Сакавік Серада 19/1 Мчч. Хрысанфа, Дарыі і зь імі мчч. Кпаўдзя трыбуна, Іларыі, жонкі яго, Ясана і Маўра, сыноў іх, Дзіядора прасьвітара і Мар’яна дыякана (283). Праў. Зохвіі, кн. Слуцкае (1612)*. Мч. Панхарыя (каля 302). Магілёва-Брацкае* і "Замілаваньне" (Смаленскае)* (1103) іконаў Божае Маці. Літургія Ранейасьвячоных Дароў. Праў. – Гал. 208 пач., ІІI. 23-29. Мц. 104 пач., ХХV. 1-13.
Трапар праўднай Зохвіі Слуцкай, сьпеў 5 Святая праведная мати наша Софие, / нетлением мощей и чудес сиянием почти тя Бог; / и мы, поминающе твое праведное житие, / тя молим испросити телесем нашим здравие // и душам спасенне./ Сьвятая праўдная маці наша Зохвія,/ нятленьнем мошчаў і зьзяньнем цудаў ушанаваў цябе Бог; / і мы, памінаючы тваё праўднае жыцьцё, / молім цябе выклапатаць целам нашым здароўе // і душам збаўленьне./ Кандак праўднае Зохвіі Слуцкае, сьпеў 4 Приидите вси белорустии жены, / святую Софию восхвалим, / уподобившуюся мудрым девам, елей бпагодати Духа Святаго стяжавшим; / темже умудри ю Господь подвизатися во утверждении святыя Правоспавныя веры / и собпюдати Церковь Его непозыблему от ересей и расколов, / чего ради благодарне воспойм ей: / радуйся, града Слуцка и всея земли нашея радосте и утверждение. Прыйдзіце, усе беларўскія жанчыны, / сьвятую Зохвію ўсхвалім, / падобную да мудрых дзеў, якія алей ласкі Духа Сьвя-тога атрымалі; / таму і паклікаў яе Госпад падзьвізацца ва ўмацаваньні сьвятое Праваслаўнае веры / і захоўваць Царкву Ягоную непахіснай ад ерасяў і расколаў, / дзеля гэтага з удзячнасцю заспяваем ёй: / радуйся, горада Слуцка і ўсяе зямлі нашай радасць і ўмацаванне.
Чацьвер 20 / 2 Звгг. Яна, Сяргея, Патрыка і іншых, у манастыры сьв. Савы забітых (796). Мц. Фаціны (Сьвятланы) самаранкі, яе сыноў мчч. Віктара, званага Фацінам, і Ясіі; мцц. Анатоліі, Фато, Фаціды, Параскевы, Кірыякіі, Дамніны і мч. Себасьцяна (каля 66). Мцц. Аляксандры, Клаўдзіі, Яўпрасьсі, Матроны, Юльляны, Яўхімы і Хвядосы (310). Сьвц. Мікіты вызн., архіяп. Апаланіядзкага (каля 813-820).
Пятніца 21/3 Звг. Якуба вызн., яп. (VIІІ-ІХ). Сьвц. Кірылы, яп. Катанскага (І-ІІ). Сьвц. Тамаша, патр. Канстанцінопальскага (610). Літургія Ранейасьвячоных Дароў.
Сыбота 22/4 Лазарава Сыбота. Уваскрасеньне праў. Лазара. Стмч. Васіля, прасьвітара Анкірскага (363). Мц. Драсіды, дачкі цара Траяна (104-117). Звг. Ісака Далмацкага (IV). Нова-Сьвержанскае* іконы Божае Маці. Літургія сьв. Яна Залатавуснага. Літ. - Жыд. 333 пач. (ад паловы), ХІI.28 – ХІІІ.8. Ян. 39 пач., ХI. 1-45.
Нядзеля 23 /5 Нядзеля 6-я Вялікага Посту, Вербавая. УВАХОД ГОСПАДАВЫ Ў ЯРУСАЛІМ. Прмч. Нікана еп. і 199-ці вучняўяго (251). Звг. Нікана, ігумена Кіева-Пячэрскага (1088). Мчч. Філіта, Лідзіі, жонкі яго, Македона, Феапрэпія, Краніда і Амфілоха (117-138). Мч. Васіля Мангазейскага (1600). Літургія сьв. Яна Залатавуснага. Ран. – Мц. 83 пач., ХХІ. 1-11, 15-17. Літ. – Плп. 247 пач., IV. 4-9. Ян. 41 пач., ХIІ. 1-18. Асьвячэньне вербаў.
