№ 10. Каляды, 1959 Год 5

БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ
СЬВЯШЧЭННЫ САБОР ЕПІСКАПАЎ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ НА ЧУЖЫНЕ

Да ўсечэснога Духавенства, прэпадобнага Манаства й усіх багалюбівых вернікаў нашых на Чужыне й на Бацькаўшчыне прабываючых
Каляднае Архіпастырскае Пасланьне

"I НАРАДЗІЛА Марыя Сына Свайго, 
ІСУСА ХРЫСТА, і палажыла Яго ў ясьлі" 
(Лк. 2, 7).

УЛЮБЛЕНЫЯ ДЗЕЦІ НАШЫЯ!

Гэтую радасную навіну аб Нараджэньні Госпада нашага Ісуса Хрыста апавясьцілі Ангелы Віфлеемскім пастыром, пяючы хвалу Яму: Слава на вышынях Богу, і на зямлі мір людзяяг добрае волі (Лк. 2, 14). Зь вялікаю радасьцю пасьпяшылі пастыры ў Віфлеем і там у пячэры знайшлі Марыю з Яээпам і Дзіцятка, што ляжала ў ясьлях : „Угледзіўшы-ж расказалі аб тым, што было абвешчана ім пра Дзіцятка гэтае" (Лк. 2, 17).
Вось так слаўна споўніў Айцец наш Нябесны Сваё абяцаньне ўжо Адаму й Еве пры іхным сумным выхадзе з Раю: ХРЫСТОС, СПАСІЦЕЛЬ наш, НАРАДЗГЎСЯ! Неба й зямля радуюцца, людзі весяляцца! I Гасподзь Міласэрны ўдастоіў нас і ў гэтым гаду дачакацца й спатыкаць гэтае Велічнае Сьвята РАСТВА ХРЫСТОВАГА, каб мы радаваліся радасьцю поўнаю, Божаю, і праслаўлялі Дзіцятка, падобна Ангелам, у сьв. Храмах, у дамох і ў сэрцах сваіх.
Бо-ж гэта радасьць кажнага чалавека добрае волі, кажнае добрае хрысьціянскае душы, кажнага з нас, як і вучыць нас сьв. Апостал Павал: "Калі-ж прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Каторы Нарадзіўся ад Прачыстае Дзевы Марыі, каб нам узяць УСЫНАЎЛЕНЬНЕ. А як вы сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Каторы ўсклікае: Авва, Ойча! Таму ты ўжо ня раб, але сын, а калі сын, дык і спадкаемца Божы праз Ісуса Хрыста" (Гал. 4, 4-7). 
А мы добра ведаем, як радуецца раб, стаўшы вольным тым болей радуемся мы, звольненыя ад улады нашага панявольніка, злога духа. Ды ня толькі звольненыя, але й прынятыя Вогам як Ягоныя любыя сыны й дочкі! Як жа нам не радавацца, не весяліцца, і не дзякаваць Госпаду Богу фіміамам любові свае за Ягоную бязьмежную любоў да нас, дзякуючы якой Сын Божы прыйшоў да нас, каб падараваць нам спасеньне!
I ня дзіва, што ўсе хрысьціянскія народы так урачыста рыхтуюцца да вялікае, слаўнае, ціхае Ночы НАРАДЖЭНЬНЯ СЫНА БОЖАГА. Усюды ўжо наперад праяўляецца радасны Сьвяточны настрой. Нашая сьв. Праваслаўная Царква ўжо наперад напаўняе душы вернікаў сваіх сьвятлом Зоркі Віфлеемскае, натхнёна сьпяваючы: ХРЫСТОС РАДЖАЕЦЦА — ЯГО СЛАЎЦЕ! Хрыстос зь Нябёсаў — сустракайце! Хрыстос на зямлі — увазносьцеся! Сьпявай Госпаду ўся зямля, і людзі вясёла засьпявайце, бо Хрыстос праславіўся! (Калядны Ірмас).
I ўсе народы, кажны пасвоему, нраслаўляюць Народжанае Дзіцятка, Хрыста, Бога нашага, але наш Беларускі Народ праяўляе да Яго хіба найболыпую любоў, ускладае на Яго найболыпыя надзеі на сваю сьветлую будучыню. У нас на Беларусі хіба няма адной хаты безь ясьляў Дзіцятка ў Сьвяты Вечар, а цяпер таксама на катаргах і высылках, у лясох і пушчах ды на выгнаньнях! Так, наш пакутны Народ усюды сустракае Дзіцятка Божае, становіцца на калені перад Ім, аддае Яму хвалу й славу. I мы верым, што Ён, Хрыстос, Бог і Спас наш, прабывае на Сьвятой Вячэры ў кажнай нашай хаце, зь любоўю прыймае шчырыя дары церпячых сэрцаў нашых Братоў і Сёстраў, як Ён Сам сказаў: "Вось Я стаю пры дзьвярох і стукаюся, і хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я уваўду да яго. і буду вячэраць зь ім, а ён са Мною" (Адкр. 3, 20).
Таму, любыя дзеці нашыя, калі мы сьпяваем у Сьвяты Вечар: 3 намі Бог! Разумейце паганы й пакарайцеся, бо з намі Бог!, дык душы нашыя перажываюць радасьць нявымоўную, весяляцца падобна Ангелам, бо-ж зь імі ўжо Сам Бог прабывае, і радасна прамаўляе: "Дзе Я, там і слуга Мой будзе! Яго ўшануе Айцец Мой!" (Іо. 12, 26). Таму будзем радавацца й весяліцца! Будзем славіць Нованароджанае Дзіцятка, нашае шчасьце й спасеньне. Няхай ніякія сучасныя Ірады не засмучаюць гэтае радасьці душаў нашых. Канец іхны ўжо блізкі, бо гэта той куколь, які неўзабаве будзе сабраны й кінуты ў печ вагністую на пагібель, як сказаў Сам Спасіцель наш (Мц- 12 38-42), а мы ўсе, што веруем у Яго, зазьзяем як сонца ў Царстве Аііца нашага Нябеснага (43), ды ўжо тут ня зямлі:'Возьмем зямлю ў валаданьне, і жьш,ь будзем на ёй навекі" (Пс. 37, 29).
I з гэтаю радасьцю, і з палымяннаю Вераю й Любоўю, і Надзеяй на Нованароджанага Бога й Спаса нашага, вітаем вас усечэсныя Айцы, і любыя Браты й Сёстры ўсюды: на выгнаньнях, удома, на катаргах і высылках, у лясох і пушчах зь велічным і слаў-ным Сьвятам РАСТВА ХРЫСТОВАГА й з надыходзячым НОВЫМ ГОДАМ. Жадаем усім вам каб гэтая радасьць Нябесная была ў сэрцы кажнага з вас, і пасылаем усім вам Нашае Архіпастырскае багаславенства. Цьвёрда веруйце ў Госпада нашага Ісуса Хрыота, паводля словаў Яго: "Няхай не сумляваецца сэрца вашае, веруйце у Бога й у Мяне веруйце" (Іо 14, 1), і нашая любая пакутніца Маці-Беларусь народзіцца да новага, вольнага й шчасьлівага жыцьця, каб быць з Богам ужо навекі.
Ласка й Мір Госпада нашага Ісуса Хрыста, Любоў Бога й Айца, і Прычасьце Сьвятога Духа няхай будзе з усімі вамі. АМІНЬ.

СЬМІРЭННЫ АРХІЕПІСКАП СЕРГІЙ 
Глава Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў 
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

СЬМІРЭННЫ АРХІЕПІСКАП ВАСІЛІ 
Сакратар Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў БАПЦ на Чужыне

Дана Году Божага 1959 
месяца сьнежня 
Аўстралія-Амэрыка.



