Будынак “Слуцак”/ Slutzak Guest House

Будынак “Слуцак” / Slutzak Guest House


2 Fire Route 300, McKellar, Parry Sound District, ON P2A 2W7, Canada.



Рыбалка і паляваньне / Fishing and Hunting

Фотаздымкі / Pictures

Купальле 2010 г. / Kupala (Midsummer) Feast in 2010

Нормы і правілы / Slutzak rules and regulations
  

Каб замовіць пакой ці месца для намёта 
тэлефануйце: 1-705-773 9872,
                           альбо: 1-416-317 5340 
Эл. пошта: Slutzak@outlook.com

To book room or place for tent call: 
      1-705-773 9872.
or: 1-416-317 5340
E-mail enquiries: 

Паважанае грамада, 
Даводзім да вашага ведама, што з прычыны пандэміі цягам гэтага сезону Слуцак будзе працаваць ў вельмі абмежаваным парадку. У доме і на усім пляцы, уключна з намётамі, дазволена быць толькі пэўнай колькасьці наведальнікаў .  
Калі плануеце паездку, просьба тэле-фанаваць ЗАГАДЗЯ ва ЎСЯЛЯКІМ разе. 
Тэл. 705-773-9872 або 416-317-5340 

Dear community members,
Please note that during this season, due to the pandemic, Slutzak will be operating in a very limited capacity. Local and provincial by-laws allow only certain number of guests on property, including the building, tents and the adjacent grounds. 
Please call in ADVANCE if you plan ANY VISITS
Tel. 705-773-9872  or  416-317-5340 
 
Беларускі куток сярод Антарыйскіх Азёр
 

Сярод неабсяжных прастораў гуляе вецер, перабірае вершаліны клёнаў, бяроз, векавых дубоў. Бягуць бясконцыя дарогі да там-сям раскіданых “хат”, да чыстых вачэй азёраў. А над галавой зьвініць блакітнае неба зь белявым марывам хмарак.
Уражаньне такое, нібы апынуўся дома. I ніякія турботы ды клопаты, што панавалі над табой у горадзе, ня маюць тут моцы. Месяц і зоркі ў небе над начным возерам надаюць думкам лёгкасьць і чысьціню. У такім сьветлым настроі ты ідзеш адпачываць, ведаючы, што раніца прынясе табе адно спакойную радасьць. Абудзіўшыся на сьвітанку, ты прыбяжыш на бераг возера, каб злавіць шчупака, а можа пойдзеш прагуляцца па навакольным лесе, у якім, дарэчы, увосень даволі многа грыбоў. А ўвечары -вогнішча, нязмушаная сяброўская гутарка, сьпевы пад гітару…

Што да практычнага. Прыязжаць у Слуцак можна па аднму і групамі, на выходныя, на тыдзень, на сезон… Ёсьць двухпавярховы катэдж з пакоямі (з двух-спальнымі ложкамі), агульная кухня, электрапліта, лядоўні, посуд, вадаправод з гарачай вадой, душ, падушкі, коўдры (пасцелю пажадана везьці сваю). Ёсьць месцы для намётаў. Ёсьць культурна арганізаванае месца для вогнішча, печ для шашлыкоў, лавы, сталы. Ну, і лазьня на беразе возера з купальняй, рыбалка, грыбы (увосень), бяссонныя ночы пад гітару й піва…