БАРЫС ДАНIЛЮК - ДУШЫНЫЯ ПАСЬПЕВЫ

РЫФМАВАНЫЯ ПЕРАКАЗЫ ВЫБРАНЫХ ПСАЛЬМАЎ I ПАБОЖНЫХ ВЕРШАЎ

ПСАЛЬМ 1

Шчасьлiвы той, 
што негадняў намовам
ніколі веры не дае 
ды йдзе здалёк 
ад грэшнiцкiх дарогаў 
й глумныя зборы абмiне, 
а дзее ўскрозь 
паводле Божых словаў 
ды важыць ix уноч i ўдзень. 

Бы дрэва ён 
над бруям ручаёвым, 
што вогкасьць маючы расьце 
ды кожны год 
ўраджае буйным плодам 
й зялёны лiст на iм увесь; 
вось, гэтак, во, 
век добрых спору повен, 
а па благiх загiне сьлед. 

З таку як проч 
дзьме вецер асьцюкоўе 
благiх Апошнi Суд зьмяце 
ды аніхто 
iз грэшнiкау ня знойзе 
спачыну ў годных грамадзе, 
бо мае Бог 
шлях добрых у ахове, 
а сьцеж лiхiх да згубы йдзе. 


ПСАЛЬМ 3

Гаспадарý, 
Як тых, што мне дакучаць збольшаў рой 
І ўпроць што йдуць лiк прыбывае, 
Яны ўсе чыста кажуць увадно: 
« У Бога ласкi ён ня мае».

Ды Ты, Гаспадару, Аховец мой, 
Чало з Твае ўздымаю славы, 
Як да Цябе зьвяртаюся з прасьбой,
Пачуць з Найвышша Ты ласкавы. 

Кладуся спаць i ўпэўна ўночы сьплю, 
Што ўpаньні Гаспадар уздыме 
Ды не баюся процьмы, што йз усюль
Ўсьцяж на мяне пагрозна хлыне.

Пачуй, Гаспадарý i Божа мой 
Ды збаў мяне Ты ад загубы, 
Як бiў у cькiўe ўдаўнь варожы рой
Скрышы й цяпер Ты злыдням зубы.

О, наш Гаспадарý, збаўленьне дай 
Ды паспрыяй Твайму народу. 


ПСАЛЬМ 5

Гаспадарý, 
Тваё вухо да слоў мaix сьхiлi, 
На мой Ты стогн сябе ўстрывожы, 
Прасьбу памогi з ласкi не адкiнь, 
Ўладарý Ты мой ды Божа.

Цябе ўпрашаю я, Гаспадарý, 
Ўздымаю голас мой ад раньня,
Табе малiтвы з золку я кажу 
Й на знак цiкую у чаканьнi.

Табе, о, Божа, лiха ўненавiдзь, 
Ў Цябе i грэшнiк не гасьцюе, 
Ўпярод Твайго аблiчча не ўстаiць, 
Сябе хто сам дарма хвалуе.

Ты ўсупраць чыста ўcix, што чыняць зло, 
Дазвань злачынцаў вынiшчаеш, 
Да ашуканцаў i да махляроў, 
Гаспадарý, агiду маеш. 

А я з Твае буйное дабрынi 
Ўвайсьцi магу ў Твае быценi, 
Перад сьвятымi iхнымi дзьвярмi 
Скланiўшы голаў ў захапленьнi.

Гаспадарý, мяне Ты ўскрозь кiруй 
Тваёю праўдаю няспынна, 
І там, залёг дзе вораг на цiку 
Тваю дарогу Ты явi мне.

У iхных вуснах праўды бо няма, 
У сэрцах прагнуць iншым зводу, 
Ўва ўcix ix горлы быццам дол бяз дна, 
Хоць на губах гладчэй лiсьць мёду.
Пастаў Ты ўчынкам iхным, Божа, ўпын, 
Ня дай намеры каб збылiся, 
Навек за ўсе злачынствы ўпроч адкiнь, 
Супроць Цябе бо узьнялiся.

Каб на Цябе што ўвесь спадзеў здалi, 
Тады узрадна ўзгаманiлi, 
Бо ix за тое Ты зь бяды ўцалiў, 
Тваё што Ймя яны ўзьлюбiлi. 

Правотных Ты шчадрыш, Гаспадарý, 
Твая iм ласка ўсьцяж заслонай.


ПСАЛЬМ 16

Гаспадарý, маю Ты праўду ўчуй.
Мaё ўпрашаньне з ласкi ўважы 
И на заклiк мой прыхiльна пацiкуй, 
Што нялiсьлiва вусны кажуць.

Наваж за ўсё належны мне прысуд, 
Навочы-ж Ты ў мне шчырасьць зьведаў
Ды зьверыў сэрца й ночай азiрнуў, 
А зману ў мне ня ўбачыў сьледу. 

Я ўрозьнь ад iншых словам не зграшыў 
Ды кінуў гвалт з Твайго наказу, 
Тваю йдучы я сьцеж усьцяж сачыў, 
Не аступiцца каб нi разу. 

Маёй прасьбе, о, Божа, послух дай, 
Вухо сьхiлi й маё ўчуй слова, 
Твае мне любасьцi явi бяскрай, 
О, Ты, што верным век ахова. 

Як зрэнцы вока, Божа, дай мне схоў 
І ўкрый у засьцi Твaix крылаў 
Ад навады бязжальных забiўцоў, 
Найшла зусюль што й абступiла. 

Варожы згурт на згубу ў клiн загнаў 
Hixто зь ix лiтасьцi ня знае, 
А з вуснаў рагата на зьдзек чутна, 
Дарма ратунку што чакаю. 

Бы леў вачыма сочаць, каб схапiць
І на кусы парваць iкламi, 
Як той iльвюк яны, што ўвесь дрыжыць
На скок ў засадзе зрыхтаваны. 

Гаспадарý, устань, ды спляж Ты ix. 
Мячом мяне ад злыдняў збавi, 
Тваёй рукою асланi ад тых, 
Што праз нажыву толькi дбаюць.

Тваймi багацьмi годзiш iм Ты ўсыць, 
Дзятва у родзе ўсьцяж вядзецца, 
Дабра, за век ня ў змозе што спажыць, 
Нашчадкам ўволю застаецца. 

А мне за праўду ўзнагарода ў тым,
Каб на Тваё зiрнуць аблiчча 
Ды ўстаўшы ўpaньні, аж прыйдзе спачын, 
З Твае каб велiчы дзiвiцца.


ПСАЛЬМ 22

Мой Гаспадар мяне пасе 
Ў нiчым нястачы я ня маю: 
На пасту сытную вядзе 
Ды поiць з чыстага ручаю.

Душы ў трывозе моц дае, 
Няблуднай сьцежкаю кipye, 
Ягона Ймя заслонай мне 
Ўскрозь адважна зь Ім iду я. 

І ў лог цьмяны як сьцеж зыйдзе, 
Бяды нiякай не спаткаю, 
Бо Ён усьцяж каля мяне 
Ад крыўды дбайна ўсьцерагае.

Саджае ўпоруч пры стале 
На зайздрасьць тым, хто ня прыяе, 
На косы мне алей iлье. 
Наўздоваль коўню напаўняе.

Даброць i ласку ўсьцяж Ён шле, 
Ўсім кожны дзень шчадруе, 
Ў cвaiм двары прыпын дае, 
Дзе ўжо навек спачын знайду я.


ПСАЛЬМ 24

Я да Цябе, Гаспадарý, 
Ўвecь час маю душу ўздымаю 
Й спадзеў у кожную пару 
Я на Цябе, мой Божа, маю. 

Дык хай, што здаўся на Цябе 
Я асарому не дазнаю 
Й ня возьмуць тыя на пасьмех, 
Што згубы ўсьцяж мае шукаюць.

Бо на Цябе ў каго спадзеў, 
Той зману ў веры не дазнае, 
Таго-ж, прырокшы хто зьвядзе,
Дарэмнасьць захацяў чакае. 

Явi Твой шлях, Гаспадарý,
Й Тваёю сьцежай йсьцi нaставi, 
Тваёю праўдай пакiруй, 
Бо Ты мой Бог, мяне каб збавiць. 

Штодня здаюся на Цябе, 
Тваю бо мiласьцiвасьць знаю, 
Гаспадарý, дай ласкi ўсе, 
Што ўдаўнь дарыў Ты нам бяз краю. 

За грэх юначых дзён ня згань, 
Што я зь няведы ў той час справiў, 
А на мяне йз спагадам глянь 
Ды зь любаты Твае ўласкавi.

Шчодр Гаспадар да добрых дзей, 
Тым сьцеж пакажа, хто блукае,
Слухных на шлях Ён навядзе 
Ды ўсьлед за Ім йсьцi навучае. 

Любоў i пэўнь Ягоны шлях, 
Тым, Волю хто й Наказ спаўняе, 
Гаспадару, ў Тваё Iмя 
Biну Ты збач мне, хоць цяжкая.

Гаспадару карыцца хто 
Таму па кажа Ён сьцяжыну 
Ды ў шчасьцi дасьць пражыць жыцьцё
И дабро нашчадкам ў спад пакiнуць. 

Гаспадароў таму спагад, 
Хто да Яго пашану мае, 
Таму iз шчодрасьцяй Ён рад 
Свае наказы адкрывае.

За Гаспадаром я ўсьцяж сачу, 
Зь сiлкоў мае бо ногi волiць; 
Спагад явi мне й пашкадуй, 
Я-ж бедны й сам, як дрэва ў полi.

Журбý ў маім Ты сэрцы зьлегч 
1 ад бяды дай кут, дзе ўкрыцца, 
Паглянь, як змогся я ў цяглé, 
Дык змый зь мяне rpaxi начыста. 

Maix, глянь, ворагаў багаць, 
Ажно кiпяць ўсе ненавiсьцяй, 
Мой на Цябе спадзеў ня зрадзь, 
Бо Ты адзiн дуж заступiцца.

Няхай нявiннасьць й правата 
Маёю стануць агароджай, 
Бо на Цябе спадзеў я здаў; 
Iзрайля збаў ад бедаў, Божа!


ПСАЛЬМ 33

Гаспадарá ўсьцяж буду хвалаваць я, 
Хвала Яму ня сьцiхне з мaix вуснаў, 
Мая душа Ім будзе пахваляцца,
Хай верцы ўчуўшы ўзрадна схамянуцца. 

