Паведамленьне

posted Feb 8, 2011, 5:04 PM by Belarusian Church   [ updated Feb 8, 2011, 5:10 PM ]
Рада Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронце паведамляе, што ў нядзелю 27 лютага 2011 г. а 12-00 гадзіне дня, пасьля Багаслужбы, у Парафіяльнай зале (за адрасам: 524 St.Clarens Ave, Toronto) адбудзецца чарговы Перавыбарчы Агульны Сход Парафіянаў.

Прапануецца наступны парадак дня :

1. Адкрыцьцё сходу і Малітва.
2. Справаздача Парафіяльнай Рады і Кантрольнай Камісіі.
3. Абмеркаваньне справаздачы.
4. Выбары новае Парафіяльнае Рады і Кантрольнае Камісіі.
5. Абмеркаваньне бягучых спраў Парафіі і плян працы на наступны год.
6. Закрыцьцё сходу і Малітва.



Да ведама ўсіх парафіянаў :

Згодна з Статутам БАПЦ :

а.94: (частка) Права голасу і ўдзелу ў парафіяльным сходзе маюць парафіяне, якія заплацілі парафіяльныя складкі, ня маюць запазычаньняў за больш чым год да Сходу і адпавядаюць вымогам, адзначаным ў артыкулах 30, 33 і 109 гэтага Статуту. Просьба да ўсіх парафіянаў урэгуляваць парафіяльныя складкі перад Сходам.

Тыя парафіяне, што ня змогуць удзельнічаць у Сходзе, маюць даць упаўнаважаньне іншаму парафіяніну, які будзе на Сходзе, але ня болей як два ўпаўнаважаньня на адну асобу (а.95 Статуту).

Парафіяльная Рада, студзень 2011 г. 



Упаўнаважаньне 

Я, _______________________________, пражываючы(ая) ў _____________________, 


упаўнаважваю сябра Парафіі сп./сп-ню _______________________________________


ад майго імя браць удзел у Сходзе Парафіі 27 лютага 2011 г.

____________________              _____________________________
    
/Дата/                                           /Подпіс/
Comments