Царкоўныя Сьвяты і Пасты

ЦАРКОЎНЫЯ СЬВЯТЫ

 

                   Найвялікшае Сьвята :

- ПАСХА  Хрыстова (Уваскрасеньне, Вялікдзень) –

1-я нядзеля па 1-й поўні пасьля вясновага раўнадзенства.

 

                   Дванаццатыя Сьвяты – рухомыя :

- Уваход Госпадавы ў Ярусалім (Вербніца) – нядзеля за тыдзень да Вялікадня;

- Узшэсьце (Узьнясеньне) Госпадавае – чацьвер на 40-ы дзень пасьля Вялікадня;

- Дзень Сьвятое Тройцы (Сёмуха) – нядзеля праз 7 тыдняў (50-ы дзень) пасьля Вялікадня.

 

                   Дванаццатыя Сьвяты – нерухомыя :

- Хрост Госпадавы (Багааб’яўленьне, Вадохрышча) – 6 (19) студзеня;

- Сустрэча Госпада (Стрэчаньне, Грамніцы) – 2 (15) лютага;

- Дабравешчаньне Прасьвятое Багародзіцы – 25 сакавіка (7 красавіка);

- Ператварэньне (Зьмяненьне) Госпадавае (2-гі Спас) – 6 (19) жніўня;

- Засьненьне (Усьпеньне) Прасьвятое Багародзіцы (Спажа, 1-я Прачыстая) – 15 (28) жніўня;

- Нараджэньне Прасьвятое Багародзіцы (2-я Прачыстая) – 8 (21) верасьня;

- Узьдзьвіжаньне (Узьняцьце) Крыжа Госпадавага – 14 (27) верасьня;

- Уводзіны ў храм Прасьвятое Багародзіцы – 21 лістапада (4 сьнежня);

- Нараджэньне Хрыстовае (Каляды) – 25 сьнежня (7 студзеня).

 

                   Вялікія Сьвяты :

- Абрэзаньне-Найменаваньне Госпадавае і сьвц. Васіля Вялікага – 1(14)

студзеня;

- Нараджэньне Яна Прадвесьніка – 24 чырвеня (7 ліпеня);

- Сьвятых зьверхных Апосталаў Пётры і Паўла – 29 чырвеня (12 ліпеня);

- Сьцяцьце галавы Яна Прадвесьніка – 29 жніўня (11 верасьня);

- Пакроў Прасьвятое Багародзіцы (Пакровы, 3-я Прачыстая) – 1 (14) кастрычніка.

 

                   Іншыя Вялікія Сьвяты, якія ўвайшлі ў Мінэю Сьвяточную :

- Трох сьвцц. Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага – 30 студзеня (12 лютага);

- Праўднае Сохвіі, княжны Слуцкае (1612) 19 сакавіка (1 красавіка);

- Трох Віленскіх мчч. Антона, Яна й Яўстаха (1347) – 14 (27) красавіка;

- Мч. дзіцяці Гаўрылы Беластоцкага (1690) 20 красавіка (3 траўня);

- Вмч. Юрага Пераможцы (303) 23 красавіка (6 траўня);

- Сьвц. Кірылы Тураўскага, Беларускага Залатавуснага (1183)28 красавіка (11 траўня);

- Стмч. Макара, Мітр. Кіева-Літоўскага (Віленскага) (1497) 1 (14) траўня;

- Жыровіцкае Іконы Божае Маці, апякункі Беларускага народу (1470) 7 (20) траўня;

- Роўнаапостальных Кірылы і Мяхвода (Мятода), славянскіх прасьветнікаў – 11 (24) траўня;

- Перанясеньне мошчаў звг. Еўпрасіньні, ігум. Полацкае, з Кіева ў Полацк (1910)23 траўня (5 чырвеня);

- Супачын звг. Еўпрасіньні (князёўны Прадславы) ігумені Полацкае,  беларускае асьветніцы (1173)24 траўня (6 чырвеня);

- Раўнаап. Вял. князя Ўладзіміра (1015) 15 (28) ліпеня;

- Слаўнага Прарока Ільлі (ІХ ст. да Н.Х.) 20 ліпеня (2 жніўня);

- Мчч. дбрв. князёў Барыса і Глеба (1015) 24 ліпеня (6 жніўня);

