Звышгоднамучанік Павал Віленскі (+ХVІІ ст.) прпмч. Павелъ Виленскій (ц.- сл.) Дзень сьвяткаваньня: стары стыль – 3 траўня / новы стыль – 16 траўня І к о н ы Ж ы ц ь ц я п і с Звышгодный Павал, мучанік Віленскі пацярпеў ад польскага караля ў сталіцы Літвы-Беларусі горадзе Вільне ў ХVІІ ст., мясцова шанаваны сьвяты, памяць яго ўсталявана 3 траўня – у дзень ягонае пакутніцкае сьмерці. Літаратура: - "Сводный иконописный подлинник ХVIII в." по списку Филимонова, стр. 53; - Сергий, "Св. Восток", II, III, 67; - Барсуков, "Источники русской агиографии", 416; - Леонид, "Св. Русь", № 789. Малітвы й Набажэнствы Трапар, Кандак і Служба – агульныя звышгоднамучаніку. Кароткая малітва сьвятому Паўлу на кожны дзень (агульная малітва да сьвятых зь імем Павал) па-царкоўна-славянску: Моли Бога о мне, святый угодниче Божий Павле, яко аз усердно к тебе прибегаю, скорому помощнику и молитвеннику о душе моей. па-беларуску: Малі Бога за мяне [за нас], сьвяты ўгодніку Божы Паўла, бо я старанна да цябе зьвяртаюся, хуткага памочніка й малітоўніка аб душы маёй [аб душах нашых]. |
Беларускія Сьвятыні / Belarusan Shrine > Сьвятыя Беларускае зямлі / Saints of the Belarusan land >