Сьвятарамучанік Макар (Макарый) Кіеўска-Літоўскі (Віленскі), 1/14 траўня
Трапар святарамучаніку Макарыю Кіеўскаму, сьпеў 8 па-царкоўна-славянску: Боже́ственныя Безкро́вныя соверша́я Же́ртвы, / кровь твою́, от безбо́жных ага́рян излия́нную, / в же́ртву непоро́чную прине́сл еси́ Влады́чице твоему́, Пастыренача́льнику Христу́. / Его́же моли́, мо́лим тя, проли́ти гнев на язы́ки, хотя́щия бра́ней; / христолюби́вое во́инство на́ше на враги́ укрепи́ / и ста́до твое́ вся́ких бед неврежде́нно соблюди́, / тебе́ бо кре́пкаго засту́пника почита́ем, // но́вый священному́чениче ру́сский, святи́телю блаже́нный Мака́рие.
па-беларуску: Боскія Бяскроўныя прыносячы Ахвяры, / кроў сваю, бязбожнымі агаранамі пралітую, / у ахвяру беззага́нную прынёс ты Ўладару твайму, Першасьвятару Хрысту. / Яго ж малі, молім цябе, праліць гнеў на народы, што хочуць войнаў; / хрысталюбнае ваярства наша на ворагаў умацуй / і статак твой ад усялякіх бед непашкоджаным захавай, / бо цябе як моцнага заступніка ўшаноўваем, // новы святарамучанік Русі й Літвы, свяценьніку дабрашчасны Макарые.
Кандак святарамучаніку Макарыю Кіеўскаму, сьпеў 8 па-царкоўна-славянску: Весели́тся град Ки́ев, вели́кое сокро́вище стяжа́в, / твое́ тле́нию неприча́стное те́ло, / святи́телю блаже́нный Мака́рие, / твой бо престо́л да́же до кро́ве от лю́тых враго́в наше́ствия храни́л еси́. / И ны́не Небе́сному предстои́ши Престо́лу, / иде́же моли́твенно пред Творце́м помина́й нас, о́тче наш, / да во всех беда́х име́ем тя прибе́жище и тобо́ю хва́лимся, зову́ще: // ра́дуйся, Мака́рие, архиере́ом честно́е украше́ние.
па-беларуску: Радуецца горад Кіеў, вялікі скарб атрымаўшы, / тваё тленьнем не кранутае цела, / свяценьніку дабрашчасны Макарые, / бо свой прастол ад нашэсьця лютых ворагаў нават да крыві ахоўваў ты. / І цяпер перад Нябесным стаіш Прастолам, / дзе малітоўна перад Тварцом памінай нас, ойча наш, / каб ва ўсіх бе́дах мы мелі цябе прыстанішчам і табою ганарыліся, усклікаючы: // радуйся, Макарые, архіярэяў пачэсная ўкра́са.
|
Беларускія Сьвятыні / Belarusan Shrine > Сьвятыя Беларускае зямлі / Saints of the Belarusan land > Макар Кіева-Літоўскі / Macarius of Kiev and Lithuania >