае — пагане да Веры Хрыстовае прыступаюць" і г. д. У сваім жа звароце да чытачоў, аўтар даслоўна перапісвае наступныя сказы сьв. Кірылы: „Мы жа, грубыя розумам і ўбогія словам"... „Зацемнены маючы розум і грубую мову, але прашу ў Бога дару слова" ... „Прашу, браты, вашае любові, ня гневайцеся за маю грубасьць, бо нічога тут не пішу ад сваяго розуму, але апавяшчаю сьв. Пісьмо" (бач. 340). У „Зборніку", што выйшаў у 1647 г. у Маскве, былі надрукаваныя 5 Словаў сьв. Кірылы Тураўскага: 1) У сераду 5-ае Няцзелі Вял. Посту, 2) На Вербніцу,. 3) На Нядзелю 3-юю па Вялікадні, 4) На Увазьнясеньне й 5) Аб Першым Усяленскім Саборы 318-ці Айцоў. У 1797 г. Супрасльская друкарня выдала кнігу „Златавусны", у якой былі зьмешчаныя наступныя творы сьв. Кірылы: 1) Аб Страху Божым, 2) Аб пахаваньні Ісуса Хрыста й плачы Прэсьвятое Багародзіцы, 3) На Нядзелю Фамы, 4) Аб Расслабленым, 5) На Нядзелю 20-ую па Вялікадні, і 6) На Нядзелю 29-ую, або Слова аб Нябесных сілах і для чаго створаны чалавек на зямлі. Некаторыя з гэтых твораў мы ўжо надрукавалі, адзін падаем ніжэй, але, нажаль, бальшыню зь іх цяпер вельмі цяжка знайсьці. Калі ў будучьгаі нам пашчасьціць знайсьці яшчэ нешта з гэтага нашага духовага скарбу, мы ахвотна парадуем ім нашых любых чытачоў. Тымчасам мы толькі дзякуем Богу, што Ён памог нам уваскрасіць у нашай памяці светлую постаць Ягонага слаўнага воіна й слугі, а нашага вялікага й любага суродзіча й Уладыкі, сьв. КІРЫЛЬІ ТУРАЎСКАГА. С. Клім СЛОВА СЬВ. КІРЫЛЫ НА 1-УЮ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛ. ПОСТУ Многа чалавекалюбства паказаў нам Бог: Ён прыйшоў на зямлю, славамі й чынамі паставіў нас на першапачатнае месца, зь якога ўпаў Адам, а зь ім і мы. Сам бо Гасподзь пасьціўся 40 дзён і 40 ночаў, даючы нам прыклад: калі-б пасьціўся Адам, ня быў бы выгнаны з Раю, калі-б пасьцДлася Ева, не спакусіў бы яе дэман, калі-б пасьціліся людзі пры Ноі, ня было-б Патопу па ўсей зямлі, калі-б пасьціліся садамляне й гамаране, не ўпалі-б у беззаконны грэх, і Бог памілаваў бы іх, а так не сьцярпеў, паслаў на іх вагонь зь нябёсаў і спаліў ня толькі месты, але й сёлы, і дрэвы, і зямлю, і патапіў увесь род людзкі, як у марской бязодні, ня толькі два месты, але й іншыя месты й сёлы, дзьве зямлі, дзьве дзяржавы. Гэта ўжо чатыры з паловаю тысячы гадоў, як землі гэтыя гарэлі, дым курыўся, людзкія крыкі разьлягаліся й пакуты вялікія былі. Пасьціўся Майсей і з Богам размаўляць спадобіўся. Пасьціўся Ільля й узяты быў жывым на Неба. Пасьцілі тры юнакі, і вагонь не пашкодзіў ім, навет валасоў не дакрануўся. Пасьціўся Даніель, галодным львом быў кінуты на ежу, і не маглі на яго навет пашчаў адкрыць. Пасьціўся Іона, і Божых Словаў хрысьціцелем стаў. Пасьцілі Апосталы, і нам перадалі на адпушчэньне грахоў, і нам гэтую Чатырыдзесятніцу пасьціцца запаведалі, каб усякіх лакомстваў і пьянства ўхіляцца, сварак, варожасьці ўнікаць, міласьць і любоў да ўсіх мець, жабракоў карміць, удавіцам памагаць, сіроткам крыўды не чыніць. Калі, дзеці й сыны, толькі пасьціцца пачнем, ачысьцімся ад грахоў усяго году й сьветлыя прыдзем да Уваекрасеньня Гасподняга, бо Ангелы запісваюць імёны посьцячых і да Бога прыносяць. Не ўпадзем жа ў ляніства, браты, ня страцім запісу Ангелаў, выбачым вінаватым супраць нас, дамо ня маючым што маем даць, каб і нам Айцец Нябесны даў сьвятло й выбачэньне грахоў. Бо калі мы не памілуем адзінаверных сваіх, якое-ж міласьці можам спадзявацца ад Бога? Суд бязь літасьці таму, хто сам ня чыніць міласьці! Бачу бо, што многія бьюць слугаў сваіх несправядліва, пакуль не прададуцца паганам. Бязумны, акаянны, каго