П О М Н I...
ДРУГІ ПРЫХОД ХРЫСТОВЫ

У папярэднім нумары нашага часапісу мы ўжо гаварылі аб тым, што паводля сьв. Пісаньня перад Другім Прыходам Хрыстовым поўнасьцю выявіцца багаборца, сьга пагібелі, супраціўнік Хрыста, Антыхрыст, і ўжо таксама ведаем, што гэта будзе чалавек, празь якога будзе дзеяць сам сатана, передаючы яму ўсю сваю згубную сілу. Ясна, заданьнем яго будзе штонайболып людзей накіраваць супраць Хрыста, Бога нашага, і гэтым кінуць іх у бязодню на загібель вечную.
У сувязі з гэтым нязвычайна важным пытаньнем, бо пытаньнем нашага жыцьця й шчасьця вечнага, або наадварот, пакутаў нявымоўных і вечных, прыпомнім сабе, што Гасподзь Міласэрны, Спасіцель наш, зыйшоў зь Неба на зямлю, нарадзіўся як Чалавек у Віфлееме, і сьмерць за грахі нашыя на Крыжы прьгаяў, каб нам адкрыць дзьверы Раю, каб кажны, хто веруе ў Яго, быў разам ізь Ім навекі ў Царстве Славы Яго: "Я — дзверы, і хто ўвойдзе празь Мяне, спасён будзе" (Іо. 10, 9).
Ясна, сатана добра зразумеў гэты збаўленны для нас плян Божы, таму ўжо ад Нараджэньня Ісуса Хрыста пачаў перасьледваць Яго праз розньпс, уладу маючых людзей, пачьгааючы ад Ірада, ды пасьля спакушаючы Яго сам, а калі гэта яму не ўдалося, дык праз фарысеяў і кніжнікаў. Урэшце, як яму здавалася, ён ужо асягнуў сваю мэту: Хрыстос быў укрыжаваны й пахаваны! Аднак, тайны Божыя ведае толькі Прэсьвятая Тройца, таму навет такі магутны дух як сатана ня мог ведаць іх, і — моцна памыліўся! Бо, вось, Хрыстос пасьля Свайго Уваскрасеньня зыйшоў у самае пекла, і зьнішчаў там уладу яго: вывеў адтуль душы ўсіх праведнікаў у Рай, а на зямлі збудаваў Сваю сьв. Царкву, як шлях, дзьверы да нашае вечнае Бацькаўшчыны, да жыцьця й шчасьця нявымоўнага.
Калі пераможаны еатана ўсё гэта пабачыў і зразумеў, дык усе свае сілы кінуў на зруйнаваньне сьв. Царквы Хрыстовае ды на вынішчэньне ўсіх вернікаў Яе. Шмат ён тут асягнуў: паганская Рымская імпэрыя паслала на вогнішчы, або кінула ў пашчы дзікіх зьвераў міліёны хрысьціян. Але й гэта не памагло: Сьв. Царква Хрыстовая крывёю мучанікаў ды сілаю Духа Сьвятога ўэрастала, мацнела, пашыралася, прасьвятляла паганскую цемру, аж урэшце, на пачатку 4-га стагодзьдзя поўнасьцю перамагла паганскі сьвет і, дзякуючы сьв. Канстанціну Вялікаму, сталася пануючаю, дзяржаўнаю Царквою! хзноў сатана быў пераможаны. Але ён і гэтым разам не перастаў змагацца з Богам і Ягонаю сьв. Царквою, толькі зьмяніў спосабы барацьбы. Цяпер ён пачаў нішчыць Яе знутра, шляхам розных герэзіяў. Ізноў было праліта шмат хрысьціянскае крыві, спрычынена шмат спусташэньняў, дзякуючы людзкой засьлепленасьці, гардыні, уладалюбству.
Але-ж Сам Хрыстос сказаў: "Збудую Царкву Маю, і ніякія сілы пякельныя не перамогуць Яе" (Мц. 16,18). I не перемаглі. Сьв. Царква Хрыстовая праз сваіх вялікіх, мудрых мужоў, перамагла ўсе гэтыя спробы сатаны, ачысьціла Навуку Сына Божага ад усякіх герэзіяў, фальшывых мудраваньняў людзкіх, і замацавала непарупшыя асновы свае навекі.
Толькі сатана добра ведае слабасьці людзкія, таму й далей усякім споеабам стараецца руйнаваць Яе, як аснову нашага жыцьця й шчасьця на зямлі й на Небе. Ужо на нашых вачох ён перайшоў да рашучае атакі на гэтую цьвярдыню Божую й нашую ў Саветах з дапамогаю багаборцаў-бальшавікоў, а таксама па ўсім сьвеце з дапамогаю розных бязбожнікаў, якія стараюцца пераканаць мала сьведамых, што Царква нам непатрэбная, бо-ж, быццам ніякага Бога няма, а чалавек гэта звычайная жывёла, толькі маючая язык ды ўмеючая рабіць машыны.
Так, уее мы сьветкі таго, што сатана мае тут посьпехі не малыя. Пад уладаю багаборцаў-бальшавікоў ён, з дапамогаю гэтых слугаў сваіх, амаль дашчэнту зруйнаваў Царкву фізычна, а цяпер і па ўсім сьвеце з дапамогаю бязбожнікаў, стараецца зруйнаваць Яе духова. I няма сумліву, што калі-б ня было Бога на Небе, дык сатана запраўды прывёў бы людзей да стану зьвяроў з пушчы, якія бы самы сябе вынішчылі.
