ЗНАЧНЫЯ ДАТЫ ЗЬ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

988 - Афіцыйны хрост насельніцтва сёньняшняе Беларусі паводле праваслаўнага абраду. Беларускія землі ў складзе Кіяўскае Праваслаўнае Мітраполіі.

992 - Заснаваньне ў Полацку япіскапскае катэдры.

10 ст.- Пабудова ў Віцебску Дабравешчанскае царквы.

10 ст.- Пабудова ў Полацку Сабору Сьв. Сафіі.

1000 - Сьмерць у Заслаўі ігумяньні Анастасьсі (Рагнеды).

11 ст.- Тураўскае рукапіснае Явангельле.

1106 - 1108 Падарожжа ігумена Данілы ў Ярузалім.

1110 - Нараджэньне Сьв. Еўфрасіньні-Прадславы, Полацкае князёўны.

1114 - Заснаваньне япіскапскае катэдры ў Тураве.

1130 - Князь Расьціслаў заснаваў Грэка-Лаціна-Беларускую акадэмію ў Смаленску.

1137 - Заснаваньне япіскапскае катэдры ў Смаленску.

1147 - Клімент Смаляціч выбраны на Кіяўскага мітрапаліта.

1154 - Сьмерць Клімента Смаляціча.

1159 - Першае гістарычна ведамае царк. брацтва ў Полацку.

1161 - Крыж Сьв. Еўфрасіньні-Прадславы.

1173 - Сьмерць Сьв. Еўфрасіньні, Полацкае князёўны.

1182 - Зьяўленьне Купяціцкага чудадзейнага вобразу Божае Маці.

1183 - Сьмерць Сьвятога Кірылы, Тураўскага япіскапа.

12 ст.- Пабудова ў Полацку царквы Хрыста Збаўца.

12 ст.- Пабудова ў горадні Каложскае Царквы.

1221 - Сьмерць Сьвятога Аўрама Смаленскага.

1238 - У біцьве з татарамі пад Даўгамосьцем загінуў хвальны Мяркуры Смаленскі.

1240 - Татары руйнуюць Кіяў.

1243 - 1281, Кіяўскі мітр. Кірыла ІІІ пераяжджае ў Клязьму, прыгатоўваючы гэтым перанос Кіяўскага мітрапалічага пасаду ў Маскоўшчыну.

1317, 1327, 1329 Прадстаўнікі Літоўскае (Беларускае) Праваслаўнае Царквы бяруць удзел у Канстантынопальскіх Сынодах.

1317 - Заснаваньне ў Наваградку Літоўскае (Беларускае) Пра-васлаўнае Мітраполіі на чале зь мітрапалітам Тахвілям.

1347 - Сьмерць сьвятых вільнянскіх мучанікаў Антона, Яна й Астапа.

1353 - Спроба ўзнавіць Літоўскую (Беларускую) Праваслаўную Мітраполію й падарожжа ў сувязі з гэтым Хвядарэта да Канстантынопальскага патрыярха.

1354 - Канстантынопальскі патрыярхат зацьвярджае Маскву як сялібу Кіяўскага мітрапаліта.

1363 - Вялікі князь Альгерд далучае ўкраінскія землі да Вялікага Княства Літоўскага.

1363 - Вялікі князь Альгерд прывозіць з Карсуні Дабравешчанскі, або Карсунскі чудадзейны вобраз Божае Маці, што пазьней атрымаў назоў Вострабрамскае Божае Маці.

1385 Першая вунія Вял. Княства Літоўскага з Польшчай.

1413 - Ярамін Пражскі, вучань Яна Гуса, наведаў Дабравеш-чанскую царкву ў Віцебску.

1415- Тры прав. саборы ў Наваградку. Прав. Царква ў В.К.Л. адмаўляецца падпарадкавацца маскоўскаму мітр. Фоцію й 15 лістапада 1415 г. абірае Рыгора Цамблака на Літоўскага Мітрапаліта.

1415 - Архіпастырскі ліст да вернікаў з прычыны ўзнаўленьня Літоўскае (Беларускае) Мітраполіі ў Наваградку.

