СТАТУТ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

І. НАЗОЎ
 
    1. Назоў Царквы: ''Беларуская Аўтакефальная Правас­лаў­ная Царква'', у скароце ''БАПЦ''.
 

ІІ. АГУЛЬНЫЯ АСНОВЫ
 
       2. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Цар­к­ва вя­дзе свой пачатак з X веку ад Н.Х. Засна­ваная ў По­лацкім Княстве й асьвячаная праз Сьв. Ефрасіньню Полац­кую й Сьв. Кірылу Тураўскага. Яна была кана­ніч­на аформленая праз Сусьветную Патры­ярхію ў 1291 – 1316 гадох у Вялікім Княстве Літоўскім (Беларускім). Незалежнасьць Царквы была страчана падчас царскага праўленьня ў канцы ХVІІІ стагоддзя і была адноўленая 23 ліпеня 1922 году і 10 жніўня 1927 году на Саборах у Менску. Царква была гвалтоўна задушана Савецкай Расіяй у 1930-я гады і ў чарговы раз адноўлена 2 верась­ня 1942 года на Са­бо­ры ў Менску, як Беларуская Аўтаке­фаль­ная Пра­вас­лаўная Царква. Адроджаная на чужыне 5 чэрвеня 1948 году Саборам у Канстанцыі ў Нямеччыне й аформ­леная 20 сьнежня 1949 году Са­борам Япіскапаў, БАПЦ ста­новіць неадлучную частку Адзінай Сьвятой Сусь­ветнай Апостальскай Правас­лаўнай Царквы, Галава якой — Сам Найвышэйшы Пастыр Госпад наш Ісус Хрыстос. 
 
        3. БАПЦ, трымаючыся дагматаў і канонаў Сьв­я­той Сусьветнай Апостальскай Пра­васлаўнай Царквы, у спра­вах свайго нутранага жыцьця кіруецца сама­стойна на роўных правох з усімі іншымі Аўтаке­фаль­нымі Пра­вас­лаўнымі Цэрк­вамі, і ёсьць неза­лежная ад якой-небудзь вонкавай духоўнай улады. 
 
       4. БАПЦ вядзе сваё жыцьцё й кіруе ім паводле:
 
(а) Сьвятога Пісьма;
(б) Сьвятых Традыцыяў Царквы;
(в) Пра­вілаў Сьвятых Апосталаў;
(г) Правілаў Сямі Су­сьвет­ных Са­бораў;
(д) Правілаў Дзесяці Памесных Сабораў;
(е) Правілаў Сьвятых Айцоў, вызна­ных Сьвятою Сусьветнаю Апостальскаю Права­с­лаў­наю Цар­к­вою ды Царкоўных Законаў, якія датычаць Сьвятых Божых Служ­баў і манастырс­кага жыцьця;
(ё) Правілаў гэтага Статуту;
(ж) Пастановаў Сабораў БАПЦ.
     5. Урадавая мова БАПЦ ёсьць беларуская, але ў вонкавых дачыненьнях, ка­рыстаецца мова той кра­іны, у якой частка гэтае Царквы знаходзіцца.
 
 
 
ІІІ. МЭТЫ
 
6. Мэты БАПЦ: (а) даваць належную духовую й рэ­лі­гійную апеку праваслаўным Беларусам па ўсім сьве­це й зьдзяйсьняць ідэі хрысьціянскае ўзаема­помачы сярод вер­нікаў; (б) пашы­раць Хрыстовую Навуку й Хрысьці­янскую Мараль; (в) захоўваць у непа­рушнай форме даг­маты веры й каноны Правас­лаўнай Царквы ды бела­рускія царкоўныя тра­дыцыі; (г) арга­нізоўваць усіх права­слаўных Беларусаў у адну цэласьць; (д) пад­трымоўваць сямейную форму жыцьця — аснову зда­ровага гра­мадзтва, зьвяр­таючы пры гэтым асаблівую ўвагу на падрастаючую моладзь.
  
7. Дзеля ажыцьцяўленьня сказанага ў параграфе 6 гэтага статуту, БАПЦ пра­водзіць сваю арганіза­цыйную дзейнасьць наступным чынам: арганізуе Япархіі; зас­ноў­вае пры Япар­хіях вышэйшыя школы й курсы для кандыдатаў на сьвятароў і дзякоў, а пры Парафіях — нядзельныя школы; арганізуе пры Япар­хіях Манастыры, Парафіі, Місіі, Прадстаўніцтвы і іншыя інстытуцыі; куп­ляе зямлю, купляе або будуе будынкі на патрэбы царкоў­на-рэлігійнага жыцьця.
 
 8. Згодна з Божым Словам і царкоўнай трады­цы­яй ды на падставе царкоўных правілаў, адзна­чаных у па­раг­рафе 4‑м гэтага статуту, БАПЦ прымае ў сваю юрыс­дыкцыю ўсіх тых, хто зьвяртаецца да Яе й шу­кае ду­хо­вай апекі.
 
9. Прылучэньне да БАПЦ іншай царкоўнай ці рэ­лі­гійнай праваслаўнай аргані­зацыі, якая мела ўлас­ныя ўнутраныя пра­вілы, праводзіць Першы Ярарх згодна з пастановамі Рады БАПЦ і з захаваньнем царкоўных пра­вілаў.
 
IV. СЬВЯТАРСТВА
 
10. Япіскапы БАПЦ пастаўляюць Япіскапаў, Ярэяў і Ды­я­канаў — пасьля праверкі іхнае набож­насьці, непа­хіснасьці ў ве­ры й маральнай годнасьці. Япіскап, Ярэй ці Дыякан ня мае права самавольна пакінуць пасад, на які ён быў прызначаны ці пастаў­лены. Калі-б у сілу абставінаў яму неабходна было гэ­та зрабіць, ён мусіць атрымаць Адпускную Грамату ад сваіх вы­шэйшых уладаў.
 
А. Япіскап
 
11. Усе япіскапы БАПЦ роўныя сабе ў сане. Кан­дыдатаў на Япіскапа могуць выстаўляць: Сабор Япіс­капаў, Епархі­яльны Сабор або Рада БАПЦ. Кажны кан­дыдат мае быць заць­верджаны Радай БАПЦ і ад­павядаць усім правілам Сусьветнае Правас­лаўнае Царквы.
  
12. Ніводзін з Япіскапаў БАПЦ ня робіць нічога агульна-цар­коўнага без паразу­меньня й згоды Рады БАПЦ, ані ня мае кіраўнічага права ў Япархіі іншага Япіскапа, толькі на прось­бу апошняга можа яму памагчы або на просьбу Рады БАПЦ.
  
13. Ніводзін Япіскап БАПЦ на ўласную іні­цы­яты­ву, бяз згоды Рады БАПЦ, ня мае права пась­вячаць асобаў у Ярэі ці Дыяканы для юрысдыкцыі не БАПЦ. Ніводзін Япіскап БАПЦ на ўласную ініцы­я­тыву, бяз прыхільнай пастановы Рады БАПЦ, ня мае права прыймаць удзел у хіратоніі Япіскапа для іншае юрыс­дыкцыі.
  
Б. Япіскап — Першы Ярарх ( Прадстаяцель )
 
14. На чале БАПЦ згодна з 34 Апостальскім Пра­ві­лам стаіць Першы Ярарх, ён выбіраецца пажыць­цёва на Саборы БАПЦ. Першы Ярарх кіруе Беларускаю Аўтакефальнаю Праваслаўнаю Царквою згод­на з правіламі гэтага Статуту і ён ёсьць адначасна Кіраўнічым Япіскапам свае Япархіі, а калі абставіны выма­гаюць, ён можа мець Вікарна­га Япіскапа. Ягоны поўны тытул: ''Яго Міласьць Найпа­часьнейшы (імя) Мітрапаліт (або Архіяпіскап) Беларускае Аўтаке­фальнае Пра­васлаўнае Царквы''.
 
