Дарагія сябры.
У нядзелю, 9 траўня, пасьля сьвяточнай літургіі, якую адслужыць Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў, парафіяльная рада запрашае Вас на сьвяткаваньне дня сьвятога Кірылы Тураўскага, імя якога зь вялікім гонарам носіць наша парафія ў Таронта.
Пра жыцьцё сьвятога Кірылы Тураўскага - багаслова, царкоўнага дзеяча, прапаведніка, старажытнабеларускага пісьменьніка, чые творы й сёньня захапляюць пранікнёнасьцю, прастатою і шчырым клопатам пра духоўную дасканаласьць людзей, раскажа Ўладыка Сьвятаслаў.
У траўні мы ўспамінаем адных з заснавальнікаў праваслаўнай парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага і Згуртаваньня беларусаў Канады, цудоўных лідэраў, рэлігійных і грамадзкіх дзеячоў Міколу Ганько (23 траўня 1923 году - 16 траўня 1999 году) і Аляксея Грыцука, што нарадзіўся ў 3 ліпеня 1910 году і пакінуў гэты сьвет 30 траўня 1976 году.
Пра жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганько і Аляксея Грыцука 9 траўня раскажа беларуская пісьменьніца, узнагароджаная ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалём Францыска Скарыны, былая старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Вольга Іпатава.
Урачыстая імпрэза і абед пачнуцца а 12-00 гадзіне дня, пасьля багаслужбы, у парафіяльнай зале па адрасе: 524 St.Clarens Ave, Toronto (станцыя мэтро Lansdowne).
Давайце сустрэнемся ў такі цудоўны веснавы месяц і адсьвяткуем разам!
Рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага
Таронта, 2010