Звышго́дны Аўра́м архімандрыт Смале́нскі цудатво́рца (21 жніўня / 3 верасьня; +1221 г.)
Трапа́р, сьпеў 8: па-беларуску: Сёньня зазьзя́ла на́м па́мяць твая́, сла́ўны, я́к со́нца, / сьветлаза́рна праме́ньнямі азара́ючы сьве́т / і цьму́ но́чы злы́х ду́хаў ад на́с праганя́ючы. / Сёньня нябе́сныя сілы сьвяты́х анёлаў / і ду́шы пра́ўдных разумо́ва сьвятку́юць, ра́дуючыся. / Сёньня й мы́, грэшныя, зьвярта́ючыся, мо́лімся: / о́йча звышго́дны Аўра́ме, / Хрыста́ Бо́га малі няспы́нна, // каб уратава́ць го́рад і людзе́й, пры́язна цябе́ шану́ючых. /
па-царкоўна-славянску: Тропа́рь, преподо́бнаго Авра́мія, Смоле́нскаго чудотво́рца, гла́съ 8: Дне́сь возсія́ на́мъ па́мять твоя́, сла́вне, я́ко со́лнце, / свѣтоза́рно луча́ми озаря́ющая мíръ / и тму́ но́щи злы́хъ духо́въ отъ на́съ отгоня́ющая. / Дне́сь небе́сныя си́лы святы́хъ а́нгелъ / и ду́ши пра́ведныхъ мы́сленно торжеству́ютъ, ра́дующеся. / Дне́сь и мы́, грѣ́шніи, припа́дающе, мо́лимся: / о́тче преподо́бне Авра́міе, / Христа́ Бо́га моли́ непреста́нно, // спасти́ гра́дъ и лю́ди, любе́зно тебе́ почита́ющія. /
Канда́к, сьпеў 3. Падо́бны: Дзева сёньня. па-беларуску: Зазьзя́ла, Го́спадзе, го́раду Тваяму́ / па́мяць Твайго́ уго́дніка, / я́к сьве́тлае со́нца, / ра́дасна ўсіх, я́к праме́ньнямі, азара́ючы, / бо́лей за малітвы Прачы́стае Твае́ Ма́ці, / якія ад усіх бе́даў пазбавля́юць на́с / і скасо́ўваюць ва́рварскія хіста́ньні. / Гэным мы́, лю́дзі Твае́ і го́рад на́ш, ве́льмі хва́лімся / і рату́емся малітвамі // Твайго́ ўго́дніка Аўра́ма, звышго́днага айца́. /
па-царкоўна-славянску: Конда́къ, гла́съ 3. Подо́бенъ: Дѣ́ва дне́сь. Возсія́, Го́споди, гра́ду Твоему́ / па́мять Твоего́ уго́дника, / я́ко свѣ́тлое со́лнце, ра́достно всѣ́хъ, я́ко луча́ми, озаря́ющи, / па́че же моли́твы Пречи́стыя Твоея́ Ма́тере, / отъ всѣ́хъ бѣ́дъ избавля́ютъ на́съ / и упраждня́ютъ ва́рварская шата́нія. / Тѣ́мъ мы́, лю́діе Твои́ и гра́дъ на́шъ, вельми́ хва́лимся / и спаса́емся моли́твами // Твоего́ уго́дника Авра́мія, преподо́бнаго отца́. /
Узьвялічваньне: па-беларуску: Узьвялíчваем цябе́, / звышго́дны о́йча Аўра́ме, / і шану́ем сьвяту́ю па́мяць тваю́, / наста́ўніку мана́хаў і суразмо́ўца з анёламі. / альбо́: Узьвялíчваем вас, / звышго́дныя айцы́ Аўра́ме і Ахрэме, / і шану́ем сьвяту́ю па́мяць вашую́, / наста́ўнікі мана́хаў і суразмо́ўцы з анёламі. /
па-царкоўна-славянску: Ублажа́емъ тя́, преподо́бне о́тче Авра́ме, и чте́мъ святу́ю па́мять твою́, наста́вниче мона́ховъ и́ собесѣ́дниче а́ггеловъ. и́ли: Ублажа́емъ ва́съ, преподо́бніи отцы́ Авра́ме і Ефре́ме, и чте́мъ святу́ю па́мять ва́шу, наста́вницы мона́ховъ и́ собесѣ́дницы а́ггеловъ.
