“МЕНСКАЯ” Ікона Божае Маці ( 13 / 26 жніўня, 1500 г.) Трапар, сьпеў 6 па-царкоўна-славянску: На водах Свислочи / явилася еси Пренепорочная Отроковице, / от Царьграда до Киева / богоспасаемому граду Менску милость показа; / просвети нас грешных сиянием Своим, / яви яко присно силу Свою, / спаси нас предстательством Своим / и избавлей от навет вражиих, // Тя бо необориму стену и едину надежду имамы. /
па-беларуску: На водах Сьвіслачы / з`явілася Ты, Беззаганная Дзева, / ад Царграда да Кіева / богаратаванаму гораду Менску ласку паказаўшы; / прасьвяці нас грэшных зьзяннем Сваім, / з`яві, як заўсёды, сілу Сваю, / уратуй нас заступніцтвам Сваім / і пазбаў ад напасьцяў варожых, // бо Цябе як неадольную сьцяну і адзіную надзею маем мы. / Кандак, сьпеў 8 па-царкоўна-славянску: Благодарственная приносяще Ти раби Твои Богородительнице, / о всех, имиже благодеяла еси граду нашему, / из глубины души взываем Тебе: / не престани, Владычице, матерними к Сыну Твоему и Богу нашему молитвами / подавати вся благая и спасительная / всем с верою и любовию вопиющим Ти: // радуйся, Дево, христиан похвало. / па-беларуску: Падзяку прыносяць слугі Твае да Цябе, Багародзіца, / за ўсё, чым дабрадзейнічала Ты гораду нашаму, / з глубіны душы клічам да Цябе: / не супыняй, Уладарка, да Сына Твайго й Бога нашага матчынымі малітвамі / падаваць усё добрае й выратавальнае / ўсім, хто зь вераю й любоўю ўсклікае да Цябе: // радуйся, Дзева, хрысьціянаў хвала. / |
Беларускія Сьвятыні / Belarusan Shrine > Беларускія Цудатворныя іконы / Belarusan Miraculous icons > Менская >