1435 - Князь Сьвідрыгайла спаліў у Віцебску мітр. Гарасіма.

1141 - Суд над мітр. Ізыдарам за ўдзел ў Фларэнцкім вунійным саборы й ягоны ўцёк у Рым.

1447 - Каралеўскі прывілей літоўскім (беларускім) праваслаўным магнатам, што зраўнаваў іх із жамойцкімі магнатамі-каталікамі.

1470 - Зьяўленьне Жыраўскага (Жыровіцкага) чудадзейнага вобразу Божае Маці.

1472 - Наступнік асуджанага Ізыдара, Літоўскі мітр. Раман ІІ адракаецца вуніі й прыймаецца Канстант. патрыярхатам.

1483 - “Трыодзь Цветная” выдадзеная немцам Фіёлям у Кракаве.

1491 - “Октоіх” выдадзены немцам Фіёлям у Кракаве. 1498 - Заснаваньне маршалкам В.К.Л. Аляксандрам Хадкеві-чам у Гарадку на сёньняшняй Беласточчыне манастыра, што неўзабаве вырас у шырака ведамую Супрасьльскую Лаўру й, пасьля цяжціх змаганьняў за існаваньне, дзее да сёньня.

1497 - Татары забілі ў Скрыгалаве Кіяўскага мітрапаліта Макара.

1500 - Зьяўленьне Менскага чудадзейнага вобразу Божае Маці.

1509 - Царкоўны Сабор у Вільні й ягоныя пастановы ў справе паправы стану Царквы.

1517 - “Біблія” на беларускай мове нашага першага друкара Францішка Скарыны.

1563 - Цар Іван Жахны засылае Полацкага архіяпіскапа Арсеня ў Расею.

1568 - Заблудаўская друкарня заснаваная гэтманам Рыгорам Хадкевічам.

1569 - Прыезд у Вялікае Княства Літоўскае язуітаў.

1570 - я гады - Явангельле Васіля Цяпінскага.

1574 - 1623 - Друкарня дому Мамонічаў у Вільні.

1579 - Кароль Сьцяпан Баторы засылае Полацкага архіяпіскапа Цыпрыяна ў Польшчу.

1593 - Рукапісны Ірмалагіён Супрасьльскага манастыра.

1596 - Берасьцейская царкоўная вунія.

1597 - Гэрб Віцебска, на блакітным полі вобраз Хрыста Збаўца, а пад ім - чырвоны голы меч.

1602 - Заснаваньне ў Магілёве брацтва на абарону Праваслаўя.

1602 - Акт мянчукоў празь іхную вернасьць Праваслаўю.

1610 - “Фрынос” (Плач) Полацкага архіяпіскапа Мялета Сма-трыцкага. 1611 - Пабудова ў Менску Пятрапаўлаўскае (Жоўтае) царквы.

1620 - Наведаньне Вялікага Княства Літоўскага Канстантынопальскім патрыярхам Тахвілям. 1623 - Заснаваньне Баркулабаўскага манастыра.

1623 - Народнае паўстаньне ў Віцебску супраць вуніі й забіцьцё вуніяцкага архіяпіскапа Язахвата Кунцэвіча.

1625 - Жальба праваслаўных у Сойм Рэчыпаспалітае на гвалт з боку вуніятаў і каталікоў.

1633- Пінскае Багааб’яўленскае брацтва.

1641 - Існуюць брацкія школы ў Магілёве, Менску, Слуцку.

1648 - Сьмерць з катняе рукі Сьв. Апанаса Берасьцейскага.

1664 - Жальба вуніяцкага япіскапа Якуба Сушы ў Рым на намеры Польшчы далучыць вуніятаў да каталіцтва.

1664 - Расейцы вывозяць з Воршы ў Маскву друкарню Ку-цеінскага манастыра, разам зь якою выяжджае ігумен Яіл Труцэвіч.

1664 - Выяжджае з Полацку ў Маскву Сымон Полацкі.

1668 - Кароль Ян-Казімер абмяжоўвае правы праваслаўнага мітрапаліта.

