У выходныя дні 26-27 кастрычніка 2013 г. на Парафіяльнай сядзібе "Слуцак", у сувязі з закрыцьцём сэзону адпачынку, адбылася талака вернікаў Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага, ачоленая старшынём Парафіяльнае Рады, спадаром Дзьмітрыем Эльляшэвічам, які ў гэтым годзе шмат часу надаў дагляду за "Слуцкам". У часе талакі былі нарыхтаваны дровы на наступны сэзон, пасаджаныя дрэвы, адключанае вадапастачаньне і электрыка да наступнага сэзону ў будынку, вывезена сьмецьце. Шмат працы было праведзена парафіянінам спадаром Андрэем Бабко, які прывёз на талаку неабходную тэхніку для распілоўкі ў лесе паваленых дрэваў і вывазу іх. Таксама варта адмеціць працу на працягу ўсяго сэзону даглядчыка "Слуцака" парафіяніна спадара Кастуся Шаршуновіча. У Нядзелю, апошні дзень сэзона, у будынку "Слуцак" быў праведзены Малебен, які адслужыў Ул. Сьвятаслаў. І па традыцыі са злоўленых шчупакоў была звараная ў казанку на вогнішчы смачная рыбная юшка, а на беразе возера, як заўсёды, была зладжаная лазьня. Штогод "Слуцак" адведвае сотні людзей, на ім ладзіцца фальклёрнае сьвята "Купальле", некаторыя беларускія эмігранты мінулым летам наведалі яго ўпершыню. Таму можна канстантаваць, што як і раней, "у Слуцку ўсё па-людзку". Наступны сэзон на "Слуцаку" пачнецца ў траўні наступнага году. Парафіяльная Рада |
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта / Parish of St. Kiryla of Turau > Навіны Парахвіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта > Таронта Навіны Парахвіі Поўныя >