15. Да правоў і абавязкаў Першага Ярарха нале­жаць: (а) дагляд агульнага парадку ў БАПЦ і рэпрэ­зэн­тацыя яе навонкі; (б) скліканьне Сабору БАПЦ, Сабору Япіскапаў і Рады БАПЦ, якімі кіруе асабіста, або выз­начае на гэта Япіскапа ці Сьвятара; (в) прыйманьне заяваў Сьвятароў з іншых Правас­лаўных Цэркваў, дзеля прыйма іх у юрысдыкцыю БАПЦ; (г) кіраваньне Стаўра­пігіяльнымі Манастырамі; (д) пад­пісваньне ўзнага­род­ных граматаў і выдаваньне пастырскіх пасланьняў ад сябе ці супольна з іншымі Япіскапамі БАПЦ; (е) дбаньне пра Сьв. Міра й Сьв. Антымінсы; (ё) разгляд скаргаў на ярархаў і наданьне ім належнага ходу; (ж) брацкія парады Япіскапам.
 
16. У выпадку, калі Рада БАПЦ пастановіць праз 2/3 галасоў на сваім па­се­джаньні, што Першы Ярарх ня ў стане выконваць сваіх абавязкаў ці ў выпадку сьмер­ці, тады выканаўцам абавязкаў Першага Ярарха да часу склі­каньня Сабору БАПЦ становіцца старэйшы па хіратоніі Япіскап.
  
В. Япіскап — Кіраўнік Япархіі
 
17. Сабор Япіскапаў БАПЦ са згодай Рады БАПЦ вызначае Архірэя на Кіраў­нічага Япархіяй; ён ачольвае Епар­хі­яльную Ўправу й кіруе дзейнасьцю Япархіі. Ён мо­жа мець сабе Вікарнага Япіскапа, прызначанага Саборам Япіскапаў БАПЦ са згоды Рады БАПЦ. У вы­падку звальненьня Катэдры праз Кіраўнічага Япіскапа, Япархіяй кіруе Вікарны Япіскап.
 
18. Да правоў і абавязкаў Кіраўнічага Япіскапа нале­жыць кіраваньне Япархіяй ува ўсіх галінах ейна­га жыцьця: (а) вызначаць і звальняць Кіраўнікоў Ма­нас­тыроў, Пара­фіяў і Місіяў са згоды Рады БАПЦ; (б) у выпадку патрэбы, выз­на­чаць духоўную асобу на старшынства па­сед­жаньняў Епархіяльнага Сабору ці Епархіяльнай Управы; (в) са­чыць за ма­ральным станам Кліру й вернікаў і, у выпад­ку патрэбы, накладаць адмініс­тра­цый­ныя або духоўныя пакараньні за правіны; (г) рэ­гулярна наведваць Манас­тыры й Парафіі свае Япархіі.
 
19. Кіраўнічы Япіскап можа выехаць па‑за межы свае Япар­хіі толькі на чатыр­наццаць дзён, а калі неаб­ходна яму вые­хаць на даўжэйшы час, мае атры­маць дазвол ад Першага Ярарха.
 
Г. Япіскап — Вікарны
 
20. У адміністрацыйных справах Вікарны Япіс­кап пад­па­радкаваны свайму Кіраўнічаму Япіскапу.
 
 
Д. Ярэй
 
21. Кандыдата на Ярэя ці Дыякана падае Епар­хіяльная Ўправа або Пара­фіяльная Рада, паведам­ляючы пра свой выбар Кіраўнічага Япіскапа свае Япархіі, а кан­дыдат падае пісьмовую просьбу Япіс­капу й, пры пась­вячэньні яго на Ярэя ці Дыякана, падпісвае й прылюдна складае ў царкве прысягу Япіскапу наступ­нага зьместу:
  
“У Імя Найсьвяцейшае Тройцы, Бога Айца, Бога Сына й Бога Духа Сьвятога, я, з Волі Божае Пакорны слуга, (імя), Прысягаю Вашай Сьветласьці ў прысутнасьці Народу прад Госпадам Нашым Ісусам Хрыстом на Сьвятое Явангельле й Сьвяты Крыж, што буду рупіцца й навучаць Праваслаўнае Веры даручаных мне вернікаў; буду з павагай і Набожнасьцяй выконваць Багаслужбы Сусьветнае Праваслаўнае Царквы; не парушу Дагматаў Яе, а буду прытрымоўвацца Царкоўных Правілаў і Статуту Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы; буду выконваць пастановы Царкоўных Уладаў БАПЦ і Агульных Сходаў ды нічога шкоднага для БАПЦ, ані для Парафіі ня буду ўчыняць. Памажы мне Божа!”
 
22. Ерэй або Дыякан: (а) які пераходзіць з іншае Правас­лаўнае Царквы ў юрыс­дыкцыю БАПЦ, мае зла­жыць пісьмо­вую заяву й прысягу, адзначаную ў пара­графе 21 гэтага Статуту, і мусіць мець адпускное пась­ведчаньне ад ягонага Япіскапа; (б) які пе­раходзіць з аднае Япархіі БАПЦ у другую — толькі адпускное пасьведчаньне. Япіскап паведамляе ў Кансіс­торыю БАПЦ пра яго прыняцьце.
 
23. Калі Ярэй або Дыякан, які пераходзіць у юрыс­дык­цыю БАПЦ, і ня можа вы­казацца адпускным або высьвячаль­ным пасьведчаньнем, тады ён мае паклі­кацца на сьвед­чаньне двох сьвятароў БАПЦ, якія ве­даюць яго ня менш чым тры гады і паручаюцца за яго, што ён сапраўдны Ярэй або Дыякан. Усе прынятыя Ярэі ці Дыяканы маюць быць зацьверджаныя Радай БАПЦ.
 
24. Ярэй або Дыякан, адзначаны ў параграфах 22 і 23 гэтага Статуту, мае атры­маць ад Япіскапа БАПЦ пась­ведчаньне, што ён прыняты ў юрысдыкцыю БАПЦ; толькі тады ён лічыцца праўным сьвятаром БАПЦ.
 
25. Ярэй ня мае кіраўнічага права ў другой Па­рафіі бязь ведама й згоды Кіраўніка той Парафіі.
 
   
Е. Ярэй — Кіраўнік Парафіі (Настаяцель)
 
26. На чале парафіі стаіць Сьвятар — Кіраўнік Па­ра­фіі, прызначаны Кіраў­нічым Япіскапам, у юрыс­дык­цыі якога гэтая Парафія знаходзіцца. У Парафіі можа быць некалькі Ярэяў і Дыяканаў і ўсе яны прызна­чаюцца Кіраўнічым Япіс­капам ды падлягаюць Кіраўніку Парафіі. Кіраўнік Пара­фіі поўнасьцю пад­парадкаваны свайму Япіскапу і, апрача вы­кон­ваньня Багаслужбаў, стаецца духовым апякуном і дарад­чы­кам парафіянаў, настаўнікам Закону Божага; ён вядзе метрычныя запісы хросту, шлюбу й сьмерці парафіянаў, вядзе хроніку падзеяў у Парафіі. Усе сувязі Кіраўніка Парафіі з рэлі­гій­нымі ўстановамі або парафіямі іншых юрыс­дыкцыяў маюць праводзіцца толькі ў паразуменьні й за згодаю Кіраўнічага Япіскапа.
 
Ё. Дыякан
 
27. Дыякан падпарадкоўваецца свайму Кіраўні­ку Па­рафіі.
 
Ж. Іпадыякан
 
28. Кандыдата на Іпадыякана падае Кіраўнік Па­ра­фіі, а Япіскап высьвячае яго на Іпадыякана. Іпады­якан падлягае свайму Кіраўніку.
 
 
 
V. ДАВЕРАНЫЯ
 
29. Афармленьне куплі ці продажу нерухомай цар­коў­най маёмасьці, зямлі й бу­дынкаў, праводзяць даве­раныя, лікам ня менш як тры асобы, (калі больш як тры, лік да­вера­ных мае быць няпарны). Для афарм­леньня куплі маёма­сь­ці ў карыстаньне Кансіс­торыі — даве­раных вызначае Кансіс­торыя; у ка­рыс­таньне Япархіі — выбірае Епархіяльная Ўпра­ва; у карыстаньне Парафіі — выбірае Парафіяльная Рада. Яны могуць займаць іншыя пасады ў царкоўным жыцьці. Давераныя праводзяць куплю або продаж ад імя Кансіс­торыі, Япархіі або Парафіі, як адзначана ў параграфе 107 гэтага статуту.
 
