posted Oct 18, 2010, 11:56 AM by Belarusian Church
20 чэрвеня, у нядзелю, на 534 St. Clarens Ave., у Таронта ў Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царкве сьвятога Кірылы Тураўскага сабралася шмат людзей, каб ушанаваць сьветлую памяць Уладыкі Мікалая.
Успамінамі пра мітрапаліта БАПЦ падзяліліся Ўладыка Сьвятаслаў, айцец Мілан, спадарыня Марыя Ганько, спадар Барыс Кірка, айцец Васо, успаміны Раісы Жук-Грышкевіч зачытаў спадар Алесь Кот, успаміны спадарыні Івонкі Сурвіллы прачытала спадарыня Валянціна Шаўчэнка.
Прысутныя змаглі пазнаёміцца з фотаальбомамі Ўладыкі, ягонымі публікацыямі.
Пасьля імпрэзы ўсе былі запрошаныя на абед.
|
|
|