Толькі бясконца доўгацярплівы й Міласэрны Гасподзь Бог наш. I гэта добра ведае сатана. Ён ведае, што калі споўніцца поўня часу, дык даволі будзе аднаго слова Усемагутнага Госпада, і ён з усімі сваімі пякельнымі сіламі зьнікне як пара перад сонцам. Ён ведае таксама Навуку Божую, словы Ісуса Хрыста аб тым, што будзе на зямлі перад Ягоньш Другім Прыходам, перад канцом улады й дзеяньня яго, сатаны. I ён бачыць, што гэты канец улады ягонае зусім блізкі, а тымчасам Царква Хрыстовая яшчэ далёка не зруйнаваная, гэтыя дзьверы да Раю для многіх людзей не зачыненыя, а наадварот, навет там, дзе гэта яму найлепш удалося, у Саветах, тысячы й міліёны людзей усё адважней падымаюць душы й сэрцы свае да Сына Божага, Хрыста, Спаса нашага, а сьв. Евангельля Хрыстовае ўсьцяж мацней пашыраецца па ўсім сьвеце!
I хоць яшчэ моцная ўлада яго, сатаны, і хоць ён яшчэ духова руйнуе душы міліёнаў, асабліва моладзі, аднак, ён добра бачыць, што этая ўлада яго ўжо паважна загрожаная, што гэтую сваю вайну з Богам ён ужо прайграў, бо аснаўныя слугі яго, балынавікі, ужо не такія моцныя як былі раней, што іхныя панявольнікі ужо пачынаюць вызваляцца ад страху, пачынаюць бачыць іхную ілжу,подступ, абман, загібель на зямлі й на Небе.
Бязумоўна, сатана яшчэ мае даволі сілы на тое, каб праз слугаў сваіх кінуць людзей на сучасную страшную вайну, на зьнішчэньне сотняў міліёнаў, але ня гэтае адпавядае мэтам ягоным, бо-ж ягонаю ахвяраю зьяўляецца ня той, хто загіне на вайне, а той, хто ня толькі адмовіцца, але й выступіць супраць Хрыста, і паклоніцца яму, сатане, стане запраўдным, дзейным багаборцам, Тымчасам дасюляшні спосаб багаборства ў Саветах ужо ня мае свае ранейшае сілы, ужо ня мае тых посьпехаў, якія меў яшчэ ня так даўно, бо там ужо слугі ягоныя не адважваюцца так адкрыта прымушаць веруючых выступаць супраць Бога пад пагрозаю вынішчэньня, а ніякая антырэлігійная прапаганда ўжо амаль нічога зрабіць ня можа, ды навет для яе ўсё цяжэй знайсьці ахвотнікаў, ды што яшчэ горшае, навет некаторыя слугі яго начынаюць яўна, ці тайна вяртацца да Бога!
Усё гэта добра бачыць сатана. Бачыць і дрыжыць. Што-ж застаецца яму рабіць? Здацца, пакінуць сваю страшную, згубную дзейнасьць? Не, ён гэтага ня можа зрабіць, бо-ж ён сатана, сын пагібелі, і як такі хоча да канца свайго цягнуць людзей за сабоЮ на загібель. I тут ён выкарастае яшчэ адзін, апошні спосаб свой, сваю магутную злую сілу, каб штонайбольш людзей пацягнуць у бязодню: ЁН АБВЕСЬЦІЦЬ СЯБЕ ХРЫСТОМ!
На першы пагляд здавалася-б, што гэта немагчыма, што гэта звычайная фантазія, выдумка, бо-ж кажны хрысьціянін ведае, што Хрыстос прьшдзе на зямлю Другі раз ужо ўва ўсей Славе з Ангеламі сьвятымі на воблаках нябесных толькі для таго, каб судзіць людзей, кажнаму даць заплату паводля ўчынкаў яго. Вось жа, каго такі анты-Хрыстос, або Антыхрыст, зможа пераканаць? Або лепш сказаць, ашукаць? Яму-ж ніхто не паверыць, усе высьмеюць яго возьмуць ды пасадзяць у адпаведны дом! Цяпер жа так многа разумных людзей на сьвеце, людзей вучоных ды ведаючых сьв. Пісаньне.
Вось жа, выходзіць, што сьв. Апостал гаварыў няпраўду! Не, ён гаварыў толькі праўду. Бо, вось, Сам Хрыстос сказаў: „Тады, калі хто скажа вам: вось тут Хрыстос, ці там — ня верце. Бо паўстануць фальшывыя „Хрысты", і фальшывыя прарокі, і дадуць вялікія знаменьні, і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
Вось Я наперад сказаў вам" (Мц. 24, 23-25). Як бачым, сьв. Апостал Павал ня выдумаў гэтага сам, а толькі пашырыў і паясьніў нам словы Хрыстовыя аб тым, што Антыхрыст прыдзе, і абвесьціць сябе „Хрыстом". I ня гледзячы на тое, што гэта будзе звычайны чалавек, аднак, як Сам Хрыстос, Бог наш, кажа нам, многіх ашукае, а навет і некаторых выбраных, гэта значыць слугаў Божых, не гаворачы ўжо аб палітыках, ці вучоных. Чаму? Таму, што як бачым з словаў Хрыстовых, ён дасьць вялікія знаменьні, і будзе чыніць, хоць і фалынывыя, але цуды. Якою сілаю? Сілаю самога сатаны, а гэта магутны, хоць і злы дух.
Дзеля гэтага, вось, для нас так важна ведаць, што гэта будзе за чалавек, што ён будзе рабіць, і як абманваць людзей, каб мы ня былі зьдзіўленыя й належна не падрыхтаваныя.
Магчыма нехта з нашых пабожных чытачоў прыгэтым запытаецца: ці ня маюць тут нечага супольнага з прыходам Антыхрыста цьверджаньні некаторых сэктантаў аб тым, што Хрыстос ужо многа гадоў таму Другі раз прыйшоў на зямлю? Не, ня маюць.
Тут прыходзіцца толькі дзівіцца засьлепленасьці гэтьпс сэктантаў,
бо-ж Сам Хрыстос сказаў, што ані дня, ані гадзіны Ягонага Другога Прыходу на зямлю ня ведае ніхто, толькі адзін Айцец Нябесны. Вось жа, аб гэтым навет Ангелы ня ведаюць, а што ўжо гаварыць пра людзей! 

