Быцьцё 2:24 24. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць. Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 10:6-8 6. а ў пачатку стварэньня, Бог мужчыну і жанчыну стварыў іх. 7. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці 8. і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адною плоцьцю, так што яны ўжо ня двое, а адна плоць. Першае Пасланьне Да Карынфянаў Сьвятога Апостала Паўла 7:2-4 2. Але, каб унікнуць распусты, няхай кожны мае сваю жонку, і кожная жонка няхай мае свайго мужа. 3. Няхай муж аддае сваёй жонцы належную прыхільнасьць, гэтак сама і жонка мужу. 4. Жонка ня мае ўлады над сваім целам, а муж; гэтак сама і муж ня мае ўлады над сваім целам, а жонка. Быцьцё 3:16 16. Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою. Першае Пасланьне Да Карынфянаў Сьвятога Апостала Паўла 11:3 3. Хачу таксама, каб вы ведалі, што кожнаму мужу галава - Хрыстос, жонцы галава - муж, а Хрысту галава - Бог. Пасланьне Да Эфэсянаў Сьвятога Апостала Паўла 5:23 23. бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос - галава Царквы, і Ён жа Збаўца цела. Першае Саборнае Пасланьне Сьвятога Апостала Пятра 3:7 7. Гэтак сама і вы, мужы, абыходзьцеся разумна з жонкамі, як з самым крохкім посудам, і рабеце ім гонар як супольным спадкаемніцам любадайнага жыцьця, каб ня было вам завады ў малітвах. Пасланьне Да Эфэсянаў Сьвятога Апостала Паўла 5:25-33 25. Мужы, любеце сваіх жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе, 26. каб асьвяціць яе, ачысьціўшы мыцьцём водным, праз слова; 27. каб прадставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, без заганы, або чаго-небудзь падобнага, а каб яна была сьвятая і беззаганная. 28. Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела: хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе. 29. Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да сваёй плоці, а корміць і грэе яе, як і Гасподзь Царкву; 30. бо мы часткі Цела Ягонага, ад плоці Ягонай і ад касьцей Ягоных. 31. Таму "пакіне чалавек бацьку свайго і маці і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адна плоць". 32. Тайна гэтая вялікая; я кажу пра Хрыста і пра Царкву. 33. Так кожны з вас хай любіць сваю жонку, як самога сябе; а жонка хай баіцца свайго мужа. Пасланьне Да Каласянаў Сьвятога Апостала Паўла 3:19 19. Мужы, кахайце сваіх жонак і ня будзьце зь імі суровыя. Быцьцё 2:23 23. І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго. Кніга Малахіі 2:14-15 14. Вы скажаце: за што? За тое, што Гасподзь быў сьведка паміж табою і жонкай маладосьці тваёй, супроць якой ты ўчыніў вераломства, тым часам як яна сяброўка твая і законная жонка твая. 15. Але ці ж не зрабіў таго самага адзін, і ў ім жыў выдатны дух? Што ж зрабіў гэты адзін? Ён хацеў атрымаць ад Бога нашчадкаў. Дык вось, захоўвайце дух ваш, і ніхто хай ня робіць вераломна супроць жонкі і маладосьці сваёй. |
Біблія >