У сыботу 12 чэрвеня 2010 г. вернікі Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Таронта супольна з сябрамі Згуртаваньня Беларусаў Канады зладзілі паломніцтва да Беларускага Крыжа, які знаходзіцца на тэрырорыі каталіцкага манастыра Паўночна-Амерыканскіх Пакутнікаў у горадзе Мідлянд (правінцыя Антарыё, Канада), дзе многія народы ўсталявалі свае нацыянальныя Крыжы. Гэтае прыгожае месца знаходзіцца на гары сярод Антарыйскіх азёр, у адлегласьці 150 км на поўнач ад г. Таронта. Беларускі Еўпрасіньнеўскі Крыж быў тут усталяваны Беларусамі Канады ў 1988 г. у памяць 1000-годдзя Хрысьціянства ў Беларусі. Пазьней каля Крыжа быў усталяваны памятны знак ахвярам камуністычнага рэжыму ў Беларусі. Япіскап Сьвятаслаў адслужыў паніхіду па ўсім загінуўшым за Бацькаўшчыну-Беларусь каля Беларускага Крыжа. Такое паломніцтва ладзіцца раз на некалькі гадоў. |