ты выгнаў у паганства-рабства, дзеля малога прыбытку? Такога жа чалавека, як і сам, болей таго — хрыеьціяніна! Сын Божы прыйшоў зь Неба й Кроў Сваю Боскую праліў дзеля спасеньня чалавека, ты жа, працівячыся Богу, асьвячанага Хростам чалавека забіваеш, ды забіваеш ня толькі цела, але й душу! Калі не пакінеце гэтых сваіх учынкаў шатанскіх, дык ня месца вам у Царкве Сьгаа Божага, аж пакуль не ачысьціце сябе пакаяньнем. Але, о, браты, малю вас, не турбуймася ўсё толькі аб зямным, аб жьшьці сьвету гэтага! Ці-ж ня ведаем, як усё гэта хутка праходзіць? Грахоўныя плады застануцца, і мы за іх асуджаныя будзем. Айцы нашыя, браты нашыя, і прыяцелі нашыя, учора быўшы з намі, горка й з сумам аддаючы душы, адыйшлі ад сьвету гэтага. Цела непатрэбнае нікому, а душа ідзе або з Ангеламі ў Нябёсы, або з дэманамі ў цемру пекла да Прыходу Госпада на Суд зямлі. Ведаючы гэта, браты, сьлёэна пакаемся, і падрыхтуем сябе, каб мы былі гатовыя да адыходу сваяго, мелі што для апраўданьня на Судзе, бо блізкі ўжо Суд, не забываймася аб гэтым сярод грахоў сваіх, скора пойдзем шляхам сьмерці, а калі аб сьмерці памятаць будзем, ніколі не зграшым. I аб гэтым дні, які вам можа ня любы ёсьць, пагаворым, каб вы маглі дзівіцца чалавекалюбству Госпада й сіле міласьцівых Сьвяціцеляў Яго. Вось адбываецца Сабор аб Іконах. Быў злы цар на імя Феафіл, які ўпаў у іконаборчую герэзію. Царыца жа ягоная была прававерная, мела сына Міхаіла, які ад яе прававернасьці навучыўся. Яна многа плакала, бачучы мужа сваяго ў блудах прабываючага. I прыйшлі насьледкі гэтага жыцьця яго: ён цяжка захварэў, разыйшліся сківіцы яго й вусны адкрыліея так, што страшна было глянуць на яго. Царыца жа, узяўшы Ікону Прачыстае Багародзіцы, прылажыла яму да вуснаў, і зьшшліся яны й стаў ён ізноў падобны да чалавека. Неўзабаве жа ён памёр, а царыца Феадора, ведаючы мужа сваяго, што з герэтыкамі Богам на мукі пасланы быў, і ня ведаючы як яму памагчы, моцна пачала прасіць Патрыарха Мефодзія, каб ён загадаў усім Епіскапам, архімандрытам, ігуменам, манахам дый усім іерэям маліцца за цара, каб Гасподзь Міласэрны пазбавіў цара мукаў. Патрыарх жа, што спачатку сумляваўся, ці можна маліцца за такога, сказаў: воля Гасподня няхай будзе! I загадаў па ўсей вобласьці грэцкай усім епіскапам і прэпадобным манахам маліцца за Феафіла ў Першую Нядзелю Вялікага Посту, сам жа, напісаўшы імёны герэтыкаў і Феафіла зь імі, палажыў іх у вялікай Царкве на трапезу. Молячыся увесь тыдзень за цара, у пятніцу прыйшоў паглядзець на напісаныя імёны, і ўбачыў усіх іх непарушнымі, але імя Феафіла як бы ненапісанае было, ён гэта добра сьцьвердзіў і зьдзівіўся. У той жа дзень многія іншыя айцы прыходзілі й гаварылі, што Феафіл атрымаў выбачэньне. Самому жа Патрыарху, у суботу ў Царкве служыўшаму, калі ён маліўся за Феафіла, было абвешчана голасам, які ўсе прысутныя пачулі: „Дзеля малітваў Сьвяціцеляў Маіх, выбачаю Феафілу, але цяпер за такіх не малецеся, бо не паслухаю вас". Тады царыца Феадора, атрымаўшы радасную вестку аб мужы сваім, склікала Усяленскі Сабор і загадала праклясьці іконаборцаў, а прававерных праславіць. I мы сяньня сабраліся на праслаўленьне чэсных Іконаў і на пракляцьце бязбожнікам. Будзем жа дзівіцца, браты, чалавекалюбству Спаса й Бога нашага, Каторы такога нягоднага чалавека й па сьмерці памілаваў, а таксама й таму, як многа могуць асягнуць малітвы Сьвяціцеляў Яго, каб, ведаючы гэта, і нам выбеліць грахі нашыя ў гэтыя сьвятыя дні, славячы Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, сяньня й заўсёды, і навекі вечныя. Амінь. _________________________________________________________________________________________ КУЦЬЦЯ БАБКІ АГАТЫ Сьвяты Калядны Вечар ціха сходзіў на зямлю. Міліярды залацістых зорак запальвалі свае лямпадкі. Пуцалаваты месяц, быццам добры гаспадар, з вышыняў паглядаў на зямлю, ці яна ўжо гатовая да спатканьня Сьвятой Ночы. Ён сам сям-там папраўляў і ўпрыгожваў сваімі срэбнымі карункамі агульную дэкарацыю, запальваў рознакалёрныя вагеньчыкі ў ледзяных крышталях дзеда Мароза. Дрэвы ў лесе, у садох, у меставым парку ціха шапталіся між сабою, цешачыся з маестату сваіх бялюсенькіх сьвяточных шатаў. бо-ж сьнег ужо папрацаваў на палёх і лугох, у лесе й каля хатаў. Ён усё выбеліў, усё атуліў сваімі пушыстымі кажушкамі. I мароз не лянаваўся: ён парааьвешваў свае ледзяныя дыяманты, памаляваў шьтбы вокнаў дзівоснымі ўзорамі-кветкамі, выглянсаваў люстры рэкаў, сажалкаў і вазёраў. Сялянскія хаты быццам папрысядалі, ахіненыя цёплымі шалямі сьнегу аж па вокны, якія сваімі залацістымі вачамі ўрачыста глядзелі насустрач надыходзячаму Сьвятому Вечару. Заціхлі ўжо жураўлі калодзезяў, толькі сям-там яшчэ сяляне з малітоўным настроем нясьлі пахучае сена на стол. Навет жартаўнік-вецер некуды схаваўся, баючыся парушыць сьвяточныя шаты прыроды, цішыню, супакой. Бо Сьвяты Вечар ужо ўрачыста крочыў па зямлі. Ён заходзіў усюды: у месты, вёскі й на хутары, не пакідаў нікога, усім нёс радасную навіну — ХРЫСТОС РАДЖАЕЦЦА, ЯГО СЛАЎЦЕ! О, нашыя пабожныя людзі, асабліва жанчыны, ужо чакалі на гэтую цудоўную вестку! Хаты ўжо зьзялі чысьцінёю, сьвятыя Абразы бліскучымі кветкамі, сталы новымі абрусамі! Куцьця ўжо пахла мёдам, сталы сенам, людзі ўжо былі вымытыя, прыбраныя. Кажны стараўся быць чыстым целам і душою, каб годна спаткаць Боскае Дзіцятка, пакланіцца Яму й папрасіць Ласкі Яго, каб у добрым здароўі шчасьліва дачакацца наступных Каляд. Асабліва цяпер гэтыя просьбы-малітвы былі шчырыя й гарачыя, бо нейкая трывога непакоіла людзей, нейкі страх вужакаю абыймаў іх. Бязбожнікі й чэкістыя распачалі ізноў сваю ірадавую працу. Шмат хто ўжо страціў сваіх родных, блізкіх, знаёмых, а цяпер, на Каляды ... о, Божа, будзь нам міласьціў, абарані... У маленькай ляпянцы на ўскраі места цёмна й холадна. Ясны месячык надарэмна стараецца заглянуць усярэдзіну праз замураванае марозам ваконца. Яшчэ ўчора ён бачыў тут прыбітую горам маладую жанчыну, якая нешта да ночы шыла й окладала ў пакунак. Бачыу ён тут і двое малых дзетак. А сяньня, у Сьвяты Вечар, тут цёмна й страпша. На бедным ложку, прытуліўшыся да сябе, сядзе-лі хлопчык і дзяўчынка, закутаныя ў коўдру. Яны былі галодныя й холад дакучаў ім. Час ад часу крыху болыпая дзяўчынка хукала сабе й хлопчьпсу на рукі, а ён пытаўся: а дзе мама? Чаму яна так доўга не прыходзіць? Пачакай, пачакай, браціку, мама скора прыйдзе, пацяшала яго дзяўчынка. Аднак, ёй самой было страшна ў гэтай чужой хатцы. А тымчасам, яшчэ так нядаўна, яны былі такія шчасьлівыя! Мелі тату, маму, жылі ў сваей прыгожай цёплай хаце. Але адной ночы прыйшлі да іх нейкія страшныя людзі з стрэльбамі. Яны й іх выцягнулі з пасьцелькаў, бо ўсюды чагось шукалі й забіралі татавыя кнігі. Урэшце тату забралі з сабою. Ах, як моцна плакала мама, як прасіла ў гэтых страшных людзей пакінуць тату ўдома, але яны яшчэ яе пабілі! На другі дзень іх выгналі з хаты толькі з клумачкам рэчаў. I вось яны цяпер ў гэтай страшной ляпянцы. Мама нідзе працы не атрымала. Час ад часу яна прадавала нейкую сукенку, каб яны не памерлі з голаду. Учора мама прынясла крыху мукі, хлеба, закрасы й бульбы, і сказала, што трэба зрабіць для таты пакуначак на Сьвяты. Сяньня раніцою панясла яго ў турму, і дасюль яе няма... Дзеткі