1668 - Сойм Рэчыпаспалітай пагражае пераходцам з каталіцтва й вуніі ў праваслаўе выгнаньнем з краю.

1686 - Падпарадкаваньне Праваслаўнае Царквы ў Рэчыпаспа-літай Маскоўскаму патрыярхату.

1688 - “Вянец Хрыстоў” Антона Радзівілоўскага.

1690 - Сьмерць Сьвятога мучаніка, хлапчаці Гаўрылы Заблу-даўскага й Слуцкага.

1717 - Праект Сойму Рэчыпаспалітай скасаваць на карысьць пашырэньня каталіцтва нятолькі праваслаўе, але й вунію.

1732 - Канфэдэрацыя пазбаўляе праваслаўных шляхцічаў палітычных правоў.

1766 - Забарона гаварыць на сойме ў абарону праваслаўя.

1767 - Слуцкая канфэдэрацыя.

1772 - Пабудова ў Смаленску Ўсьпенскага Сабору.

1791 - Пінская Кангрэгацыя (Сабор) ухваляе аўтакефалію Праваслаўнае Царквы ў Рэчыпаспалітай.

1795 - Загад царыні Кацярыны ІІ перасьвяціць Пятрапаўлаўскую (Жоўтую) царкву ў Менску на Кацярынінскі Сабор.

1796 - Гэрб Менска: на блакітным полі вобраз Менскае Божае Маці.

1820 - Магілёўскі Архіяпіскап Варлаам Шышацкі адасоблівае Прав. Царкву ў Вял. Княстве Літоўскім ад Масквы.

1820 - Язуіты выгнаныя з Расеі.

1833 - Загад цара Мікалая І перасьвяціць Сьцяпанаўскі Сабор у Полацку на Мікалаяўскі.

1839 - Акт аб далучэньні вуніятаў да Праваслаўя.

1839 - Забарона казаняў на беларускай мове.

1905 - Указ цара Мікалая ІІ аб рэлігійнай талеранцыі.

1917 - Адзьдзяленьне на Саборы ў Маскве Царквы ад дзяржавы.

1918 - Акт 25-га Сакавіка.

1922 - Спроба Менскага мітрапаліта Мэльхісэдэка абвесьціць аўтакефалію.

1923 - Прыстасаваньне царквы Хрыста Збаўца ў Полацку на вайсковы склад.

1925 - Заснаваньне “Абнаўленчае” царквы ў БССР.

1936 - Узьвернуты катэдральны сабор ў Магілёве.

1936 - Узьвернуты Усьпенскі Сабор у Віцебску. 1936 - Узьвернуты Пятрапаўлаўскі катэдральны сабор у Менску.

1936 - 1938 - Амаль усё духавенства Ўсходняе Беларусі засланае ў Сібір.

1942 - Усебеларускі Праваслаўны Сабор у Менску абвесьціў аўтакефалію Беларускае Праваслаўнае Царквы.

1946 - Праваслаўныя герархі зь Беларусі на эміграцыі далучаюцца да Расейскае Замежнае Праваслаўнае Царквы.

1946 - Сход праваслаўных беларусаў у Рэгенсбургу (Нямеччына) пратэстуе супраць далучэньня герархаў зь Беларусі да Расейскае Замежнае Праваслаўнае Царквы.

1948 - Узнаўленьне на Саборы ў Канстанцы (Нямеччына) Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

1949 - Хіратонія япіскапа Васіля ў Розэнгайме (Нямеччына).

1968 - Хіратонія япіскапаў Андрэя й Мікалая ў Адэлайдзе (Аўстралія).

1970 - Сьмерць архіяпіскапа Васіля ў ЗША.

1971 - Сьмерць Архіяпіскапа Сяргея ў Аўстраліі.

1972 - Абвешчаньне ўзнаўленьня Мітраполіі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чале зь Мітрапалітам Андрэям.

1981 - Хіратонія япіскапа Ізяслава. 1983 - Сьмерць Мітрапаліта Андрэя.

1984 Сабор Сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Манчэстары (Англія) абірае архіяпіскапа Ізяслава на Першагерарха й узвышае яго ў годнасьць Мітрапаліта.           

Comments