Панядзелак 24 / 6 Пакутны Тыдзень. Вялікі Панядзелак. Звг. Захара манаха. Сьвц. Арцёма (Артамона), яп. Салунскага (Селяўкійскага) (І-ІІ). Звг. Захара, посьніка Пячэрскага, у Дальніх пячорах (XIII—XIV). Звг. Якуба вызн., яп. (VІІІ-ІХ). Іконы Божае Маці, іменаванай "Тучная Гара". Літургія Ранейасьвячоных Дароў. Ран. – Мц. 84 пач., ХХІ. 18-43. Літ. – Мц. 98 пач., ХХIV. 3-35. Дзеян., 4 зач., II, 14-21. Лк., 113 зач., XXIV, 12-35.
Аўторак 25/7 Вялікі Аўторак. ДАБРАВЕШЧАНЬНЕ ПРАСЬВЯТОЕ БАГАРОДЗІЦЫ. Сьвц. Ціхана, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі (1925). Прп. Савы Новага (1948). Ікон Божае Маці Дабравешчаньня (XVI). Літургія сьв. Яна Залатавуснага. Ран. – Лк., 4 пач., I, 39-49, 56. Літ. - Дабравешчаньня: Жыд. 306 пач., II. 11-18. Лк. 3 пач., I. 24-38. Чарг. – Мц. 102 пач., ХIV.36 - ХVІ.2.
Серада 26 /8 Вялікая Серада. Сабор Архангела Гаўрылы. Мчч. Вафусія і Верка прасьвітараў, Арпілы манаха, міранаў: Авіва, Агна, Рэаса, Ігафракса, Іскоя, Сілы, Сігіца, Санірыла, Суімвла, Ферма, Філа і мцц. Анны, Алы, Ларысы, Маіко, Мамікі, Уірко, Анімаісы (Анімаіды), Гаафы, царыцы Готфскай, і Дукліды (каля 375). Звг. Малха Сірыйскага (IV). Прп. Васілія Новага (каля 944). Літургія Ранейасьвячоных Дароў. Ран. – Ян. 41 пач. (ад паловы), XIІ. 17-50. Літ. – Мц. 108 пач., ХХVI. 6-16.
Чацьвер 27 /9 Вялікі (Чысты) Чацьвер. Успамін Тайнае Вячэры. Мц. Матроны Салунскае (ІІІ-І\/). Стмч. Ірынея, яп. Срэмскага (304). Мчч. Мануіла і Хвядоса (304). Звг. Яна празарлівага, Ягіпецкага (каля 395). Пружанскае* іконы Божае Маці. Літургія сьв. Васіля Вялікага. Ран. - Лк. 108 пач. (ад паловы), ХХII. 1-39. Літ. – 1 Кар. 149 пач., ХI. 21-32. ДВ складзенае: Мц. 107 пач. ХХVІ, 1-20. Ян. 44 пач., ХІІІ. 3-17. Мц. 108 пач. (ад паловы), XXVI. 21-39. Лк. 109 пач., XXII. 43-45. Мц. 108 пач., ХХ\/І.40 – XXVII.2. На амавеньні ног: Ян. 44 пач., ХІІІ. 1-11. Пасьля амавеньня ног: Ян. 45 пач., XIII. 12-17.