Гаспадарá ўзвышайце ўсе зы мною, 
Ягона Ймя вялiчма ўсе бяз краю; 
Прасiў Гаспадарá я й не адмовiў 
Ды ад ycix мяне пагрозаў збавiў. 

Узгляньце да Яго й сьвятло вас пройме
Ды на аблiччы сорам ня ўзблукае;
Гукаў Гаспадарá й азваўся Ён мне
Ды ад бяды мяне Ён збавiў.

Гаспадарá што чэсьцяць, ycix чыста, 
Ягоны ангял сьцеражэ й збаўляе;
Ў Гаспадарá пытайце й Ён ўшчадрыць вас, 
Шчасьлiвы той, хто схову ў Ім шукае. 

Аб Ім ўсе моўце годнiкi з хвалою,
Ўсяго тым поўна, Яго хто ўзвышае;
Мажныя йльвы галодаюць парою, 
Няйма-ж хто ймкне кг Гаспадарý ня знае.

Падходзьце-ж, дзецi, й кожны хай цiкуе, 
Гаспадарá як слухаць вас наўчацьму: 
Як быць таму, хто доўга жыць мяркуе
Ды ймкне, шмат год каб цешыцца багацьцем. 

Дык ад брыды язык ваш упыняйце
Ды на брахню не ачыняйце вуснаў, 
Адкiньце лiха ды дабро ўчыняйце, 
Шляху шукайце кг зладу каб iмкнуцца .

Лік Гаспадар ад злыдных адвяртае,
Ўспамiн пa ix зь зямлi каб зьгiнуў, 
З ваччу Ен ўсьцяж правотных ня спускае 
Й як клiчуць прыхiляецца вушыма.

На iхны клiч ўраз Гаспадар азьвецца
Й з ycix ix чыста бедаў Ен ўратуе,
Тым Гаспадар блiзкí, што церпяць сэрцам 
І тых, ў каго зламаны дух мiлуе.

Дазнаньняў шмат правотнаму здарае, 
Ды Гаспадар з ycix яго выводзiць, 
Яму ад злому косьцi ўсьцерагае, 
Нiводнай не папусьцiць, каб пашкодзiць.

Благоць наводзiць негадняў на згубу,
За злосьць на годных звод iм канаваны,
А Гаспадар засьцiць Ягоных слугаў, 
Чый схоў у Ім ня будзе пакараны.


ПСАЛЬМ 37

Гаспадарý! 
Ня згань мяне з Твайго разьятра 
Й што ўгнявiў Цябе больш не карай, 
Тваймi бо стрэлмi я працяты 
Ды па мне ўцяла Твая рука.

З Твайго я гневу зьнемагаю 
Ды за грэх збалелы ўвесь ў касьцях, 
Biна звыш галавы сягае, 
За цяжкí паклад мне на плячах. 

Ўгнiлi й засьмердлi на мне раны - 
Зa бязглузд яны ўпасьледак мне, 
Ўвагнуў каленi я зламаны 
Ды журуся кожны цэлы дзень.

Нутро мне пал усьцяж сьпякае 
Ды схварэла цела ўжо наўскрозь, 
Разьбiты й моцы больш ня маю, 
Галашý, бо ў сэрцы боль як нож.

Гаспадарý! 
Ты ведаеш мае ўпрашаньнi, 
Не таю я й стогнаў ад Цябе, 
Калоцiць сэрца й моц ў мне вяне,
Ды пагас пагляд мaix вачэй.

Сябры мяне бы згнiль мiнаюць 
Ды блiзкíя паўздалёк iдуць, 
А змоўцы ускрозь сiлкí стаўляюць, 
Забiўцы мне зраду ўсьцяж снуюць, 

А я як-бы глухi ня чую, 
Як нямко нямоглы гаварыць, 
Бы чалавек, што не мяркуе 
Й слоў ня мае, сябе каб ўбаранiць.


ПСАЛЬМ 43

О, Божа наш!

Вялікіх дзеяў пераказ, 
Што Ты чыніў ў даўніне, 
Бацькамі слоўлены няраз 
Дасюль нам ўва ўспаміне.

Як Ты плямёны ўпроч пагнаў, 
Каб продкам даць асельле, 
Народам дужасьць адабраў 
Ды выпалаў бы зельле.

Ня собскім бо адно мячом 
Край прадзяды здабылі 
Й ня зброя ім была муром 
Ўпярок варожай сіле.

Дала ім верх Твая далонь 
Над супратнямі ўсімі 
Й Тваё аблічча, як услонь, 
Стаяла перад імі.

О, Ўладарý і Божа наш 
Прыяў Ты той парою 
I ўсіх скаралі мы усьцяж, 
Што йшлі на нас вайною.

Бываў спадзевам нам ня лук 
Й мячы не ратавалі, 
Твая бо сіла ды Ймя гук 
За нас перамагалі.

Дык пахваляліся 
Ўвесь час мы ласкаю Тваёю, 
Табе падзяка паміж нас 
Гучэла без пастою.

Чаму-ж Ты зрокся нас цяпер, 
Ня з нашым сьцягам ў бою? 
Над намі ворагам даў верх 
Ды зьдзекавацца волю.

Як гурт авец у бойню шлеш, 
Раськідаў па чужыне 
I на павер нас прадаеш 
Зусім па дармавіне.

Суседзям нас ў зьнявагу даў -
Ўвакол насьмех над намі, 
Абразай нат назоў наш стаў 
Й наўсьцеп скрозь галавамі.

Ўпякае сорам кожны дзень 
І брыдка ўзьняць абліччы 
Ў лайбе бязбожнай ад людзей 
Й пагрозаў навальніцы.

Наслаў Ты беды ўсе на нас, 
Цябе хоць памяталі 
I Твой суворы мы Наказ 
Ўвесь чыста захавалі.

Тваім шляхом народ ступаў 
І сэрца ня зблудзіла -
За што-ж у воўчы яр загнаў 
Дзе сьмерць нас абступіла?

Калі-б упалі мы ў зьнявер, 
Бажкоў чужых ўпрашалі, 
Перад Табою выйшла-б ўверх, 
Што ў сэрцы мы хавалі.

Але-ж Табе за вернасьць нас 
Й пабожны край наш любы 
Баглайцы лютасна ўвесь час 
Даводзяць да загубы.

Гаспадарý, стрывож Твой сон. 
Навек не адвярніся, 
Нялюдзкі церпім як прыгон 
Ты ўрэшце падзівіся!

Зусім стаптаныя зь пяском 
Даходзім ўжо з пакуты -
К Табе Ты любасьць нашу ўспомнь 
Ды вырві ўрэшце з путаў!


ПСАЛЬМ 50

Зьмiлуй Ты мяне, о, Божа,
Зь вельма лiтасьцi Твае 
Ды йз шчадроцьцяў Твaix множжа 
Шчысьць няпраўнасьцi мае.

Змый няпраўнасьць аж да сьледу 
Ды цалком мне грэх даруй, 
Я-ж няпраўнасьць маю ўведаў
Й грэх усьцяж мне мой ўваччу

Проць Цябе я ўвiнавацеў 
И лiха ўсуперак чынiў, 
Дык як станеш ўрэшт карацi, 
На засуд Твой заслужыў.

Бо нягодны я перш роду 
Й грэшны ўжо на сьвет ступiў, 
Сэрца-ж чысьць Табе ўдагоду 
Й да яе мне шлях явi.

Ўмый мяне гiсопам чыста, 
Каб бялей за сьнег я быў, 
Слуху дай чым ўзьвесялiцца, 
Водляг целу, што скарыў. 

Гpэх будзь ласкаў даравацi 
Й згладзь усё, чым я ўвініў, 
Чысьцi у сэрцы дай багацьце 
Й мне правотны дух вярнi.

Не адрынь сьпярод аблiчча 
Й Дух Сьвяты не забяры, 
Збаў, журбу, каб мог забыцца 
Ды навагу ў мне ствары. 

Дык няпраўных я настаўлю 
Й да Цябе блудных вярну, 
Ад загубы мяне збаў Ты
Й праўду я Тваю ўхвалю. 

Гаспадару, не адмовi 
Й вусны мне Ты адчынi, 
Дык Тваю хвалу затое 
Ўвесь час весьцiмуць яны.

Я й ахвяру даць ахвотны, 
Каб спаленьня Ты жадаў, 
Кайны-ж дух Табе люботны, 
Ў сэрцы скору ўпадабаў. 

Ласкай Ты Сыён ушчодры, 
Ўзноу Ярýзалем ўздымi,
Прыймеш наш тады дар годны: 
Ўцэль спалёныя цялкi.


ПСАЛЬМ 53

Ў Ймя Тваё мяне, о, Божа, збаў, 
Тваёю сiлай мне Ты паспрыяй, 
Пачуць прасьбý, о, Божа, будзь ласкаў,
З мaix Ты вуснаў слову ўвагу дай.

Супроць мяне варожы ўзьняуся рой,
Мажныя процьмай ймкнуць жыцьцё забраць,
Прайнятыя забiўнаю жадой 
Яны зусiм на Бога не глядзяць.

Ды Бог шчадрыць памогай мне ускрозь, 
Маё жыцьцё Ён ўсьцерагае ўсьцяж; 
На ворагаў адвернецца хай злосьць, 
Як i калiсь Ты ўзноў ix, Божа, спляж. 

Тады ў падзяку аддаруся рад 
Ды Имя Тваё ўхвалую з году ў год, 
Мяне бо Ты ня кінуў на прапад 
Й навочы ўбачьщь даў варожы звод.


ПСАЛЬМ 54

Паслухай, Божа, голас мой 
І не прамоўч, калi ўпрашаю; 
Пачуй мяне ды ўваж прасьбу, 
Трываць бо змогi больш ня маю.

Варожы крэч наводзiць жах, 
Звакол лiхiя брыдка лаюць, 
Бяз права крыўды чыняць мне
І люта ўскрозь мяне змагаюць. 

Калоцiць сэрца у грудзёх
І страх сьмяротны агартае, 
Дрыжаньня немач устрымаць, 
Як роспач скрозь мяне праймае.

Каб галубовых крылаў ўзяць, 
Палецець iмi ў далячыню, 
Ня чуўшы злосных словаў там 
Спачыў-бы ў зацiшку пустынi.

Я ад вixpoў i навальнiц 
Ўтаiўся-б гэнам у прыпыне
І ад паклёпаў дармавых 
Ня бедаваў-бы што загiну.

