Парафія св. Кірылы Тураўскага ўрачыста адзначыла Дзень святой Еўфрасінні Полацкай. З аповядам пра жыццё і дзейнасць славутай беларускай асветніцы выступіла пісьменніца Вольга Іпатава, аўтарка першай у беларускай літаратуры аповесці пра Е. Полацкую “Прадыслава”(1971г.). Яна таксама расказала аб тагачаснай рэакцыі ўладаў на свой твор – пачынаючы ад разгромнай рэцэнзіі гісторыка Л. Абэцадарскага ў “Советской Белоруссіі” да рэзка негатыўных водгукаў ў абласным і раённым друку Беларусі. Пазней гэтая аповесць увайшла ў школьныя праграмы і некалькі разоў перавыдавалася, у тым ліку ў Балгарыі. Кіруючы Япіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслаў падзяліўся з прысутнымі звесткамі аб гісторыі кананізацыі св. Еўфрасінні і аб высілках нацыяльных рэлігійных дзеячоў па вяртанні парэшткаў святой спачатку з Кіева-Пячэрскай лаўры, а потым з Масквы, дзе пасля прыходу да ўлады бальшавікоў ейныя цудадзейныя мошчы былі выстаўленыя ў музеі атэізму. |
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта / Parish of St. Kiryla of Turau > Навіны Парахвіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта > Таронта Навіны Парахвіі Поўныя >