- Вмч. і лекара Панцялеймана (305) 27 ліпеня (9 жніўня);

- Смаленскае “Адзігітрыя” і Супрасльскае Іконаў Б.М. – 28 ліпеня (10 жніўня);

- Вынясеньне Чэсьцьных Дрэваў Жыцьцятворнага Крыжа Госпадавага і сямі мчч. Макавеяў (1-ы Спас) – 1 (14) жніўня;

- Менскае Іконы Божае Маці (1500)13 (26) жніўня;

- Звг. Аўрама Смаленскага (1224) 21 жніўня (3 верасьня);

- Звгмч. Апанаса Берасьцейскага (1648) 5 (18) верасьня;

- Апостала й дабравесьніка Яна Багаслова (107)  26 верасьня (9 кастрыч.);

- Дзяды - дзень памяці продкаў (успамін супачылых) 1-я ці 2-я сыбота перад Вмч. Дзьміцерам Салунскім (Дзьмітраўская Сыбота) - ад 14 (27) кастрычніка да 20 кастрычніка (2 лістапада);

- Навамчч. Зямлі Беларускае (ХХ) – 15 (28) кастрычніка ;

- Звг. Елісея Лаўрышаўскага (1250) 23 кастрычніка (5 лістапада);

- Вмч. Дзьміцера Салунскага (306)26 кастрычніка (8 лістап.);

- Сабор архістраціга Божага Міхайлы – 8 (21) лістапада ;

- Ап. Андрэя Першпакліканага (62) – 30 лістапада (13 сьнежня) ;

- Сьвц. Міколы, архіяп. Мірлікійскага, цудатворцы (345)6 (19) сьнежня;

- Вострабрамскае іконы Б.М. – 26 сьнежня (8 студзеня);

- Ап., першмч. архідыяк. Сьцяпана (34) 27 сьнежня (9 студзеня);

 

                   Іншыя Вялікія Сьвяты, з Трыёдзі Поснае :

- Перамога Праваслаўя – 1-я Нядзеля Вялікага Посту;

- Сабор Сьвятых Кіева-Літоўскае Мітраполіі (Х-ХVII), у тым ліку Сабор звгг. айцоў Кіева-Пячэрскіх  2-я Нядзеля Вялікага Посту.

           

                   Іншыя Вялікія Сьвяты, з Трыёдзі Квяточнае :

- Дзень Сьвятога Духа – панядзелак на другі дзень Сёмухі;

- Усіх Сьвятых – Нядзеля 1-я (праз тыдзень) пасьля Сёмухі;

- Усіх Беларускіх Сьвятых – Нядзеля 2-я (праз 2 тыдні) пасьля Сёмухі.

 

                   Царкоўныя памятныя дні :

- Царкоўны Сабор у Менску, які абвесьціў Незалежную Беларускую Мітраполію (1922) – 10 (23) ліпеня;

- Царкоўны Сабор у Менску, які абвесьціў Аўтакефалію БПЦ (1927) 27-28 ліпеня (9-10 жніўня);

- Усебеларускі Праваслаўны Сабор у Менску, які аднавіў Аўтакефалію БПЦ (1942) – 17 (30) жніўня - 20 жніўня (2 верасьня);    

- Царкоўны Сабор у Наваградку, які абвесьціў незалежнасць Кіева-Літоўскае Мітраполіі – Беларускае Праваслаўнае Царквы (1415) – 15 (28) лістапада.

 

                   Дзяржаўныя нацыянальныя Сьвяты :

- Абвешчаньне Незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі – Дзень

Волі (1918)12 (25) сакавіка;

- Абвешчаньне Суверэнітэту Беларусі (1990) – 14 (27) ліпеня;

- Дзень аднаўленьня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (1991) – 12 (25) жніўня;

- Слаўная Перамога ў біцьве пад Воршай – Дзень Беларускае Вайсковае Славы (1514)8 верасьня, (адбылася 8.09. паводле с. ст., сьвяткуецца 8.09. паводле н. ст.);

- Успамін Слуцкіх Змагароў – Дзень Герояў (1920) – 14 (27) лістапада;

- Таксама Парафіі БАПЦ сьвяткуюць галоўныя дзяржаўныя сьвяты тых краінаў, у якіх гэтая частка Царквы знаходзіцца.

