Гісторыя Парахвіі / History of the Parish

Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку / Of Saint Cyril’s of Turau Cathedral‎

Парахвія Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне была арганізаваная ўвосень 1950 года уцекачамі з акупаванай саветамі Беларусі, якія ў канцы 19940-х гадоў, згодна з пастановаю Кангрэсу прыехалі ў Злучаныя Штаты і пасяліліся ў Ню Ёрку і ягоных ваколіцах. 

Першым часам Божыя Літургіі адбываліся ў рэнтаванай зале па вуліцы Ashford, што ў знаходзіцца ў раёне East New York у Брукліне.

У 1951 годзе, пасьля прыезду Япіскапа Васіля,  была дасягнутая дамоўленасьць з паравіяй Сьвятое Тройцы Карпата-Рускай праваслаўнай царквы што месьцілася на 4-й вуліцы ў Манхэтане. Там пачалі спраўляцца сумесныя Божыя Службы, якія адбываліся да 1956 году.

У 1956 годзе, пасьля сьмерці настаяцеля парахвіі Сьвятое Тройцы, парахвіяне парахвіі Сьвятога Кірылы Тураўскага вымушаныя былі знойку здымаць часовыя памяшканьні дзеля сваіх Божых Службаў. Разам з тым быў актывізаваны збор сродкаў і пашук шляхаў набыцьця ўласнага будынку.

Нарэшце, у сярэдзіне 1957 году, быў знойдзены і набыты будынак сучаснай катэдры. Будынак патрабаваў вялікіх рамотных працаў, якія былі зробленыя ў кароткі тэрмін самымі парахвіянамі. Нарэшце, 3 Лістапада 1957 году ў адноўленай катэдры адбылася першая Божая служба.

Ад таго часу будынак катэдры Сьвятога Кірылы Тураўскага служыў дзьвюм пакаленьням эмігратаў зь Беларусі яе месца для Божых службаў і ў якасьці грамадзкага цэнтару. 

З адыходам заснавальнікаў і першапачатковых сяброў парахвіі, Катэдральны Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага пачаў прымаць новае пакаленьне імігрантаў зь Беларусі, якія ратуюцца ад перасьледу на Бацькаўшчыне, і якія імкнуцца працягваць справу распачатую папярэднікамі.



THE PARISH OF ST. CYRIL OF TURAU CATHEDRAL 

The Parish of the St. Cyril of Turau of the BAOC in Brooklyn was established in the autumn of 1950 by the refugees from the Soviet occupied Belarus who in the late 1940's under an act of Congress were admitted into the United States and settled in the Greater New York area. 

In the beginning the Divine Services were held in a rented store on Ashford Street in the East New York section of Brooklyn. 

With the arrival in 1951 of Bishop Vasil the need for a more dignified location became very urgent and an agreement was reached with the congregation of the Holy Trinity Carpato-Russian Orthodox Church on E. 4-tn Street in Manhattan to hold joint Services in their building. 

That arrangement lasted until 1956 when the pastor of the host church died and the efforts of the St. Cyril of Turau congregation to buy the orphaned building did not succeed. 

Following this setback the congregation was forced again to rent temporary quarters. 

It was also forced to intensify fund raising efforts and search for an affordable building. 

Finally in the middle of 1957 the present cathedral building was found and purchased. Its condition was deplorable and it needed many costly improvements just to make it suitable for use as a place of worship. 

A large part of those improvements was done voluntarily by the parishioners and the first Service was held on November 3, 1957. 

Since then the building of St. Cyril Cathedral served two generations of Belarusan immigrants as a place of worship and a civic center. 

With the natural departure of its founders and original members, the St. Cyril's of Turau Cathedral is now embracing a new generation of refugees from the renascent communist terror in Belarus and entrusting its future to their care.

 
Сьпіс фундатараў набыцьця Катэдральнага Сабору БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (1954-1957 г.г.) / List of donors for the purchase of the St. Cyril's of Turau Cathedral of the BAOC in New York city (1954-1957)
 
 

401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA 
Tэлефон / Fax: (718) 858-2435
 
 
Кіраўнік Парафіі (Настаяцель) / Rector:
Найпачасьнейшы Архіяпіскап Сьвятаслаў (Логін) /
Right Rev. Archbishop Sviataslau (Lohin)
 
Кіраўнік хору / Conductor of the choir:
Сп-ня Ала Орса-Рамано / Mrs. Ala Orsa-Romano
 

Нядзельная Літургія а 10 гадзіне раніцы /
Sunday Divine Liturgy at 10:00 AM