ўжо ня могуць чакаць, пачынаюць плакаць. Але вось за вакном пачуліся крокі. Нехта ўжо ўвайшоў у хату. Мама! Мамачка! радасна зашчабяталі дзеткі. Не, дзеткі, гэта ня вашая мама, гэта я, бабка Агата, сказала падыходзячы да іх жанчына. Яна запаліла лямпу, і ласкава пагладзіла іх сваею старэчаю рукою па галоўках. Яна спагадліва ўсьміхалася да іх, але нейкі цяжкі сум усьцяж гасіў яе ўсьмешку. Памерзьлі, мае вы бубачкі, мае вы кветачкі дый напэўна галаднюсенькія ўжо, гаварыла яна, каб адвесьці іхныя думкі ад галоўнае бяды. Але гэтая бяда была мацнейшаю за голад і холад, бо яны зараз-жа пачалі: а дзе-ж мама, чаму яе няма? Яна цяпер ня можа да вас прыйсьці, з сумам адказала бабулька, але пабачыўшы, што яны ўжо гатовыя да плачу, хуценька дадала: але яна прыйдзе, напэўна прыйдзе, калі Бог дасьць, а тымчасам пойдзем да мяне. Усе добра ведалі, любілі й шанавалі бабку Агату, бо дзе хто быў у бядзе, патрабаваў дапамогі, там была яна. Хаця яна была ўжо зусім старэнькая, але мела хатку, агарод і кароўку, малаком ад якое любіла частаваць асабліва бедных дзетак. Яна таксама замаўляла хваробы й лячыла жывёлу. Уся яе бяда была ў тым, што на старыя гады яна засталася сама, як яна казала: адна, як палка. Але вось ужо ідуць па засьнежанай вуліцы бабка Агата зь мяшочкам на плячох і двое малых дзетак. Марознае паветра счырвеніла худзенькія тварыкі іх. Сьнег скрыпеў пад нагамі. Недзе ўжо былі чутныя песьні Калядоўшчыкаў. Неўзабаве яны ўжо былі каля бабкі Агаты. Раптам на іх напалі бязбожнікі, вырвалі з рук хлопчыка Калядную Зорку й пачалі яе таптаць. О, нягоднікі, ірады! прашаптала бабка, і — заплакала.. Але вось яны ўжо каля невялічкае хаткі. Дзеткі, мы ўжо прыйшлі, сказала бабка. У хаце яна запаліла лямпу й пачала распранаць сваіх маленькіх гасьцей, ласкава прамаўляючы да іх. О, як тут цёпленька, і як пахне сенам і ялінкаю! прашаптала дзяўчынка. Сенца ляжыць на стале пад абрусам, а ялінка вось дзе, паказала бабка на сьвятыя Абразы, упрыгожаныя зялёнымі лапкамі, і сіненькаю запаленаю лямпадкаю. Сядайце, госьцікі, зараз будзем есьці Куцьцю, а гэтае сенца заўтра занясем маей Красулі, няхай і яна парадуецца з намі. Пушысты кот скочыў з ложка на падлогу й радасна замурлыкаў каля іх, У мамэнт Куцьця была на стале. Бабка памалілася перад Абразамі, і Сьвятая Вячэра пачалася. О, як смакавалі галодным дзеткам посны боршч з грыбкамі, бульбачка з селядцом, Куцьця зь мёдам ды аўсяны кісель з макавым малаком! Яшчэ, мае птушачкі, яшчэ! заахвочвала бабка. На заканчэньне яна прынясла ім пару яблычкаў і жменьку гарэхаў. Скончыўшы Вячэру й прыбраўшы стол, бабка ўзяла дзетак на калені, прытуліла да сябе й пачала баяць. Яна ціха апавядала ім пра Боскае Дзіцятка, Каторае вось Нарадзілася ў беднай пячэры ў Віфлееме, аб цудоўнай Зорцы, аб пастырох, аб бліскучых Ангелах, якія нявымоўна хораша пяялі песьні маленькаму Ісусу, аб трох каралёх, што з далёкіх краінаў прыйшлі да Яго е паклонам і дарамі. Усе, усе цешыліся й радаваліся, бо Нарадзіўся Хрыстос, Збаўца сьвету! Адзін толькі Ірад злое думаў: ён наважыўся забіць Дзіцятка. Даведалася аб гэтым праз Ангела Маці Божая й мусіла ўцякаць. Бяжыць, бяжыць Яна зь Дзіцяткам, а ірадавыя забойцы ўжо блізка, ужо даганяюць, аж бачыць Яна пры дарозе асіну. МапД Божая й просіць яе: асіна, асіна, схавай нас ад злых людзей! Асіна жа на гэта: не магу я вас схаваць, гэтыя забойцы мяне зрубаюць, на паленцы пашчыпаюць, у вагні спаляць, а попел вецер разьнясе, ідзі сабе далей. Заплакала Маці Божая, пайшла далей, а ворагі вось ужо даганяюць. Аж раптам чуе Яна ціхі спагадлівы голас: хуценька ідзеце да мяне, я. вас