 

                   Асаблівыя дні агульнага ўспаміну супачылых (задушныя дні) :

- Сыбота Скаромная – сыбота перад Скаромнай Нядзеляй, за 9 дзён да Вялікага Посту;

- Сыботы 2-га, 3-га, 4-га тыдняў Вялікага Посту;

- “Наўскі Вялікдзень” – чацьвер Вялікоднага Тыдня;

- Провады – панядзелак, 9-ы дзень па Вялікодню (таксама - Радаўніца, у аўторак, 10-ы дзень па Вялікодню. Паніхіды пачынаюцца пасьля Літургіі Правадное Нядзелі – Антыпасхі, 8-ы дзень па Вялікодню);

- Дзень памяці ахвяраў Чарнобыльскае катастрофы (1986)13 (26) красавіка;

- Дзень памяці загінуўшых у 2-й Сусьветнай Вайне (1939-1945) - успамін ахвяраў фашызму і камунізму – 26 красавіка (9 траўня);

- Сёмушная Сыбота – сыбота перад нядзельным днём Сьвятое Сёмухі;

- ДЗЯДЫ - дзень памяці продкаў, наведаньне могліцаў1-я ці 2-я сыбота перад Вмч. Дзьміцерам Салунскім (Дзьмітраўская Сыбота) - ад 14 (27) кастрычніка да 20 кастрычніка (2 лістапада), успамін памёрлых можа працягвацца і ў наступную нядзелю;

- Слуцкі Збройны Чын - Дзень Герояў (1920) - успамін змагароў, загінуўшых за Бацькаўшчыну-Беларусь14 (27) лістапада;

 

 

ПАСТЫ й ТРАПЕЗЫ

 

                   Працяглыя (шматдзённыя) Пасты :

- Вялікі Пост – з панядзелка, за 7 тыдняў перад Вялікаднём, да сыботы перад Вялікаднём, складаецца з 6 тыдняў Посту і Пакутнага Тыдня (з панядзелка да сыботы, апошні тыдзень перад Вялікоднем);

- Пятроўскі Пост – з панядзелка пасьля Нядзелі Ўсіх Сьвятых (праз тыдзень пасьля Сёмухі) да 28 чырвеня (11 ліпеня);

- Засьненскі Пост (Спасаўка) – з 1 (14) жніўня да 14 (27) жніўня;

- Калядны Пост (Піліпаўка) – з 15 (28) лістапада да 24 сьнежня (6 студзеня);

- Перад сьвятым прычасьцем прынята трымаць трыдзённы пост, а ў самы дзень прычасьця - ад вечара да набажэнства не ўжываць ніякае ежы і піцьця.

 

                   Аднадзённыя пасты :

- Серада і пятніца – на працягу года, за выняткам суцэльных тыдняў і Сьвятак;

- Хрышчэнскі сьвят-вечар (навячорра Багааб’яўленьня) – 5 (18) студзеня;

- Сьцяцьце галавы Яна Прадвесьніка – 29 жніўня (11 верасьня);

- Узьдзьвіжаньне Крыжа Госпадавага – 14 (27) верасьня.

 

                   Суцэльныя пярыяды (па серадах і пятніцах посту няма) :

- Сьвяткі (Шчадроўка) – з 25 сьнежня (7 студзеня) да 4 (17) студзеня;

- Тыдзень (пасьля) Нядзелі мытніка і фарысэя, які пачынаецца за 3 тыдні да Вялікага Посту;      

- Сырны тыдзень (Масьлянка) – апошні тыдзень (з панядзелка да нядзелі) перад Вялікім Постам, пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікадня;

- Вялікодны (Сьветлы) Тыдзень – зь нядзельнага дня Вялікадня да сыботы;

- Сёмушны Тыдзень – зь нядзельнага дня Сёмухі да сыботы.

 

                   Трапезы (пасілкаваньне) ў Сьвяты і Пасты :

Царкоўныя Пасты накладаюць устрыманьні ў цялесным і духоўным жыцьці кліру і вернікаў. Цялесны пост – абмежаваньні ў ежы (яе колькасьці і якасьці), забавах, сямейным жыцьці.

