Спачуваньне ахвярам трагедыі ў Менску

posted Apr 16, 2011, 8:07 PM by Belarusian Church
Дарагія сябры!

Страшная вестка пра выбух у Менску была ўспрынята намі з глыбокім смуткам.

Разам з роднымі і блізкімі ахвяраў будзем маліцца аб супакоі іх душаў, веруючы ў Ласку Божую.

Молімся таксама за здароўе ўсіх, каму давялося перажыць гэтую трагедыю, і жадаем хутчэй вярнуцца да звычайнага жыцьця.

Молімся за тое, каб ніколі зло не перамагала дабро. Ніхто не мае права абарваць жыцьцё, даранае Богам.

З глыбокімі спачуваньнямі,

Рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага. 

Таронта, 2011
Comments