Біблія‎ > ‎

Біблія пра сяброўства

Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 18:24)

Не сябруй зь гняўлівым і ня супольнічай з чалавекам запальчывым, каб ня стаць на шляхі ягоныя і не наклікаць пятлі на душу тваю. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 22:24-25)

Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьненавідзеў цябе. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 25:17)

Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў. Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 27:5-6) Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 18:24)

Не сябруй зь гняўлівым і ня супольнічай з чалавекам запальчывым, каб ня стаць на шляхі ягоныя і не наклікаць пятлі на душу тваю. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 22:24-25)

Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьненавідзеў цябе. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 25:17)

Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў. Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 27:5-6)

Сябар любіць ва ўсякі час і, як брат, явіцца ў няшчасьці. (Кніга Выслоўяў Саламонавых 17:17)

Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу. Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго. (Кніга Эклезіяста 4:9-10)

І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца. (Кніга Эклезіяста 4:12)

Гэта ёсьць запаведзь Мая, палюбеце ж адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх. (Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 15:12-13)


Крыніца: http://knihi.com/biblija/
Comments