пад сваімі галінкамі схаваю. I бачыць Маці Божая, што гэта зялёная ялінка Яе кліча. Хуценька ўвайшла Яна зь Дзіцяткам пад ялінку, а гая свае галінкі нізенька апусьціла, шчыльна абтуліла імі Маді Божую й Дзіцятка, і лютыя слугі Ірада не заўважылі іх, паляцелі далей. Так Маці Божая й Дзіцятка былі ўратаваныя. Ад таго часу ўее добрыя людзі вельмі любяць і шануюць ялінку, у сваіх хатах на Каляды ставяць яе перад Абразамі ды рознымі цацачкамі ўпрыгожваюць, асіна жа на век вечны перапалоханая, стала трасецца ад страху. Складна апавядала бабка, а бедныя дзеткі з адкрытымі роцікамі ўважна слухалі й шчыльней туліліся да яе. Але ўжо сон незаўважна Падкраўся да іх і зачьшіў іхныя вочкі. I мусіць нешта мілае бачылі яны, бо ўсьцяж радасна ўеьміхаліся. I зь любасьцю глядзела на іх бабка, і з сьлязамі на вачох разважала: што гэта? Ці гэта Ангелы Божыя пяюць ім калыханку ? або можа ... гэта тата ўжо прыйшоў да іх... або можа ўжо й матуля цалуе іх, просячы Нованароджанае Дзіцятка зьмілавацца над сіроткамі... Асьцярожна палажыла бабка Агата дзетак ў пасьцельку, а сама ўпала на калені перад сьвятым Абразом Маці Божае зь Дзіцяткам і доўга, доўга шаптала малітвы й пралівала гарачыя старэчыя сьлёзы: Госпадзі Ісусе Хрысьце, Матанька Божая, зьмілуйцеся над намі, ратуйце нас ад ірадавых забойцаў, ня дайце загінуць гэтым ды тысячам іншых сіротак, пашлеце нам ялінку збаўленьня... Галя _________________________________________________________________________________________ CLERGY OF BYELORUSSIAN AUTOCEPHALIC ORTHODOX CHURCH (B.A.O.CH.) His Excellency Most Rev. Archbishop SERGIJ — The Head of B.A.O.CH. 56 Church St., Cabramatta, N.S.W. Australia Very Rev. St. WOJTENKO, 332 Mansfield St., Highland Park, N. J. His Excellency Most Rev. Archbishop VASILI — The Secretary of Holy Synod of B.A.O.CH. 108 Wyckoff St., Brooklyn 1, N. Y. Rev. E. YAKIMENKO, 1708 E. 31st St., Lorain, Ohio Rt. Rev. Archimandryt DANIEL, Adelaide Rev. A. KRYT, 14 Southey Place, Broadford 3, England Very Rev. M. SZOZURKO, 8 John St., Flinders Park, S.A. Australia Rev. E. SMARSCOK, 22 Leopold Ruelensstr ., Kessel—Lo (Leuven), Belgium Rev. B. KAMINSKI, Perth. Australia Rev. M. MACUKIEVICH, 1000 Dudas St. W. Toronto, Canada Rev. A. ZIELINSKI, Sidney, Australia Rev. Archdeacon K. SAVICKI, 2389 W. Tremont St., Cleveland 13, Ohio Very Rev. T. DANILUK, 379 Vermont St., Brooklyn 7, N.T. _________________________________________________________________________________________ ХРОНIКА КАНАНІЧНЫЯ ВІЗЫТАЦЫІ УЛАДЫКІ ВАСЛІЯ. Кажнага году пабожныя вер нікі сьв. БАПЦармвы затграшаюць Улады ку Ваісілін да сябе, і ён ахвотна й з радасьцю выконвае гэты свой Архіпастырскі абавязак, каб усюды разам памаліцца за ўсю нашу эміграцыю, асабліва-ж за тых нашых Братоў і Сёстраў, што церпяць і пакутуюць на катаргах і высылках, адначасеа за нашую любую цернячую Маці-Беларусь, як і вучыць нас сьв. Апостал Якуб: ,,Малецеся адзія за аднаго, каб паздаравець" (Як- 5, 16). I гэтага году, на Сёмуху, Уладыка Васілі адведаў нашых 'вернікаў у КЛІЎЛЭНДЗЕ. У суботу ён адслужыў урачыстую Усенашную, а ў Нядзелю Сыв. Тройцы сьв. Літургію ў асысьце украінскага сьвяшчэньнііка й нашых Айцоў Евфімія й Калістрата. Вельмі прыгожа сьпяваў наш Царкоўны Хор пад кіравецтвам дырыгента, Сп. К. Кістага. Як і заўседы, Уладыка Ваісілі крануў да сьлёз усіх нашых івернікаў сваімі нытхнёмымі пропаведзямі, узварушыў і пацешыў сэрца нашыя Словом Божым і сваею палымяннаю любоўю да нашага церпячага народу. Служба Божая закончылася Малітваю за Беларуюкі Народ і нашым царкоўным гімнаім „Магутны Божа". Пасьля ўсе вврнікі