Н А Л І Т У Р Г І І : па-беларуску: Далрашча́сныя сьвята Засьне́ньня пе́сьня 7-я на 4 і сьвято́га, пе́сьня 6-я на 4. Пракімен сьвята, пе́сьня Багаро́дзіцы, сьпеў 3: Узьвялічвае душа́ мая́ Го́спада, і ўзра́даваўся ду́х мо́й у Бо́гу, Зба́ўцы Маім. Верш: Што́ ўгле́дзіў Ён пако́рлівасьць слугі Сваёй, вось ад цяпе́р бу́дуць услаўля́ць Мяне́ ўсе́ ро́ды. І звышго́днага, сьпеў 7: Шанава́ная Го́спадам сьме́рць звышго́дных Яго́ных. Верш: Чым адплачу́ Го́спаду за ўсё, што дасьць мне? Апо́стал да Гала́таў, пача́так 213 (5:22-6:2). Алілу́я, сьвята, сьпеў 2: Стань, Го́спадзе, на ме́сца пако́ю Твайго́, Ты́ й каўчэг магу́тнасьці Тваёй. Верш: Прысяга́ў Го́спад Давіду ў пра́ўдзе, і не зрачэцца яе́. І звышго́днага, сьпеў 6: Шчасьлівы чалаве́к, які паклада́ецца на Го́спада, і запаве́ты Яго́ныя лю́біць шчы́ра. Верш: Мо́цным на зямлі бу́дзе род яго́ны. Дабраве́сьце паво́дле Лукаша́, пача́так 24 (6:17-23). Задасто́йнік сьвята: прысьпе́ў: Анёлы, Засьне́ньне Прачы́стае ўба́чыўшы, дзівіліся таму́, як Дзе́ва ўзыхо́дзіць ад зямлі на Не́ба. Такса́ма ірмас: Перамага́юцца зако́ны прыро́ды ў Цябе́, Дзе́ва Чы́стая: бо ў нараджэньні захо́ўваецца дзяво́цтва і са сьме́рцю злуча́ецца жыцьцё; пасьля́ нараджэньня – Дзе́ва і пасьля́ сьме́рці – жыва́я; вырато́ўваеш заўсёды, Багаро́дзіца, спа́дчыну Сваю́. Прыча́сны сьвята: Ча́ру рату́нку прыму́, і імя Го́спадавае паклічу. І звышго́днага: У па́мяці ве́чнай бу́дзе пра́ўднік, сла́вы ліхо́е не пабаіцца. па-царкоўна-славянску: Блаже́нна пра́здника пѣ́снь 7-я на 4 и свята́го, пѣ́снь 6-я на 4. Проки́менъ пра́здника, пѣ́снь Богоро́дицы, гла́съ 3: Вели́читъ душа́ моя́ Го́спода, и возра́довася ду́хъ Мо́й о Бо́зѣ Спа́се Мое́мъ. Стіхъ: Яко призрѣ́ на смире́ніе рабы́ Свое́я, се́ бо отъ ны́нѣ ублажа́тъ Мя́ вси́ ро́ди. И преподо́бнаго, гла́съ 7: Честна́ предъ Го́сподемъ сме́рть преподо́бныхъ Его́. Стіхъ: Что́ возда́мъ Го́сподеви о всѣ́хъ, я́же воздаде́ ми? Апо́столъ къ Гала́томъ, зача́ло 213. Аллилу́ія, пра́здника, гла́съ 2: Воскресни́, Го́споди, въ поко́й Тво́й, Ты́ и Киво́тъ святы́ни Твоея́. Стіхъ: Кля́тся Госпо́дь Дави́ду и́стиною, и не отве́ржется ея́. И преподо́бнаго, гла́съ 6: Блаже́нъ му́жъ, боя́йся Го́спода, въ за́повѣдехъ Его́ восхо́щетъ зѣло́. Стіхъ: Си́льно на земли́ бу́детъ сѣ́мя его́. Ева́нгеліе Луки́, зача́ло 24. Задосто́йникъ пра́здника: припѣ́в: Ангели успе́ніе Пречи́стыя ви́дѣвше, удиви́шася, ка́ко Дѣ́вая восхо́дитъ отъ земли́ на не́бо. Та́же ірмо́съ: Побѣжда́ются естества́ уста́вы въ Тебѣ́, Дѣ́во Чи́стая: дѣ́вствуетъ бо рождество́ и живо́тъ предобруча́етъ сме́рть; по рождествѣ́ Дѣ́ва и по сме́рти жива́, спаса́еши при́сно, Богоро́дице, наслѣ́діе Твое́. Прича́стенъ пра́здника: Ча́шу спасе́нія пріиму́, и и́мя Госпо́дне призову́. И преподо́бнаго: Въ па́мять вѣ́чную бу́детъ пра́ведникъ, отъ слу́ха зла́ не убои́тся. Крыніца: (Источникъ:) Минíа, мѣ́сяцъ Аѵгустъ. — Кíевъ: Въ тѵпогра́фіи Кíево-Пече́рской Ла́ѵры, 1893. — л. 211 – 216 об. |
Беларускія Сьвятыні / Belarusan Shrine > Сьвятыя Беларускае зямлі / Saints of the Belarusan land > Аўрам і Ахрэм Смаленскія >