Звг. Еўпрасіньні Полацкае (24 траўня/ 6 чырвеня) На Літургіі : Трапар, сьпеў 4: Па прыкладу дванаццацігадовага Хрыста, / Які навучаў у храме Божаму слову, / зрабіла ты, Еўпрасіньне, славу часовую / і зямнога жаніха пакінуўшы, і ўсім пагарджаючы, / прыгажэйшаму за ўсіх Хрысту сябе ўнявесьціла ты; / крыж узяўшы, шляхам ангельскага жыцьця ідучы / і многіх да Яго навяртаючы, / у духмянасьці міра ў нябесны хорам узышла ты; / там малі Таго, Якога ўзлюбіла ты, / за шануючых дабрачэсна памяць тваю. / Кандак, сьпеў 8: Абранай Богам ад самога нараджэньня / і пакліканай на служэньне Яму,/ якая ў чыне ангельскім Госпаду паслужыла сьвята,/ і звышгодна жыла,/ і цяпер зь Нябеснымі сіламі Госпада ўсхваляеш,/ за нас жа, грэшных, перад Госпадам хадайнічаеш,/ з радасьцю й любоўю ўсклікнем:/ радуйся, Еўпрасіньне, нявеста Хрыстова ўсячэсная./ Пракімен, сьпеў 4: Вялікі Бог у сьвятасьці Сваёй, / Бог выбраных. Верш: У бажніцах дабраслаўце Бога, Госпада ад крыніцаў выбраных. Апостал: Пасланьне да Галятаў Сьв. Ап. Паўла, пачатак 208 (3:23-29). Алілуяр, сьпеў 4: Я церпячы спадзяваўся на Госпада, і Ён зразумеў мяне і пачуў малітву маю. Верш: Бог нам ахова й сіла, помач у бедах, якія часта здараюцца. Дабравесьце: паводле Лукаша, пачатак 33 (7:36-50). Прычасьнік: У памяці вечнай будзе праведнік, весткі благой не зьлякаецца. Алілуя, алілуя, алілуя. |
Беларускія Сьвятыні / Belarusan Shrine > Сьвятыя Беларускае зямлі / Saints of the Belarusan land > Еўпрасіньня Полацкая / Euphrosyne of Polatsk >