Праўдная дзева Юльляна, князёўна Гальшанская (6/19 ліпеня) Трапар праўднай Юльляне, князёўне Гальшанскай, сьпеў 8 па-царкоўна-славянску: Я́ко непоро́чная неве́ста Нетле́ннаго Жениха́ Христа́, пра́ведная де́во Иулиани́е, / с све́тлою свеще́ю до́брых дел вошла́ еси́ в черто́г Его́ Небе́сный / и та́мо со святы́ми блаже́нства ве́чнаго наслажда́ешися. // Те́мже моли́, Его́же возлюби́ла еси́ и Ему́же де́вство твое́ обручи́ла еси́, спасти́ ду́ши на́ша. / па-беларуску: Як беззаганная нявеста Нятленнага Жаніха Хрыста, праўдная дзева Юльляна, / са сьветлаю сьвечкаю добрых спраў увайшла ты ў Хорам Яго Нябесны / і там са сьвятымі шчасьцем вечным цешышся. / Таму малі Таго, Якога ўзлюбіла ты і Якому дзявоцтва сваё заручыла ты, каб Ён збавіў ду́шы нашы. / Кандак праўднай Юльляне, князёўне Гальшанскай, сьпеў 8 па-царкоўна-славянску: Храм Бо́жий одушевле́нный, де́вственною чистото́ю благоукра́шенный, / ве́мы тя, свята́я и пра́ведная де́во, княжно́ Иулиани́е, / те́мже, с любо́вию пра́зднующе святы́х твои́х моще́й обре́тение, / мо́лим тя, изве́стная жела́ний на́ших хода́таице: / принеси́ за нас моли́твы твоя́ ко Го́споду / и от вся́ких бед свобожда́й нас предста́тельством твои́м у Престо́ла Всевы́шняго, // да зове́м ти: ра́дуйся, де́во свята́я Иулиани́е, неве́сто Христо́ва прекра́сная. / па-беларуску: Як храм Божы адушаўлёны, дзявочай чысьцінёю добраўпрыгожаны, / ведаем цябе, сьвятая і праўдная дзева, князёўна Юльляна, / таму з любоўю сьвяткуючы сьвятых тваіх мошчаў адно́йдзеньне, / молімся табе, за жаданьні нашы, надзейная хадайніца: / прынясі за нас малітвы твае да Госпада / і ад усялякіх бед вызваляй нас заступніцтвам тваім перад прастолам Усявышняга, / каб мы ўсклікалі да цябе: радуйся, дзева сьвятая Юльляна, нявеста Хрыстова прыгожая. / |
Беларускія Сьвятыні / Belarusan Shrine > Сьвятыя Беларускае зямлі / Saints of the Belarusan land > Юльляна Гальшанская >