Паводле царкоўнага Статута :

- у посныя дні забаронена ўжываць: мяса, малако, яйкі, а таксама, акрамя некаторых пярыядаў і сьвяточных дзён, –  рыбу, віно, алей;

- у сьвяты Калядаў і Вадохрышча, якія прыпадаюць на сераду ці пятніцу, посту няма;

- у Калядны і Хрышчэнскі сьвят-вечары (дні перад сьвятамі Калядаў і Вадохрышча), на сьвяты Ўзьдзьвіжаньня і Сьцяцьця галавы Яна Прадвесьніка – дазваляецца алей;

- у сьвяты Стрэчаньня, Ператварэньня, Нараджэньня Багародзіцы, Пакровы, Уводзінаў, Засьненьня, Нараджэньня Яна Прадвесьніка, апосталаў Пётры і Паўла, Яна Багаслова, (іншага вялікага Сьвятога ці вялікага сьвята), што прыпадаюць на сераду і пятніцу – дазваляецца рыба, алей і віно;

- на пярыяд ад Вялікадня да Сёмухі ў сераду і пятніцу – дазваляецца рыба, алей;

- у сераду і пятніцу іншае часткі году не ў часе працяглых Пастоў – дазваляецца, алей (і рыба);

- у сьвяты Дабравешчаньня і Вербніцы ў часе Вялікага Посту (акрамя Пакутнага Тыдня)  – дазваляецца рыба, алей і віно;

- на працягу Сырнага Тыдня (Масьленка) – забараняецца мяса;

- у дні працяглых пастоў Пятроўскага, Засьненскага, Каляднага, акрамя серады і пятніцы – дазваляецца рыба, алей; ў сераду і пятніцу – дазваляецца алей; у нялдзелю – дазваляецца рыба, алей, віно.

- у нядзелі і сыботы Вялікага Посту (акрамя Пакутнае Сыботы) – дазваляецца алей, віно;

- на Парафіяльныя сьвяты (да іх адносяцца таксама дні памяці Сьвятых, чыі мошчы знаходзяцца ў храме, і дні сьвяткаваньня цудатворных іконаў, якія знаходзяцца ў храме), якія прыпадаюць на сераду і пятніцу, альбо ў часе працяглых Пастоў (акрамя Вялікага Посту), у сыботы (акрамя Пакутнай Сыботы) і нядзелі Вялікага Посту – дазваляецца рыба, алей, віно;

- на Парафіяльныя сьвяты ў будні Вялікага Посту (акрамя 1-га і Пакутнага Тыдняў, калі Парафіяльныя сьвяты пераносяцца) – дазваляецца алей і віно;

- на памінальнай трапезе пасьля паховінаў і паніхіды на 40-дзён сьмерці нябожчыкаў у сераду і пятніцу і ў часе працяглых Пастоў (акрамя 1-га і Пакутнага Тыдняў Вялікага Посту) – пост слабее.

     Вымогі паста (у ежы) зьмяншаюцца для цяжарных жанчын, малых дзяцей і хворых, таксама – для цяжка працуючых і тых, хто знаходзіцца на службе.

     Манастырскія Статуты маюць большыя абмежаваньні ў ежы, чым царкоўныя правілы для міранаў.

 

 

                   Не адпраўляецца Вянчаньне ў дні :

- напярэдадні серады і пятніцы (- аўторак і чацьвер) без выключэньня;

- напярэдадні нядзелі (- сыбота);

- напярэдадні Дванаццатых, Парафіяльных і пяці Вялікіх сьвятаў;

- на працягу і напярэдадні пастоў Вялікага, Пятроўскага, Засьненскага, Каляднага;

- на працягу Сьвятак – ад 25 сьнежня (7 студзеня) да 6 (19) студзеня;

- на працягу Сырнага Тыдня, пачынаючы ад Скаромнае Нядзелі і да Нядзелі Сырнае;

- на працягу Вялікоднага Тыдня – ад Вялікадня і аж да Провадаў (Радаўніцы);

- напярэдадні і на сьвяты: Сьцяцьця галавы Яна Прадвесьніка - 29 жніўня (11 верасьня) і Ўзьдзьвіжаньня Крыжа Госпадавага - 14 (27) верасьня.