А гэтта бачу гвалт вакол,
Нязгода места разрывае, 
Яны начамi й завiдна 
Ля сьценаў меставых стyпаюць.

Каб гэта вораг заступiў, 
Дык зьдзек ягоны я стрываю,
Ці ненавісьнік пагражаў, 
Я ад яго схаванак маю.

Але ня ты, што быў блiзкí, 
Ўдвайгу бо змалку сябравалi,
Ў пабожных справах i людзкiх 
Заусёды ўпоруч мы стаялi. 

Няхай на гэткiх звод найдзе, 
Зыйдуць ў магiлы хай жывыя. 
Бо ў iхных сэрцах ненавiсьць, 
А ў хатах дзеi ўсе лiхiя. 

Я-ж Бога буду ўсьцяж гукаць
І Гаспадар мяне ўратуе, 
Дзень цэлы буду галасiць 
1 плач мой гopкi Ён пачуе

Маёй душы збаўленьне дасьць,
Усьцеражэ ў цiхой заслоне 
Ад тых, што ўсталi проць мяне 
Ды йдуць загубнаю пагоняй.

Прадвечны ўчуе Бог мяне 
Ды iм паразу ўрэшт згатуе. 
Бо не зраклiся спраў благiх 
Ды страху Божага ня чуюць.

Ўздымалi pyкi задарма на тых,
Што шчыра iм прыялi 
І тым, хто зладна зь iмi жыў
Прыроку згоды ня стрымалi.

Гладчэй за масла вусны ў ix, 
А ў сэрцы ненавiдзь бяз краю,
Мяккiя словы бы алей, 
А менш за меч спагаду маюць.

Зьвярнi да Бога Ты жальбý,
Ён цяж нясьцi цябе ўмацуе,
Ня дасьць у крыўду Гаспадар
І ад загубы паратуе. 

А кроў нявiнных што лiлi 
Ды зраду ўскрозь сваю снавалi, 
Тым у вадплату Бог ня дасьць, 
Каб позных летаў дачакалi.

Дык на Яго спадзеў я маю!


ПСАЛЬМ 65

Азьвiся Богу радасна зямля, 
На славу Ймя Ягонага пяi, 
Хвалою чэсьць належную аддай
І моў: "шмат спраў вялiкiх Ты ўчынiў".

Ад вельма, Божа, дужасьцi Твае 
Бягуць упроч варожыя рады, 
Няхай-жа ўся зямля паклон дае 
Ды Ймю Твайму сьпявае Наймажны.

Што справiў Бог дзiвуйцеся усе,
Няма Ягоным дзеям бо paўнi: 
Ўбакi загад даў адступiць вадзе 
Ды тýпкi шлях праз мора адчынiў

Няхай-жа наша радасьць будзе ў Ім, 
Ён сьветам правiць кожнае пары, 
Ўвесь час вачыма сочыць за людзьмi - 
Хай не ўстаюць насупраць бунтары.

Ўсе дайце Богу нашаму хвалу, 
Хай пахвалы Яму ня моўкне гук, 
Таму, жыцьцё што ў нас Ён удыхнуў
Ды аб нiвошта ног ня даў спаткнуць.

Ты, Божа, доўга выпрабоўвау нас, 
Як срэбра вераць Ты нас прабаваў,
Ты, Божа, ў пасткi ўводзiў нас няраз
Й вялiкi нам цяжар на плечы клаў.

Людзкой Ты злыднай найсьцi цi адной 
Нам па галовах езьдзiць дазваляў, 
Мы перайшлi праз воду ды вагонь, 
Пакуль урэшт палёгку Ты паслаў. 

Я спальны дар ў Твой хорам прынясу,
Каб мой аброк цалком сплацiць Табе, 
Аброк, што даць я ўголас прысягнуў
За паратунак у маёй бядзе. 

Я прывяду бычкоў Табе на дар,
Дым узышлю палёных бараноў, 
Ахвоча пакладу на Твой алтар 
Тучных цялкоў i сытых ягнюкоў.

Прыйдзеце й чуйце Бога любiць хто, 
Што Ён зрабiу маёй душы яўлю, 
З прасьбой як я зьвярнуўся да Яго 
Й прагаласiў вялiкую хвалу.

Калi-б ў мaiм я сэрцы меў вiну, 
Мяне-бы Гаспадар ня зволiў чуць,
Ды Бог нятолькi голас мой пачуў, 
Але й здаволiў ўсю маю прасьбу.

Хвалёны Бог, што не адрок прасьбы 
Ды ад мяне любоцi не адняў!


ПСАЛЬМ 73

Няўжо Ты, Божа, зрокся нас, 
Няўжо ўзлавау бяскрайна 
На гурт пакорлiвых ягнят,
Што пасьвiў гэтак дбайна?! 

Народ згадай, што быў абраў 
За свой з ycix плямёнау
І край, дзе Твой Ты ўзьнёс пасад 
На высачы Сыёну.

Зыйдзi й дабро агледзь ускрозь 
З варожых рук у зрыньнi, 
Дзе ўмест прасьбы быў глум чуцён
Ў зьняважанай сьвятынi.

Й над ейнымi дзьвярмi у зьдзек
Няверчы сьцяг быу ўзьняты - 
За час над iм што мелi верх 
Браў вораг з нас заплату. 

Сякерамi з бажнiчых сьцен 
Ўвабраньне ўсё зрубалi 
Й Твае хвалы харом усьлед 
Вагнём дазем зраўналi. 

Ў навазе конча нас зламаць 
Спалiлi ўсе сьвятынi 
Й няма прарока, каб даў знак 
Збаўленьня нам гадзiны.

Дакуль-жа будзе вораг дуж 
Табе ўчыняць абразу, 
Чаму ўпыняеш Ты рукý 
И ня шлеш яму паразу?! 

Ты, Божа, наш Ўладар усьцяж,
Збавéц зь бяды заўсёднi, 
Праз мора нам працяў быў шлях, 
Гадзюкаў зьвёў падводных.

Яшчуравы галовы сьцёр, 
На жыр ix даў зьвярыне, 
Крынiцы выпаўнiў вадой
Ссушыў рачныя плынi.

Начэй i дзён Ты Гаспадар, 
Ты ўзьняу сьвятло ды сонца, 
Канцы зямляныя паклаў 
Ды зiмау й лет Ты Створца.

Чаму-ж, о, Божа церпiш глум 
Зьзьвярэлага натоўпу, 
Ня шлеш ратунку нам дасюль,
Ў вадказ прасьбам замоўкнуў?! 

Прырок, што ўветаш даў, стрымай: 
Разбою сьцiш навалу, 
Ад згубы й сораму ўкрый нас
На Имя Твайго пахвáлу!

За справу собскую Ты стань,
Адпомсьць насьмех варожы,
Раунёю тым, што твораць гвалт, 
Ўчынi адплату, Божа!


ПСАЛЬМ 83

Як гожыя Твае быцені,
Гаспадарý ды Божа сілаў.

Мая душа тужыць ды ймкнецца
Да Гаспадáравых парогаў, 
З душой i цягне ўзрадна сэрца 
Да запраўды жывога Бога. 

Там верабец схаванак мае, 
А й ластка вывадку захiлу 
Ля алтароў Твaix шукае, 
Гаспадарý ды Божа сiлаў.

Шчасныя, што ў Tвaix быценях
Жывуць й Цябе пяйвом хвалуюць,
Шчасныя, iм што Ты натхненьне,
Ў Сыён у сэрцах як прастуюць . 

Яны йдучы сyxiм нат долам 
Ў цьвітны куток яго абернуць,
Шчадроны што дажджом вясновым 
Дайсьцi да мэты сiлы верне 
Ды над багамi ўбачыць Бога.

. . .

Гаспадарý ды Божа сiлаў, 
Сьцікуй i ўчуй Якубаў Божа, 
Зіpнi, о, Божа, наш Ахiлак, 
Й на слугаў вiд Сябе стрывожы.

Адзiны дзень ў Твaix быценях, 
За тысяч лепш дзе-iнш выгоды,
Гаспадаровых стрэх зáсьцень мне
Мiлей за грэшнiкаў гасподы.

Бо Гаспадар цьвярдыня й заслань
Нам паспрыяе Ён й дасьць славу, 
Ня ўскупiць Гаспадар тым ласкай,
Шляхом што ходзяць правым.

Гаспадарý i Божа сiлаў, 
Шчасьлiвы той, што ў Цябе верыць!


ПСАЛЬМ 84

Гаспадарý, 
Калiсь наш край Табе ўспадобу быў, 
Ты адвярнуў Якубаву нядолю, 
Твaiм людзям правiны адпусьцiў 
Ды ласкаў быў з грахоў ycix ix зволiць.

Твой гнеў ад ix даўней Ты адвяртаў,
Ўсьцюджаў напал Твайго на ix разьятра
Й цяпер нас, Божа, Ты ўздымi ды збаў, 
Пакiнь на нас нязбачлiва злавацца.

Няўжо Твой гнеў трывацьме без канца, 
Няўжо пара прабачыць не настане, 
Няўжо ня вернеш нам узноў жыцьця, 
Ў Твaix людзей каб быў Ты ўсьцяж ў пашане.

Явi, Гаспадарý, нам Твой спагад 
І мiласьцiвы будзь урэшт нас збавiць.
. . .

Цiкую мовiць Бог што й Гаспадар, 
Ягоны голас мip як абвяшчае, 
Яму ўпадобным людзям шчодры дар, 
Усім, што сэрцы да Яго ўздымаюць. 

Ягона выбаўленьне блiзка тым, 
Як хто Ягона Ймя ў пашане мае, 
Праз пашанотнасьць штодня перад Ім
Ягона слава ў край наш завiтае.

Спагад i любасьць стрэнуцца тады
І шчыра мip абняцца з праудай прыйдзе, 
Зямля ўгару пашле паверу ўздым
Ды справядлiвасьць зь неба ўрэшце зыйдзе. 

Тады нам Гаспадар пашле шчадро, 
Зямля дасыта нас накормiць хлебам,
Ступацьме праўда ўперш з Гаспадаром
Ды мip Ягоным скрозь iсьцiме сьледам.


ПСАЛЬМ 85

Сьхiлi вухо, Гаспадарý, і ўчуй,
Зусiм гаротны я бо й бедны 
За веру мне маё жыцьцё ўратуй,
Слугу Ты збаў, Табе што ўверны. 