(Працяг будзе)



ВЯЛІКІЯ ЮБІЛЕІ
1949 — 1959

Як сямья, так і народ складаецца з пэўнай колькасьці асобаў, людзей. А паколькі кажяы чалавек складаецца з цела й душы, так і жыцьцё сямьі, або народу складаецца з двох асноўных мамэнтаў: матар'яльнага й духовага. I абодвыя гэтыя мамэнты ўсьцяж дзеюць на сябе ўзаемна: узаемна сабе памагаюць, твораць гармонію, дабрабыт і славу як паасобнай адзінцы, так і сямьі й народу, або наадварот, змагаюцца між сабою, руйнуюць сябе ўзаемна,спрычыняюць бяду, гора, няшчасьці адзінцы-сямьі-народу.
Што-ж тут важнейшае, матэрыя ці дух? Матэрыя, цела нашае, бязумоўна, мае вялікае значэньне, але значэньне гэтае ў параўнаньні з нашаю душою, або нашым духам, другараднае, дапаможнае. Галоўную ролю ў нашым жыцьці заўсёды займае нашая душа, наш дух. Знаўцы гэтых суадносінаў, гэтае іерархіі вартасьцяў, параўноўваюць іх з скрыпкаю й музыкам. Скрыпка, гэта нашае цела, матэрыя, а мэлёдыя — наша душа, наш дух. Бязумоўна, на лешпай скрьгацы лепш зайграе музыка, выкліча лепшую, прыгажэйшую мэлёдыю, але хараство яе ў аснаўным усё-ж залежыць не ад якасьці матар'ялу скрыпкі, а перадусім ад мастацкага духа майстры.
Вось жа, гэтая іерархія вартасьцяў гаворыць нам, што галоўным мамэнтам жыцьця адзінкі, сямьі, народу зьўляецца наш дух. Ён на першым, камандным становішчы, а нашае цела, матэрыя ўжо на другім прьшмаючым і выконваючым загады, месцы.
Гэтым у аснаўным і тлумачацца такія зьявішчы жыцьця: багатыя семьі часта руйнуюцца, а бяднейшыя ўзмацняюцца, здабываюць дабрабыт і славу. Тое самае мы бачым і сярод народаў-дзяржаваў: вялікія, багатыя дзяржавы распадаюцца, гінуць, а малыя, матар'яльна бяднейшыя, узрастаюць, пасьпяхова абараняюць сваю самастойнасьць, выклікаюць пашану сярод народаў, бо яны багатыя духам, а яго перамагчы многа цяжэй, чым матэрыю. 
І гэта зразумела, бо-ж камандуе заўсёды дух, адзіна ён гаспадар і законадаўца, і ўсе нашыя ўчынкі гэта вынік дзейнасьці нашага духа, і толькі ад яго залежыць як наш дабрабыт, так і нашая свабода й слава..
А што-ж гэта ёсьць наш дух? Наш дух гэта найвышэйшае праяўленьне нашае душы. Душа жа нашая даная нам Богам, гэта Ягонае дыханьне ў нас, нашая іскра Божая. Праз гэтую іскру Божую мы можам быць у злучэньні з Богам, а таму можам карыстацца Сілаю й Ласкаю Яго, і па меры гэтага злучэньня мы можам тварыць вялікія рэчы, як Ён Сам сказаў: „Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, дый большыя за іх зробіць" (Іо. 14, 12).
Вось жа, Сам Гасподзь Бог пацьверджае нашыя папярэднія разважаньні. Ён тут вучыць нас, што мы будзем рабіць вялікія ўчынкі, цуды, не тады, калі будзем моцныя целам, матэрыяй, або багатыя, а толькі тады, калі будзем мець Веру ў Яго, і гэтым будзем карыстацца Сілаю Яго, а Ягоная Сіла ў нас гэта нашая душа, і яе найвышэйшае праўленьне — наш дух! I калі мы будзем зь Ім, дык сіла нашага духа будзе такая вялікая, што мы будзем "горы перастаўляць, і нішто ня будзе немагчымым для нас'' (Мц. 17, 20). I гэта пацьвярджаюць нам Юбілеі нашыя.
Таму, вось, каб рабіць такія вялікія ўчынкі, трэба мець сілу духа, а каб гэтую сілу духа мець, трэба быць злучаным з Богам, а Ён заўсёды можа быць з намі, бо-ж Сам сказаў: "I вось Я з вамі ўва ўсе дні да сканчэньня веку. Амінь" (Мц. 28, 20). А каб мы маглі быць заўсёды зь Ім, і Ён з намі, Ён з Ласкі Свае збудуваў для гэтага на зямлі Сваю Сввятую Царкву, як месца, дзе па волі Яго, мы прысутнічаем на Тайнай Вячэры Яго, творым яе на ўспамін аб Ім у Сьв. Таінстве Еўхарыстыі.
Вось жа, сіла нашага духа залежыць ад Духа Божага, а Дух Божы праяўляецца перадусім у сьв. Царкве Хрыстовай і нашайI гэты Свой скарб нявымоўны й вечны Хрыстос перадаў не якомусь народу, а ўсім людзям, усім народам, сказаўшы сьв. Апостолам: "Дык ідзеце, навучайце ўсе народы" (Мц. 28, 19). I пайшлі сьв. Апостолы, і навучалі ўсе народы, і ўсюды засноўвалі сьв. Цэрквы Хрыстовыя, прыгэтым для кажнага народу ў яго роднай мове, па слову сьв. Апостола Паўла: "Але ў Царкве хачу лепш сказаць пяць слоў эразумелых, каб і другіх навучыць, чьш міліярд слоў у незразумелай мове" (I Кар. 14, 19).
Вось так сіла Духа Божага, з Ласкі Госпада нашага Ісуса Хрыста, у свой час ахінула й наш любы Беларускі Народ праз прыняцьце ім Хрысьціянетва, і разбудову нашае велічнае й слаўнае Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чале з Мітрапалітамі, Епіскапамі й Сьвяшчэньнікамі, па правілам Апостальскім. I зазьзяла веліч духа народу нашага праз нашую сьв. ВАПЦаркву, і дала яна па волі Яе вечнага Главы, Госпада нашага Ісуса Хрыста, вялікіх і слаўных слугаў Яго й нашага народу: Еўфрасіньню, сьв. Кірылу Тараўскага, беларускага Златавуснага, прп. Аўраама Смаленскага, Клімента Смаляціча, сьв. Меркурыя ды шмат іншых слаўных Сьвятых і Мучанікаў,
I доўгія вякі красавала нашая сьв. БАПЦарква, і велічны быў наш народ сілаю духа свайго, жыў у дабрабыце, карыстаўся свабодаю Божаю, быў слаўны кругом. Нажаль, часы злога духа яшчэ не закончыліся. I пачаў ён праз розных нашых прагавітых суседзяў руйнаваць і нішчыць гэтую аснову нашага духа, нашае велічы, нашага дабрабыту, нашае свабоды: Сьв. Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву, бо-ж ворагі добра разумелі, што гэта яна цьвярдыня нашая. Доўга й мужна ізмагаўся народ наш за гэтую цьвярдыню, аснову свайго існаваньня. Нажаль, ворагаў было надта многа, і аслабела сіла нашага народу аеабліва праз здраду ягоньгх кіруючых прадстаўнікоў, магнатаў, таму духова й абяднеў наш народ, і нашая любая духовая Маці, сьв. БАПЦарква, у канцы 18-га стаг. была ўкрыжаваная, зруйнаваная.
Здавалася, што ўжо навекі высахла гэтая крыніца сілы духа нашага, што мы ўжо навекі пахаваныя. Але, воля Хрыстовая: „Ідзеце й навучайце ўсе народы", гэтая вялікая Ласка Божая, не перастала дзеяць і далей. Няволя й зьдзекі гэта вялікі грэх перад Богам, бо-ж Ен хоча, каб людзі із добрае волі, свабодна, служылі Яму й славілі Яго, таму Ён асуджае ўсякую няволю, раней ці пазьней карае панявольнікаў, і памагае паняволеным, церпячым.
I гэтая Ласка Божая скора праявілася й сярод нашага паняволенага народу, які ніколі не забыўся на Бога, на сваю любую духовую Маці, сьв. БАПЦаркву, увесь час шукаў спосабаў вызваленьня Яе з палону. Ужо Магілеўскі Архіепіскап Варлаам у 1813 г. зрабіў спробу аднаўленьня нашае сьв. БАПЦарквы. Гэтая спроба паўтарылася ў 1922 і 1927 г. г., аднак, была ўкаранаваная посьпехам толькі ў 1942 г., калі на Саборы Духавенства й міран у Менску была ўрачыста адноўленая сьв. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.
На вялікі жаль, на чале гэтае адноўленае БАПЦарквы аказаліся ня Пастыры, не сыны нашага пакутнага й слаўнага народу, а найміты. Найміты жа, як сказаў Сам Гасподзь наш Ісус Хрыстос, — „Ня пастыры, для іх авечкі не свае, яны бачаць як прыходзе воўк, і пакідаюць авец: і воўк хапае і разганяе авец" (Іо. 10, 12).
