Япіскап Сэрахвім (у міру – Ігар Васільевіч Чыкіта) нарадзіўся 15.01.1973 г. у горадзе Белаазёрску, Берасьцейскай вобласьці, Беларусь. У 1990 г. скончыў с/ш № 13 г. Берасьця. 1992 - 1994 г.г. – служба ў войску. У 1994 г. паступіў у Львоўскую багаслоўскую акадэмію (Украіна). У 1998 г. рукаўскладзены ў сьвятара Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў г.Кіеве, Украіна, служыў у Кіеўскай япархіі ў царкоўным судзе. У 2000 г. скончыў юрыдычны факультэт Таўрыйскага інстытута прадпрыемніцтва і права. Працаваў юрысконсультам. У 2001 г. накіраваны ў г. Севастопаль выконваць пастырскія абавязкі сярод беларускіх праваслаўных вернікаў УАПЦ. У 2004 г. закончыў магістратуру Акадэміі адвакатуры Ўкраіны ў Кіеве, абараніўшы дыплём магістра права, і аспірантуру Севастопальскага НТУ па спецыяльнасьцям: Сацыяльная філасофія і філасофія гісторыі, Палітычныя інстытуты і працэсы. У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па багаслоўю, у 2008 г. – доктарскую. Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам у вышэйшых навучальных установах г. Севастопаля. У 2008 г. прыняў манаскі пострыг, у 2009 г. ўзвышаны ў годнасьць ігумена і архімандрыта. У жнівені 2009 прыняты ў клір БАПЦ, выконваў пастырскія абавязкі сярод вернікаў БАПЦ на Ўкраіне. У траўні 2011 г. Кіруючым япіскапам і Царкоўнай Радай БАПЦ абраны кандыдатам на япіскапа БАПЦ. 19 (6) чырвеня 2011 г. у Нядзелю Ўсіх Сьвятых хіратанізаваны ў япіскапа Віленскага БАПЦ у г. Нью Ёрку, ЗША. |