5 жнівеня 2009 г. у горадзе Чарнігаве (Украіна), у старажытным (12 ст.) храме Сьвятое Параскевы-Пятніцы адбылося архірэйскае набажэнства з высьвятай у сан сьвятара БАПЦ , у якім супольна са сьвятарствам браў удзел япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў (Логін). Багаслужба, на якой былі прысутныя сябры мясцовае Беларускае Грамады, праходзіла на беларускай мове. |