Вось так даслоўна сталася ў 1946 г. з нашаю сьв. БАПЦарквою: прыйшоў воўк, і ўцяклі найміты, і воўк пахапаў і паразганяў авец. Толькі гэтым разам Міласэрны й Добры Пастыр, Гасподзь наш Ісус Хрыстос, не пазволіў наймітам і ваўком дашчэнту зруйнаваць вернае Яму стада. Ён сабраў болыпую частку яго, і зь вялікае Ласкі Свае даў яму добрых Пастыраў, з дапамогаю якіх аднавіў нашую разбураную Сьвятыню, сьв. БАПЦаркву, каб мы ўжо назаўсёды былі зь Ім, служылі Яму й славілі Яго сваею роднаю моваю.
Цяжкія гэта былі часы. Мы былі расьцярушаныя па лягерох, часта сярод чужых нам людзей, часта баяліся навет назваць сябе беларусамі, бо-ж розныя ваўкі ўсьцяж дзеялі кругом супраць нас, гатовыя кажнае хвіліны нас праглынуць. Мы былі вельмі бедныя матар'яльна, здавалася зусім бездапаможныя, няздольныя да ратунку. Але, „калі будзеце мець Веру, усё магчьша будзе для вас". Вось гэтыя словы Хрыстовыя, як выраз сілы духа нашага, і памаглі нам тады. Так, балыныня разагнаных авец, вернікаў сьв. БАПЦ, цьвёрда верыла ў Сілу й Ласку Госпада нашага. I гэтая Вера ўратавала нас. Гасподзь Бог паслаў нам на Прадсаборы ў Канстанцы ў 1948 г. апякуна нашае асірацелае Маці-Царквы ў асобе Высокапрэасьвяшчэньнейшага Уладыкі Сергія, за што яму нашая вечная падзяка. Гэта быў добры пачатак, пачатак вялікае Ласкі Божае да нас, да нашае сьв. БАПЦарквы. Бо, вось, скора гэтая Ласка Божая да нас яшчэ памножылася, бо Ён паслаў нам дастойнага кандыдата на Іерарха нашае сьв. БАПЦ, вернага сына нашага народу, Уладыку Васілія, хіратонія якога й адбылася роўна 10 год таму, 19-га сьнежня 1949 г. у Розэнгайме, а на другі дзень, 20-га сьнежня 1949 г. адбылася Першая Сэсія Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў БАПЦарквы, на якой, пры ўдзеле Сакратара Сьвяшчэннага Сыноду Украінскае Аўтак. Праваслаўнае Царквы, сьв. п. Прэасьвяшчэньнейшага Уладыкі Платона, было ўрачыста абвешчана Аднаўленьне Іерархіі сьв. БАПЦ.
Успамінаючы на гэты слаўны мамэнт, з глыбокаю пашанаю й вялікаю падзякаю схілім галовы свае як перад сьветлаю памяцьцю пакойнага Уладыкі Платона, так і Блажэннага Палікарпа, Мітрапаліта сьв. УАПЦарквы, якія з хрысьціянска-брацкаю любоўю памаглі нам тады аднавіць кананічную Іерархію сьв. БАПЦарквы. Гэтая нашая падзяка Ім і сьв. УАПЦ навекі застанецца ў сэрцах нашых, бо-ж дзякуючы прыхільнай нам пастанове Сьвяшчэннага Сабору Епіскапаў сьв. УАПЦарквы тады мы й радуемся з нашых Юбілеяў.
А слаўныя гэтыя нашыя Юбілеі! Дзесяць год таму мы з Ласкі Божае ўратавалі гонар духа нашага, атрымаўшы свайго запраўднага Архіпастыра, Уладыку Васілія, Дзесяць год таму мы ўрачыста аднавілі нашую Іерархію, якая ўжо ніколі не пакіне духовых авец сваіх. Не пакіне ня толькі таму, што яна нашая, родная, гатовая пайсьці на сьмерць за авец сваіх, але галоўна таму, што яна сьвята выконвае Запаведзі Госпада нашага Ісуса Хрыста, цьвёрда й самаахвярна ідзе па Ягонаму й Апостальскаму шляху, верна служыць Богу й свайму народу. Таму й Ласка Божая ўжо навекі будзе зь ёю й з намі, і мы ўжо ггэўныя, што ніякія сілы пякельныя не перамогуць сьв. Царквы Хрыстовае й нашае.
І ў гэтым радасьць, гонар і слава нашых дзесяцігадовых Юбілеяў: Хіратоніі Уладыкі Ваеілія, і Аднаўленьня Іерархіі сьв. БАПЦарквы. У гэтым таксама й нашая перамога, перамога слаўная, бо перамога ня грубае матзрыі, а перамога духа, духа нашага, беларускага, а ён паходзіць ад Бога, таму гэта перамога ня толькі нашая, але й Божая. I гэта найболын радуе нас, бо мы цяпер пэў-ныя, што Ён таксама дапаможа нам перамагчы й апошнюю нашую бяду: няволю нашае любае Маці-Беларусі. Так, дапаможа, бо-ж Ён 10 год таму пабачыў, як слаўна мы ўратавалі Ягоную й нашую Сьвятыню, якая была так груба патаптаная й зьняважаная наймітамі. 3 страхам Божым мы тады паднялі гэты наш патаптаны сьвяты Сьцяг, сваею Вераю й Любоўю ачысьцілі, і ахвяравалі Богу, і Ён багаславіў нас. I ў гэтым галоўнае, вялікае, бо гістарычнае значэньне нашых Юбілеяў.
3 намі Бог! Разумейце паганы й пакарайцеся, бо з намі Бог! Так, асабліва ў часе нашых Юбілеяў скажам: 3 намі Бог! Бо-ж хто з нас дзесяць год таму мог сказаць, што мы, безь ніякіх сродкаў, безь ніякіх патронаў-імэцэнатаў людзкіх, а толькі зь безьлічай ворагаў кругом, зможам ня толькі разбудаваць, але й наагул утрымаць нашую сьв. БАПЦаркву? Напэўна многія з нас тады моцна сумляваліся ў гэтым- А тымчасам яна, любая духовая Маці нашая, наш скарб, крыніца нашага духа, нашая радасьць і слава, зьзяе красою Божаю ўжо амаль па ўсім вольным сьвеце ды цешыць і радуе таксама й нашых суродзічаў удома. Ужо амаль усюды збудаваныя, або будуюцца велічныя Храмы яе, радуюць Бога й нас, прыносяць нам гонар сярод іншых народаў, гавораць аб нашай дасьпеласьці да дзяржаўнага жыцьця! Так, з намі Бог!
I асабліва ў часе гэтых нашых слаўных Юбілеяў успомнім і з глыбокаю пашаною й любоўю схілім свае галовы перад усімі тымі Мучанікамі, якія аддалі жыцьцё сваё за аднаўленьне й разбудову нашае сьв. БАПЦарквы: перад Архіепіскапам Варлаам, Мітрапалітам Мелхіседэкам, Епіскапамі Іоанам, Філарэтам і Мікалаем, перад сотнямі Сьвяшчэннікаў і тысячамі пабожных міран. Ця пер яны радуюцца разам з намі, бо мы з Ласкі Божае ўратавалі Сьвятыню нашую, за якую Яны аддалі ўсё, што малі — жыцьцё сваё.
I Яна, пад натхнёным кіравецтвам Уладыкі Сергія й Васілія, як любячая Маці нашая, асабліва цяпер зьвяртаецца да ўсіх сыноў і дочак сваіх, духаўнікаў і міран, і прамаўляе: Пасьпяшыце ўсё вы, любыя дзеці мае, да мяне, і я галоднага накармлю, і смагнучага напаю, злучу вас з крыніцаю Жывое Вады, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і ўсімі Сьвятьгмі зямелькі нашае, каб вы маглі глыбокія раны свае залячыць, сьлёзы высушыць, сілу духа здабыць ды мець радасьць сталую й поўную тут на зямлі, і там на Небе. Таму, хто яшчэ збоку стаіць, хістаецца, ня ведае дзе дабро й радасьць яго, зараз жа пасьпяшы да мяне, і Гасподзь Міласэрны багаславіць і натхніць цябе, і твая пакутніца Маці-Беларусь узрадуецца з цябе, бо гэтым Ласка Божая памножыцца да народу нашага, і ты прысьпяшыш дзень нараджэньня Яе да новага, вольнага й шчасьлівага жыцьця.
Так хораша й люба прамаўляе асабліва цяпер нашая духовая Маці, сьв. Беларуская Аўтакефальная Правослаўная Царква на Чужыне да сваіх сыноў і дочак. Будзем жа стала й горача дзякаваць за гэты голас Яе Госпаду Богу, усім Сьвятым зямелькі нашае, ды нашым Іерархам, Сергію й Ваеілію, усяму нашаму самаахвярнаму й дастойнаму Духавенству, асабліва-ж першым будаўніком: Мітрафорным Пратаіерэям, айцом Сьцяпану Войтэнко, Хведару Данілюку й Пратаіерэю , а. Міхаілу Шчурко, ды ўсім вернікам Яе, асабліва-ж Яе ахвярадаўцам, будаўніком і ўпрыгожвальнікам, бо Яна, гэта наш вялікі гістарычны здабытак, больш таго, вялікі скарб Божы для нас навекі.