Мой Бог Ты бо, дык збаў, Гаспадарý,
Цябе я цэлы дзень ўпрашаю, 
Твайму слузé Ты радасьць падаруй. 
Маю душу бо да Цябе ўздымаю.

Ты добры й негняўны, Гаспадарý, 
Спагаду повен тым, хто клiча, 
Уваж, Гаспадару, й маю прасьбу, 
На мой Ты голас адгукнiся.

К Табе ў лiхi я дзень мой клiч зьвярну
И мае прасьбы Ты не адкiнеш; 
Няма багоў як Ты, Гаспадарý, 
Ды дзеяў роўных iз Тваімі.

Уce народы скорацца Табе 
И Твайму Iмю дадуць павагу, 
Бо Ты вялiк i дзеi ўзьдзiў Твае
Ды Бога iншага няма бо.

Гаспадарý, Твой шлях Ты мне яві,
Твае каб праўды я йшоў сьледам,
Наўсьцяж маё Ты сэрца ўнараві 
Твайму Iмю пашану ведаць.

Табе ўciм сэрцам, Божа, дам хвалу 
Й Тваё я Ймя век буду славiць, 
Бо любатой мяне Ты агарнуў 
Ды з глыбiнi магiлы збавiў. 

Пышлiвых рой узьняўся проць мяне, 
Бязжальных вельм забiць мяркуе, 
Жыцьцё забраць нутро ў ix ня здрыгне 
Й зусiм на Бога ня цiкуюць. 

Ды шчодры Ты й борзд, Божа, на спагад, 
Ты, Гаспадарý, i негняўлiвы, 
На любасьць шчодры й праўдаю багат, 
Зьвярнi Твой твар ў мой бок i зьмiлуй.

Слугý Тваёю сiлай падтрымай
І сына збаў пабожнай мацi, 
Вiдны мне знак Твайго прыяньня дай,
На асаром каб вораг бачыў, 
Табе што даць мне ўсьцеху не шкада 
Й паслаць памогу Ты мне ласкаў.


ПСАЛЬМ 87

Гаспадарý ды мой Ты Божа! 

Твае памогi я гукаю зраньня, 
Перад Табою ўночы сьлёзы лью, 
Няхай мая прасьба Цябе закрáне, 
Сьхiлi Ты вуха на маю прасьбу!

Мая душа ў трывозе бо бяз спыну, 
Жыцьцё на ўскpai безданi стаiць, 
Як той я, што ў магiле ўжо спачынуў -
Далей ня маю сiлы гэтак жыць.

Як тыя, што памерлi, я ўжо, быццам,
Адзiн з забiтых, што ў кладах ляглi, .
Як той, на ix ужо што Ты забыўся 
И цалком адрынуў ад Твае pyкi. 

Ты бо зьвярнуў мяне на дно магiлы,
Ў цьмяное мейсца, аж у глыбiню, 
Мяне Тваё разьятра завалiла. 
Ў Твайго я гневу хвалях патануў.

Ты адвярнуў ycix, хто быў спагадны,
Мой вiд нягодным iм ўваччу зрабiў,
Зьняволен я ды выйсьцi ўжо бязрадны,
Аж вочы паўпадáлi ад журбы.

Цябе, Гаспадарý, ўвесь дзень гукаю, 
Ўздымаю pyкi, каб Цябе ўпрасiць 
Цi тым, памерлi што Ты чуды явiш, 
Цi ўстануць ценi, каб Цябе хвалiць?

Ці ўспомнiць любасьць хто Тваю ў магiле, 
Ці вернасьць зможа няжывы згадаць, 
Ці ў цемры зьведаць дзеi хто магчыме 
І справядлiвасьць ў кpáі забыцьця? 

Гаспадарý, каб Ты памог гукаю, 
Я да Цябе ад раньня шлю прасьбý,
Чаму мяне усьцяж Ты адкiдаеш, 
Чаму Тваё аблiчча адвярнуў?! 

Гаротны я ды змалку блíзкi сьмерцi, 
Твае ўсе кары моўчкi век цярпеў, 
Твaiм разьятрам я дазваньня сьцерты,
Твае ўнiшт жаxi ўходалi мяне.

Ўвесь дзень яны вакол вiраць як повадзь, 
Суздром аблеглi шчыльна бы сьцяна, 
Забраў Ты ўcix спагадных мне й знаёмых 
Й сяброўкай цемра стала мне адна.


ПСАЛЬМ 89

Гаспадарý, 
Ты сховам быў нам ўва ўсе поры
Й праз пакаленьняў ўcix чароды, 
Бо перш як з pоўнi ўсталi горы 
Ды нат зьявiўся сьвет зь зямлёю 
Ты быў i будзеш назаўсёды. 

Ты ўcix нас сьцерцi дуж у порахнь:
”З чаго пайшлi, тым станьце!" моўшы, 
Табе йз днём тысяч лет упораўнь, 
Былi, бы ўчора, ды прапалi, 
Як зьмена варты ў ноч зыйшоўшы.

Бы ўpaньнi сон людзей зьмятаеш,
Няйнакш яны раўня травінe, 
Зь вiдном што ўзыйдзе ды ўзбуяе,
А цьвет на дзень пусьцiўшы
Ўвечар зьвяне ўжо й загiне.

Ад гневу й мы Твайго згараем 
Ды лякацiм бясконца ў спудзе, 
Бо ўсяк наш блуд Табе на яве 
Ды за яго з нас плату возьмеш 
Ты на Tвaiм нязмыльным Сýдзе.

Праз Твой нам гнеў i век кароткi, 
Жыцьцё як подыx ўраз мiнae: 
Ледзь сем дзясяткаў лет удоўжкi,
А восім тым, здароў хто й дужы, 
Парою жыць адно здарае. 

А йдуць яны ў цяглé ды болю, 
Зьлятаюць хутка й сьлед наш гінe;
Цi ёсьць тaкi, хто ўцямiць-б здолеў 
Ўсю Твайго ўзлаваньня дужасьць
Й Твае разьятры вялiчыню. 

Наўчы цанiць дзён нашых меру
Й з тае навукi ў сэрцах змудраць; 
Гаспадарý, дзе кары бераг? - 
Ці-ж гнеў трывацьме Твой заўсёды? 
Зьлiтýйся тым, што Табе служаць.

Явi Тваю нам любасьць зраньня, 
Празь дзень каб мы пяялi ўзрадна, 
Зрабi нам прыйсьць такой прыяннай, 
Як быль была бясконц гаротнай, 
Калi Ты нас караў няшчадна. 

Тваю магутнасьць выяў слугам, 
Дай славу ўгледзець iхным дзецям 
Будзь Твой спагад, Гаспадарý, нам 
На добры посьпех ў нашых справах, 
На ix што працу рук прысьвецiм.


ПСАЛЬМ 90

З Таго памогай, што ў Найвышшы, 
Ўвесь чыста век свой хто жыве, 
Ў жыцьцi хоць абы-дзе ступiўшы 
Ад Бога зь неба ўслонь знайдзе.

Й Гаспадарý таму ён мове: 
"Заступнiк Ты й Схаванак мне,
Мой Бог, што на Яго адно я 
Няхiсны маю ўсьцяж спадзеў.

Ён ўсьцеражэ ад лоўчай сецi,
Ўпроч змову й зраду аджане, 
Ды за свае дасьць ўкрыцца плечы, 
А й пер'ем крылаў агарне. 

Начнога спуду не збаiшся 
Й стралы, што завiдна iмкнe, 
Знайдзеш ад зьгiну ў цьме зацiшша 
Ды злыдзень ўдзень цябе мінe.

Па левы бок хоць тысяч лягне 
Ды ўправа ўдзесяць больш ўпадзе, 
Цябе загуба не дасягне 
Бо Ён паверу не зьвядзе. 

Вачмi aкінь i стане вiдна,
Як грэшным кáра настае 
А ты спадзеў на Бога выбраў
І Найвышэйшы схоў табе.

Бяда цябе паўзбоч абыйдзе
І крыўда здалячы міне,
Бо ангялоў ў дагляд Ён вышле
Каб сьцераглi шляхi твае. 

Haгi аб камень каб ня выцяў 
Цябе уздымуць на руках, 
Гадзюкаў стопчаш й базылiшкаў 
І зможаш яшчара ды йльва".

"Як на Мяне ўвесь чыста здасцца, 
Маё хто вызнаўшы Iмя, 
Таго я ўкрыю ад няшчасьця, 
Ўпрашаць ня будзе надарма.

Ратунак дам й акрыю чэсьцяй, 
Пашлю патолю у журбе, 
Дабром нацешу даўгалецьця 
І ўгледзiць ён збаўленьня дзень".


ПСАЛЬМ 100

Праз ласку й правы суд пасьпеў злажу
Й Табе, Гаспадару, я засьпяваю; 
Нязганным шляхам ужо здаўна хаджу, 
Калi-ж мяне, Гаспадарý, спаткаеш?

Із чыстым сэрцам ўсё рабiць iмкну
Ў маёй гасподзе я бяз блуду штодня, 
На вiд, як доўга жыць мне, не сьцярплю 
Вакол мяне нiчога, што нягодна.

Гiдкíя мне махлярскiя йсьцяжы, 
Здалёк ад ix як здолею ступаю, 
Снуе хто зраду ў сэрцы мне чужы, 
Яго знарок усьцяж я абмiнаю.

Паклёп на блiжнiх хто тайком вярзе, 
Таму чарнiць я болей не дазволю, 
Хто з пышным вiдам ў сэрцы зман нясе,
Таму ня дам я падыйсьцi нiколi. 

Шукаю годных ля сябе ўвакол, 
Каб жыць заўсёды толькi памiж iмi,
Нязганным ходзяць што шляхом, 
Я сябраваць хачу адно iз тымi. 

Hікому з тых, ашукай што жывуць, 
Гасьцiць ў маёй гасподзе не дазволю 
Ды йз тых, бяз сораму што йлгуць, 
Hixто пярод маймi вачмi ня ўстоiць. 

Штодня ад золку да цямна суймаць
Я буду дзеi грэшнiкаў ў кpaiнe,
Ў Гаспадаровым месьце буду дбаць, 
Каб лiхадзеяў сьлед дазвань загiнуў.


ПСАЛЬМ 102

Хвалуй, мая душа, Гаспадара 
Ды ўсё ўва мне Ягона Ймя сьвятое; 
Хвалуй, мая душа, Гаспадара 
И што даў табе не забывай ўсё тое.