VI. ПАРАФІЯНІН
 
30. Асобы праваслаўнага веравызнаньня, пачы­на­ю­чы з васямнаццацілетніх, могуць быць паўна­праў­нымі парафія­намі Парафіі БАПЦ, калі яны пад­па­рад­коў­ва­юцца духоўным уладам БАПЦ і выкон­ваюць абавязкі, наложаныя на іх Парафіяй. Асобы, маладзейшыя за 18-летніх, упісваюцца ў Парафію праз праўных парафіянаў — бацькоў ці апякуноў.
 
31. Улік парафіянаў вядзецца паводле нормы: (а) імя й прозьвішча, сямейны стан; (б) дата нара­джэньня, хросту й шлюбу; (в) дата прыняцьця ў Парафію; (г) дата сьмерці.
 
32. Кажны парафіянін павінен выконваць нас­тупнае: (а) наведваць Багаслужбы, трымацца пра­вілаў Посту, Споведзі й Сьв. Прычасьця; (б) працаваць для дабра Парафіі й выхоў­ваць сваіх дзяцей у праваслаўнай веры.  
 
33. Той, хто хоча быць парафіянінам, складае пісь­мовую заяву на рукі Кіраўніка Парафіі, і яна мае быць разгледжаная на чарговым паседжаньні Пара­фіяльнае Рады, але толькі ў прысутнасьці й згодзе Кіраўніка Парафіі, і запісана да пратаколу па­сед­жаньня. Нова­пры­няты парафіянін мае права гала­саваць на Пара­фіяльных Сходах з дня яго пры­няцьця, але выбраны на які-небудзь пасад у Парафіі ён можа быць толькі пасьля аднаго году ягонага належаньня да Парафіі. Гэтае вы­ма­ганьне можа быць адхілена галасаваньнем на Парафіяль­ным Пера­выбарным Схо­дзе бальшынёю пры­сут­ных паўна­праў­ных парафі­янаў. Парафіянін, які пе­райшоў з другой Парафіі БАПЦ і мае адпускную грамату ад Кіраўніка той Парафіі, мае права галасаваць і быць выбраным на пасаду ў новай парафіі з дня яго пры­няцьця, калі ён адказвае вымогам параграфаў 32 і 102 гэтага ста­туту. Нікому не дазваляецца быць адначасна пара­фіянінам у дзьвёх Парафіях БАПЦ.
 
 
А. Абавязкі Паўнапраўнага Парафіяніна
 
34. Паўнапраўны парафіянін: (а) ёсьць асоба пра­вас­лаўнага веравызнаньня як акрэсьлена ў параг­рафе 30 гэтага Статуту; (б) быў прыняты й належыць да Парафіі, параграфы 30 і 32 гэтага Статуту; (в) рэгулярна наведвае Багаслужбы, тры­маецца правілаў Споведзі й Сьв. Прычасьця, параграф 32 гэтага Статуту; (д) плаціць у Парафію складку й не залягае больш за год, параграф 102 гэтага Статуту; (е) выкон­вае царкоўныя абавязкі й падпарадкуецца ўладам БАПЦ.
 
 
Б. Правы Паўнапраўнага Парафіяніна
 
35. Кожны паўнапраўны парафіянін, акрэсьлены ў параграфе 34 гэтага Статуту, мае права: (а) гала­саваць на Парафіяльных Сходах, параграф 87 гэтага Статуту; (б) атры­маць упаўна­важаньне ад іншага паўнапраўнага парафіяніна; (в) атрымаць інфармацыі аб фінансавым стане Парафіі ад Парафіяльнай Рэві­зійнай Камісіі на працягу аднаго месяца; (г) атрымаць належную духовую й рэлігійную апеку правас­лаў­нае Царквы; (д) быць вы­браным: дэлегатам на Сабор БАПЦ, дэлегатам на Епархіяльны Сабор, сябрам Рады БАПЦ, сябрам Епархіяльнае Ўправы, сябрам адной з Рэвізійных Камісіяў у царкоўнай адміністрацыі.
 
36. Выключэньне парафіяніна з Парафіі право­дзіцца на па­седжаньні Парафіяльнае Рады, але толькі ў пры­сутнасьці й пры згодзе Кіраўніка Парафіі і яно можа стацца: за дзей­насьць, шкадлівую для парафіі, супраць­хрысьціянскія ўчынкі й не­пад­па­рад­ка­ваньне ўладам БАПЦ. Выключаны парафіянін мае права зьвяртацца да Кіраўнічага Япіскапа, які вырашае справу канчаткова.
 
 
VII. САБОР БАПЦ
 
37. Сабор БАПЦ — найвышэйшая ўлада БАПЦ і скліка­ец­ца раз у пярыяд ня болей, чым дзесяць гадоў. У выпадку патрэбы можа быць скліканы надзвычайны Сабор БАПЦ. Сабор права­моц­ны, калі ў ім удзельнічае больш за палавіну ўсіх Парафіяў БАПЦ і Япіскапаў БАПЦ.
 
38. Сабор БАПЦ мае наступны абсяг дзейнасьці: (а) вы­бары Першага Ярарха, Рады БАПЦ і Рэвізійнае Камісіі БАПЦ; (б) зацьверджаньне зьменаў і паправак да гэтага Статуту; (в) прыняцьце пастановаў у агульнацаркоўных справах БАПЦ.
 
39. Дэлегаты на Сабор БАПЦ: (а) усё сьвятарства БАПЦ апрача забароненых уладамі БАПЦ; (б) два дэлегаты ад кажнага Манастыра й ад кажнай Парафіі; (в) усе сябры Рады БАПЦ і Рэвізійнай Камісіі БАПЦ; (г) сябры Кансісторыі БАПЦ; (д) рэдактар афіцыйнага выдавецтва пры Кансісто­рыі; (е) дырэк­тары школаў пры Япархіях.
 
40. Кажная ўстанова — Рада БАПЦ, Рэвізійная Ка­місія, Манастыр, Парафія — мае выдаць сваім дэле­га­там на Сабор, за подпісам свайго Кіраўніка, пась­вед­чаньне не пазьней за чатыры тыдні перад датаю ад­крыцьця Сабору. У пасьвед­чаньні мае быць: імя, прозь­вішча й адрас дэлегата. Кожнаму дэлегату, незалежна ад яго становішча ў БАПЦ, належыць толькі адзін голас на Саборы. Дэлегат, які ня можа прысутнічаць на Са­боры, дае другому дэлегату сваё ўпаўна­важаньне галасаваць ад яго імя; адзін дэлегат можа мець толькі два ўпаўнаважаньні.
 
41. Арганізацыйную й падрыхтоўчую працу Са­бо­ру пра­во­дзіць Кансісторыя. За згодаю Першага Ярар­ха Рада БАПЦ вызначае дзень, час і месца Сабору. У паве­дамленьні пра Сабор мае быць пада­дзены парадак дня, і яно мае быць выслана ўсім Епархіяльным Упра­вам, Манастырам, Парафіям і Ўстановам БАПЦ не пазь­ней, як ча­тыры месяцы перад пачаткам Сабору або адзін месяц у выпадку Надзвычайнага Сабору. Парадак дня Сабору апра­цоўвае Рада БАПЦ.
 
42. Загадзьдзя, перад Саборам, Рада БАПЦ выз­на­чае Мандатную Камісію з трох асобаў — адзін сьвя­тар і два вернікі, якая на пачатку Сабору правярае пра­вамоцнасьць дэле­гатаў і дае справаздачу Стар­шыню Сабору БАПЦ. Прыбыўшы на Сабор, дэлегаты павін­ны запі­сацца ў Мандатнай Камісіі ды выказацца пасьвед­чаньнем.
 