Клім.



КАЛЯДНЫ ПАДАРУНАК

Старэнькая Гануля абцерла хвартухом потны твар і адыйшла ад распаленае кухоннае пліты. Маленькую кухню й сумежны зь ёю крыху большы пакой напаўняў прыемны пах розных калядных страваў, якія Гануля рыхтавала на сяньняшні Сьвяты Вечар.
Шмат напрацавалася старэнькая, наводзячы чысьціню й хараство ў сваім еьціплым памешканьні, каб з большай радасьцяй спаткаць надыходзячае Сьвята Раства Хрыстовага- Усюды было відаць працу яе руплівых рук. Усё зіхацела й радавала сэрца. Сьвятыя Абразы, прыбраныя вышытымі рушнікамі ды сьвежымі пахучымі лапкамі ялінкі, ды запаленыя перад імі каляровыя лямпадкі тварылі містычны Калядны настрой. На стале бялюсенькі абрус, пад якім было паложанае духмянае сена, здавалася гасьцінна запрашаў да Сьвятое Вячэры. Усё ўжо нарыхтавала Гануля да Сьвята: і невялічкае памешканьне, і смачныя беларускія стравы. Вось толькі вернецца з працы Зіна, і яны ўдзьвёх, памаліўшыся Богу, будуць спажываць сваім беларускім звычаем Сьвятую Вячэру.
Гануля падыйшла да вакна. Калядная ночка распусьціла ўжо свае рознаколяровыя шаўкавістыя косы, і ўплятала ў іх штораз новыя бліскучыя дыяманты зораў. Гоман і рух на вуліцы ўзмацнеў: усюды снавалі ў посьпеху людзі, рэчкаю плылі аўты, трамваі, аўтабусы. Як птушкі ў клетцы затрапяталіся ў Ганулі розныя думкі: Поізна ўжо робіцца... Чаму гэта так доўга няма Зіны? Каб хоць зь ёю бяды якой ня сталася! Ня дай Божа!, прашаптала яна й перахрысьцілася.
Бог і малітва былі для яе адзінай падтрымкай, адзіным ратункам на працягу ўсяго яе апошняга цяжкога жыцьця. Сэрца Ганулі міжвольна сьціснулася ад нявымоўнага болю. За работаю яна ня мела часу думаць, а цяпер, быццам, карыстаючы з перапынку, балючыя, сумныя думкі спавілі яе роем пчолаў. Як жывая зьявілася перад яе вачамі родная вёска, радзіма. Як дзіўна ўкладаецца доля людзкая, шаптала яна. Як добра й весела было сьвяткаваць Раство Спасіцеля ўдома, у кругу свае сямейкі. А было-ж тады нас аж пяцёра, бо-ж мелі мы тады трох сынкоў. Уся нашая вёска вельмі любіла гэгае вялікае Сьвята. Усе радасна рыхтаваліся да яго, езьдзілі на санях у Царкву, а як вясёла пасьля гулялі, калядавалі, хадзілі ў госьці, варажылі! I сколькі было прыгэтым сьмеху, жартаў, песьняў! Калі-б мне нехта тады сказаў, што я так некалі застануся сама адна, сірата, ды сярод чужых людзей у далёкім чужым краю, дык я хіба толькі пасьмяялася-б з такога неразумнага жарту!
Але што-ж, ад долі свае не ўцячэш. Тысячы кілямэтраў аддзялілі мяне ад ціхае роднае вёскі й зямелькі-маці, дзе мае дзедка й бабка, мама й тата спачылі, дзе я вырасла, дзе навекі засталося маё сэрца. Ах, як цяжка было расставацца зь імі назаўсёды! Сэрца аблівалася крывёю, разрывалася, вочы здавалася выплывуць з сьлязамі. Але страх перад бязбожным ворагам быў мацнейшы, выгнаў з роднага гнязда... Ах, мае сынкі, мае вы родненькія!
Так, калі небясьпека цёмнай хмарай навісла над роднай краінай Ганулькі, усе яе сыны, навет наймалодшы Саўка, яшчэ амаль дзіцё, разам з іншымі хлапцамі зь вёскі, узьняліся як тыя арлы бараніць сваю зямельку, Бацькаўшчыну. Неўзабаве палілася кроў. Няроўная, але зацятая была гэтая барацьба. Многа такіх арлоў лягло ў магілу, загінула як герояў. Загінулі й сыны Ганулі. Усе як адзін аддалі сваё маладое жыцьцё за свабоду Радзімы. Балючая страта сыноў ды выгнаньне цяжкім каменем упалі на бацькоў. Бацька не вытрымаў гэтага гора, памер у дарозе, пакідаючы Ганульку адну, старую й бездапаможную, на чужыне.
Многа бяды й гора яна перажыла. Аднак, нішто не пахіснула яе цьвёрдае Веры ў Бога, да Каторага яна бязупынна малілася, і ад Каторага адзіна чакала помачы й пацехі. I, вось, калі ўжо здавалася, што й яна ўпадзе пад цягарам бяды, Бог паслаў ёй помач — Зіну, добрую, ласкавую беларускую дзяўчыну. Зіна прыйшла ў адзін, таксама Калядны, вечар, і як тое сонейка зазьзяла ў жыцьці беднае Ганулькі. Зіна сваей любоўю ахінула старэнькую, высушыла яе сьлёзы, сагрэла добрым словам, забрала да сябе.
Зіна доўга шукала Ганульку, і энайшла яе праз беларускую газэту. Ганульчын хлопчык Саўка быў у адным аддзеле в братам Зіны. Яны разам баранілі родную зямельку. Брат Зіны быў ка мандзірам аддзелу й вельмі любіў адважнага Саўку, за што Саўка быў гатовы пайсьці ў вагонь за свайго камандзіра. I неўзабаве гэтую оваю любоў Саўка пасьветчыў сваею крывёю. Бо, калі ў адным з баёў варожыя кулі нясьлі сьмерць бясстрашнаму камандзіру, Саўка сваім целам прыкрыў яго, узяўшы ягоную сьмерць на сябе. I хоць камандзір таксама быў цяжка ранены, але вылечыўся, і расказаў Зіні пра гэтую ахвяру Саўкі.
Зіна доўга плакала над бедным Саўкаю, і пастанавіла за ўсякую цану знайсьці радню яго, каб хоць крыху адплаціць за ягонае геройства. Так яна знайшла Ганульку. Ад того часу яны заўсёды разам. Зіна сталася для Ганулі любаю дачкою, яна дагляддае яе як родную маму, дае ёй усё неабходнае для жыцьця, не пазваляе ёй нічога рабіць, толькі даглядаць памешканьне.
О, мая любая, родная Зіначка, шэпча далей Гануля. Як я дэякую Богу за цябе! Ты мая зоранька ясная! I як добра ўжо мне было-б, калі-б ня гэтая сталая туга па роднай вёсцы. Людзі тут добрыя, ветлівыя, але што-ж з таго, калі я іх гае разумею ды ўсё тут іншае. Аднойчы я пабачыла каля муроў слабенькія бярозкі, і як я ўсьцешылася, быццам пабачыла бярозкі з нашых гаяў, аж гляжу, лісточкі так сумна апусьціліея, засьмяглі, і я падумала: даражэнькія, і вы сумуеце па сваіх сястрыцах з нашае старонкі, наш дожджык вас не пакрапіць, нашыя птушачкі вам не засьпяваюць, не разьвесяляць вас.
Такая туга па радзіме, такія сумныя думкі апаноўвалі Ганулю асабліва ў дні сьвятаў ды найчасьцей тады, калі Зіны ня было ўдома. Зіна заўсёды старалася разьвесяліць яе рознымі апавяданьнямі з кніжак, ці газэтаў, або часам і песьнямі, таму асабліва цяпер Гануля хацела штонайхутчэй пабачыць Зіну, і ўстрывожана паўтарала: Чаму гэта так доўга няма Зіны? Асабліва-ж еяньня, на Куцьцю? О, Божа, каб толькі...
Але якраз у гэты мамэнт каля памешканьня пачуўся тупат ног, нейкі прыцішаны сьмех, і гутарка. Крыху ўстрывожаная, крыху зацікаўленая Гануля прыадкрыла дзверы, каб пабачыць, што-б гэта значыла? I як шырока яна адкрыла вочы, як здумелася, калі пабачыла Зіну з групай калядоўшчыкаў у беларускіх вопратках, з Каляднаю Зоркаю й Казою! Што гэта, няпрытомна разважала Гануля, хіба толькі сон? Гэта-ж так было... там...
Тымчасам калядоўшчыкі на чале з Зінаю ўваходзілі ў памешканьне, радасна вітаючы Ганулю з Раством Хрыстовым, ды зараз жа паплылі мілагучныя тоны першае Каляднае песьні: Раство Твае, Хрысьце Божа наш, зазьзяла міру сьвятлом розуму..." ды іншыя, нашыя, беларускія Калядныя мэлёдыі. Старэнькая, здавалася, ня дыхала, яна толькі паўтарала: Божа, дзеткі, мае вы дзеткі! Што-ж гэта, ці гэта праўда?
Гэта, бабка, мой вам КАЛЯДНЫ ПАДАРУНАК, сказала Зіна, зь любоўю абыймаючы старэнькую.
Гануля ўжо апамяталася, хоць сьлёзы ручаямі й змывалі яе аблічча. I так у сьлязах яна ўжо радасна й ажыўлена цалавала Зіну й горача дзякавала мілым гасьцём, саджаючы ўсіх за стол і запрашаючы на пачастунак.
Далёка за поўнач гучэлі беларускія Калядныя песьні рэлігійныя, і народныя, пераплятаныя жартамі й апавяданьнямі- Дружнаю, брацкаю сямейкаю гэтыя нашыя выгнанцы натхнёна й урачыста славілі Боскае Дэіцятка, Ісуса Хрыста, Каторы прьгаяў вобраз Чалавека, Нарадзіўся на сьвет у беднай Віфлеемская пячэры, каб прынясьці мір-супакой, збаўленьне й жьгцьцё вечнае ўсім тым, што веруюць у Яго, і Яго шчьфа, усім сэрцам, любяць. Так з Ласкі Яго на чужыне ўжо вольная Беларусь нарадзілася, і ўсе беларусы добрае волі плачуць ад радасьці ў сьвятле Зоркі Віфлеемскае. 

