Малітва да сьвятых мучанікаў Антона, Яна і Яўстаха Віленскіх па-царкоўна-славянску: Святии мученицы Антоние, Иоанне и Евстафие! Призрите с Небеснаго чертога на требующих вашей помощи и не отвергните прошений наших, но, яко приснии благодетели и ходатаи наши, молите Христа Бога, да, Человеколюбив и Многомилостив Сый, сохранит нас от всякаго лютаго обстояния: от труса, потопа, огня, меча, нашествия иноплеменников и междоусобныя брани. Да не осудит нас, грешных, по беззакониям нашим, и да не во зло обратим благая, даруемая нам от Всещедраго Бога, но во славу Святаго Имени Его и в прославление крепкаго вашего заступления. Да молитвами вашими даст нам Господь мир помыслов, воздержание от пагубных страстей и от всякия скверны и да укрепит во всем мире Свою Единую Святую Соборную и Апостольскую Церковь, юже стяжал есть Честною Своею Кровию. Молитеся прилежно, святии мученицы, да утвердит Христос Бог во святей Своей Православней Церкви живый дух правый веры и благочестия, да вси члены ея, чистии от суемудрия и суеверия, духом и истиною покланяются Ему и усердно пекутся о соблюдении Его заповедей, да мы вси в мире и благочестии поживем в настоящем веце и достигнем блаженныя вечныя жизни на Небеси благодатию Господа нашего Иисуса Христа, Емуже подобает всякая слава, честь и держава со Отцем и Святым Духом, ныне, и присно, и во веки веков. Аминь.
па-беларуску: Сьвяты́я му́чанікі Анто́не, Яне і Яўста́ху! Спагля́ньце зь нябе́снага хо́раму на тых, хто ма́е патрэ́бу ў ва́шай дапамо́зе і не адхілі́це про́сьбаў на́шых, але як сапра́ўдныя дабрадзе́і й хада́йнікі на́шыя, малі́це Хрыста́ Бога, каб Ён, Чалавекалю́бны й Шматмі́ласьцівы, захава́ў нас ад усяля́кага ліхо́га здарэ́ньня: ад землятрусу, патопу, агню́, мяча́, нашэ́сьця іншазе́мцаў і міжусо́бнае вайны́. Хай не асу́дзіць Ён нас, грэшных, за беззако́ньні на́шыя, і каб ня ў лі́ха мы абярну́лі дабро, яко́е дае́цца нам Усяшчо́дрым Бо́гам, але на сла́ву сьвято́га імя́ Яго і ва ўслаўле́ньне магу́тнага ва́шага засту́пніцтва. Хай малітвамі ва́шымі дасьць нам Госпад лаго́ду ду́мак, устрыма́ньне ад згу́бных пажа́днасьцяў і ад усяля́кага бру́ду, і ха́й умацуе ва ўсім сьве́це Сваю адзіную Сьвятую, Саборную і Апостальскую Царкву́, яку́ю набы́ў Ён кашто́ўнаю Сваёю Крывёю. Малі́цеся стара́нна, сьвяты́я му́чанікі, каб умацава́ў Хрыстос Бог у сьвятой Сваёй Праваслаўнай Царкве жывы́ дух праўднае веры й пабо́жнасьці, каб усе лю́дзі яе, чы́стыя ад ма́рнага мудраге́льства й забабо́наў, у ду́ху й праўдзе пакланя́ліся Яму і стара́нна дба́лі аб выкана́ньні Ягоных за́паветаў, каб мы ўсе мі́рна й пабо́жна пражылі́ гэты век і дасягну́лі шчасьлівага ве́чнага жыцьця́ ў нябёсах па Ласцы Го́спада на́шага Ісу́са Хрыста́, Яко́му нале́жыць уся́ сла́ва, паклане́ньне і ўла́да з Айцо́м і Сьвяты́м Ду́хам, цяпе́р, і ўвесь час, і на вякі вечныя. Амі́н. |
Беларускія Сьвятыні / Belarusan Shrine > Сьвятыя Беларускае зямлі / Saints of the Belarusan land > Сабор Трох Віленскіх Мучанікаў Антона, Яна і Яўстаха / Holy Martyrs of Vilnia - Anthony, John and Eustache >