на каленях маліліся да Бога Духа Сьвятога на ўрачыстай Вячэрні, каб ЁН прасьвятліў і ажывіў наш укрыжаваны Беларускі Народ. Пасьля Уладыка даў адной нашай маладой пары Архіерэйскі Шлюб і ўшанаваў сваёй прысутнасьцю Вясельны абед, на які як заўседы, сабіралася ўся нашая калёнія ў Кліўлэндізе й амэрыканскія госьці. Бальшыня нашых верніжаў ведае Уладыку Васілія яшчэ з Розэнгайму, дзе разам зь ім будаівалі нашую сьв. Царкву, разам бедавалі й славілі Бога, таму яны цяпер былі вельмі ўдзячныя яму, што ён адведаў іх, а ведаючы ягонае добрае сэрца, упрасілі яго, каб ён застаўся ў нас яшчэ на тыдзень, яшчэ раз адслужыў нам Службу Божую, і Уладыка, на радасьць нашую, застаўся. Ізноў мы цешыліся з Ар-хіерэйскае Службы Божае й натхяёнае пропаведзі нашага Уладыкі. Нашая новая маладая пара была шчасьлівая атрымаць Шлюб з рук сваяго Уладыкі. Кажны дзень сярод тыдня многія нашыя вернікй мелі прыемнасьць гасьціць сваяго Уладыку ў сябе ўдома, а некаторыя запрашалі хоць на сьнядане. Таксама нашая Царкоўная Рада выкарыстала гэтую магчымасьць, каб супольна зь ім правясьці сваё важнае паседжаньее адносна нашага релігійнага жыцьця. Такоама й гэтым годам Уладыка Васілі адведаў нашых пабожных вернікаў у НЮ БРАНСЬВІКУ іСАЎТ РЫВЭРЫ. Гэтым ра-зам нашая ўрачыстасьць была асабліва слаўная, бо да нас прыбыў таксама й Высокапрэасьвяшчэяьнейшы Уладыка БАГДАН, акрамя таго шмат гасьцей з Ню-Ёрку й ваколіцаў на чале з Сп. Прэзыдэнтам Рады БНР. Малыя дзеткі з букетамі жывых кветак прьвіталі Высокапрэасьвяшчэньнейшых Уладыкаў пры ўваходзе ў Царкву, а таксама горача віталі іх Старшыня нашае Царкоўнае Рады, Сп. П. Кулеш і Настаяцель вашае Царквы, наш паважаны Пратаірэй, а. Сьцяпан Войтэнко. Служба Божая была нязвычайна ўрачыстая. Уладыкі служылі ў асысыце нашых дарагіх Пратаіерэаў, айцоў Сьцяпана й Хведара. Вельмі прыгожа пяяў Царкоўны Хор пад кіравецтвам дырыгента, Сп. Ф. Родзько. Царква была перапоўненая верніікамі, многія мамы црыводзілі оваіх дзетак да сьв. Прычасьця. Уое мы горача дзякавалі Міласэрнаму Госпаду за гэтую нашую радасьць, бальшыня была расчуленая да сьлёз натхнёнаю прапаведзю Уладыкі Васілія. Служба Божая закончылася Малітваю за Беларускі Народ і царкоўным гімнам, "Магутны Божа". Пасьля адбыўся супольны абед, удала ўладжаны нашымі дасканалымі жанчынамі, з удзелам звыш 100 асобаў. Тут была іншая нашая радасьць: прамовы Сп. Прэзыдэнта, Старшыняў нашых розных арганізацыяў, а тамсама Уладыкаў. Вельмі прыгожа вітаў нашую сьв. Царкву, Уладыку Васілія й усіх нас Уладыка Багдан. У канцы ізноў парадаваў і духова ўзмоцніў нас Уладыка Васілі. Ён, між іншым, сказаў: „Ня гледзячы на ўсе нашыя слабасьці й перашкоды, мы памалу, але добра ідзем наперад, бо ідзем па шляху Божаму, па шляху нашых слаўных продкаў, таму можам мець добрую надзею на асягненьне нашае мэты тут на зямлі: адбудову нашае любае й вольнае Бацькаўшчыны". НЮ-ЁРК. Тут стала адбываюцца Архіерайскія Службы Божыя, зь якіх часта цешацца нашыя суродзічы й з ваколіцаў Ню-Ёрку. Уладыка Васілі стала цешыць нас сваімі чулымі пропаведзямі, ён стала моліцца за ўсіх нас і за ўвесь наш шматпакутны Беларускі Народ. Зь ім часта служыць паважаны Пратаіерэй, а. Хведар Данілюк, які сваім прыгожым голасам спрычыняе нам таксама немалую радасьць. Дня 11-га лістапада ў Ню-Ёрку адбыўся мітінг Парыскага Блёку, на якім Уладыка Васілі прачытаў пабеларуску малітву „Ойча Наш". Але асабдіва ўрачыстая Служба Божая адбылася ў нас у дзень нашых Герояў, Слуцкіх Паўстанцаў. Уладыка Васілі адслужыў Заўпакойную Службу Божую ў асысьце айцоў Хведара й Мікалая ды глыбока крануў усіх нас сваею чулаю