Запрашаем на нядзельныя Багаслужбы

posted Jan 22, 2011, 7:22 AM by Belarusian Church
Дарагія сябры!

Рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага запрашае Вас на нядзельныя Багаслужбы, што пачынаюцца а 10-й гадзіне раніцы.

Прыходзьце, калі ласка, і ў гэтую нядзелю, 23 студзеня 2011 году. Хто ня змог прыйсьці на Вадохрышча - вазьміце з сабою посуд для сьвянцонае вады.

А пасьля Багаслужбы ў нас будзе цудоўная магчымасьць сустрэцца з Вольгай Іпатавай - вядомай пісьменьніцай і паэткай, аўтаркай гістарычных аповесьцяў і раманаў, былым старшынём Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паразмаўляем, бліжэй пазнаёмімся з Вольгай Міхайлаўнай, паабедаем, разам пап'ем каву.

Да сустрэчы ў нядзелю!

Студзень, 2011
Comments