Пятніца 28 /10 Вялікая Пятніца. Успамін сьвятых збаўных Пакутаў Госпада Нашага Ісуса Хрыста. Звг. Іларыёна Новага, ігумена Пелікіцкага (каля 754). Звг. Сьцяпана цудатворцы, вызн., ігумена Трыглійскага (каля 815). Звгмч. Яўстрата Пячэрскага, у Блізкіх пячорах (1097). Мчч. Ёны і Варахісія і інш. зь імі (каля 330). Мч. Баяна, кн. Баўгарскага (каля 830). На Ран. – 12 ДВ Сьвятых Пакутаў Госпада Нашага Ісуса Хрыста: 1-е. Ян. 46 пач., XIII. 31-ХVІІІ. 1. 2-е. Ян. 58 пач., XVIII. 1-28. 3-е. Мц. 109 пач., XXVI, 57-75. 4-е. Ян. 59 пач., XVIII. 28 - XIX, 16. 5-е. Мц. 111 пач., XXVII. 3-32. 6-е. Мк. 67 пач., XV. 16-32. 7-е. Мц. 113 пач., XXVII. 33-54. 8-е. Лк. 111 пач., XXIII. 32-49. 9-е. Ян. 61 пач., XIX. 25-37. 10-е. Мк. 69 пач., XV. 43-47. 11-е. Ян. 62 пач., XIX. 38-42. 12-е. Мц. 114 пач., XXVII. 62-66. Літургіі няма. На 1-й Гадзіне: Гал. 215 пач. (ад паловы), VI. 14-18. Мц. 110 пач., XXVII. 1-56. На 3-й Гадзіне: Рым. 88 пач. (ад пал.), V. 6-11. Мк. 67 пач., XV. 16-41. На 6-й Гадзіне: Жыд. 306 пач., II. 11-18. Лк. 111 пач., XXIII. 32-49. На 9-й Гадзіне: Жыд. 324 пач., X, 19-31. Ян. 59 пач., XVIII. 28 - XIX, 37. На Вяч.: 1 Кар. 125 пач., I. 18 – II. 2. ДВ складзенае: Мц. 110 пач., XXVII. 1-44; Лк. XXIII, 39-43; Мц. XXVII. 45-54; Ян. XIX. 31-37; Мц. XXVII. 55-61. Строгі пост.
Сыбота 29 /11 Вялікая Сыбота. Мчч. Марка, яп. Арэфусійскага, Кірылы дыякана і іншых многіх (каля 364). Звг. Яна пустэльніка (IV). Сьвц. Яўстаха вызн., яп. Віфінійскага (IX). Літургія сьв. Васіля Вялікага. Ран. – 1 Кар. 133 пач., V. 6-8; Гал. 206 пач., III. 13-14; Мц. 114 пач., XXVII. 62-66. Літ. – Рым. 91 пач., VI. 3-11. Мц. 115 пач., XXVIII. 1-20. На Ранішні — "Бог Госпад", пахвалы зь вершамі 17-е кафізмы на 3 стацьці. Пасьля кафізмы – "Ангельскі сабор..." (адбываецца каджэньне ўсяго храма). Пасьля 9-е песьні Канона і малой екценьні – "Сьвяты Госпад Бог наш' І адразу хвалітныя псальмы (са слоў "Усякае дыханьне...") і сьціхіры на хвалітных. Пасьля сьпеву вялікага славаслоўя Сьвятая Плашчаніца абносіцца вакол храма са сьпевам засупакойнага "Сьвяты Божа...". Потым "Прамудрасьць, стойце проста...", трапар "Пабожны Язеп...". Трапар прароцтва. Пракімен, парымія, Апостал і Евангельле (чытаюцца перад Сьвятой Плашчаніцай). Пасьля Евангельля екценьні – поўная асаблівая ("Скажам усе...") і прасіцельная з малітвай галовасхіленьня. Адпуст Ранішні – "Што дзеля нас, людзей...". 1-я Гадзіна. На Выяўленчых Дабрашчасныя чытаюцца. Літургія сьв. Васіля Вялікага пачынаецца зь Вячэрні. Уваход зь Евангельлем. Пракімна няма, а адразу пачынаецца чытаньне 15 парымій са сьпевам прысьпеваў, потым малая екценьня, выгалас "Бо Ты Сьвяты ёсьць..." і далей – Літургія. Замест Трысьвятога — "Усе, хто ў Хрыста хрысьціліся...". Пасьля Апостала замест "Алілуя" сьпяваецца "Уваскрэсні, Божа...". Сьвятары ў гэты час пераапранаюцца ў сьветлыя аблачэньні. Замест Херувімскае песьні — "Хай маўчыць усякае цела чалавечае...". Задастойнік "Ня плач за Мяне, Маці...". Адпуст Літургіі: "Хрыстос, Сапраўдны Бог наш...". Пасьля адпуста сьпяваюцца трапары "Пабожны Язэп...", "Слава"- "Калі сышоў Ты...", "І цяпер" – "Міраносіцам жонам..." (гласавым расьпевам), малітва на дабраславеньне хлябоў і віна, але без узгадваньня пшаніцы і алею.
