Таронта Навіны Парахвіі Поўныя
Не стала Марыі Ганько... Сьветлая памяць!
Марыя Ганько (народжаная Кулеш) нарадзілася ў 1930-м у Шчокаўшчыне каля Хаценчыцаў (сёння — Вілейскі раён). Тады гэта былі заходнебеларускія землі ў складзе Польшчы. Сям'я Куляшоў была вялікая: бацькі гадавалі дзевяцёра дзяцей, а розніца паміж старэйшым і наймалодшым складала 21 год. «Як толькі дзіцё пачынала хадзіць, яму адразу знаходзілі нейкую працу — трэба было трымаць салідную гаспадарку. Памятаю, як прыгожа на тыя часы маці трымала хату, старанна сачыла за чысцінёй. Але савецкія ўлады дзве сям'і раскулачылі й выслалі ў Сібір, астатнія таксама былі ў спісе». У 1944 г. Марыя разам з сям'ёй швагера (бацька памёр у 1943-м), каб не выпрабоўваць лёс напярэдадні другога прышэсця саветаў, вырашылі падавацца на Захад. Яны апынуліся нават пад Берлінам, дзе у адзін з дзён трапілі пад моцную бамбёжку. Як вайна скончылася, перабраліся пад Беласток. Там Марыя скончыла школу, тэхнікум, працавала ў арганізацыі, якая займалася экспартам прадуктаў харчавання ў вёскі. У 1957-м яна наведала Беларусь, як яна пісала, «маючы надзею застацца на радзіме», да таго ж там засталавася мама. Але страшэнная галеча беларускай вёскі моцна ўразіла. У вясковай краме амаль нічога нельга было купіць. «Толькі-толькі скончылася сталінскае рабства, калі не было пашпартоў, і ўсе маладыя і працаздольныя кінуліся ў гарады. Заставацца ў вёсцы азначала прызнаць, што ты ўжо нічога не варты». Марыя вярнулася ў Польшчу, а ў 1959-м прыйшоў выклік ад брата Міхася, што жыў у Канадзе, і маладая жанчына праз год рашылася на пераезд. Ледзь не ў першыя выходныя яна пайшла на сход беларускай грамады пры царкве св. Кірылы Тураўскага ў Таронта, дзе пазнаёмася з адным з лідараў беларускага жыцця, шматгадовым старшынёй Згуртавання беларусаў Канады Міколам Ганько (малодшым братам лідара СБМ Міхася Ганька). «Назаўтра, у нядзелю, была багаслужба. Пасля набажэнства Мікола запрасіў мяне паехаць на Ніягару. Шмат разоў я бывала на Ніягары, але першага ўражання я не забуду ніколі… З той паездкі іншыя людзі для мяне не існавалі. Новы год мы сустракалі разам, і ў адказ на прапанову Міколы стаць ягонай жонкай, я згадзілася. Дзень вянчання памятаецца, як учора». Марыя ўладкавалася ў краму. Яна размяркоўвала па крамах тавар са складу. Заробак быў не вялікі, муж зарабляў някепска. Урэшце яго нервы не вытрымалі і ён сказаў: «Хопіць, лепей цалкам сканцэнтравацца на грамадскай працы. І тады я з галавой акунулася ў грамадскае жыццё». Марыя Ганько брала ўдзел у працы ЗБК, парафіі св. Кірылы Тураўскага, была доўгачасовым скарбнікам царкоўнай парафіі. «Не скажу, што мы з мужам былі фанатыкамі, але беларуская справа была ў нас у крыві». Марыя Ганько падтрымлівала розныя беларускія справы і праекты. Выпусціла ў гонар мужа, што памёр у 1999-м, кнігу «Каб сведчылі пра Беларусь» (2005). У 2009-м заснавала «Прэмію імя Міколы Ганько», якая ўручаецца за ўнёсак у справу даследавання ці прапаганды беларускай справы. Сярод лаўрэатаў — Вольга Іпатава, Віялета Кавалёва, ЗБС «Бацькаўшчына», настаўніца з Асіповіцкага раёна Надзея Сакава. Падтрымлівала, чытала, ахвяравала. Зрэшты, звычайная справа для беларускай грамады ў замежжы. http://nn.by/?c=ar&i=153327 |
Вялікдзень 2015
віншуе беларусаў Канады з надыходзячым ВЯЛІКОДНЕМ і запрашае на сьвяточныя Набажэнствы: Красавік 2015 5 нд. - ВЕРБНІЦА - Літургія і асьвячэньне вярбы (агульная споведзь) ..............10:00 раніцы 9 чц. - Вялікі Чацьвер - Сьв. Пакуты Хрыстовы ...............7:00 вечара 10 пц. - Вялікая Пятніца - Вячорня з вынасам сьв. Плашчаніцы ................6:00 вечара 11 сб. - Вялікая Субота - Паўночня....................................11:30 уначы 12 нд. - Уваскрасеньне Хрыстовае – Ранішня....................00:00 уначы
19 нд. - Правадная Нядзеля, Ап.Тамаша - Літургія.........10:00 раніцы
ХРЫСТОС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС! CHRIST IS RISEN! INDEED HE IS RISEN! |
Сход парафіі 8 лютага 2015 г.