43. Рада БАПЦ вызначае Рэзалюцыйную Камісію з трох дэлегатаў, якія прыйма­юць да перагляду ўсе пра­па­новы рэзалюцыяў перад тым, як яны маюць ісьці да раз­гляду на Сабор. Паседжаньні Рэзалю­цыйнай Камісіі павінны быць адчыненымі, каб асобы, якія падаюць прапановы, маглі абараняць іх.
 
44. Адчыняе й кіруе Саборам Першы Ярарх або выз­начаная праз яго асоба. У прэзідыюм Сабору выбіраюцца ня менш як чатыры асобы: духавенства й вернікі, і два пісары для запісу пратаколу. Пас­та­новы Сабору патрабуюць адабрэньня баль­шыні Япіскапаў, прысутных на Саборы, і могуць быць адхіленыя толькі тады, калі рашэньне парушае Царкоўныя Каноны.
 
45. Усе справы на Саборы вырашаюцца звы­чай­най баль­шы­нёй галасоў пры ад­крытым галаса­ваньні праз падыманьне рук; але на жаданьне двух ці больш дэле­гатаў галасаваньне мае быць тайным; у выпадку роў­нась­ці галасоў вырашае голас Стар­шыні Сабору.
 
46. Кандыдатаў на Першага Ярарха падае Сабор Япіскапаў, але калі Сабор Япіскапаў не вызначыў іх, то кандыдатаў на Першага Ярарха мае права прапанаваць кожны дэлегат, прысутны на Саборы БАПЦ. На час выбару Першага Ярарха БАПЦ, Стар­шы­нём на Саборы становіцца Старшыня Мандатнай Камісіі, і галасаваньне мае быць тайным. Каб быць выб­раным на Першага Ярарха, трэба атрымаць дзьве тра­ціны галасоў пра­ва­моцных дэлегатаў, прысутных на Са­бо­ры асабіста і праз ўпаўнаважаньні. Калі пры пер­шым гала­саваньні, пры трох ці больш кан­дыдатах, ніводзін зь іх не атрымае вымаганай баль­шыні, тады кандыдат з найменшым лікам галасоў адпа­дае й галасаваньне паўта­раецца. У выпадку, калі ніводзін з канды­датаў не атрымае вымаганай дзьве траціны гала­соў, тады справа йдзе на разгляд Сабору Япіскапаў, які й выбірае Першага Ярарха. Пасьля выбару Першага Ярарха, папя­рэдні Старшыня Сабору вяртаецца й далей вядзе Сабор.
 
 
VІІІ. САБОР ЯПІСКАПАЎ
 
47. Сабор Япіскапаў складаецца з усіх Япіскапаў БАПЦ і праводзіцца пад стар­шынствам Першага Я­рар­ха або вызна­чанага праз яго Япіскапа. У адсут­насьці Пер­шага Ярарха Сабор праводзіць, зь ведама яго, старэйшы па хіратоніі Япіскап.
 
48. Сабор правамоцны пры наяўнасьці ўсіх Япіс­капаў, апрача тых, якія не маглі прыбыць з уважлі­вых прычынаў. Пастановы на Саборы прыма­юцца ў згод­насьці бальшыні прысутных. Ніхто з прысутных на на­радзе не павінен устрымлівацца ад галаса­ваньня. Сакратар Сабору Япіскапаў — той самы сакратар Кансісторыі, бяз права голасу, калі ён не Япіскап.
 
49. Чарговыя нарады Сабору Япіскапаў адбыва­юцца два разы на год паводле ўсталяванага часу кано­намі. Нечар­говыя нарады Япіскапаў могуць склі­кацца паста­новамі самых Япіскапаў, альбо на загад Першага Ярарха, альбо на жаданьне аднаго ці больш Япіскапаў.
 
50. Да кожнай пастановы Сабору Япіскапаў ста­віц­ца нумар і дата, і яна падпіс­ваецца Сакратаром і Стар­шынём Сабору Япіскапаў. Пастановы ў справе пару­шэньня дагматаў веравызнаньня падпісваюцца ўсімі прысутнымі на Саборы Япіскапамі.
 
51. На Саборы Япіскапаў БАПЦ разглядаюцца нас­тупныя справы: (а) пытаньні навукі, веры, царкоўных праві­лаў, абрадаў і зацьверджаньне новых малітваў; (б) хіра­тоніі Япіскапаў; (в) зацьверджаньне перакладу ў беларускую мову Сьв. Пісьма, кніг для Багаслужбаў і сьпеваў, падручнікаў для навукі рэлігіі; (г) царкоўныя казаньні й навукі маралі; (д) падзел Япархіяў, выз­начэньне сталага Кіраўнічага Япіскапа на Япархію альбо тымчасовага адміністратара Япар­хіі; (е) зваль­неньне або перавод Епархіяльнага Япіска­па; (ё) узнагароды Сьвя­таром; (ж) прыймо Сьвятароў зь іншае Праваслаўнае Царквы; (з) выбар кандыдата на Першага Ярарха; (і) за­цьверджаньне правілаў для Манастыроў; (й) вызна­чэньне камісіі для правер­кі кандыдата на Япіскапа; (к) пытаньні сувязі з іншымі Правас­лаўнымі Цэр­квамі; (л) скаргі на Япіскапаў, пазбаў­леньне сьвятарскага сану або нанава ўстанаў­леньне іх у сане й правох.
 
 
ІХ. РАДА БАПЦ
 
52. Да Рады БАПЦ належаць усе Япіскапы БАПЦ. Апрача іх на Саборы выбіра­юцца на тэрмін ня больш, як дзесяць гадоў да сямі Сьвятароў (Ярэі й Дыяканы) і да васьмі вернікаў. Сяб­рамі Рады БАПЦ могуць быць толькі тыя асобы, якія праз тры гады былі й надалей астаюцца паўна­праўнымі парафіянамі Парафіяў БАПЦ. Духоў­ная асоба, пазбаў­леная сану або пад якой колечы заба­ронай свайго Архірэя, аўтаматычна выключаецца з Рады. У выпадку выбыцьця з Рады сябры ці адсут­насьці яго без уваж­лі­вых прычынаў на паседжаньні Рады БАПЦ праз два гады, што вядзе да выключэньня з Рады, Першы Ярарх, за згодаю Рады БАПЦ, вызначае новага сябру на звольненае месца.
 
53. Да абавязкаў Рады БАПЦ належаць: (а) наг­ляд за цар­коўнай адмініс­тра­цыяй, фінансамі Царк­вы, гас­падаркай агуль­най маёмасьці; (б) разгляд і за­цьвер­джань­не гадавога бю­джэту апрацаванага Кан­сісторыяй; (в) вы­даваньне па­т­рэб­ных кніжак, пад­ручнікаў і часопісаў; (г) канчатковая пас­та­нова ў справах куплі й продажу будынку й зямлі Япархіяй ці Парафіяй; (д) вызначэньне Кансісторыі з пяці асобаў — Япіскап, два Ярэі й два вернікі, але ня меней, як тры асобы спаміж сяброў Рады БАПЦ; (е) заць­вердж­аньне кандыдата на Япіскапа; (ё) разгляд акту Рэвіз­ійнай Камісіі БАПЦ; (ж) вызначэньне Статутовай Камісіі й камісіяў для па­лагоджваньня насьпелых спраў.
 
54. Старшыня Рады БАПЦ — Першы Ярарх — праз сакратара Кансісторыі склікае Раду на па­седж­аньні паводле свайго меркаваньня або на жа­даньне трох ці больш сяброў Рады. Паседжаньні Рады БАПЦ нармальна адбываюцца два разы на год або больш у выпадку патрэбы і правамоцныя, калі на іх прысут­нічае Першы Ярарх або старэйшы па хіратоніі Япіскап і звычайная бальшыня Радных. Усе справы на паседж­аньні вырашаюцца звычайнай бальшынёй галасоў пры­сутных. На жаданьне аднаго з прысутных галасаваньне мае быць тайным. Пратакол паседж­аньня падпісвае сакратар і старшыня паседжаньня. Радныя, якія з паважных прычынаў не прысутнічаюць на паседжаньні Рады БАПЦ, але ўдзельнічаюць у ім па сродках гукавой электроннай сувязі, могуць прагаласаваць па кожнай Пастанове Рады; у выпадку тайнага галасаваньня непрысутныя Радныя галасуюць такім чынам адкрыта.
 
