У сыботу 15 студзеня 2011 г. у Парафіяльнай Зале беларускае
праваслаўнае царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў г.Таронта (правінцыя
Антарыё, Канада) адбылася Калядная Ялінка для дзяцей. Парадавалі дзетак тэатральнаю сцэнаю пра падзею Нараджэньня Хрыста і выступам Каляднікаў. Дзеці разам з бацькамі гулялісм ў гульні, вадзілі карагод. Гэта была адзінае сьвяткаваньне цяперашніх Калядных сьвятаў у Беларускім Цэнтры ў Таронта, бо Згуртаваньне Беларусаў Канады адмяніла штогадовае сьвяткаваньне ў Навагоднюю ноч, была адмененае таксама й планаванае сьвяткаваньне праваслаўнага 2011- га Новага Года (за старым стылем – 1/14 студзеня), у сувязі з трагічнымі падзеямі ў часе мінулых прэзідэнцкіх Выбараў у Беларусі. |
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта / Parish of St. Kiryla of Turau > Навіны Парахвіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта > Таронта Навіны Парахвіі Поўныя >