Галя



XРОНIКА

НЮ-ЁРК. Памінайце Настаўнікаў вашых, за ўсё дзякуйце, вучыць нас сьв. Апостал Павал. I гэтыя сьвятыя Апостальскія словы жывуць і дзеюць у сэрцах пабожных вернікаў нашых, прыхажан Кафедральнага Сабору імя сьв. Кірылы Тураўскага. Год таму яны мелі радаснае Сьвята: Высьвячэньне Сабору. Але Ён тады яшчэ ня быў належна ўпарадкаваны: яшчэ ня быў закончаны Іканастас, яшчэ ня была ўладжаная заля. Але Вера й Любоў цуды робяць. Праз год зазьзяў ужо наш Іканастас сваею красою, і заля пачала радаваць усіх сваім прыгажством.
Так з ласкі Божае прыйшоў час падзякаваць Госпаду Міласэрнаму ды ўшанаваць памяць нашага слаўнага Настаўніка-Патрона, сьв. Кірылу. Царкоўная Рада, на чале з Сп. М. Тулейкам, супольна з Духавенствам і вернікамі, 20-га верасьня, уладзіла вялікую Урачыстасьць сьв. БАПЦ у Ню-Ёрку: Храмавае Сьвята сваё й гадавіну Высьвячэньня Сабору.
Урачыстасьць распачалася сьв. Літургіяў, якую адправіў Уладыка Васілі ў асыцьце Мітраф. Прат., а. Хведара. На гэтую слаўную ўрачыстасьць пасьпяшылі нашыя суродзічы зь Ню Брансьвіку, Саўт Рывэру й Стамфорду. Усе натхнёна маліліся й горача дзякавалі Богу й нашаму вялікаму Патрону. Вельмі прыгожа пяяў Хор пад кіравецтвам рэгента Сп. А. Каптуровіча. Уладыка Васілі сказаў чулую пропаведзь пра нашага сьв. Кірылу, як Златавуснага, Айца Царквы й вернага сына нашага народу. Жадаючы пацешыць усіх хараством, насалодаю душаў, духовым мёдам твораў сьв. Кірылы, Уладыка Васілі падаў некаторыя Ягоныя цудоўныя словы з розных Пасланьняў. Словы гэтыя глыбока западалі ў душы вернікаў ды выклікалі сьлёзы радасьці й пацехі.
Пасьля быў адслужаны Малебен падзякі сьв. Кірылу, якія закончыўся Многалецьцем і гімнам „Магутны Божа''. Так слаўна закончылася першая частка ўрачыстасьці. Цяпер пачалася другая: супольны абед, паводля нашых традыцыяў. Царкоўная Рада, дзякуючы самаахвярнай працы нашых добрых гаспадыняў, якім належыць вялікая падзяка, уладзіла яго вельмі ўдала. Абед распачаўся маліт-ваю й благаславенствам Уладыкі Васілія.
На абедзе была дэлегацыя ад братняга нам казачага народу ў складзе 4-х асобаў. Старшыня Казачага Уряду, сп. інж. Г. Глазкоў прыгожа прывітаў беларусаў, як братоў і супольных змагароў за свабоду Казакіі й Беларусі. Прыгожа прамаўлялі таксама Сп. Сп. К. Мерляк, Д. Клінцэвіч М. Міцкевіч ды іншыя, а ўрэшце Уладыка Васілі, які, між іншым, горача падзякаваў Казаком за іхныя сымпатыі да нас, што ўсе прысутныя прынялі з энтузыязмам.
Усе цешыліся й радаваліся, што з намі Бог, што мы так прыгожа перахоўваем традыцыі нашых продкаў, дзякуючы нашай сьв. БАПЦ. I вынікам гэтае радасьці было тое, што калі толькі Сп. Б. Данілюк запрасіў прысутных складаць ахвяры на аграваньне ў будынку, дык скора было зложана 740 даляраў. А разыходзячыся кажны толькі думаў: дай Божа ў добрым здароўі дачакацца наступнага такога слаўнага Храмавага Сьвята, каб ізноў перажыць такі мілы баль душаў нашых.