 
Х. КАНСІСТОРЫЯ
 
55. Сябры Кансісторыі БАПЦ выбіраюцца, як адз­на­чана ў параграфе 53 пункце (д) гэтага Статуту. Стар­шынём Кансісторыі ёсьць Япіскап. Усе даку­манты, піса­ныя ў Кансісторыі, падпісваюць старшыня й сакратар Кансіс­то­рыі. Выдатковыя чэкі пад­піс­ваюць скарбнік і сакратар Кан­сісторыі або вызна­чаныя Ярэі Кансіс­торыі. На кожнае выдаткаваньне павінны быць апраў­дальныя дакуманты.
 
56. Да абавязкаў Кансісторыі БАПЦ належаць: (а) выка­наньне пастановаў Са­бору БАПЦ, Сабору Япіс­капаў і Рады БАПЦ; (б) цесная лучнасьць зь Япархіямі й Парафіямі; (в) арганізацыя збору ахвяраваньняў і ўкладаньне бюджэту БАПЦ; (г) вядзеньне дакладнага ўліку рухомае й нярухомае маёмасьці БАПЦ; (д) пісь­мовы ўлік сьвя­тароў БАПЦ; (е) абарона інта­рэсаў БАПЦ у выпадку патрэбы; (ё) купля ці продаж зямлі й будынкаў, калі на гэта маецца пастанова Рады БАПЦ.
 
 
ХІ. РЭВІЗІЙНАЯ КАМІСІЯ БАПЦ
 
57. Рэвізійная Камісія БАПЦ складаецца з трох асобаў: старшыні, ягонага намесь­ніка й сакратара, і трох заступ­нікаў, выбраных на Саборы БАПЦ на тэрмін да дзесяці гадоў. Сябры яе маюць адказваць вымогам, адзначаным у параграфах 32 і 102 гэтага ста­туту. У выпадку выбыць­ця сябры з Камісіі, Рада БАПЦ выз­начае новага сябру спаміж заступнікаў. Сябры й заступнікі іх ня могуць на­лежаць да Рады БАПЦ ані да Епархіяльнае Ўправы. Рэвізійная Камісія БАПЦ па­вінна ня менш як адзін раз на год правяраць дзей­насьць, касу, банкавае конта й кні­гаводзтва Кан­сісторыі, Епар­хіяльных Управаў і іншых царкоў­ных установаў, а таксама патрабаваць ад Парафіяльнай Камісіі праверкі ў Парафіі.
 
 
ХІІ. ЦАРКОЎНЫ СУД
 
58. Ані вернікі, ані Духавенства БАПЦ, маючы спрэчкі ў цар­коўна-грамадзкім жыцьці, не павінны зьвяртацца ў сьвец­кія суды для вырашэньня іхнае справы.
 
59. Усе спрэчныя справы ці скаргі падаюцца праз Кан­сіс­торыю БАПЦ у Раду БАПЦ дзеля ра­шэньня ці дадзе­ная справа заслугоўвае на разгляд Царкоўным Судом.
 
60. Калі будзе патрэба, Рада БАПЦ вызначае Цар­коў­ны Суд з трох вернікаў БАПЦ пад стар­шын­ствам Ярэя для раз­гляду судовых спраў, разводаў, скаргаў ці не­пара­зумень­няў у цар­коўна-грамадзкім жыцьці верні­каў. Сябры Царкоў­нага Су­да не па­вінны мець пасрэд­най ці беспасрэднай лучнасьці з разгля­данай справай, ані быць кроўна пасвое­нымі з заці­каў­ле­нымі ў гэтай спра­ве. Царкоўны Суд раз­глядае справу й вы­но­сіць пры­суд на аснове правілаў, пера­лічаных у параграфе 4‑м гэтага статуту. Ад прысуду засуджанаму прыслу­гоўвае права апяляцыі да Рады БАПЦ, пастанова якой ёсьць канчат­ковая. Увесь ход суда запісваецца ў пратакол і пера­даецца разам з усімі дакумантамі справы Сак­ра­тару Кансіс­торыі БАПЦ, які паведамляе Радзе БАПЦ і абодвум бакам пра прысуд.
 
61. Справа, у якой замешаны Япіскап, перш пада­ецца на раз­гляд да Сабору Япіскапаў БАПЦ. У выпадку, калі Сабор Япіс­капаў ня зможа вырашыць гэтай спра­вы, яна падаецца ў Раду БАПЦ для кан­чатковага вы­рашэньня. Калі ў судовай спра­ве заме­шаны Ярэй, тады справу разглядаюць Япіскап і двое Ярэяў.
 
62. Толькі Сабор Япіскапаў мае права накладаць наступ­ныя кары: (а) накладаць анафаму й адлучаць ад Царквы Сьвя­тароў і вернікаў; (б) пазбаўляць Сьвя­тароў сану, Мана­хаў і Манахінь Манаства, а Япіс­капаў – Епар­хіяльнага Пасаду.
 
63. Як той, хто падае ў суд, так і пазваны, мае пра­ва выставіць сьведкаў дзеля доваду свае праваты, а таксама наймаць адвакатаў на сваю абарону. На су­до­вай сесіі маюць прысутнічаць абодва бакі. Калі-б стала­ся, што адну гадзіну пасьля часу выз­начанага на пача­так сесіі, адсутнічае той, хто падаў скаргу або пазваны, тады суд адкладаецца ня больш як на месяц. Калі-б пры паўторным пакліканьні таксама адсут­нічаў той, хто падаў скаргу, тады справа анулюецца, а калі пазваны, тады ён прызнаецца вінным.
 
 
ХІІІ. ЯПАРХІЯ
 
64. БАПЦ дзеліцца на Япархіі. Межы Япархіяў выз­на­чае Рада БАПЦ. Усе Мана­стыры, апрача стаўра­пігі­яльных, якія знаходзяцца на тэрыторыі Япархіі, пад­ля­гаюць беспасярэдна Кіраўнічаму Япіскапу той-жа Япар­хіі. Усе Парафіі, Місіі, Ін­сты­туцыі ды іншыя рэлігійна-царкоўныя арганізацыі ў адмі­ністрацыйным парадку падлягаюць Епархіяльнай Управе. Галоўны сабор БАПЦ можа падлягаць беспасрэдна Першаму Ярарху (быць стаўрапігіянальным), калі на гэта будзе рашэньне Рады БАПЦ.
 
 
А. Епархіяльная Ўправа
 
65. Епархіяльная Ўправа, на чале з Кіраўнічым Япіс­ка­пам, кіруе Япархіяй згодна з правіламі, адзна­ча­нымі ў параг­ра­фе 4 гэтага статуту. Усе пастановы Сабо­ру БАПЦ, Рады БАПЦ ды распараджэньні Кан­сісторыі БАПЦ абавяз­ва­на выконваць Епархіяльная Ўправа. Епархіяльная Ўправа кіруе спра­вамі ад­мініс­тра­цыйнымі, асьветнымі й місійнымі, гаспадар­чы­мі й фінансавымі ў Япархіі. Епархіяльная Ўправа скла­даецца з пя­ці асобаў: Япіскап й чатыры асобы, выб­раныя на Епархіяль­ным Саборы (два Сьвятары й два вернікі), а так­сама выбі­раюцца два Сьвя­тары й два вернікі як заступнікі. Епар­хіяльная Ўпра­ва выбі­раецца на пяць гадоў і лік сяброў яе, у меру патрэбы, мо­жа быць павялічаны. Калі-б адзін з сяброў Епархіяльнай Ўправы выбыў перад тэрмінам, тады на звольненае месца Кіраўнічы Япіскап вызначае новага сябру спаміж заступнікаў да канца кадэнцыі.
 
66. Сакратаром Епархіяльнай Ўправы мае быць Сьвятар. Ён наглядае за спраў­насьцяй канцылярыі й падпісвае ўсе паведамленьні й лісты, што выходзяць з кан­цылярыі Ўправы.
 