Паведамленьне Рада Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта паведамляе, што ў нядзелю 8 лютага 2015 г. а 12-00 гадзіне дня, пасьля Багаслужбы, у Парафіяльнай зале (за адрасам: 524 St. Clarens Ave, Toronto, ON) адбудзецца чарговы Перавыбарчы Агульны Сход Парафіянаў. Прапануецца наступны парадак дня : Адкрыцьцё сходу і Малітва.
Да ведама ўсіх парафіянаў : Згодна з Статутам БАПЦ : п.94: (частка) “Права голасу і ўдзелу ў парафіяльным сходзе маюць парафіяне, якія заплацілі парафіяльныя складкі, ня маюць запазычаньняў за больш чым год да Сходу і адпавядаюць вымогам, адзначаным ў артыкулах 30, 33 і 109 гэтага Статуту.” Просьба да ўсіх парафіянаў урэгуляваць парафіяльныя складкі перад Сходам. Тыя парафіяне, што ня змогуць удзельнічаць у Сходзе, маюць даць упаўнаважаньне іншаму парафіяніну, які будзе на Сходзе, але ня болей як два ўпаўнаважаньня на адну асобу (п.95 Статуту). Парафіяльная Рада. Упаўнаважаньне Я, _______________________________, што пражываю ў _______________________, упаўнаважваю сябра Парафіі сп./сп-ню _____________________________________ ад майго імя браць удзел у Сходзе Парафіі 8 лютага 2015 г. ___________________ _____________________________ /Дата/ /Подпіс/ |
Расклад Калядных Набажэнстваў 2015
Парафіяльная Рада і сьвятар Беларускае Праваслаўнае Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта віншуюць Вас са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага – К А Л Я Д А М І і жадаюць усім смачнае куцьці, вясёлых сьвятаў і шчасьця ў Новым 2015-м Годзе ! Запрашаем у храм Божы на Набажэнствы : Студзень – 2015 – January 4 нд. Нядзеля перад Калядамі _____ Літургія _____ 10:00 раніцы 6 аў. Сьвяты Вечар _________ Вял. Павячор’е _____6:00 вечара КУЦЬЦЯ _______ 7:00 вечара 7 ср. К А Л Я Д Ы ____________ Літургія ______ 10:00 раніцы 11 нд. Нядзеля пасьля Калядаў ____ Літургія _____10:00 раніцы КАЛЯДНАЯ ЯЛІНКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ _____12:00 дня 18 нд. Нядзеля перад Вадохрышчам __ Літургія ___ 10:00 раніцы Конадзень Вадохрышча ____ Вял. Павячор’е __ 6:00 вечара 19 пн. В А Д О Х Р Ы Ш Ч А _____ Літургія ____ 10:00 раніцы і Вялікае асьвячэньне вады 25 нд. Нядзеля пасьля Вадохрышча __ Літургія ____ 10:00 раніцы Наведваньне каляднікамі сем'яў у часе Калядных сьвятаў (з 7 да 17 студзеня) будзе адбывацца па запросінах . Абыход сьвятаром са сьвянцонай вадой памешканьняў парафіянаў будзе адбывацца з 19 да 27 студзеня – па запросінах . Parish of St. Kiryla of Turau , 524 St. Clarens Ave, Toronto, ON M6H 3W7 (subway Lansdowne), Tel: 1.416.530 1025, www.belapc.org , Kiryla_Turau@hotmail.com |
