Сход парафіі 8 лютага 2015 г.

posted Jan 10, 2015, 8:29 AM by Belarusian Church
Паведамленьне 

Рада Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта паведамляе, што ў нядзелю 8 лютага 2015 г. а 12-00 гадзіне дня, пасьля Багаслужбы, у Парафіяльнай зале (за адрасам: 524 St. Clarens Ave, Toronto, ON) адбудзецца чарговы Перавыбарчы Агульны Сход Парафіянаў.

Прапануецца наступны парадак дня :

Адкрыцьцё сходу і Малітва. 
Справаздача Парафіяльнай Рады, Кантрольнай Камісіі, Духавенства. 

Абмеркаваньне справаздачы. 

Выбары новае Парафіяльнае Рады і Кантрольнае Камісіі.
 
Абмеркаваньне бягучых спраў Парафіі і плян працы на наступны год 

(у тым ліку – рамонт у царкве і на “Слуцаку”).
Закрыцьцё сходу і Малітва.

Да ведама ўсіх парафіянаў : Згодна з Статутам БАПЦ :
п.94: (частка) “Права голасу і ўдзелу ў парафіяльным сходзе маюць парафіяне, якія заплацілі парафіяльныя складкі, ня маюць запазычаньняў за больш чым год да Сходу і адпавядаюць вымогам, адзначаным ў артыкулах 30, 33 і 109 гэтага Статуту.”
Просьба да ўсіх парафіянаў урэгуляваць парафіяльныя складкі перад Сходам.
Тыя парафіяне, што ня змогуць удзельнічаць у Сходзе, маюць даць упаўнаважаньне іншаму парафіяніну, які будзе на Сходзе, але ня болей як два ўпаўнаважаньня на адну асобу (п.95 Статуту).

Парафіяльная Рада.


Упаўнаважаньне

Я, _______________________________, што пражываю ў _______________________,

упаўнаважваю сябра Парафіі сп./сп-ню _____________________________________



ад майго імя браць удзел у Сходзе Парафіі 8 лютага 2015 г.

___________________ _____________________________

/Дата/ /Подпіс/

Comments