67. Усе справы ў Епархіяльнай Управе выра­ша­юц­ца звычайнай бальшынёй галасоў. Паседжаньне права­моц­нае, калі на ім прысутнічае Кіраўнічы Япіскап або ўпаўнаважаны праз яго заступнік, і тры сябры Епар­хіяльнай Управы. Усе справы ў юрыс­дык­цыі Япархіі, што не даюцца залагодзіць на месцы, перадаюцца да выра­шэньня ў Кансісторыю БАПЦ.
 
 
Б. Епархіяльны Сабор
 
68. Епархіяльны Сабор склікаецца раз у пяць га­доў, а ў выпадку патрэбы ён можа склікацца ў іншы час, не пару­шаючы пяцігадовую чарговасьць. Дэле­гаты на Сабор: усё Сьвятарства Япархіі; сябры Епар­хіяльнай Управы; па два дэлегаты ад кажнай Парафіі; па адным дэлегаце ад Місіі й Інстытуцыі пры Япархіі. Манастыры прадстаўляюць: Ігу­мен/Ігуменя й адзін дэлегат Ма­нах/Манахіня ад кажнай поўнай ці пачатай трыццаткі Манахаў.
 
69. На падставе пастановы Епархіяльнай Упра­вы Кіраў­ні­чы Япіскап паведамляе Манастыры, Інсты­туцыі, Парафіі й Місіі пра Сабор, не пазьней за тры месяцы перад вызначанай датай Сабору. У паведам­леньні мае быць сказаны дзень, час і месца ды па­радак нарадаў. Сьпіс дэлегатаў на Епархіяльны Сабор ад Парафіяў і Інстытуцыяў пад­пісваюць — Кіраўнічы Ярэй і Старшы­ня Парафіі ці Кіраўнік Установы і пера­сылаюць у Епар­хіяльную Ўправу не пазьней за месяц перад вызначанай датай Сабору. Перад пачаткам Сабору ўсе дэлегаты маюць запісац­ца ў сакратара Епархіяльнай Управы, які правярае праўнасьць дэлегатаў паводле сьпісу.
 
70. На Епархіяльным Саборы разглядаюцца й вы­но­сяц­ца пастановы ў наступных справах: (а) выбар Епар­хіяльнай Управы; (б) адміністрацыйных, гаспа­дар­чых, фінан­савых, місійных і асьветных справах Япархіі; (в) пры патрэбе — выбар кандыдата на Япіскапа.
 
71. Епархіяльны Сабор правамоцны, калі на ім прад­стаў­лены дзьве траціны Парафіяў Япархіі. Стар­шыня Сабору — Кіраўнічы Япіскап або вызна­чаная праз яго духоў­ная асо­ба. Усе пастановы Сабору вырашаюцца звычайнай баль­шы­нёй галасоў прысут­ных дэлегатаў і ўпаўнаважаньняў. Паста­но­вы, пад­пісаныя Кіраўнічым Япіс­капам, неадкладна перада­юцца ў Кансісторыю БАПЦ. Епархіяльны Сабор ня мае права прыймаць па­ста­новы, якія пярэчылі-б параграфу 4 гэтага Статуту. Пастановы выхаду Япар­хіі з юрысдыкцыі БАПЦ неза­конныя, а Кіраўнічы Япіскап, калі ён згодны з гэтымі пастановамі, пазбаўляецца кіраўніцтва Япархіяй.
 
   
ХІV. ПАРАФІЯ
 
72. Парафія ёсьць асноўная складовая адзінка Япар­хіі. Фор­ма назову й загалоўка на афіцыйных лістох Парафіі павінны быць:
 
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
Парафія Сьвятога (Імя) у (места)
 
73. Парафія, дзеля зьдзейсьненьня мэтаў адзна­ча­ных у па­раграфе 6 гэтага Ста­туту, будуе ці купляе храм, будуе або купляе будынкі й зямлю для царкоўна-рэ­лігійных мэтаў; да­гля­дае царкоўную маё­масьць, утры­моўвае сьвятарства Пара­фіі й царкоўны хор; арганізуе Брацтва, Сястрынства, гурткі мо­ладзі ці іншыя зьяд­наньні дзеля навучаньня Закону Божага ды аховы бела­рускіх праваслаўных традыцыяў; дбае пра ма­та­р’­яльныя сродкі Парафіі праз ладжаньне канцэртаў, дак­ла­даў, зьбіраньне ахвя­раў і іншае; арганізуе й дагля­дае парафіяльную школу і ў патрэбе, па маг­чымасьці, памагае бедным і нядужым парафіянам.
 
74. Новая Парафія БАПЦ адчыняецца на прось­бу ня менш як дзесяці вернікаў якой-небудзь мясцо­васьці пры ўмове, што гэтая Парафія мае маг­чымасьці на разь­віцьцё. Пры ад­чы­неньні новае ці пераходнае Парафіі з іншай правас­лаўнай Царквы ў юрысдыкцыю БАПЦ, мае быць прынятая пастанова Парафіяльнага Сходу дадзе­най Парафіі, што яна дабраахвотна ўваходзіць пад юрыс­дыкцыю БАПЦ і падпарад­коўваецца ўсім правілам гэтага Статуту. Арыгінал такога пратаколу, падпі­санага ўсёй Пара­фіяльнай Радай, мае трым­ацца ў архіве Кан­сісторыі БАПЦ. На яго аснове праводзіцца прыняцьце новае Парафіі ў юрысдыкцыю БАПЦ.
 
75. Уся рухомая й нерухомая маёмасьць і ўвесь інвентар, куплены ці ахвя­раваны праз каго-колечы, банка­выя фонды ці касы, што знаходзяцца ў карыстаньні пад уладай і кі­раў­ніцтвам Парафіі, усё гэта бясспрэчная ўлас­насьць Пара­фіі.
 
76. Калі-б Кіраўнік Парафіі або сябры Парафі­яль­нае Ра­ды ці Парафіяльнае Рэві­зійнае Камісіі, пась­ля выбару іх на па­сады, не прызналі над сабой улады Кіраўнічага Япіскапа, у юрысдыкцыі якога гэтая Пара­фія знаходзіцца, тады яны аўта­матычна пазбаў­ляюцца пасады, на якую яны былі па­стаў­леныя або выбраныя, а Кіраўнічы Япіскап вызначае часовыя кіраўнічыя ўста­но­вы Парафіі. Тымчасовая Парафі­яль­ная Рада, у часе вызначаным Кіраўнічым Япіс­капам, не пазьней як за шэсьць месяцаў, мае склікаць Пара­фіяльны Сход і пра­весьці новыя выбары Пара­фіяльнае Рады й Пара­фіяль­нае Рэвізійнае Камісіі. Паз­баў­леныя сваёй пасады былы Старшыня або сяб­ры Парафіяльнае Рады маюць права апя­ля­цыі да Рады БАПЦ. Рада БАПЦ, дзеючы праз свай­го сакра­тара, мусіць адказаць на апяляцыю на працягу трох месяцаў.
 
77. У выпадку, калі-б бальшыня сяброў або ўся Па­ра­фі­яль­ная Рада адмовілася выконваць свае функ­цыі й падалася да дымісіі, тады Кіраўнік Парафіі, з ведама Кі­раў­нічага Япіс­ка­па, вызначае тымчасовую Парафіяль­ную Раду пад сваім стар­шынст­вам. Выбары новае Пара­фі­яльнае Рады ма­юць ад­быц­ца не пазьней, як праз тры месяцы ад даты вызначэньня тымчасовай Пара­фіяльнай Рады. Сябры Парафіяльнай Рады, якія падаліся да дымісіі, маюць перадаць Кіраўніку Пара­фіі ўсе афіцыйныя спра­вы, кнігі, грошы й даку­ман­ты, якія нале­жаць Парафіі. У выпадку непа­разу­меньня паміж Кіраў­ніком Парафіі й Парафіяльнай Радай, спра­ву вырашае Кіраўнічы Япіскап Япархіі.
 
