Трапар і кандак

Праўдная Соф’я Слуцкая

Па-царкоўна-славянску: 
(Служба общая преподобной жене единой)

Тропарь праведной Софии Слуцкой, глас 5:
Свят`ая пр`аведная м`ати Соф`ие, / нетл`ением мощ`ей и чуд`ес си`янием почт`и тя Бог; / и мы, помин`ающе тво`е пр`аведное жити`е, / тя м`олим испрос`ити телес`ем н`ашим здр`авие // и душ`ам спас`ение.

Кондак праведной Софии Слуцкой, глас 4:
Приид`ите вси белор`устии жен`ы, / свят`ую Соф`ию восхв`алим, / упод`обившуюся м`удрым д`евам, ел`ей благод`ати Д`уха Свят`аго стяж`авшим; / т`емже умудр`и ю Госп`одь подвиз`атися во утвержд`ении Свят`ыя Правосл`авныя в`еры / и соблюд`ати Ц`ерковь Ег`о непоз`ыблему от ерес`ей и раск`олов, / сег`о р`ади благод`арне воспо`им ей: // р`адуйся, гр`ада Сл`уцка и все`я земл`и н`ашея р`адосте и утвержд`ение. /


Па-беларуску:
(Служба агульная звышгоднай жанчыне)

Трапар, сьпеў 5: Сьвятая праўдная маці Соф’я, / нятленьнем мошчаў і зьзяньнем цудаў ушанаваў цябе Бог, / і мы, успамінаючы тваё праўднаё жыцьцё, / молім цябе выклапатаць целам нашым здароўе // і душам збаўленьне. /

Кандак, сьпеў 4: Прыйдзіце ўсе беларускія жанчыны, / сьвятую Соф’ю ўсхвалім, / падобную да мудрых дзеў, якія алей Ласкі Духа Сьвятога атрымалі; / таму й паклікаў яе Госпад дзеяць ува ўмацаваньні сьвятое Праваслаўнае веры / і захоўваць Царкву Яго непахіснаю ад ерасяў і расколаў, / дзеля гэтага з удзячнасьцю спявайма ёй: // радуйся, горада Слуцка й усяе зямлі нашай радасьць і ўмацаваньне. /

Пракімен, сьпеў 4: Дзіўны Бог у Сьвятых сваіх, / Бог Ізраіля.

Верш:  У царквах дабраслаўце Бога, Госпада ад крыніцаў Ізраілевых.

Апостал: Да Галятаў пасланьне Сьвятога Апостала Паўла - пачатак 208 (3:23-29).

Алілуяр, сьпеў 1: Трываючы, зьведаў Госпада, Які зразумелы мне і пачуе малітву маю.

Дабравесьце:  Паводле Мацея пач.104 (25:1-13), альбо Лукаша пач.33 (7:36-50).

Прычасны:  У памяці вечнай будзе праўднік, і пачуўшы злое, не спалохаецца.

Вялічаньне:  Вялічаем цябе, / праўдная маці Соф’я Слуцкая, / і шануем сьвятую памяць тваю, / бо ты молішся за нас Хрысту Богу нашаму.


Comments