Трапар і Кандак

Апо́стал Андрэй Першпакліканы.

(30 лістапада / 13 сьнежня;  62 г.)

Трапа́р, сьпеў 4.

па-царкоўна-славянску:

   Яко апо́столовъ первозва́нный / и верхо́внаго су́щій бра́тъ, /

Влады́цѣ всѣ́хъ, Андре́е, моли́ся, / ми́ръ вселе́ннѣй дарова́ти //

и душа́мъ на́шимъ ве́лію ми́лость. /

па-беларуску:

   Як першпаклíканы з апо́сталаў / і вярхо́ўнага ро́дны бра́т, /

Уладару́ ўсіх малíся, Андрэю, / каб мір усяле́ннай пада́ў //

і ду́шам на́шым вялíкую мíласьць. /

Канда́к, сьпеў 2.

па-царкоўна-славянску:

Конда́къ, гла́съ 2. Подо́бенъ: Въ моли́твахъ.

   Му́жества тезоимени́таго богоглаго́льника /

и Це́ркве возслѣ́дователя верхо́внаго, / Петро́ва сро́дника восхва́лимъ, / зане́ я́коже дре́вле сему́ / и ны́нѣ на́мъ воззва́: //

пріиди́те, обрѣто́хомъ Жела́емаго. /

 

па-беларуску:

   Му́жнасьцю знакамíтага богапрапаве́дніка /

і Царквы́ пасьлядо́ўніка вярхо́ўнага, / Пётравага сваяка́ ўсхва́лім, /

бо ён я́к у старажы́тнасьці яму́  / і цяпе́р на́м клíча: //

«Прыйдзíце, мы здабы́лі Пажада́нага!» /

 

Узьвялічваньне:

па-царкоўна-славянску:

Велича́емъ тя́, апо́столе Христо́въ Андре́е, и чте́мъ болѣ́зни и труды́ твоя́, и́миже труди́лся еси́ во благовѣ́стіи Христо́ве.

па-беларуску:

Узьвялíчваем цябе́, / апо́стале Хрысто́вы Андрэю, / і шану́ем няго́ды й ця́жкасьці твае́, / зь якíмі ты працава́ў у дабраве́сьці Хрысто́вым. /

_________________________

Н А    Л І Т У Р Г І І

па-беларуску:

Дабрашча́сныя з Кано́наў, песьні 3-я і 6-я, на 8.

Пракімен, сьпеў 8: На ўсю́ зямлю́ зы́йдзе каза́ньне іх,* і ў канцы́ ўсяле́ннае сло́вы íхныя. Верш: Нябёсы паве́даюць сла́ву Бо́жую, тварэньне ж рукí Яго́нае апавяшча́е цьвярды́ню.

Апо́стал да Карынцянаў, пача́так 131 (1 Кар. 4:9-16).

Алілу́я, сьпеў 1: Апавяда́ць бу́дуць нябёсы пра цу́ды Твае́, Го́спадзе, пра íсьціну Тваю́ ў царкве́ сьвяты́х. Верш: Бо́г праслаўля́емы ў со́йме сьвяты́х.

Ева́нгеліе паво́дле Яна, пача́так 4 (1:35-51).

Прыча́сны: На ўсю́ зямлю́ зы́йдзе каза́ньне іх, і да краёў усяле́ннае сло́вы íхныя.

па-царкоўна-славянску:

Блаже́нна отъ кано́новъ, пѣ́снь 3-я и 6-я, на 8.

Прокіменъ, гла́съ 8: Во всю́ зе́млю изы́де вѣща́ніе и́хъ,* и въ концы́ вселе́нныя глаго́лы и́хъ. Стіхъ: Небеса́ повѣ́даютъ сла́ву Бо́жію, творе́ніе же руку́ Его́ возвѣща́етъ тве́рдь.

Апо́столъ къ Кори́нѳяномъ, зача́ло 131.

Аллилу́ія, гласъ 1: Исповѣ́дятъ небеса́ чудеса́ Твоя́, Го́споди, и́бо и́стину Твою́ въ це́ркви святы́хъ. Стіхъ: Бо́гъ прославля́емь въ совѣ́тѣ святы́хъ.

Ева́нгеліе Іоа́нна, зача́ло 4.

Прича́стенъ: Во всю́ зе́млю изы́де вѣща́ніе и́хъ, и въ концы́ вселе́нныя глаго́лы и́хъ.