У офісе Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося ўручэнне гэтай арганізацыі прэміі імя Міколы Ганько. Мікола Ганько (1924-1999) – вядомы рэлігійны і грамадскі дзеяч Канады, шматгадовы старшыня ЗБК і царкоўнай парафіі імя Св. Кірылы Тураўскага, аўтар шматлікіх артыкулаў на тэмы беларускага жыцьця ў Канадзе. Прэмію заснавала ў 2009 годзе ягоная ўдава Марыя Ганько, аўтарка кнігі “Каб сьведчылі пра Беларусь”, якая выйшла ў выдавецтве “Бацькаўшчына” ў 2005 годзе. У гэтай кнізе шмат цікавых фактаў з жыцця беларускай дыяспары ў Канадзе. Але галоўнае ў ёй – светлае і моцнае пачуццё любові, якое Марыя і Мікола Ганькі пранеслі праз многія гады. Лаўрэатамі гэтай прэміі ўжо сталі вядомая пісьменніца Вольга Іпатава (2009) і рэдактарка газеты “Беларускае слова” Віялета Кавалёва (2010), за змястоўныя і цікавыя матэрыялы пра жыцьцё беларусаў у Канадзе. |
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта / Parish of St. Kiryla of Turau > Навіны Парахвіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта > Таронта Навіны Парахвіі Поўныя >