Вялікодныя набажэствы 2014
БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА СЬВЯТОГА КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА ВІНШУЕ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ ВЕЛІКОДНЕМ І ЗАПРАШАЕ НА СЬВЯТОЧНЫЯ НАБАЖЭНСТВЫ КРАСАВІК 2014 13 нд. - ВЕРБНІЦА - Літургія і асьвячэньне вярбы (агульная споведзь)................ 10:00 раніцы 17 чц. - Вялікі Чацьвер - Сьв. Пакуты Хрыстовы .................................................. 7:00 вечара 18 пц. - Вялікая Пятніца - Вячорня з вынасам сьв. Плашчаніцы............................. 6:00 вечара 19 сб. - Вялікая Субота - Паўночня ........................................................................11:30 уначы 20 нд. - Уваскрасеньне Хрыстовае - Ранішня ........................................................ 00:00 уначы
27 нд. - Правадная Нядзеля, Ап.Тамаша - Літургія - 10:00 раніцы, Паніхіда........11:30 дня ХРЫСТОС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС! CHRIST IS RISEN! INDEED HE IS RISEN! Наш адрас: Parish of St. Kiryla of Tura , 524 Saint Clarens Ave, Toronto, ON Тэл: 416-530-1025, www.belapc.org, Kiryla_Turau@hotmail.com |
Расклад набажэнстваў на Калядныя сьвяты 2014 г.
5 нд. Нядзеля перад Калядамі _____ Літургія ___________ 10:00 раніцы
6 пн. Сьвяты Вечар ___________Вял. Павячор’е__________6:00 вечара КУЦЬЦЯ____________ 7:00 вечара
7 аў. К А Л Я Д Ы _____________ Літургія ___________10:00 раніцы
11 сб. КАЛЯДНАЯ ЯЛІНКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ___________10:00 раніцы
12 нд. Нядзеля пасьля Калядаў ____ Літургія ___________10:00 раніцы
18 сб. Конадзень Вадохрышча____Вял. Павячор’е_________ 6:00 вечара
19 нд. В А Д О Х Р Ы Ш Ч А _____ Літургія ___________10:00 раніцы і Вял. асьвячэньне вады
26 нд. Нядзеля пасьля Вадохрышча __ Літургія __________ 10:00 раніцы
Наведваньне каляднікамі сем'яў у часе Сьвятак (з 7 да 17 студзеня) будзе адбывацца па запросінах .
Абыход сьвятаром са сьвянцонай вадой памешканьняў парафіянаў будзе адбывацца з 19 да 27 студзеня – па запросінах .