Бо віны Ён спускае ўсе Твае 
Й з Твaix нямогаў ўздараўляе, 
Твайго жыцьця на згубу не дае 
Ды любатой й спагадам акрывае.

Дабра ў жыцьцi дае ўнасыць, 
Як арлянячу моладасьць вяртае, 
За праўду Гаспадар усьцяж cтaiць 
Ды справядлiвасьць скрыўджаным ўчыняе.

Свае шляхi Майсею Ён адкрыў 
Й явiў сынам Iзрáйлявым Волю, 
Шчодр Гаспадар і Дужа мiласьцiў, 
Няраз папусьцiць Ён ды дасьць патолю.

Ён за нiшто бясконца ня злуе 
Ды за нiчога век ня варагуе, 
Зa вiны не раунёй нам аддае 
Й за кожны грэх нам кары ня рыхтуе.

Як над зямлёю небны склеп высок, 
Ягона дюбасьць да людзей высока, 
Як сонца ўсход ад захаду далёк, 
Адводзiць нашы віны Ён далёка.

Як шчодр сынам спагадлiвы айцец, 
Пакорных гэтак Гаспадар ўшчадрае; 
Што трэба нам наш ведае Стварэц 
И што з парахна пайшлi мы памятае. 

Людзкíя днi зусiм як-бы трава, 
Бы кветка кожны адцьвiтае: 
Падзьмуў зьнячэўку вецер ды сарваў 
Й ягоны сьлед нaвeкi прападае. 

А скорным Гаспадар усьцяж ласкаў,
Нашчадкам iхным правы суд заўсёды, 
Калi загады поўняць, што Ен даў 
І не скрануць зь Ягонай Воляй згоды.

Пacaд на небе Гаспадар узьнёс 
Ды Гаспадарства над усім паставiў, 
Хвалуйце ангялы Яго ускрозь, 
Ягоны словы ў дзеi што ўчыняюць.

Гаспадара хвалуйце усе гурты 
Ягонай Волi паслухмяных слугаў, 
Хвалуй усё, што Ён на сьвет пусьцiў 
Ў Ягонай ўлады незьмярных акругах.

Хвалуй, мая душа, Гаспадара!


ПСАЛЬМ 103

Хвалуй, мая душа, Гаспадара: 
Гаспадарý й мой Божа, як вялiк Ты, 
Ахінен ў славу й велiч, бы ўва ўбрань 
Й сьвятлом, як павалокаю, акрыты.

Бы палатнiцу неба Ты напяў,
Узьняу Твае быценi над дажджамi, 
Ды за вязьлiцы хмары паўпрагаў 
Й на ветравых Ты крылах пахаджаеш.

Сабе ў ганцы Ты ветры абярнуў 
Ды палымны агонь узяў слугою, 
На ейнай цьвердзi ўмацавау зямлю, 
Ўжо каб не скацiцца ёй нiколi.

Ты шчодра водамi яе палiў, 
Вышэй за горы што былi ўзьнялiся, 
Але на Твой загад удол пайшлi, 
На громны грукат скорна падалiся.

Праз горы ды лагi яны сьцяклi 
Туды, дзе мейсца Ты для ix пакiнуў 
Ды межы iм паставiў на вякi, 
Каб больш зямлi яны не затапiлi.

Ў лагах крынiцам Ты бруiць сказаў 
Ды борзда ўдаль плысьцi памiж грудамi, 
Яны пітво даюць лясным зьвярам, 
Дзiчкí-аслы зь ix смагу спаталяюць.

На берагах там птушкi ўскрозь жывуць
І з дрэваў песьнi iхныя сьпяваюць, 
З Твайго быценю росiш Ты ральлю, 
Зямля ўнасыць Твой шчодры дар ўпiвае.

Траву Ты росьцiш, статак каб кармiць
І зель на ўсе патрэбы чалавеку, 
Каб хлеб сабе здабыў ён iзь зямлi 
Й віно яму для сэрца на пацеху.

Й алей яшчэ на поблiск масьцiць твар 
Ды ежу ўсю на цела ўмацаваньне, 
Баговы дрэвы дзель пьюць iхню там, 
Кядры, што насадзiў Ты у Лiбане.

Там iхныя гнязьдзечкi птушкi ўюць 
Й на дрэве бусел з году ў год гнязьдзiцца, 
Казулi ў горах стадамi жывуць 
Й зайцáм памiж каменьня ёсьць дзе крыцца. 

Значыць бег часу месяц Ты стварыў
І сонца ведае калi заходзiць, 
Як сьцелеш цемнь, ноч настае тады 
И зьвяр'ё, што ў лесе з логаваў выходзiць.

Йльвянятаў за спажывай рык чутны, 
Як корму ў Бога для сябе ўпрашаюць, 
А ўзыйдзе сонца йдуць у гушчары 
Ды на спачын у логавы вяртаюць.

А чалавек да працы йдзе тады
І робiць покуль вечар ўрэшт настане, 
Гаспадарý, як шмат Ты ускрозь стварыў, 
Як мудра Ты усё чыста ў сьвеце справiў! 

Твайго багацьця поўная зямля 
Ды мора, вунь, буйное ўдоўж i ўшыркi, 
Кiшыць ў ягонай глыбiнi мнажня 
Жывых стварэньняў дробных i вялiкiх.

Сюды й туды там сноўдаюць плыўны,
Ў вадзе дзiвоцьцi розныя гуляюць 
Ды на Цябе здаюцца ўсе яны,
Ў пару каб даў iм iхны корм чакаюць.

Як Ты даеш, яны яго бяруць
І сыцяцца далонь як адчыняеш, 
А лiк адвернеш ў роспач упадуць 
Й як адбярэш iм подых памiраюць.

Ды распадаюць зноў у парахнеч, 
Зь якое насамперш усе ўзялiся, 
Ствараюцца-ж, калi Твой Дух пашлеш
І абнаўляецца зямлi аблiчча.

Хай Гаспадарня слава будзе ўсьцяж, 
І ўсё, што Ен стварыў, хай ўпадабае; 
Як Ён зiрне ўся зыблецца зямля
І дымяць горы, ix як Ён кранае.

Пяяць я буду век Гаспадарý
І граць Яму, на сьвеце колькi жыцьму, 
Ў спадобу прыйдзе песьня хай Яму, 
А мне на радасьць Гаспадар век быцьме.

Ўдазвань хай зьнiкнуць грэшнiкi зь зямлі
І ўсе начыста злыднiкi зьвядуцца!

Хвалуй, мая душа, Гаспадара!


ПСАЛЬМ 136

Паўзьберагу рэк ў Бабiлёне 
Пасеўшы мы сьлёзы лiлi: 
О, любы, далёкi Сыёне, 
Цi ўбачым Цябе мы калi?

Там вербы гальлё пахiлiлi 
Мы гралы ўчапiлi на ix, 
Як тыя, што нас паланiлi,
З нас песьняў пыталi сьвятых 

Сьпяваць прымушалi ў няволi: 
"Гэй, нятча, нам песьню сьпяi!" 
Мы-ж песьняю роднай нiколi 
Варожай ня ўчэсьцiм зямлi!

Ты ў сэрцы ўсьцяж Ярýзалíме, 
На Твой як забыцца ўспамiн, 
Хай рукі ляпей мне адыйме 
Ды мову займе назусiм. 

О, помсьць, Гаспадáру, лiхое,
Эдэмцам за зьдзекi вярнi,
"Раўнуй", бо гукалi, "зь зямлёю!", 
Як верх над Сыёнам ўзялi.

О, лютая донь Бабiлёньня, 
Час помсты настане яшчэ;
Шчасьцён, хто твой вывадак пойме 
Й на зрыньнi тваім патаўчэ!


ПСАЛЬМ 140

Гаспадáру, Цябе клiчу,
пасьпяшай Ты памагчы мне, 
На мой голас абазьвiся,
як гукаю я няспынна. 

Да Цябе мая малiтва 
бы кадзiльны дым хай сягне 
Ды узьняцьце рук мaix хай 
вечаровым дарам стане. 

Гаспадáру, налажы Ты 
мне на губы моцны замык, 
Варту выстаў, сьцерагчы каб
каля вуснаў мaix брамы.

Ня хiлi Ты майго сэрца 
да нiчога, што благое, 
Ня ўчынiў я каб што кепска
у грахотных людзей коле.

Не дазволь нiколi Ты мне 
ў ix гасьцём быць на застольлях, 
Бо гаразд як годнiк вытне, 
цi за змыл дакорам ўколе, 

Але злыднiкаў алей хай
галавы мне не намасьціць
Ды мая прасьба дужэй хай 
будзе iхнae напасьцi.

Ўдол iз скраю стромкіх скалаў 
як зьвярнулi iхных судзьдзяў
Ім тады ўрэшт цямна стала, 
йз шчырых сказ што мой пачуцьцяў.

Як жарновы камень ў трэсьцi
ўпаўшы вобзем разаб' ецца,
Косьцям iхным ў крушнi ўрэшце
ўскрай бяздоньня будзе мейсца. 

Да Ця6е Ўладáру , Божа, 
вочы я мае зьвяртаю, 
Схоў адно бо Ты даць можаш,
дык i дýшу маю з6авi.

Ў пасткi мне што зрыхтавалi 
ўсьцеражы, ка6 як ня ўпасьцi, 
Ад сiлкоў, што пастаўлялi 
ліхадзеі, мяне зáсьці.

Хай лiхiя ў пасткi трапяць, 
што самыя пастаўлялi, 
А я цэлы йсьцíму напрасьць 
мaiм шляхам сьмела далей.


ПСАЛЬМ 141

Як моц да Бога я гукаю, 
Маю прасьбý я моцна галашу, 
Яму жальбý ўсю выяўляю 
Й маю бяду ўсю чыста я кажу.

Як з жаху дух мой упадае, 
Адкрыць мне ўперад сьцеж Яго прашу, 
Сiлкi бо на мяне стаўляюць 
На ўcix шляхах, што iмi я хаджу.

Вакол сябе я пазiраю, 
Hixтo ня вiдзен па мaiм бакý, 
Ніводзiн празь мяне ня дбае
Й няма з памогай выцяг хто-б рукý.

Цябе, Гаспадарý, ўпрашаю, 
Кажу: адно Ты дуж, каб ахiлiць, 
Ты чыста ўсё, што толькi маю,
Сярод жывых я гэтта на зямлi.