А. Кіраўніцтва Парафіі
 
78. Парафіяльная Рада выбіраецца на Парафі­яль­ным Схо­дзе на два гады ў скла­дзе: старшыня, заступнік старшыні, сак­ратар, скарбнік, стараста й заступнік ста­расты, але ня меней, як тры асобы, ды ўвахо­дзіць сьвятарства Пара­фіі з правам голасу. Пры патрэбе лік сяб­роў Парафі­яльнае Рады можа быць павялічаны. Падзел па­садаў у Парафіяльнай Радзе адбываецца на пер­шым пасед­ж­ань­ні Пара­фі­яль­най Рады пасьля выбараў. Пара­фі­яльная Рада, у згодзе й супра­цоўніцтве з Кіраўнічым Парафіі, вядзе ад­мініс­тра­цыйна-гаспадарчыя справы, арганізуе жыцьцё па­ра­фіі згодна з гэтым статутам і пастановамі сходаў пара­фіі. У выпадку хваробы Кі­раў­нічага Парафіі, Пара­фі­яльная Рада выплачвае яму грашовую аплату згодна з умовай на працягу трох месяцаў.
 
79. Старшыня ў паразуменьні й згодзе зь Ярэям-Кіраў­ні­ком кіруе ўсёй дзейнась­цяй Парафіяльнай Рады. Заступнік стар­шыні выконвае гэтую функцыю ў часе ад­сут­насьці старшыні.
 
80. Сакратар афармляе ўсе справы Парафіі, вядзе ка­рэс­пандэнцыю з вышэй­шымі ўладамі й пара­фіянамі, пера­хоў­вае ўсе атрыманыя лісты й копіі высланых ліс­тоў, вядзе кні­гу карэспандэнцыі, піша пратаколы пасед­ж­аньняў Пара­фі­яль­най Рады. У вы­пад­ку адсутнасьці Сак­ратара Стар­шы­ня паклікае аднаго з радных для напісаньня пратаколу паседж­аньня.
 
81. Скарбнік зьбірае парафіяльныя складкі й ахвя­ры на Царкву, сочыць за пры­быткамі й выдат­камі ў Парафіі, афарм­ляе кнігаводзтва й падае грашо­вую спра­ваз­дачу на кожнае паседжаньне Парафі­яльнае Рады.
 
82. Стараста трымае парадак і чысьціню ў хра­ме, дбае пра дапамогу на Бага­службах і пра своечасовае забясьпе­чань­не ўсім патрэбным для Бага­службаў. Зас­тупнік Старасты дапамагае Старасьце й заступае яго ў выпадку патрэбы.
 
   
Паседжаньні Парафіяльнае Рады
 
83. Паседжаньні Парафіяльнае Рады склікае Стар­шыня ў паразуменьні з Кіраў­ніком Парафіі пажа­дана раз у месяц, але не радзей як раз на два месяцы. Нара­ды правамоцныя, калі на паседжаньні прысу­тнічае Кіраўнік Парафіі, Старшы­ня або ягоны зас­тупнік і іншыя сябры, але ня меней як палова сябраў Парафіяльнае Рады. Усе пастановы Пара­фі­яльнае Рады запісваюцца да прата­колу, які падпіс­ваюць Старшыня, Сакратар і Кіраўнік Парафіі. Усе пытаньні на паседжаньні вырашаюцца звычай­най баль­шынёй галасоў. У выпадку роўнасьці галасоў за й супраць, голас Кіраў­ніка Парафіі вырашае.
 
Парафіяльная Рэвізійная Камісія
 
84. На агульным Парафіяльным Сходзе выбі­раецца на два гады Парафіяльная Рэвізійная Камісія ў складзе Старшы­ні, Сакратара й сябры (і два зас­тупнікі). Камісія правярае гас­падараньне цар­коўнай маёмасьцяй, грашо­вы разьлік, кнігаводзтва і ўсю дзей­насьць Парафіяльнае Рады; право­дзіць кантроль у меру патрэбы, але не радзей як раз на год і аба­вязкова перад Сходам Парафіі. Камісія право­дзіць рэвізію з уласнае ініцы­ятывы, на жаданьне Рэвізійнай Камісіі БАПЦ, на жаданьне Кіраўнічага Япіскапа Япархіі, на пісь­мовае жаданьне трох ці больш паўнапраўных сяброў Парафіі або Кіраўніка Парафіі.
 
85. 3 кожнае рэвізіі Парафіяльная Рэвізійная Ка­місія складае адмысловы акт, падпісаны ўсімі сяб­рамі Камісіі, але ня менш як двума. Адна копія акту перадаецца ў Кан­сісторыю БАПЦ, другая Кіраў­нічаму Япіскапу, трэцяя Кіраўніку Парафіі, а чаць­вертая ў Парафіяльную Раду. Акт рэвізіі чы­таецца на звычайным Сходзе Парафіі пасьля справаздачы сяброў Парафі­яльнае Рады.
 
 
Сябры Парафіяльнае Рады й Парафіяльнае Рэвізійнае Камісіі
 
86. Сябрамі Парафіяльнае Рады й Парафіяльнае Рэві­зій­нае Камісіі выбіраюцца асобы, якія ёсьць паў­на­праўнымі сябрамі Парафіі, як адзначана ў пара­графе 34 гэтага Стату­ту. У выпадку сьмерці, адмовы ці зваль­неньня сябры з Рады або Камісіі, на зволь­ненае месца, Парафіяльная Рада за згодаю Кіраўніка, вызначае нова­га сябру да канца кадэнцыі. Адыхо­дзячы, сябра мусіць перадаць Кіраўніку Парафіі ўсе пара­фіяльныя дакуман­ты, грошы ды іншыя рэчы, што нале­жаць да Парафіі ці Царквы, якія былі пад ягоным наглядам.
 
 
Б. Парафіяльны Сход
 
87. Парафіяльная Рада, у поўнай згодзе з Кіраў­ніком Парафіі, склікае Пара­фіяльны Сход паводле сьпісу парафіянаў, паўнапраўных да ўдзелу на Пара­фіяльным Сходзе. Гэтая сьпіс мае быць вывешаны на парафі­яльнай дошцы абвестак за чатырнаццаць дзён перад Сходам. Права голасу і ўдзелу на Парафіяльным Сходзе маюць парафіяне, якія аплацілі пара­фі­яль­ныя складкі й ня маюць запазычанасьці больш за год да сходу і падпарадкоўваюц­ца вымогам, адзначаным ў пара­графах 30, 33, 34 і 102 гэтага статуту.
 
88. Пасьля Малітвы, прачытанай Кіраўніком Па­ра­фіі, Пара­фіяльны Сход адчыняе Старшыня Парафі­яль­нае Рады. Пара­фіяльная Рэ­візійная Камісія правя­рае права­моцнасьць галасоў прысутных згодна сьпісу, адзна­чанага ў параграфе 87 гэтага статуту. Па ўста­наў­леньні паўнапраўнасьці Сходу пра­водзяцца выба­ры Старшыні Сходу, Заступніка Старшыні Сходу й Сакратара Сходу ды перадаецца ім кіраўніцтва Схо­дам. Парафіяльны Сход паўнапраўны пры наяўнасьці пала­віны (50%) паўнапраўных парафіянаў прысутных асабіста або праз упаўнаважаньні. Непрысутны паўнапраўны парафіянін можа даць сваё ўпаўна­важаньне, якое мусіць быць пісанае, іншаму паўнапраўнаму парафіяніну галаса­ваць ад яго імя. Ня больш як два ўпаўнаважаньні можа мець адна й тая самая асоба; на кожны голас павінна быць асоб­нае ўпаўна­важаньне. Усе пытаньні на Парафіяльным Сходзе вы­рашаюцца звычайнай бальшынёй галасоў. Галаса­ваньне праводзіцца праз пады­маньне рук, але на жаданьне двох або больш паўнапраўных парафіянаў яно мае быць тайным.
 