|
Дзяды ў Канадзе
3 лістапада 2013года ў Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтары Таронта адбылося сьвяткаваньне Дзядоў. Пасьля Богаслужбы, праведзенай у царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага пад кіраўніцтвам Першаярарха БАПЦ архіяпіскапа Сьвятаслава, у актавай залі Цэнтару адбыўся сход беларускае грамадзкасьці з нагоды 25 год падзеяў 1988 году. З расповедам на тэму ''Курапаты - Беларускі Народны Фронт - Незалежнасьць'' выступіў сакратар Парафіяльнае Рады Алесь Кот. Прамоўца яскрава высьвятліў і драматызм барацьбы за адкрыцьцё беларускай і сусьветнай грамадзкасьці праўды пра Курапаты , і супрацьстаяньне падчас закладваньня БНФ на сходзе ў Чырвоным касьцёле 19 кастрычніка , і асабліва трагізм сітуацыі на Дзяды 30 кастрычніка, калі беларусы ўпершынню ў сваёй найноўшай гісторыі сутыкнуліся з прамаскоўскай камуністычнай сыстэмай і атрымалі маральна-псіхалягічную перамогу. Вызначана роля Васіля Быкава і Зянона Пазьняка ў распачынаньні народнага руху за Адраджэньне і Незалежнасьць Беларусі. Таксама узгадана пра наведваньне Курапатаў у 1994 годзе прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам і ягонай сустрэчы са Старшынём БНФ Зянонам Пазьняком, пра абарону Народнага Мемарыялу сябрамі КХП-БНФ сёньня. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі (у мінулым) кандыдат гістарычных навук Галіна Сяргеева спынілася на выніках і гістарычным вызначэньні дзейнасьці Беларускага Народнага Фронту ''Адраджэньне'', на палітычных дасягненьнях першае рэальнае апазіцыі той таталітарнай сыстэме ўлады, што панавала ў Беларусі па-за Саветамі і працягвае сваё панаваньне й па сёньняшні дзень, мімікраваўшыся ў форму аднаасобнае дыктатуры. Удзельнікам сходу былі прадэманстраваны некаторыя дакумэнты тых часоў, прэзентаваны шэраг кніг выдавецтва ''Беларускія Ведамасьці'', Варшава - Нью Ёрк - Вільня. Кожны прысутны атрымаў копію артыкула Зянона Пазьняка і Аўгена Шмыгалёва ''Курапаты - дарога сьмерці''. Ізноў сталася агучанай неабходнась не забывацца пра гісторыю Бацькаўшчыны, раз за разам узгадваць пра яе вызначальныя этапы, падзеі, асобаў. Бо, калі праўду не казаць, праўда зьнікне. Алесь Кот |
Закрыцьцё сэзону ў "Слуцаку"
У выходныя дні 26-27 кастрычніка 2013 г. на Парафіяльнай сядзібе "Слуцак", у сувязі з закрыцьцём сэзону адпачынку, адбылася талака вернікаў Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага, ачоленая старшынём Парафіяльнае Рады, спадаром Дзьмітрыем Эльляшэвічам, які ў гэтым годзе шмат часу надаў дагляду за "Слуцкам". У часе талакі былі нарыхтаваны дровы на наступны сэзон, пасаджаныя дрэвы, адключанае вадапастачаньне і электрыка да наступнага сэзону ў будынку, вывезена сьмецьце. Шмат працы было праведзена парафіянінам спадаром Андрэем Бабко, які прывёз на талаку неабходную тэхніку для распілоўкі ў лесе паваленых дрэваў і вывазу іх. Таксама варта адмеціць працу на працягу ўсяго сэзону даглядчыка "Слуцака" парафіяніна спадара Кастуся Шаршуновіча. У Нядзелю, апошні дзень сэзона, у будынку "Слуцак" быў праведзены Малебен, які адслужыў Ул. Сьвятаслаў. І па традыцыі са злоўленых шчупакоў была звараная ў казанку на вогнішчы смачная рыбная юшка, а на беразе возера, як заўсёды, была зладжаная лазьня. Штогод "Слуцак" адведвае сотні людзей, на ім ладзіцца фальклёрнае сьвята "Купальле", некаторыя беларускія эмігранты мінулым летам наведалі яго ўпершыню. Таму можна канстантаваць, што як і раней, "у Слуцку ўсё па-людзку". Наступны сэзон на "Слуцаку" пачнецца ў траўні наступнага году. Парафіяльная Рада |
Хрысьціны
14 кастрычніка 2013 г. на сьвята Пакровы ў царкве Сьв. Кірылы Тураўскага ў г. Таронта (Канада) адбылося таінства хросту хлопчыка Аляксандра, якому ў гэты ж дзень выпаўніўся адзін год. Пасьля царкоўнага абраду, у Парафіяльнай зале, фальклёрны гурт "Яваровы людзі" разам з хроснымі й роднымі бацькамі і сваякамі дзіцяці зьдзейснілі беларускі народны абрад Народзінаў і Хрысьцінаў. Болей за 50 вернікаў і гасьцей сабралося на гэтую ўрачыстасьць. Дай Божа шмат год наваахрышчанаму слузе Божаму Аляксандру і ягоным родным! |