Малітва

Малітва

да Божае Маці перад Іконай Ейнай МЕНСКАЙ

(13 / 26 жніўня; 1500 г.)

па-беларуску:

   О, Усяслаўная і Ўсядобрая Дзева Багародзіца, Нябесная наша Заступніца! Да Цябе пасьля Бога, як Літасьцівае Спадарыні, саборна зьвяртаемся й сьпяваем: прымі гэты малы хвалебны сьпеў, захавай Богам сьцеражоны горад (гэты) Менск, яму ж цудатворны абраз Твой у радасьць і суцяшэньне дадзены. Дзеля гэтага молім Цябе: барані нас ад ворагаў бачных і нябачных, ад нашэсьця іншапляменных і розбрату, ад злых цяжкасьцяў і смутку, ад спакусаў, бедаў і хваробаў.
   Выратуй і памілуй слугаў Тваіх: Сьвяцейшых Усходніх Патрыярхаў Праваслаўных, Правялебных мітрапалітаў, архіяпіскапаў, япіскапаў, увесь сьвятарскі й манаскі чын, і ўвесь клір царкоўны і вернікаў Царквы Беларускае. Прымі пад Пакроў Свой улады й ваярства Богазахаванае краіны Літвы-Беларусі нашае, дай розуму і настаў іх правам кіраваць, запаветы Божыя выконваючы, каб мы ціхае й спакойнае жыцьцё пражылі ва ўсялякай пабожнасьці й чысьціні.

   О, Прачыстая Ўладарка! Не забудзь пра нас ва ўсе дні жыцьця нашага і хай суправаджае нас неадступна абраз Твой шанаваны. У час жа зыходу нашага пралі цёплую Сваю малітву да Праўднага Судзьдзі, каб Ён, пагрэбаваўшы незьлічонымі правінамі, памілаў і збавіў нас, як Добры й Чалавекалюбча. Амін.

 

па-царкоўна-славянску:  

   О Всепетая и Всеблагая Дево Богородице, Небесная наша Заступнице! К Тебе по Бозе, яко Премилосердней Госпоже, соборне прибегаем и вопием: приими сие малое хвалебное пение, сохрани Богоспасаемый град (сей) Менск, ему же чудотворная икона Твоя во отраду и утешение дадеся. Сего ради молим Тя: избави нас от враг видимых и невидимых, от нашествия иноплеменных и междоусобныя брани, от злаго обстояния и скорби, от искушений, бед и болезней.

   Спаси и помилуй рабы Твоя: Святейшыя Восточныя Патриархи Православныя, Преосвященныя митрополиты, архиепископы, епископы, весь священнический и монашеский чин, и весь причет церковный и верников Церкви Белорусстей. Приими под кров Твой власти и воинство Богохранимыя страны Литвы-Белоруси нашея, вразуми и настави их право правити, заповеди Божия соблюдающе, да тихое и безмолвное житие поживем во всяком благочестии и чистоте.

   О Пречистая Владычице! Не забуди нас во вся дни жизни нашея и да пребывает с нами неотступно образ Твой честный. Во время же исхода нашего пролей теплую Твою молитву ко Праведному Судии, да, презрев безчисленная прегрешения, помилует и спасет нас, яко Благ и Человеколюбец. Аминь.