пропаведзю аб усіх нашых Пакутніках-Героях, а пасьля адслужьгў урачыстую Паніхіду за душы іх. Нязвычайна прыгожа сьпяаваў Царкоўны Хор пад кіравецтвам дырыгента, Сп. А. Каптуравіча. Перапоўненая Царква зьзяла на Паніхідзе ад сьвятла сьвечак у руках кажнага верніка. Усе яны гэтым сымбалізавалі сваю любоў, падзяку й Вечную Памяць да нашых незабыўных і слаўных Герояў. Пасьля адбылася ўдалая Акадэмія, на якой выступаў Хор Вэтэранаў пад кіравецтвам Сп. А. Каптуровіча ды наш слаўны бас, Сп. П. КОНЮХ. ТОРОНТО. КАНАДА. Вось ужо трэйці год, як тут была зарганізаваная Парафія сьв. Кірылы Тураўскага. Зь вялікаю радасьцю можам сказаць, што яна стала расьце й узмацняецца. Запраўды, вялікая зьмена адбылася ў параўнаньні зь яе пачаткамі. Вернікі палюбілі сваю сьв. Царкву, аддана служаць ёй сваею брацкаю сямейкай. На каждай урачыстасьці ў нашай маленькай, але міла ўпрыгожанай, царкоўцы ўзносяцца малітвы да Усявышняга з просьбамі мець нас і ўвесь наш Народ у Сваей Ласцы й Апецы. Службы Божыя адбываюцца стала, за выняткам тых Нядзель, калі а. Міхаіл выяжджае на правінцыю, каб і там духова пацешыць і ўзмоцніць нашых суродзічаў Словам Божым. Нязвычайна ўрачыстая была Служба Божая ў часе Другое Сустрэчы Беларусаў Амэрыкі й Канады ў Торонто. Дня 2-га верасьня раніцою ўдзельнікі Сустрэчы сабрадіся на Сэнтрал Айланд, дзе ўжо ўсё было гатовае да Службы Божае. Вельмі прыгожа пяяў Кліўлэндзкі Хор пад кіравецтвам дырыгента, Сп. К. Кіслага. У сераду, 21-га ідстапада, у дзень Архістраціга Міхаіла, пасьля Вячэрні, нашая Парафія ўладзіла неспадзеўку для сваяго Настаяцеля, а. Міхаіла. Нашыя самаахвяр-ныя жанчыны, пад кіравецтвам Сп-ні Ніны Слаўко, прыгатавалі скромны пачастунак, і а. Міхаіл атрымаў ад іх багаты падарунак і прывітальную картачку з шматлікімі подпісамі. Сп. Пётр Слаўко й Старшыня Царкоўнае Рады, Сп. Мікола Ганько ад імя Парафіі ў цёплых словах віталі а. Міхіаіла з днём ягонага Ангела. З сваго боку а. Міхаіл, глыбока ўзварушаны, горача дзякаваў усім прысутным за іхную адданасьць Царкве ды за падарунак, як сымбаль пашаны да яго. На дзень 25-га лістапада прыпалі дзьве ўрачыстасьці ў нашай Парафіі. Гэта, папершае, дзень нашых Герояў, Слуцкіх Паўстанцаў, калі была адслужаная ўрачыстая Служба Божая й Паніхіда за ўсіх тых, шго душы свае аддалі ў змаганьні за Свабоду Беларусі, а, падругое, асьвячаньне сьв. Дарахраніцельніцы й Сямісьвечніка на сьв. Прастол. Дзякуючы ініцыятыве Сп-ні Марты Слаўко, якая запачаткавала зборку ахвяраў, ды сяброў Парафіяльнае Рады, сакратара Сп. Нікіфара Сілывановіча й скарбніка, Сп. Янкі Барана, гэтая црыгожая акцыя была ўдала закончатая. Вернікі нашае сьв. Царквы ў Торонто радасна прывіталі зборку сваімі ахвярамі й злажылі 160 даляраў. Настаяцель, а. Міхаіл горача прывітаў і багаславіў гэтых сваіх вернікаў за іхную любоў да Бога й свае сьв. Царквы. Тут неабходна ўспомніць і самаахвярную працу Сп. А. Пятрова й ягоную адданасьць сьв. Праваслаўнай Царкве, якія ён праявіў у падшуканьні добрага майстра для выкананьвя сьв. Дарахраніцельніцы. Сямісывечнік быў ахвяраваны Спадарствам Ірэнаю й Васілём Лабуза. Апошні сам, велымі мастацка, выканаў усю працу над ім. На запросіны беларускае калёніі ў Садбуры наш Настаяцель, а. Міхаіл, разам з дэлегацыяй Гал. Управы ЗБК, дня 2-га сынежня, адведаў іх. На гэты дзень садбурская калёнія перанясла сьвяткаваньне Слуцкага Паўстаньня, і трэба сшзаць, вельмі ўдала падрыхтавалася да яго. У Нядзелю была адслужаная Служба Божая ў украінскай мясцовай Царкве айцамі Міхаілам і Эпіфанам, настаяцелем яе. Пасьля сьв. Літургіі была адслужаная Паніхіда за ўпакой душаў усіх нашых