Сьвята Ўсьпеньня Багародзіцы

posted Aug 31, 2011, 7:59 PM by Belarusian Church
У нядзелю, 28 жніўня, праваслаўныя адзначаюць адно з найважнейшых сьвятаў літургічнага календара - сьвята Ўсьпеньня Багародзіцы.

Славянскае слова “Усьпеньне” адзначае сон. Усьпеньне Найсьвяцейшай Багародзіцы ў тым, што пасьля Ўваскрасеньня Хрыстова сьмерць перастала быць сыходам у цемру забыцьця, няма перад ёю страху.

У гэты дзень праваслаўныя вернікі асьвячаюць у царкве вянкі збожжа.

Шаноўныя сябры, прыходзьце, калі ласка, на сьвяточную Багаслужбу, якую адслужыць айцец Яўген, ў нашую царкву сьвятога Кірылы Тураўскага ў нядзелю а 10-й гадзіне раніцы.
Таронта,

Жнівень, 2011
Comments