Нядзеля 30/12 СЬВЕТЛАЕ ХРЫСТОВА ЎВАСКРАСЕНЬНЕ. ПАСХА. ВЯЛІКДЗЕНЬ. Звг. Яна Лесьвічніка (649). Прар. Яда (Х ст. да Н.Х.). Апп. Сасфена, Апалоса, Кіфы, Кесара і Эпафрадзіта (I). Сьв. Евулы, маці вмч. Панцеляймана (каля 303). Звг. Яна маўкпівага (VI). Звг. Засімы, яп. Сіракузкага (каля 662). Літургія сьв. Яна Залатавуснага. Літ. - Дз. 1 пач., I. 1-8. Ян. 1 пач., I. 1-17. Вяч.- Ян. 65 пач., XX. 19-25. Службе папярэднічае чытаньне Дзеяў сьвятых апосталаў, пасьля чаго правіцца Паўночніца з Канонам Вялікае Сыботы. Падчас сьпеву катавасіі – ірмаса 9-е песьні Канона — Сьвятая Плашчаніца заносіцца ў алтар. Адпуст паўночніцы "Хрыстос, Сапраўдны Бог наш...". У 12 гадзін ночы па мясцовым часе пад спеў сьціхіры "Уваскрасеньне Тваё, Хрысьце Збаўца..." адбываецца Крыжовы ход вакол храма. У прытворы пры зачыненых дзьвярах храма пачынаецца пасхальная Ранішня выгаласам: "Слава Сьвятой..." і сьпевам "Хрыстос уваскрос зь мёртвых, сьмерцю сьмерць пакарыў і тым, хто ў магілах, жыцьцё падарыў” зь вершамі пасхальным чынам. (Такі пасхальны пачатак бывае на працягу ўсяго Сьветлага тыдня на Вячэрні, Ранішні і Літургіі). Пад час сьпеву пасьля "Слава, і цяпер", другой паловы трапара Пасхі ("І тым, хто ў магілах жыцьцё падарыў") царкоўныя дьзверы адчыняюцца, сьвятары і парафіяне ўваходзяць у храм. Вялікая Екценьня і Пасхальны Канон. Катавасія і Малое каджэньне на кожнай песьні Канона. Пасьля кожнае песьні Малая Екценьня. Пасьля сьпеву Хвалітных сьціхір і сьціхір Пасхі "Хай ўваскрэсьне Бог..." прадстаяльнік чытае Слова агалашальнае сьв. Яна Залатавуснага на Пасху, пасьля чаго сьпяваецца трапар сьв. Яну Залатавуснаму: "Вуснаў тваіх...". На Літургіі Антыфоны Пасхі; уваходны верш: "У царквах дабраслаўце Бога, Госпада ад крыніц Ізрайлевых". Замест Трысьвятога – "Усе, хто ў Хрыста...". Замест "Дастойна" — "Ангел усклікаў... Сьвяціся...". Прычасны "Цела Хрыстовае прыйміце...". Замест "Дабраславёны, хто йдзе ў імя Госпадавае..." Цела Хрыстовае прыйміце..." (пад час прычашчэньня), "Мы бачылі Сьвятло сапраўднае...", "Хай напоўняцца вусны нашыя...", "Хай будзе імя Госпадавае..." і 33-е псальмы сьпяваецца "Хрыстос Уваскрос...". (Так на працягу ўсяго Сьветлага тыдня.) Пасьля заамбоннае малітвы асьвячаецца артас. Пасхальны адпуст (на Вячэрні, Раншніі і Літургіі): "Хрыстос уваскрос зь мёртвых...". Райскія дзьверы галоўнага алтара і ўсіх прыдзелаў застаюцца адчыненымі на працягу ўсяго Сьветлага тыдня. Увечары адпраўляецца Вялікая Вячэрня. Уваход зь Евангельлем, Вялікі Пракімен і чытаньне Евангельля ярэем у Райскіх дзьвярах тварам да народу. Прадстаяльнік адпраўляе Вячэрню ў поўным аблачэньні.