КАНАНІЧНЫЯ ВІЗЫТАЦЬП УЛАДЫКІ ВАСІЛІЯ

НЮ БРАНСЬВІК. Ужо сталася традыцыяй нашае сьв. БАНЦарквы тут штогоду ладзіць сваё Царкоўнае Сьвята. І сёлета былі запрошаныя Высокапрэасьвяшчэньнейшы Уладыка Васілі, Мітраф. Прат. а. Хведар Данілюк і шмат гасьцей на Сёмуху, 21-га чэрвеня, на такую ўрачыстасьць.
I вось, раніцою, вялікая грамада мясцовых Беларусаў і гасьцей ужо чакала на свайго Архіпастыра. Маладыя дзяўчаткі Л. Русак, Г. Кажура й I. Азарка ў прыгожых нацыянальных вопратках паднясьлі яму букет сьвежых кветак. Старшыня Царкоўнае Рады Сп. Кажура прывітаў свайго Уладыку з хлебам і сольлю, а ў Царкве прывітаў Уладыку наш Настаяцель, Мітраф. Прат., а. Сьцяпан Войтэнко з сьв. Крыжам. Уладыка прывітаў усіх з Сьвятам Сёмухі, і выявіў сваю радасьць, што нашыя прыхажане так слаўна служаць Богу й свайму народу. Ужо гэтыя прачулыя словы Уладыкі, як тыя праменьні Сьвятла Божага, сагрэлі душы нашыя, паднялі іх да Бога. Таму, як толькі распачалася сьв. Літургія, кажны адчуваў радасьць незямную ў сэрцы сваім ды горача дзякаваў Богу за Ягоную дапамогу нам у царкоўным і грамадзкім жыцьці. Прыгожа пяяў наш Хор пад кіравецтвам нашага няўтомнага рэгента Сп.. Ф. Родзькі. Уладыка Васілі ізноў глыбока ўзварушыў нас сваім Словам пра Прэсьвятую Тройцу.
Пасьля была адслужаная Вячэрня, прысьвячаная Богу Духу Сьвятому. Усе вернікі тры разы на каленах горача прасілі Ягонае Ласкі для сябе, для ўсяго нашага народу. для ўсіх жывых і памершых, і прапяялі наш гімн "Магутны Божа".
Пасьля ўсе прысутныя на чале з Уладыкаю й Айцамі Сьцяпанам і Хведарам паехалі на Высьвячэньне Беларускага могільніка. Нашыя пабожныя прыхажане вельмі хораша ўпарадкавалі яго: ачысьцілі, пасярэдзіне паставілі высокі Крыж зь вянком, насадзілі шмат прыгожых кветак, перад Ім паставілі стол і паслалі дыван. Тут Уладыка Васілі з Айцамі й адслужыў Чын Высьвячэньня могільніка ды абыйшоў яго кругом, акрапляючы асьвячанаю вадою пры сьпеве хору.
Пасьля адбыўся супольны абед, багаслаўлены Уладыкаю. На абедзе пры гожа прамаўлялі: Сп. Сп. Кажура К. Мерляк, д-р В. Войтэнка, адвакат Аляксандар, прыяцель мясцовых беларусаў, а ў канцы глыбока прамовіў Уладыка Васілі пра нашыя асягненьні. Хоць абед і зацягнуўся, але ніхто й не заўважыў гэтага, бо кажны цешыўся й радаваўся, і тут горача дзякаваў Боу й нашай сьв. БАПЦ. Гэты наш духовы баль закончыўся супольнаю малітваю, якая натхніла нас да далейшае плённае працы.

ТОРОНТО, КАНАДА. Невялікая, але слаўная нашая грамада ў Торонто. Яна ўжо мела свой собскі дом і Царкву ў ім. Але, дзякуючы пільнай, самаахвярнай працы, дом гэты стаўся ўжо цесным. Паўстала патрэба набыцьця большага дому й Царквы. Пытаньне цяжкое, але для людзей цьвёрдае Веры й моцнага духа цяжкасьці не перашкода. Злучыўшы ўсе свае сілы, яны асягнулі сваю мэту: набылі вялікі будынак амаль у цэнтры гораду, у якім пабудавалі, хоць і часовую, але болыную Царкву. Вялікую Царкву маюць намер збудаваць нагары. дому, і няма сумніву, што з часам яны збудуюць яе.
Ясна, радасьць нашых суродзічаў у Торонто й ваколіцах была вялікая! А за гэтую радасьць трэба ў першую чаргу падзякаваць Богу ў сьв. Царкве.
Таму Настаяцель, Прат. а. Міхаіл і Царкоўная Рада запрасіла на гэтую сваю ўрачыстасьць свайго Архіпастыра, Уладыку Васілія, нашага выдатнага рэгента з Кліўленду, Сп. К. Кіслага з харыстымі ды шмат гасьцей, у тым ліку й прадстаўнікоў мясцовых уладаў ды журналістых.
I ўсе гэтыя іхныя стараньні былі ўкаранаваныя вялікім посьпехам. Урачыстасьці пачаліся ў суботу, 21-га лістапада, Канцэртам Сп. К. Кіслага. Посьпех Канцэрту быў вялікі. Ня толькі хор, але й салістка, Сп-шня Іра Каляда, чаравалі ўсіх прысутных у собскай залі на 250 асобаў запраўдным мастацтвам. Апараты многіх рэпартэраў мясцовых газэт усьцяж працавалі. Назаўтра, 22-га лістапада, Уладыка Васілі ў ацысьце Прат. а. Міхаіла адслужыў урачыстую сьв. Літургію й высьвяціў Царкву й будынак. Нязвычайна прыгожа пяяў Хор Сп. К. Кіслага. I тут усьцяж працавалі апараты журналістых. Ясна, радасьць усіх вернікаў падзеяла на Уладыку Васілія, які з свайго боку выклікаў сьлёзы захапленьня й натхнёньня на вачох амаль усіх прысутных сваею натхнёнаю пропаведзьдзю.
I ня дзіва, што гэты самы радасны настрой быў і на супольным абедзе. Гэтая радасьць нашых суродзічаў у Торонто перайшла ўжо ў вялікі гонар, калі яны пабачылі сярод сябе свайго Бургомістра з жонкаю, шмат членаў Гарадзкое Управы таксама з жонкамі ды ня мала журналістых. Бургомістр вельмі прыгожа прывітаў Беларусаў ды пажадаў хутчэйшаа вызваленьня Беларусі! Ясна, беларусы адказалі яму гарачымі воплескамі. У гэтым сэнсе прамаўлялі й усе іншыя радныя. Так, гэта быў гонар ня толькі для Старшыні Царкоўнае Рады, Сп. мгр. Грыцука, які адкрыў урачыстасьць, і дачушка якога, Юльянка, аказалася на фатаграфіі ў газэце, але ўсіх нашых суродзічаў, бо яны запраўды заслужылі на гэта.


СЬВЕЖАЯ МАГІЛКА 2-га лістапада адыйшоў ад нас у вечнасьць сьв. п. д-р. АЛЯКСАНДАР ОРСА. Зь вялікім сумам падаем гэтую вестку, бо-ж пакойнік быў вядомы усім як верны сын нашае сьв. БАПЦ, доўгагадовы яе апякун. Многа Ён зрабіў для дабра яе, а мог яшчэ больш зрабіць, бо-ж памер у памерна яшчэ маладым веку. Сумная гэта вестка й для нашае моладзі, бо-ж Ён, як дырэктар Беларускіх Гімназіяў, ня мала спрычыніўся да таго, што многія прадстаўнікі яе ўжо дактары, інжынеры, магістры. Цяжка адчувае гэтую страту й нашае старэйшае грамадзтва, бо-ж Ён верны сын свайго народу, быў выдатным беларускім дзеячом. Ясна, найболын балюча адчувае гэтую страту Ягоная сямейка: жонка й дачушкі, якім мы гэта складаем нашыя найшчырэйшыя спаўчуцьці.
ВЕЧНАЯ ЯМУ ПАМЯЦЬ.



Высокапрэасьвяшчэньнейшых Уладыкаў нашых, Архіепіскапаў СЕРГІЯ й ВАСІЛІЯ, Высокапрэпадобных Архімандрытаў, Мітрафорных Пратаіерэяў і Пратаіерэяў, Прэпадобных Айцоў, дастойных Рэгентаў, Хвальныя Царкоўныя Рады, Брацтвы й Сястрыцтвы, Дзяржаўныя й Навуковыя Установы, усе Грамадзкія Арганізацыі, і ўсіх вернікаў нашае сьв. БАПЦарквы сардэгна вітае з РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ і НОВЫМ — 1960 — ГОДАМ: Хрыстос, Бог і Спас наш НАРАДЗІЎСЯ! Яго слаўце! Яму хвалу сьпявайце! Ён перамога нашая!

ЦАРКОЎНАЯ РАДА сьв. БАПЦарквы ў Ню-Ёрку.


Comments