Герояў. Наступна адбылася Акадэмія. Галоўны рэфэрат, прызначаны ўгодкам, прачытаў др. Жук-Грышкевіч. Трэба зазначыць, што на гэтае Сьвяткаваньне зьявіліюя ўсе нашыя суродзічы з Садбуры й ваколіцаў, таму тут была ладная нашая грамада. Пасля Акадэміі жанчны ўладзілі супольны абед, на якім прыгожа прамовіў а. Міхаіл. Ён даў кароткі абраз разьвіцьця Праваслаўнае Царквы ў Беларусі дый падчыркнуў вялікае значэньне Веры ў Бога, якая дае сілу нашай самаахвярнай Іерархіі мужна й аддана працаваць для дабра на-шае сьв. БАПЦ і верна служыць сваему Народу. Беларуская калёнія ў Садбуры сваею самаахвярнасьцю стварыла запраўды мілую сямейную атмасфэру, якая праявілася ў апошніх словах а, Міхаіла, наагул скупога на словы, калі ён на разьвітаньне, між аншым, сказаў: ,,Я з прыемнасьцю й адкрыта прызнаюся, што мне вельмі міла й люба было пабачыць вашыя шчырыя, пабожныя, беларускія сэрцы, і я запраўды шкадую, што мушу, хоць і на кароткі час, пакінуць вас". М. Грыбок ____________________________________________________________________________________________ НОВЫ ПРАХОД у ПЭРЦЕ, АЎСТРАЛІЯ. Стараньнямі Высокапрэасьвяшчэннага Уладыкі, Архіепіскапа Сергія й мясцовае беларускае калёніі, тут быў зарганізаваны наш новы Прыход. Настаяцелем яго Уладыка Сергій прызначыў а. Б. Камінскага. Царковная Рада ўжо прыдбала пляц і прыступае да будовы Царквы. Мы горача дзякуем за гэта Уладыцы Сергію й шчыра вітаем нашых суродзічаў у Пэрце. Збор ахвяраў на дапамогу ім праводзіцца таксама ў Ню-Ёрку й ваколіцах, і прыгожа зробіць кажны ібеларус, дзе бы ён ня быў, які хоць нешта ахвяруе на гэтую нашую супольную сьвяту справу, Бог узнагародзіць яго старыцаю. У днёх 24-25-га сьнежня адбываецца Епархіяльны Зьезд нашае сыв. БАПЦ, на чале з Уладыкаю Сергіем, у Мэльбурне. Мы гэтым горача вітаем Зьезд і шчыра жадаем яму й усім удзельнікам яго добрых, пленных вынікаў для далейшага ўзмацненьня нашае сьв. БАПЦарквы ў Аўстраліі дзе да яе належаць тры беларускія й два грэцкія Прыходы. ЛЮВЭН, БЭЛЬПЯ. Настаяцель нашае сыв. Царквы тут а. Аўген Смаршчок летам гэтага году адведаў нашых суродзічаў у Нямеччыне, дзе павянчаў адну нашую маладую пару. Служба Божая й Шлюб адбыліся ў грэцкай Царкве ў Мюнхене. 3 а. Аўгенам разам служыў Настаяцель гэтае Царквы, а. Архімандрыт Амврозі, які таксама прасіў а. Аўгена нясьці духовую апеку над тымі грэкіамі, што знаходзяцца ў Бэльгіі. Апошні ахвотна прыняў гэтую просьбу а. Архімандрыта. Дня 1-га лістапада Прэасьвяшчэньнейшы Уладыка Грыгоры адслужыў разам з а. Аўгенам урачыстую Службу Божую ў Лювэне за ўпакой душы нашага незабыўнага й слаўнага кампазытара, М. РАВЕНСКАГА. А 2-ой гадз. тапаўдні лювэнскія студэнты, на чале з а. Аўгенам, прыбылі на могільнік, і тут а. Аўген адслужыў Паніхіду над магілаю сьв. пам. Праф. М. Равенскага. _________________________________________________________________________________________ ПАДЗЯКІ Царкоўная Рада Прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Ню Ёрку гэтым шчыра дзякуе ўсім тым нашым суродзічам, што прынялі наш Вялікодны Заклік і злажылі шчодрыя ахвяры на „Голас Царквы". Адначасна Царкоўная Рада й нашыя прыхажане на Сёмуху падзякавалі Сп-шні Г. Ганчарэнка прыгожым залатым крыжьжам за яе кіраваньне нашым Хорам. Высокапрэасьвяшчэньнейшых Уладыкаў нашых, Архіепіскапаў СЕРГІЯ й ВАСІЛІЯ, Высокапрэпадобных Пратаіерэяў і ўсечэсных Айцоў, дастойных Дырыгентаў, хвальныя Царкоўныя Рады й усіх вернікаў сьв. БАПЦ сардэчна вітае з РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ і НОВЫМ — 1957 — ГОДАМ Царкоўная Рада БАПЦ у Ню-Ёрку. |
Літаратура / Literature > Голас Царквы >