Трапар сьвята Пасхі, сьпеў 5 Христбс воскрёсе из мёртвых, / смёртию смерть поправ / и сущим во гробех живот даровав. / Хрыстос уваскрос зь мёртвых, / сьмерцю сьмерць пакарыў, / і тым, што ў магілах, жыцьцё падарыў. / Кандак сьвята Пасхі, сьпеў 8 Аще и во гроб снизшел еси, Безсмертне, / но адову разрушйл еси сйлу, / и воскрёсл есй, яко Победйтель, Христе Боже, / женам ммроносицам вещавый: радуйтеся, / и Твоим Апбстолом мйр даруяй, // падшим подаяй воскресение. / Хоць і сышоў Ты ў магілу, Несьмяротны, / але зьнішчыў Ты сілу пекла, / і ўваскрос, як Пераможца, Хрысьце Божа, / жонам міраносьбіткам абвясьціўшы: Радуйцеся! / і Сваім апосталам мір дорачы, // і тым, што палі, даючы ўваскрасеньне. / Задастойнік Сьвята Пасхі Ангел вопияше Благодатней: / Чйстая Дёво, радуйся, / и паки рекў: радуйся! / Твой Сын воскресе / тридневен от гроба / и мертвыя воздвигнувый, / людие, веселйтеся. / Светися, светися, / Новый Иерусалиме, / слава бо Господня на Тебе возсия. / Ликуй ныне и веселися Сионе. / Ты же, Чистая, красуйся, Богородице, / о возстании Рождества Твоего. Ангел усклікаў Дабрадатнай: / Чыстая Дзева, радуйся! / I зноў кажу: радуйся, / Твой Сын уваскрос / на трэці дзень з магілы, / і мёртвых узняў Ён, / людзі, весяліцеся. / Сьвяціся, сьвяціся, / новы Ярусаліме, / бо слава Госпадава на табе зазьзяла. / Лікуй сёньня і весяліся, Сіёне./ Ты ж, Чыстая, радуйся, Багародзіца, / аб Уваскрасеньні Народжанага Табою. /
Панядзелак 31 /13 Сьветлы Тыдзень (суцэльны). Сьветлы (Радаўны) Панядзелак. Стмч. Іпата, яп. Гангрскага (каля 326). Звг. Іпата ацаляльніка, Пячэрскага, у Дальніх пячорах (XIV). Звг. Апалона Ягіпецкага (IV). Стмчч. Аўды, яп. Персідзкага, і Беньяміна дыякана (418-424). Звг. Іпата, ігумена Руфіянскага (каля 446). Літ. – Дз. 2 пач., I. 1-12-17, 21-26. Ян. 2 пач., I. 18-28.
Красавік Аўторак 1 /14 Сьветлы (Радаўны) Аўторак. Звг. Марыі Ягіпецкае (522). Мч. Аўрама Баўгарскага, Уладзімерскага цудатворцы (1229). Звг. Геронта, кананарха Пячэрскага, у Дальніх пячорах (XIV). Звг. Макара, ігумена Пелікіцкага манастыра (каля 830). Мчч. Геронта і Васіліда (III). Праў. Ахаза. Звгмчч. айцоў Давіда-Гарэджыйскіх. Літ. – Дз. 4 пач., IІ. 14-21. Лк. 113 пач., ХХІV. 12-35.
Серада 2/15 Сьветлая (Радаўная) Серада. Звг. Ціта цудатворцы (IX). Мчч. Амфіяна і Эдэсія (306). Мч. Палікарпа (IV). Літ. – Дз. 5 пач., IІ. 22-36. Ян. 4 пач., І. 35-51.
Чацьвер 3/16 Сьветлы (Радаўны) Чацьвер. Наўскі Вялікдзень (наведваньне могліцаў). Звг. Мікіты вызн., ігумена манастыра Мідыкійскага (824). Мц. Хвядосы дзевы (307-308). Звг. Ілірыка. Мчч. Элпідзіфора, Дзія, Віфонія і Галіка. Іконы Божае Маці "Неўвядальная Квецень". Літ. – Дз. 6 пач., ІІ. 38-43. Ян. 8 пач., ІІІ. 1-15.
