Сьвяткаваньне ў Адэлайдзе

posted Apr 2, 2010, 9:32 PM by Belarusian Church
На Вербную нядзелю 28 сакавіка 2010 г. япіскап Сьвятаслаў наведаў Парафію Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў г. Адэлайда (штат Паўдзёная Аўстралія), дзе пасьля набажэнства й асьвячэньня пальмавых галінак і сьпеву Беларускага рэлігійнага гімну “Магутны Божа” , у Парафіяльнай зале супольна з Украінскай Парафіяй Сьв. Ап. Андрэя адбылося сьвяткаваньне царконага сьвята Ўвахода Госпадавага ў Ярусалім і нацыянальнага сьвята – 82 угодкаў абвяшчэньня Беларускае дзяржаўнасьці.

Перад гэтым, у суботу 27 сакавіка, яп. Сьвятаслаў адслужыў Паніхіды на могілках супачылага ў мінулым годзе Мітафорнага пратаярэя Міхаіла Бурноса й Архіяпіскапа Сяргея Ахатэнкі.