БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА ПАРАФІЯ СЬВЯТОГА КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА Ў ТАРОНЦЕ
BELARUSAN AUTOCEPHALOUS ORTHODOX CHURCH PARISH OF ST. KIRYLA OF TURAU
524 St. Clarens Ave, Toronto, ON M6H 3W7, Canada; Tel: 416-530-1025; www.belapc.org _________________________________________________________ Паведамленьне
Рада Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронце паведамляе, што ў нядзелю 19 лютага 2012 г. а 12.30 гадзіне дня, пасьля Багаслужбы, у Парафіяльнай зале (за адрасам: 524 St.Clarens Ave, Toronto) адбудзецца чарговы Агульны Сход Парафіянаў. Прапануецца наступны парадак дня : 1. Адкрыцьцё сходу і Малітва. 2. Справаздача Парафіяльнай Рады і Кантрольнай Камісіі. 3. Абмеркаваньне справаздачы. 4. Абмеркаваньне бягучых спраў Парафіі і плян працы на наступны год. 5. Закрыцьцё сходу і Малітва.
Да ведама ўсіх парафіянаў : Згодна з Статутам БАПЦ : а.94: (частка) Права голасу і ўдзелу ў парафіяльным сходзе маюць парафіяне, якія заплацілі парафіяльныя складкі, ня маюць запазычаньняў за больш чым год да Сходу і адпавядаюць вымогам, адзначаным ў артыкулах 30, 33 і 109 гэтага Статуту. Просьба да ўсіх парафіянаў урэгуляваць парафіяльныя складкі перад Сходам. Тыя парафіяне, што ня змогуць удзельнічаць у Сходзе, маюць даць упаўнаважаньне іншаму парафіяніну, які будзе на Сходзе, але ня болей як два ўпаўнаважаньня на адну асобу (а.95 Статуту).
Парафіяльная Рада, студзень 2012 г.
------------------------------------------------------------------------------------ Упаўнаважаньне Я, ___________________________________,
упаўнаважваю сябра Парафіі сп./сп-ню _____________________________________
ад майго імя браць удзел у Сходзе Парафіі 19 лютага 2012 г.
____________________ ____________________ /Дата/ /Подпіс/ |
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта / Parish of St. Kiryla of Turau > Навіны Парахвіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта > Таронта Навіны Парахвіі Поўныя >