Пятніца 4/17 Сьветлая (Радаўная) Пятніца. Іконы Божае Маці “Жыцьцяносная Крыніца” (пер.). Звг. Язепа песнапісца (883). Звг. Юрага Малейскага (IX). Звг. Язепа Шматхваравітага, Пячэрскага, у Дальніх пячорах (XIV).. Звг. Засімы (каля 560). Мцц. Фервуфы дзевы, сястры і рабыні яе (341-343). Літ. - Дз. 7 пач., ІІІ. 1-8. Ян. 7 пач., ІI. 12-22; Баг. – Плп. 240 пач., ІІ.5-11. Лк. 54 пач., Х. 38-42, ХІ. 27-28. Пасьля Літургіі – малое асьвячэньне вады.
Сыбота 5/18 Сьветлая (Радаўная) Сыбота. Мчч. Агафапода дыякана, Феадула чытальніка і інш. (каля 303). Звг. Пуплія Ягіпецкага (IV). Звгг. Феоны, Сямёна і Фарвіна (IV). Звг. Марка Афінскага (400). Звг. Платона, вызн. Студзійскага (814). Звг. Хвядоры Салунскае (892). На Літургіі – малітва на раздрабненьне Артаса. Літ. - Дз. 8 пач., ІІI, 11-16. Ян. 11 пач., ІІІ. 22 - 33.
Нядзеля 6/19 Нядзеля 2-я пасьля Вялікадня, Апостала Тамаша. Антыпасха. Сьпеў 1. Сьвц. Яўціха, архіяп. Канстанцінопальскага (582). Сьвц. Мятода, архіяп. Мараўскага (885). Звг. Платаніды Сірскае (308). Мчч. 120-ці Персідзкіх (344-347). Мчч. Ераміі і Архілія ярэя (III). Васькоўскае іконы Божае Маці (1760) / пер./. Ран. – ДВ 1-е, Мц. 116, ХХVІІІ. 16-20. Літ. – Дз. 14 пач., V. 12 - 20. Ян. 65 пач., ХХ. 19-31.
Панязелак 7 /20 Провады. Успамін памерлых (паніхіда). Звг. Юрага вызн., мітр. Міціленскага (пасля 820). Мч. Каліопа (304). Мчч. Руфіна дыякана, Акіліны і зь імі 200 ваяроў (каля 310). Звг. Серапіёна манаха. Літ. – Дз. 9 пач., ІІІ.19-26. Ян. 6 пач., ІІ. 1-11.
Аўторак 8 /21 Радаўніца. Успамін памерлых (паніхіда). Апп. Радзіёна, Агава, Асінкрыта, Руфа, Флеганта, Ерма і інш. зь імі (I). Сьвц. Ніфанта, еп. Наўгародскага (1156). Прп. Руфа, затворніка Пячэрскага, у Дальніх пячорах (XIV). Мч. Паўсіліпа (117-138). Сьвц. Келесьціна, папы Рымскага (432). Літ. – Дз. 10 пач., ІV. 1-10. Ян. 10 пач., ІІI. 16-21.
Серада 9/22 Мч. Яўпсіха (362). Мчч. Дысана яп., Марыява прасьвітара, Аўдзіеса і інш. 270-ці (362-364). Звгмч. Вадзіма архім. (376).
Чацьвер 10 / 23 Мчч. Цярэнція, Пампія, Афрыкана, Максіма, Зінона, Аляксандра, Хведара і інш. 33-х (каля 249-251). Мчч. Якуба прасьвітара, Азадана і Аўкідзя дыяканаў, Персідзкіх (каля 380). Стмч. Рыгора V, патрыярха Канстанцінопальскага (1821).
Пятніца 11 / 24 Стмч. Анціпы. яп. Пергама Асійскага. Мчч. Пракеса і Марцініяна (каля 67). Звг. Фапмуфія (IV). Звг. Яна, вучня звг. Рыгора Дэкапаліта (ІХ).
Сыбота 12 / 25 Звг. Васіля вызн., яп. Парыйскага (пасьля 754). Стмч. Зінона, яп. Веранійскага (каля 260). Звг. Мсака Сірына, у Спалеце Італійскім (550). Звгмчч. Міны, Давіда і Яна (пасьля 636). Звг. Анфусы дзевы (801). Звг. Апанасьсі ігуменьні (860). Мурамскае (ХІІ) і Бялыніцкае (ХІІІ)* іконаў Божае Маці.
