Парафія сьв. Кірылы Тураўскага правяла сустрэчу з пісьменьніцай, ганаровым сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады Вольгай Іпатавай. Вольга Іпатава, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, пачала свой цыкл гістарычных раманаў у маладосьці, напісаўшы першую ў беларускай прозе аповесьць пра славутую сьвятую асьветніцу Ефрасіньню Полацкую. Аднак у савецкія часы яна атрымала шэраг разгромных артыкулаў у прэсе, пачынаючы з “Советской Белоруссии”. Затое ў першыя перабудовачныя часы гэтая аповесьць была ўключаная ў школьную праграму. Раман “Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба” пра Сьвятых Віленскіх Пакутнікаў быў ганараваны прэміяй часопіса “Дзеяслоў” у 2006 годзе. Слова пра творчасць Вольгі Іпатавай і яе высокую грамадзянскую пазіцыю трымалі прафесар Галіна Сяргеева, пісьменьніца і майстар мастацкага вышываньня Ірына Варабей, а таксама сябра Галоўнай Управы ЗБК Алесь Кот. Цудоўны пачастунак у гонар пісьменьніцы зрабіла сп. Марыя Ганько. Вяла сустрэчу старшыня парафіі сьв. К. Тураўскага Надзея Дробіна. Здымкі і тэкст Юркі Трубца |
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта / Parish of St. Kiryla of Turau > Навіны Парахвіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта > Таронта Навіны Парахвіі Поўныя >