Пачуй-ж мяне, як распачаю,
Ў мае бяды нявыхадным клiне
Ды збаў ад тых, што нападаюць, 
Куды дужэй яны бо за мяне.

Маю душу Ты вызваль з пуцьця
Й Тваё Iмя, як жыцьму, я ўсхвалю, 
Пры мне правотныя зьбяруцца, 
Тваю як мне пабачаць дабрыню.


ПСАЛЬМ 142

Пачуй, Гаспадарý, маё ўпрашаньне,
Сьхiлi вухо ў мой бок, як я гукаю,
Азьвiся Ты мне шчыра й справядлiва 
Ды над Тваім слугом суду ня справi, 
Ў Твaix вачах няма бо беззаганных. 

Маю душý ўжо вораг загнятае, 
Маё жыцьцё кг зямлi прыгнуў начыста,
Загнаў мяне зусiм ён у цямноту, 
Як-бы памёршы быў ды ўжо забыт я, 
Ажно ўпаў дух i сэрца замiрае. 

Я днi, што прамiнулi, ўспамiнаю
І ў думках важу ўсе Твае учыны, 
Дзiўлю, што Ты Тваёй далоняй справiў 
Ды рукі ўверх я да Цябе уськінуў, 
Бо як зямля дажджу ў сухмень чакае 

Мая душа к Табе так затужыла. 
Сьпяшай, Гаспадарý, ды мне азьвiся, 
Ўва мне бо дух ужо занепадае, 
Ня крый Ты ад мяне Твайго аблiчча,
Каб я ня быў як тыя, што ў магiлах. 

Явi Тваю мне любасьць Ты ад раньня,
Бо на Цябе паверам я здаюся, 
На шлях якiм iсьцi мяне наставі, 
Я-ж да Цябе ўздымаю маю дýшу, 
Ад ворагаў дай, Божа, ўратаваньне. 

Я пад Тваю ахову уцякаю, 
Настаў мяне Тваю рабiць як волю, 
Бо Ты, Гаспадарý, мой Бог папраўдзе,
Дык хай Твой Дух мяне вядзе, каб здолеў 
Ўпярод iсьцi я простымi шляхамi.

Ў Тваё Імя ня дай мне, Божа, зьгiнуць,
Як справядлiў душý ад гора збавi,
З Твае мне ласкi ворагаў Ты спляжы, 
Тым звод пашлi, мяне што прыгнятаюць,
Ня зволь, Гаспадарý, слугу пакiнуць.


ПСАЛЬМ 145

Хвалi, мая душа, Гаспадарá! 
Гаспадарá я ўсьцяж хвалiцьму, 
Пяяцi Богу буду бяз суйма, 
Як доўга тут на сьвеце жыцьму.

Надзеi не здавайце на князёў, 
Няма ў людзей каб збавiць рады:
Адыйме дых й абернуцца ў гнiльлё 
Й намеры iхныя прападуць.

Шчасны, каму шчадрыць Якубаў Бог,
Бо на Таго ён спадзяецца, 
Зь Яго зямля ды неба што пайшло 
Ды моры з тым, што ў ix вядзецца. 

Спадзеву Ён нiколi не зьвядзе, 
Падкрыўдным правы суд ўчыняе 
Ды корміць хлебам тых, што у бядзе
Й палонным волю Ён вяртае.

Пагляд вяртае Гаспадар сьляпым,
Узноў упалых падыймае 
Ды прыйшлым здалi падае прыпын, 
Сірот i ўдовау ўспамагае.

Правотным любiць Гаспадар прыяць
Й вядзе нягодных шлях да зводу;
Ўсьцяж будзе Гаспадар уладаваць, 
Сыёнаў Бог Ён назаўсёды.


ПАЧУЙ, О, ЛАСКАВАЯ МАЦI

Ласкавай і бязьмежна шчодрай 
Божай Maцi, што ў Жыраве
дзiўной iконай аб'явiлася, 
із удзячнасьці за апеку
й дапамогу на працягу жыцьця,
прысьвячаецца.

Пачуй, о, Ласкавая Маці,
Маю Ты шчырую прасьбу 
Ды памажы ў маім няшчасьцi, 
Збаўной дарогай накiруй.

Блуднымi сьцежкамi ступаю 
Здалёк ад Божага шляху, 
Крамя Цябе я ўжо ня маю 
Надзеi выйсьцi каб з граху. 

Ты ўcix гаротных Апякунка, 
Ўпрашальнiца за нас адна, 
Дык не адмоў i мне ратунку 
Рукý паможную падай.

Ўпрасi мне ласку ў Твайго Сына, 
Каб розьнiць блага ад дабра,
Жыцьця майго каб каляiна
Ў дагодны Богу бок пайшла.

Каб быць слугою Божай Волi,
Як доўга жыць мне застае 
Й дабра ўчынiць яшчэ даволі
Ў вадплату за rpaxi мае. 

Было каб лёгкiм разьвiтаньне,
Калi канец жыцьця прыйдзе
И маёй душы каб зьмiлаваньне
На Канцавым здабыць Судзе. 

О, ўваж Прабачлiвая Мацi,
З трывожным сэрцам як прашу:
Ня дай у блýдзе мне прапасьцi, 
Ад згубы выратуй душý! 


ДОБРА HABIHA 
(КАЛЯДКА)

Першым навінý ангял наказаў 
Ночкай у полi цiхiм пастырам: 
"Ўстаньце пастыры, зорка угары
Над Бэтлеэмам так ясна гарыць; 
Добру навінý зорка весьцiць нам 
Сёньня радзiўся сусьвету Ўладар!" 
Добра нaвіна - сёньня Каляда,
Каляда, Каляда! 

"Йдзеце па шляху вы за зоркай той, 
Звыш над павецяй як стане старой; 
Прывiтайце вы ды дайце дары 
Тáму Дзiцятку, што ў ясьлях ляжыць, 
Добру навіну бо абвесьцiць вам 
Там нараджоны Сусьвету Ўладар!" 
Добра навіна - сёньня Каляда,
Каляда, Каляда!

Пастыры пайшлi, ангял як навёу, 
Перад Дзiцяткам упалi чалом, 
Дык пайдзема й мы, так як пастыры, 
Дзiцятка-Бога падзякай дарыць; 
Добру навіну бо прынёс Ён нам - 
Ўсім дасьць збаўленьне Сусьвету Ўладар!
Добра навіна - сёньня Каляда, 
Каляда, Каляда!


У СЬВЯТОЕ МЕСТА
ДУМКАЙ Я ПАЙШЛА


У Каляднi вечар 
Думкай я пайшла 
У Сьвятое Места 
Прывiтаць Хрыста. 

Што ў куце стаенным, 
Хоць Бог i Стварэц, 
Нарадзiўся зь Дзеўны 
Побач ля авец. 

На саломе спацi
Ў ясьлях змог адно, .
Як Язэп i Мацi
Ўцешылi Яго.

Бо Дзiцятка-Божыч
Горка галасiў, 
Шчодра з вочак сьлёзы 
Раз за разам лiў. 

Жаль Хрыста мне стала -
Ўпаўшы перад Ім 
Твар сьлязьмi ўмывала
Й я йз Збаўцом мaiм. 

А пасьля я пытань 
Дзеўне задала: 
Што магло ўквялiць 
Так Божае Дзiця?

Дзеўна-ж адказала: 
"Плача з таго Ён, 
Ева што зАдамам 
Трапiлi ў палон.

І абраз душ гожы, 
Бог што iм быу даў, 
Здаўнь на зьдзек варожы 
Ў пекла ўладу ўпаў.

Плача, што ня любяць 
Людзi ўжо Стварца 
Ды rpaxaмi брудзяць 
Душы без канца.

Плача, што распусьце 
Немажны ўстаяць
І праз чысьць пачуцьцяў
Ўжо ня хочуць дбаць. 

Плача, што з ахвотай 
Пеклу ў службу йдуць, 
Божае-ж работы 
Не жадны крануць.

Чэрава ўсе любяць, 
Дух-жа ў няпрыкмет 
1 навекі губяць 
Свой духовы сьвет.

Вось, чаго Ён плача 
Ты патоль Яго, 
Жаль суймi дзiцячы
Бога ты Твайго.

Ты Яго пацешыш, 
Ўвесь калi твой цям 
Зь любасьцяй прысьвецiш 
Небным пачуцьцям.

Ты Яго усьцiшыш, 
Калi сэрца жар 
Наўсьцяж аддасi ты 
Хоча Богу ў дар.

Ты узьвесялуеш, 
Зробiш ўсьцех Яму, 
Дух як ахвяруеш 
Праўдзе на службу.

Ты Яго ўпатолiш 
З маладых як лет 
Йсьцi за Божай Воляй 
Абяцацьмеш ўсьлед.

Ён ня стане плакаць
Жальна ужо далей 
І табе ў адзьдзяку 
Дар Сьвятла пашле. 

1 мне - Мацi разам 
Радасьць зробiш ты, 
Як жыцьцё наважыш 
Богу даць зусiм.

Я цябе за шчодрасьць
Горача ўзьлюблю
І дачушкай роднай 
Ўвек сабе вазьму. 

Ты ў paí заўсёды 
Будзеш са мной жыць 
1 да насалоды 
Мёд духовы пiць.

3 ангялмi ў супольстве
Бачмеш Божы Від 
Й песьнямi ты Тройства
Будзеш век хвалiць.

У раскош бо райню
Ўселiць Бог цябе
Й любасьцяю дбайна 
Войчай axiнe.

Зiхацяю Тройства 
Неўяўной людзям 
Будзе твой бясконца 
Дзiвавацца цям.

Й любасьць безь мяжы што
Бога ды Стварца 
Празь вякi ўсе чыста 
Будзеш дазнаваць.

На зямлю Бог з ласкi 
Да людзей зыйшоу,
Крыжам каб у райскi 
Сад вярнуць ix зноў.

Узьлюбуй з адданьнем 
Сына ты Майго 
І за гэта станеш 
Ты Яму сястрой!" 

Дзеўны я любосна
Выслухала слоў 
Й сэрца зайнялося 
Палкiм пачуцьцём 

Насалоднай, шчаснай 
Любасьцi сьвятой,
Без канца нязгаснай, 
На ўвесь час жывой.

Й прыракла навечна 
Богу я служыць, 
Цям Яму ды сэрца
Й душу прысьвяціць. 

Й гэтта неспадзеўна,
Быццам Мацi мне, 
Прытулiла Дзеўна 
Да грудзей мяне.