Нядзеля 13 /26 Нядзеля 3-я пасьля Вялікадня. Сьпеў 2-гі. Сьвятых жонаў-міраносьбітак: Марыі Магдаліны, Марыі Клявопавае, Саламеі, Яны, Марты і Марыі, Сузаны і іншых; праўдных Язепа Арыматэйскага і Нікадзіма /пер./. Стмч. Артамона прасьвітара Лаадзікійскага (303). Мч. Крыскента зь Мір Лікійскіх. Мц. Фамаіды Ягіпецкае (476). Чарнобыльскае* іконы Божае Маці. Ран. – ДВ 3-е, Мк. 71 пач., ХVI. 9-20. Літ. – Дз. 16 пач., VI. 1-7. Мк. 69 пач., ХV.43 - ХVІ.8.
Панядзелак 14/27 Сьвц. Марціна вызн., папы Рымскага (655). Мчч. Антона, Яна і Яўстаха Віленскіх (1347)*. Мч. Ардаліёна (305-311). Мчч. 1000 Персідзкіх і Азата скапца (каля 341). Віленскае* іконы Божае Маці. *Ран. - Мц. 36 пач., X. 16-22. Літ. - Дз. 17 пач., VІ.8 - VІІ 5, 47-60. Ян. 13 пач., ІV. 46-54. *Мчч.: Эф. 233 пач., VI. 10-17. Мц. З6 пач., X. 16-22.
Трапар мучанікам Антону, Яну і Яўстаху Віленскім, сьпеў 4
Иже земных чести и славы отвергшеся, / доблии и честнии страдальцы, / веры ради крепко и мужественно муки претерпесте, / на смерть себе вдавше за Живот всех —Владыку. / Темже и Христос преславно / столпом облачным с небесе вас озари, / и почестьми и венцы от престола славы венча. / Со ангелы Томў предстояще, // молите спастися душам нашим. / Вы ад зямнога гонару і славы адмовіліся, / доблесныя і слаўныя пакутнікі, / дзеля веры стойка і мужна мукі перанесьлі, / на сьмерць сябе аддаўшы за Жыцьцё ўсіх — Уладара./ Таму й Хрыстос зь вялікай славаю / слупом воблачным зь нябёсаў вас азарыў, / і пашанаю і вянцамі ад прастола славы ўвянчаў. / 3 анёламі стоячы прад Ім, // маліце, каб збавіцца душам нашым. /
Кандак мучанікам Антону, Яну і Яўстаху Віленскім, сьпеў 3 Отеческую прелесть оставльше, святии, / приведостеся Христови, / всем души усердием стасте мужемудренно до смерти. / Темже и взясте побёды почесть воистинну, // о всех Владыку нашего непрестанно моляще. / Айцоўскую спакусу адкінуўшы, сьвятыя, / прыведзены вы былі да Хрыста, / усім душы стараньнем стаялі мужнамудра да сьмерці. / Таму і атрымалі вы перамогі гонар сапраўды, // за ўсіх Уладара нашага несупынна молячы. /
Аўторак 15 /28 Апп. з 70-ці Арыстарха, Пуда і Трахіма (каля 67). Мцц. Васілісы і Анастасьсі (каля 68). Мчч. Месукевійскіх – Сухія і дружыны яго: Андрэя, Анастаса, Талале, Хвядарыта, Іўхірыёна, Ярдана, Кандрата, Лукяна, Мімненаса, Нерангіёса, Паліеўкта, Якуба, Фокі, Даменцьяна, Віктара, Засімы (100-130) /Груз./. Мч. Савы Гоцкага (372).
Серада 16 /29 Мцц. Агапіі, Ірыны і Хіаніі (304). Мч. Леаніда і мцц. Харыесы, Нікі, Галіны, Калісы, Нунехіі, Васілісы, Хвядоры, Ірыны і інш. (258). Іконы Божае Маці Ільінска-Чарнігаўскае (1658).
Чацьвер 17 /30 Стмч. Сямёна, яп. Персідзкага, і зь ім мчч. Аўдзелая і Ананіі прасьвітараў, Хусдазата (Усфазана) еўнуха, Фусіка, Азата, мц. Аскітрэі і інш. (344). Звг. Акакія, яп. Меліцінскага (каля 435). Мч. Адрыяна (251). Сьвц. Агапіта, папы Рымскага (536). |
Каляндар / Calendar >