Малітва

Малітва

перад цудатво́рным Вастрабрамскім абразо́м Бо́жае Маці.

( 26 сьнежня / 8 студзеня ;  XIV ст. )

          па-беларуску:

   Прасьвятая Панна, Уладарка мая Багародзіца, Нябесная Царыца!

Выратуй і памілуй мяне, грэшн-ага (-ую) слугу Тва-йго (-ю), ад дарэмнага паклёпу, ад усялякае бяды й пошасці й раптоўнае сьмерці.
Памілуй мяне ў дзённых гадзінах і ранішніх і вячэрніх, і ва ўсякі час захавай мяне: стояч-ага, седзяч-ага датрымлівай, і на ўсякім шляху ходзяч-ага, і ў начных гадзінах сьпяч-ага надзялі, пакрый і ахавай.
Абарані мяне, Ўладарка Багародзіца, ад усіх ворагаў маіх бачных і нябачных, і ў розных злых абставінах. На кожным месцы й на ўсякі час будзь мне, Маці Дабрэйшая, сьцяной неадольнай і абаронай моцнай ўвесь час, цяпер, і заўсёды, і на вякі вечныя. Амін.

 

          па-царкоўна-славянску:

   Пресвятая Госпоже, Владычице моя Богородице, Небесная Царице!

Спаси и помилуй мя, грешнаго раба Твоего, от напрасныя клеветы, от всякие беды и напасти и внезапныя смерти.

Помилуй мя в дневных часех и утренних и вечерних, и во всякое время сохрани мя: стояща, седяща соблюди, и на всяком пути ходяща, и в нощных часех спяща снабди, покрый и заступи.

Защити мя, Владычице Богородице, от всех враг моих видимых и невидимых, и от всякаго злаго обстояния. На всяком месте и на всякое время буди ми, Мати Преблагая, стена необоримая и заступление крепкое всегда, ныне, и присно, и во веки веков. Аминь.

 

Малітва другая Вастрабрамскай іконе Божае Маці.

          па-беларуску:

   О, Прасьвятая Спадарыня, Уладарка Дзева Багародзіца!
Прымі нявартую малітву маю, і захавай мяне ад раптоўнае сьмерці, і дай мне, перш скону, пакаяньне.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас!
Ты мне захавальніцаю жыцьця ўсяго зьявіся, Прачыстая; Ты мяне барані ад дэманаў у гадзіну сьмерці; Ты й пасьля сьмерці мяне супакой.
Пад тваю ласку зьвяртаемся, Багародзіца Дзева: маленьняў нашых не пагрэбуй ў журбе, але ад бед барані нас, Адзіная Чыстая і Дабраславёная.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас!

 

          па-царкоўна-славянску:

   О, Пресвятая Госпоже, Владычице Дево Богородице!

Приими недостойную молитву мою и сохрани мя от внезапныя смерти, и даруй ми прежде конца покаяние.

Пресвятая Богородице, спаси нас!

Ты мне хранительница жизни всея явися, Пречистая; Ты мене избави от бесов в час смерти; Ты и по смерти мене упокой.

Под твою милость прибегаем, Богородице Дево: молений наших не презри в скорбех, но от бед избави нас, Едина Чистая и Благословенная.

Пресвятая Богородице, спаси нас!