Любасьць абяцала 
Ды ахоў мне свой, 
Чыста бы была я 
Роднай Ёй дачкой. 

Выяўлена ўсё што
Дзеўнай мне Сьвятой 
Змовiла вам проста
З чыстай я душой. 

Да сяброў з жаданьнем 
Бога узьлюбiць
Й iм Хрысту з адданьнем 
Верна век служыць.

О, Хрысьце, памогай 
Любасьцi Твае 
Паспрыяй, дарогай
Крыжнай як iдзем. 

Верш няведамаzа аўтара.
Пераказ з расейскае мовы.



А НАД БЕЛАРУСЯЙ

А над Беларусяй,
Змучанай старонкай 
Ў воражнiм прымусе,
Узьнялася зорка! 
А з той зоркi яснай
Край зайняўся чуткай,
Што радзiўся ў ясьлях 
Нам Збавец ад путаў. 
Ад злыды пякельнай, 
Ад займы чужацкай
Веру даў з надзеяй 
Й шлях, як ратавацца. 
Гэтай шчодрай ласкай
Дораны Ягонай 
Наш Народ узьняўся, 
Каб зажыць свабодна. 
Дык з падзякай й чэсьцяй
Ўпадзьма ў паклон мы, 
Шчыра ўсе ад сэрца 
Славу Яму слоўма!


ЗВЫШ БЭТЛЕЭМ

Звыш Бэтпеэм, над вэртэпам 
Зорка ясна засьвяцiпа, 
Нарадзiўся што Збавец там 
Сьвету радасьць абвясьцiпа. 
А за зоркi зiхаценьнем
Мудрацы прыйшлi iз дапi, 
Немаўпяцi з пакланеньнем 
Каля ног дары паклапi. 
За наказам зь неба ўчутым 
Пастушкi ў вэртэп сьпяшалi,
Прывiтаўшы Дзеця гуртам 
Песьню з радасьцi сьпяялi. 
Ад няволi ды пакутаў, 
Што вякi ix дазнавала, 
Час каб вырвацца із путаў 
Беларусь ужо спазнала. 
Дык усе Каляднiм сьвятам 
Шчыра мы Хрыста вiтайма, 
Што спадзеў на волю даў нам 
Песьнямі Яго ўслаўляйма.


ДЗЯДУЛЯ КАЛЯДА

За rapaмi, за мapaмi, 
Дзе зямлi паўночны плеш,
Ў хаце ўхутанай сьнягамi 
Дзед старэнькi там жыве.

Ды дзядок той нязвычайны, 
Бо стары ужо як сьвет, 
А яшчэ майструе дбайна 
Бяз упыну днi усе.

За дзьвярмi мароз сьцiскае
І кудосiць белы сьнег 
Дзед на буры не зважае, 
Супачыць каб не стае.

А работы шмат ён мае 
Даканаць ў кароткi час
Год ня згледзiш як мінae 
І ў дарогу ўзноў пара.

Запрагаць аленяў ў caнi
І зьмясьцiць увесь паклад, 
Што зрабiў за год pyкaмi, 
А чаго ў яго няма?

Цацкі поўнымі мяхамі 
Добрых дзетак абдарыць 
І ласункi аж кашамi, 
Што смачнейшых не знайсьцi.

Так, цi сяк усё зьмяшчае
Ўрэшце ў caнi той дзядок 
Ды аленяў паганяе 
"Гэй, лятчэй, лятчэй вы, но! 

Бо дарога ў нас цяжкая
За адну пасьпець каб ноч 
Скроз па сьвеце, дзе чакае
Гурт дзяцiны ўжо даўно." 

І лятуць маланкай caнi 
Над барамi й полем ўзьверх, 
Ды цi раз ля хаты стане 
Дзед i ўпотай увайдзе

Й пад ялiнку ўсе падаркi 
За слухмянасьць для дзяцей,
Хто якiх за год стаў варты 
Справядлiва пакладзе.

Хто быў добры - рана ўстане
Й знойдзе ўсё, чаго хацеў,
А хто прыкрыў тату й маме,
Хай крыўдуе на сябе. 

Бо дзядок ўсё памятае, 
Што за год хто нарабiў
І ў Сьвятую Ноч мінae
Тых, хто надта быў благi.

Дык рабеце, дзеткi, добра, 
Ды ня рэдка, а ўвесь час,
Абдарыў ycix каб шчодра 
Й вас Дзядуля Каляда!


КA3КA ПPA3 AЛEHЯ

Ha пляшы паўночным сьнег і халады,
Taм aленяў процьмa ў дзеда Каляды. 
A паміж аленьмі ёсьць у ваднаго
Нос блішчыць што вельмі, аж здалёк відно. 

Hoc блішчыць i ўпоцем, калі спаць пара, 
Ад яго відно ўсё, лепш як зь ліхтара.
З гэтай вось прычыны сьмеху шмат было
Між аленьмі ўсімі з носа ўсьцяж таго. 

Быў аленю сорам беднаму таму
І ня йшоў ён з гора з гуртам на гульню
Ён хаваўся ззаду нават і тады
Попіс быў як стаду ў Дзеда Каляды.

Вось і гэткім чынам да таго дайшло,
Што яго ўспаміну ў Дзеда ня было.
Аж ў Сьвяты раз Вечар сталася бяда –
Ад завеі ў сьвеце сьцемла завідна.

А у дзеда сані поўныя дабра
Й да дзяцей з дарамі ехаць ўжо пара
Й хоць аленяў лепшых ўпрог ён ў ваглаблі
Тыя сьцежкі бегчы ўгледзець не маглі.

І ніякай рады Дзед бы не знайшоў,
Каб ускрай ад стада ня ўзыйшло сьвятло –
Там алень хаваўся ад пасьмеху той
І зь цікý узьняў быў нос бліскучы свой.

"Mой aленю добры” - Дзед яму гукнуў - 
Першы стань ў ваглоблі, Каляду ратуй!”
І паймчэлі сані, быццам завідна,
Ды алень той слаўны па ўсім сьвеце стаў. 


На ўзор амэрыканскае песьні 
]ohny Marks "Rudolf the Red~Nosed Reindeer".



ХРЫСТОС ВАСКРОС

Вялiк, сьвяты нам дзень настаў,
У славе з гробу зазiяў - 
Хрыстос васкрос - нам даў жыцьцё, 
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос! 

Як сам прад сьмерцяй Ён сказаў, 
На трэйцi дзень з умерлых ўстаў - 
Нам больш ня трэ' ў жальбе лiць сьлёз, 
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Сыботня поўнач як прайшла, 
Зара нядзелi чуць ўзыйшла
І ўраз пусты назьдзiў стау гроб, 
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос! 

Жанкi да гробу зраньня йшлі
І мipa цэннае нясьлi, 
Ажно вiдзён здалёк iм хтось, 
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос! 

Як сонца ясны меў Ён лiк, 
Паслáньнiк Божы быў да ix, 
Ангял там быў ў сьвятле зь нябёс, 
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос!

Жанкам той ангял наказаў: 
"Хрыстос васкрос, з умерлых ўстаў,
Вам не знайсьцi ўжо тут Яго 
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос! 

Iдзеце, дайце знаць аб тым 
Ягоным вучням вы yciм - 
Жывы устаў узноў Хрыстос,
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос! 

Ў царквах сьпявяйце ды ў дамох 
Жыцьцё .вам ёсьць на небясох, 
Хрыстос зьвярнуў бо сьмерць ужо, 
Хрыстос васкрос, Хрыстос васкрос! "


ПАДЗЯЧНЫ ГІМН

Памёршы ўстаў і сьцеж да раю 
Правотным душам Ён праклаў,
Жыцьцё ўжо ў радасьцi мiнae, 
Ўмiраць бо жах зусiм прапаў. 
Хрыстос Васкрос!

Ўжо пекла сiлы больш ня мае
Й загаднiк цемры не страшны 
Хрыстовы Крыж нас ўбараняе
Ад хітрых зманаў сатаны. 
Хрыстос Васкрос!

Жывы ўстаў Ён i змог дуж сьмерцi
І нашы целы ўстануць зноў, 
Ў pai быцень нам дасьць Ён вечны, 
Там будзем жыць з Гаспадаром. 
Хрыстос Васкрос!

Сьвяткуй-жа з нaмi ўся прырода, 
Дзiўной усьцешся навiной: 
Вось нам дароная свабода 
Ад сьмерцi кары канцавой. 
Хрыстос Васкрос! 

Абдымемся-ж браты й сяброве
Ў дзень гэты шчасны ды сьвяты, 
Ўзаемна выбачма былое, 
Нязгоды зьнiкнуць хай сьляды. 
Хрыстос Васкрос! 

Вялiк наш Гаспадар у славе,
Бязьмежна шчодры й мiласьцiў, 
Ягонай чэсьць каб даць Дзяржаве 
Патрэбных словаў не знайсьцi. 
Хрыстос Васкрос!

Адно прасьбой пакорнай штодня 
Й сьвятою любасьцяй адно
Мы выяў дацi зможам годна 
Падзяцы Богу за дабро. 
Хрыстос Васкрос!

Дык сьпеў падзячны наш iмкнецца 
Ад верных сэрцаў хай ўгару 
І зь песьняй ангяльняй зьлiецца 
Табе ў хвалý Гаспадарý! 
Хрыстос Васкрос!

Паводле песьні "Победный гимн".


ШЧАСЬЛIВЫ ТОЙ СЛУГА

Шчасьлівы той, каго Ўладар
Узноў зыйшоўшы на зямлю
Застане ўдосьвіт на ціку, 
Шчасьлiвы верны той слуга!

Шчасьлiвы з трыўкаю душой, 
Што мiж сьвятынi ўпалай сьцен 
Чакае, хоць глумiцца чэрнь, 
Каб Гаспадар на Суд прыйшоў.

Прыйдзе ўраджай бо збраць Ўладар 
Той неспадзеўнаю парой, 
Як сонца першаю касой 
Кране начнога неба край. 

Адзiн ты, слýжа, датрываў, 
З трывогі хоць зусім зьнямог
Ўладараў-ж гляд ўзыймé спалох,
Ці ўсё, што мог, ты даканаў?... 

Ды ўсьмех зьясьнiць Ўладарау твар
Й цябе, узяўшы за рукý, 
Ўвядзе ў Гасподу Ён сваю 
И пасадзiць побач ля стала.

