Біблія‎ > ‎

Біблія пра Выхаваньне Дзяцей

Толькі сьцеражыся і старанна хавай душу тваю, каб табе не забыць тых дзеяў, якія бачылі вочы твае, і каб яны ня выходзілі з сэрца твайго праз усе дні жыцьця твайго; і распавядзі пра іх сынам тваім і сынам сыноў тваіх, - пра той дзень, калі ты стаяў прад Госпадам, Богам тваім, каля Харыва, і калі сказаў Гасподзь мне: зьбяры да Мяне народ, і Я абвяшчу ім словы Мае, зь якіх яны навучацца баяцца Мяне праз усе дні жыцьця свайго на зямлі й навучаць сыноў сваіх. (Другі закон 4:9-10)

І хай будуць словы гэтыя, якія Я наказваю табе сёньня, у сэрцы тваім; і перадавай іх дзецям тваім і кажы пра іх, седзячы ў доме тваім і йдучы дарогаю, і кладучыся і ўстаючы; і завяжы іх у знак на руку тваю, і хай будуць яны павязкаю над вачыма тваімі… (Другі закон 6:6-8)
Дык вось, пакладзеце гэтыя словы Мае ў сэрца вашае і ў душу вашую і навяжэце іх як знак на руку сваю, і хай будуць яны павязкаю над вачыма вашымі; вучэце сыноў сваіх, кажучы пра іх, калі ты сядзіш у доме тваім і калі ідзеш дарогаю, і калі кладзешся і калі ўстаеш… (Другі закон 11:18-19)

Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй: бо гэта - прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 1:8-9)

…бо запаведзь ёсьць сьветач, а навука - сьвятло, і павучальныя наказы - дарога жыцьця…(Кніга Выслоўяў Саламонавых 6:23)

Хто сябруе з мудрым, будзе мудры; а хто сябруе зь неразумнымі, разбэсьціцца. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 13:20)

Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя? (Кніга Выслоўяў Саламонавых 20:11)

Хто сее няпраўду, пажне буру, і біч гневу яго прападзе. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 22:6)

І вы, бацькі, не дакучайце дзецям вашым, а гадуйце іх у навуцы і настаўленьні Гасподнім. (Пасланьне Да Эфэсянаў Сьвятога Апостала Паўла 6:4)

Крыніца: http://knihi.com/biblija/
Comments