Маці Божая Жыровіцкая Суцяшальніца ўсіх 3асмучаных Праз некалькi дзесяткаў гадоў маленькая драўляная каплічка раптам згарэла - на вачах уражаных жыхароў над алтаром абвалiлася столь і абраз зьнік у агнi. Пазьней, каля пагарэлiшча дзеці заўважылі Панну незвычайнай прыгажосьці, акружаную яснымі прамянямi. Калi на гатае месца прыйшлі сьвятары, яны знайшлi на каменi некрануты цудоўны абраз, перад якiм палілася сьвечка. У часы Рафармацыі, якая ігнаравала Багародзіцу, культ жыровіцкага абраза амаль не пашыраўся. У 1613 г. тагачасны уладальнiк Жыровічаў, Ян Мялешка пабудаваў тут мураваную сьвятыню і кляштар і запрасіў да працы базыліянаў. Першым прыорам кляштару быў Іязафат Кунцэвіч. Разьмешчаныя на мяжы Літвы, Русі і Кароны, Жыровічы маглі аб'ядноўваць вернiкаў, што услаўлялі Маці Божую, і стваралі адну хрысьціянскую сям'ю. Шматлікiя цудоўныя аздараўленні невылечна хворых і іншыя незвычайныя цуды, якія адбываліся тут, прыцягвалі да сьвятога месца тысячныя натоўпы, таму слава мястэчка пашыралася далёка за межы краіны. Дзякуючы апецы сваёй Заступніцы, Жыровічы не ведалі ніякіх непаразуменняў і ненавісьцi: панавала адзіная вера, якая яднала розныя канфесіі. Падчас урачыстай каранацыі цудоўнага абраза, якая адбылася у 1730 г. і стварыла глыбокі рэлiгійны настрой, сабралася шмат пілігрымаў. Княгіня Ганна Сангушка ахвяравала Маці Божай дзве залатыя кароны, аздобленыя каштоўнымі камянямі. У 1839 г. царскiм указам сьвятыня з абразом Мацi Божай Жыровіцкай былі перададзены праваслаўнай Царкве. |
Беларускія Сьвятыні / Belarusan Shrine > Беларускія Цудатворныя іконы / Belarusan Miraculous icons >