Шчасьлiвы той, каго Ўладар
Узноу зыйшоўшы на зямлю, 
Застане ўдосьвiт на цiку, 
Шчасьлiвы верны той слуга! 

Паводле верша Lucie Merille
“Hereux lе serviteur”.



БОГ ВЕДАЕ НАЙЛЕПШ

Што трэба ўсё Айцец нам шле, 
Ды колькi ўсьцяж з нас наракае,
Бо хоча сонца кожны дзень, 
А зь неба й дождж парой ўпадае.

Ўспадобу нам як сьмех чуцён 
Й жадны каб радасьць век трывала, 
Ды сэрца стала-б камянём, 
Каб часам болю не дазнала.

Выпрабаваньнi нам дае 
Айцец цярпеньнем i журбою, 
Ды не караць ў Яго намер, 
А ўмацаваць з жыцьцём да бою,

Бо набiрае дрэва моц, 
Усупраць буры як стрывае,
Мастак, б'ючы ўзмах малатком, 
Красу з мармуру высякае.

Бог не дакучыць, як ня трэ, 
Ды ўпопуст болю не марнуе 
За ўсё, ад нас што адбярэ, 
Узноу Ён шчодра абдаруе.

Й зьлiчыць каб ласкi ўсе i ўскрозь,
Што Бог усьцяж нам пасылае 
Прычыны крыўдзе ня было-б 
Й жальба ўся стала-б дармавая.

Нас моцна любiць бо Айцец 
І што ў карысьць нам Ён цiкуе
Пустой пацехай ня псуе, 
Душа як болю патрабуе.

Таму, як што ня йдзе на спор,
Цi ў чым парою не шанцуе,
Дык нам няўцямна гэтак Бог
Наш дух няўдачамi гартуе. 

Паводле верша 
Heleп Steiпer Rice "God kпошs best"



МЫ БОГУ ДЗЯКУЙМА БЯЗ КРАЮ

Мы Богу дзякуйма бяз краю,
Праз нас няўпынна што Ён дбае, 
Хоць мы цi раз ды блiзу штодня 
Зь Ім абыходзiмся нягодна.

А што было-б тады на сьвеце, 
Каб "годзе" мовiў Ён, ўявеце, 
Й да дачыненьня зь Ім паправы 
Адклаў свае ўсе чыста справы? … 

Цяпло каб з сонейка прапала
Й сьвятла ад месячка ня стала, 
Каб мора й рэкi ўскрозь спусьцелі
Й паветра дыхаць мы ня мелi

І ня было-б у гэтым дзiва, 
А выйшла-б дужа справядлiва, 
Бо за дабро ўсё чалавеку 
Бог дазнае бязь меры зьдзеку.

З нас крыўду толькi хто адчуе 
Што робiць бразьне й маракуе, 
А Бог за блага выбачае 
Нiколi страйку ня ўчыняе.


Паводле верша Walt Huпtley
"If God should go оп strike". 



СЯБРАМ

Засьвецяць зоры зыбкiмi вагнямi, 
Сьвяты як Вечар зноў настане 
І мы прадзеднiм звычаям зь сямьёю 
За стол засядзем iз куцьцёю.

Тады ў падзякi слове ўспомнiць мiла, 
Што больш нам доля пашчасьцiла 
За ўсе багацьцi шчодрымi дарамi: 
Лет зьбеглых шчырымi сябрамi,

Што зь імі ўцеху й боль дзялiлi
І справы добрыя рабiлi, 
Што ў спор i звод, як здарыла часамi, 
Стаялi ўпоруч разам з нaмi.

І ў сэрцы цёпла сьвятняю парою, 
Што мы нятолькi мiж сабою
Ў сям'i на шчасьце выславiм жаданьнi,
Але й сяброў нам йдуць вiтaньнi 

Здалёк i зблiзка, быць дзе давялося, 
Ў нас думкi лучацца ўвадно ўсе
Й сябрам на ўдань, сям'i ўсядно як роднай,
Ўздароўкi п'ем мы чаркi додна.

А ўвер каб быў ў прыязным ўспамiнаньнi, 
Мы й песьняй выявiм жаданьнi: 
Каб з Калядой кг Вам радасьць завiтала 
Й Вас цэлы год не пакiдала! 


ДРЭВЫ

Гажэй за дрэва, ўпроць жадзе, 
Каб здумаць верш не давядзе.

За дрэва, сок жыўны што сьсе 
Зь зямляных ядраных грудзей. 

Цікуe Бога, што ўвесь дзень, 
Узьняўшы гольле у прасьбе. 

Што ў косы, лета як прыйдзе,
Гняздо птушынае ўпляце.

На ўлоньнi, што калыша сьнег,
І мые ўбор ў дажджной вадзе. 

Блазён, як я, ўсяк верш складзе, 
А дрэвы Бог стварае ўсе.


Паводле верша Jоусе Kilтer "Trees". 


ВОЧЫ

Колькi вачэй гожых i мiлых 
Красой дзiвавалася дзённай; 
Згасьлi яны ў цемры магiлаў, 
А сонца ўзыходзiць i сёньня.

Небам начным зорамi ўтканым
Вачэй захаплялася колькi; 
Вочы зайшлi засьцяю цьмянай, 
А ў небе йшчэ сьвецяцца зоркi.

Цi-ж назусiм позiрк пагас ix? 
Даць веры я ў гэта ня хочу - 
Недзе на сьвет згэтуль нябачны 
Ўглядаюцца любыя вочы.

Ходзяць што ўзвыш зоры ня гiнуць
Зa небавы бераг зайшоўшы 
Й вочы, што скон гэтта зачынiць, 
Нам толькi здаюцца памёршы.

Позiрк вачэй гожых i мiлых 
Дзесь сочыць за Зоркай Найяснай, 
Бо й за мяжой цёмных магiлаў, 
Там вочы памёрлых ня гаснуць.

Паводле верша Sully Prudhoтe "Les yеих" . 


ПОМСТА

Я неаднойч спакусна мрою 
У пядынку з тым сустрэцца,
Мяне зрабiў што сiратою 
Ды жыць ня даў пад роднай стрэхай
Й з айчыны выгнаў на чужыну. 
Заб' е мяне - я ўрэшт спачыну, 
Заб'ю яго - за крыўды помшчу! 

Калi-ж я неяк мо дазнаю, 
Як з ворагам мне здарыць стрэцца, 
Матулька што яго чакае
Й айцец кладзе руку на сэрца, 
Як спозьнiць сын хоць на часіну.
Тады забiць я не магчыму, 
На тое будзе хоць нагода. 

Яго таксама не заб'ю я, 
Як ўведаць можа давядзецца, 
Што сёстры й брат па iм сумуюць 
1 спадзяюць усьцяж сустрэцца. 
Ці жонка прывітаць чакае, 
Ды бацька дзеткi выглядаюць 
Спадзяючыся на гасьцiнцы.

Або, як ён, быць можа, мае 
Сяброў i прыятняў надзейных, 
Суседаў, ўшчыр што паважаюць, 
Супольцаў зь вязьнiц, цi лячэўнi, 
Калегаў, што не забываюць 
Ды празь яго хоць зрэд пытаюць
І празь сябе парою весьцяць. 

А будзе як аб тым на яве, 
Што ён усьцяж жыве адзiнцам
Бы з дрэва ўпаўшы вець сухая, 
Сам, нi бацькоў каб прытулiцца, 
Нi сёстраў й брацьцяў ён ня мае 
Й дзяцей, ды жончынай патолi,
Я не дадам яму больш болю 
Ў ягонаи горкай адзiноце. 

Hi жаху, як жыцьцё ўцякае, 
Ні ляку, скон як падкрадзецца, 
Бо здоваль ўрэшт мне будзе тая, 
Што, як здарыць зь ім сустрэцца, 
Яго мiнаючы маўклiва 
Ў ягоны бок вачмi ня кіну 
И мая у гэтым будзе помста.


Паводле ангельскага пераладу 
з арабскае мовы аднайменнага верша
Тага Муггамад Алі. 



Я ЎЖО НА ВОЛІ

Па мне ты ня сумуй - я ўжо на волi, 
Пайшоў у шлях, куды Бог клiкнуць зволiў. 
Руку узяўшы, што Ён мне працягнуў,
Я кiнyў ўсё, да чаго на сьвеце ймкнуў.

На дзень даўжэй застацца нат ня здолеў,
Паўсьмяхацца каб, зьлюбiць й стварыць даволi, 
Намераў я не разблытаўшы сувой
Ў зыходзе дзён назаўжды знайшоу спакой. 

Па мне-ж як мейсца пазначыць пустое, 
Тады згадай хоць раз ты што былое: 
Прыязьнь, каханьне, цi цалаванак твой,
Што помна й мне нат за жыцьцявой мяжой. 

Ды не даўжы дарма па мне ты жалю,
Табе я ўсьмешкi сонцавай жадаю, 
А я ў жыцьцi няраз быў рады 
Зь сяброў ... нашчадкаў ... ды з твайго пагляду.

Мой век, здае хоць што праймкнуў стралою, 
Яго ня вернеш мне тваёй тугою, 
Дык сэрца ўсьцеш ты й болей не пакутуй - 
Паклiкаў Бог мяне ... й зволiў з путаў ...

Паводле верша няведамага aўтара “I’m free”


ГАДЫ ЗЬЛЯТУЦЬ

Гады зьлятуць, бы ў небе ключ птушыны
І з выраю мы ў родны вернем кут 
Збадзяўшы вёсны ў закутках чужыны
Ў сваё гняздо асядзем над зiму.

Шляхі жыцьця і блудныя сьцяжыны 
На твары зьвяжа ў сетку час-павук,
Завеюць ў косах белыя сьняжыны 
Мiнулых дзён памылку не адну.

Тады жыцьця 6ыць можа каляiны
Ўдвайгу нас зноў, як некалi, зьвядуць
І расказаць із ростані ўспамiны 
З табой на лаве сядзем мы ў садку, 

Дзе ў маладосьці ўверныя часіны, 
Як шчасьце лятуцелi асягнуць
І паасобку ў дальнiя краiны 
Пайшлi, з душой стужэлай каб вярнуць

Ды зь лет дарма прапалых прынясьлі мы 
Адно па недайдзёных мэтах сум, 
Здавала шчасьце быць бо ў далячынi, 
А ў родным ўсьцяж яно было кутку.

На ўзор верша Lucie Merille
"Cе' est lе soir d’un beau jour". 


Comments