89. Не пазьней як два тыдні да Сходу Сакратар Пара­фі­я­льнае Рады паведамляе пісьмова ўсім пара­фіянам пра Пара­фі­яльны Сход, падаючы час, дзень і месца ды парадак нара­даў Сходу. У тым самым часе ён мае вывесіць копію гэтага па­ве­дамленьня на дошцы аб­вестак і на відным месцы ў бу­дын­ку, у якім гэты Сход мае адбыцца. Сьвятар мае прачытаць гэтае паведам­леньне ў канцы Багаслужбаў, пачынаючы за два тыдні перад датай Сходу. У выпадку, калі-б Парафіяльная Рада адмовілася склікаць Парафіяльны Сход, тады гэты Сход склікае парафіяльная Рэві­зій­ная Камісія ў паразу­меньні з Кіраўніком. Калі кіраў­ніком ёсьць Япіскап, тады ён сам можа склікаць гэты сход паводле свайго меркаваньня.
 
90. Звычайны Гадавы Парафіяльны Сход склі­каец­ца, як правіла, у месяцы лютым кожнага году й на ім разглядаюцца надзённыя справы Парафіі і, калі прыпа­даюць, праводзяцца выбары Кіраўніцтва Парафіі.
 
91. Пры недастатковым ліку паўнапраўных па­ра­фі­янаў на Сходзе, як адзначана ў параграфе 88 гэтага Статуту, Парафіяльная Рада, у паразуменьні з Кіраўні­ком Парафіі, вызначае новую дату Сходу, які павінен адбыцца не раней за дваццаць і не пазьней за шэсьць­дзесят дзён ад дня не-адбытага Сходу. Парадак нарадаў адкладзе­нага Парафі­яльнага Сходу той самы, што й на неадбытым Сходзе.
 
92. Надзвычайны Парафіяльны Сход склікаецца ў вы­пад­ку неадкладнай патрэбы: на жаданьне Кіраўніка Пара­фіі, парафіяльнай Рэвізійнай Камісіі, Кіраўнічага Япіскапа або на заяву, падпісаную ня менш шасьцю паўнапраўнымі парафія­намі. Надзвычайны Сход мае прыняць пастанову ў тых справах, дзеля якіх гэты Сход быў скліканы. Усе заявы падаюцца Кіраўніку й Парафі­яльнай Радзе з вызначэньнем мэты, дзеля якой Сход мае быць скліканы.
 
93. Усе пастановы Парафіяльнага Сходу ўпіс­ваюц­ца да пратаколу за подпісам Кіраўніка Парафіі, Стар­шыні й Сакра­тара Сходу. Планы рэканструкцыі і новага будаўніцтва Парафіяльных аб’ектаў павінны быць прадстаўлены на зацьвярджэньне Парафіяльнаму Сходу і Кіраўнічаму Япіскапу. Не пазьней за месяц пасьля Сходу, копія прата­колу мае быць перасланая на заць­вер­д­жаньне Кіраўнічаму Япіскапу, у юрыс­дыкцыі якога гэтая Парафія знаходзіцца. Нова­абраная Парафіяль­ная Рада й Парафіяльная Рэві­зійная Камісія ды ўсе пастановы Сходу лічацца важнымі й аба-вязковымі пасьля зацьверджаньня іх Кіраўнічым Япіскапам.
 
 
ХV. МАНАСТЫР
 
94. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царк­ва, на пад­ставе царкоўных правілаў, можа за­сноўваць мужчынскія й жаночыя Манастыры, якія маюць свае правілы манаскага жыць­ця, зацьвер­джанага Саборам Япіс­капаў БАПЦ. Усе Ман-ас­тыры, што знаходзяцца ў межах Япархіі, падлягаюць бес­па­с­рэдна ўладзе Кіраў­ні­чага Япіскапа Япархіі. Кіраў­нічы Япіс­кап прызначае ў Манастыр Архіман­дрыта ці Ігумена. Пры Ма­на­с­тырох могуць існаваць, з дазволу дзяржаўных уладаў, роз­ныя прадпры­емствы і ўста­новы, годныя манаскаму жыць­цю.
 
95. Манастыр можа падлягаць беспасрэдна ўла­дзе Пер­ша­га Ярарха БАПЦ, але на гэта мае быць пастанова Сабору Япіскапаў, тады ён завецца стаў­рапігіяльным манастыром.
 
 
ХVІ. БРАЦТВЫ й СЯСТРЫНСТВЫ
 
96. Пры Парафіях могуць засноўвацца Брацтвы й Сяс­трынствы, з мэтай большага ажыўленьня рэлі­гійнага й асьвет­нага жыцьця, утрыманьня ў адпа­ведным стане храму, супрацоўніцтва ў арганізацыі ўрачыстых Бага­службаў і дзеля дабрачыннасьці. Рэгуляміны Брацтва й Сястрынства заць­вярджае Кіраўнічы Япіскап.
 
 
ХVІІ. МІСІІ
 
97. Для пашырэньня праваслаўнай веры й аба­роны пра­вас­лаўных вернікаў ад ілжывых навукаў, арганізу­юц­ца місіянерскія гурткі зь Ярэям на чале, якія пра­цуюць на аснове правілаў, выпрацаваных Саборам Япіскапаў БАПЦ. Кожны місіянер мае быць паўна­праўным вернікам БАПЦ, як адзна­ча­на ў параграфе 87 гэтага статуту.
 
 
ХVІІІ. ПРАДСТАЎНІЦТВЫ
 
98. У мясцох, аддаленых ад асяродка парафіі, мо­гуць існа­ваць прадстаўніцтвы, дзе жыве тры ці больш сем'яў паўнапраўных парафіянаў. Яны выбіра­юць спа­між сябе аднаго прадстаўніка, які трымае сталую луч­насьць з Кіраў­ніком Парафіі й з Пара­фіяльнай Радай. Усе сябры Прадстаў­ніцтва маюць аднолькавыя правы й абавязкі як іншыя Парафіяне. Пры прадстаўніцтве можа быць прыпісная капліца, як адзначана ў пара­графе 106 гэтага статуту.
 
 
ХІХ. ШКОЛЫ
 
99. Пры Япархіях БАПЦ можна адчыняць вы­шэй­шыя шко­лы й курсы для пад­рыхтоўкі кандыдатаў на сьвятароў і рэгентаў хораў, а пры Парафіях — ня­дзель­ныя школы. Таксама могуць існаваць і іншыя асьвет­ныя ўстановы. Рэгулямін для епархіяльнай шко­лы апрацоўвае й зацьвярджае Рада БАПЦ. У фінан­савых справах школа пры Япархіі пад­па­радкаваная Епархіяль­най Управе. Рэгулямін і праг­раму для ня­дзельных шко­лаў зацьвярджае Парафі­яльная Рада, а нас­таў­нікі адка­зываюць за арга­нізацыю й навучаньне ў школе. Фінан­са­ваньне ня­дзельных школаў ёсьць аба­вязкам Парафі­яльнае Рады.
 
 
ХХ. АПЕКА
 
100. Калі на гэта ёсьць магчымасьць, БАПЦ можа мець касу забясьпечаньня, якой кіруе Кан­сісторыя. Удзель­нікамі касы могуць быць: усё сьвя­тарства й ста­лыя працаўнікі пры ўстановах БАПЦ. Каса забясь­печань­ня выплачвае пеньсіі па старасьці або па выслузе, ці з прычыны цяжкой хва­робы. Пры Япар­хіях могуць існаваць касы дапа­могі для вернікаў БАПЦ — удовам, сіротам, зацяжна хворым ці студэнтам. Касай пры Япархіі кіруе Епархіяльная Ўправа. Правілы касаў выпра­цоўвае Рада БАПЦ.
 
 
ХХІ. ЦАРКОЎНЫЯ ПРЫБЫТКІ
 
101. Царкоўныя прыбыткі складаюцца з наступ­нага: з ахвяраў, аплаты за трэбы, выручак з імпрэзаў і прадпры­емстваў пры манастырох; парафіяльных скла­дак, тале­рачных збораў, продажу сьвечак, абра­зоў, крыжыкаў і кніжак ды часопісаў; асабо­вага падатку, які йдзе на патрэбы Кансіс­торыі; Рада БАПЦ можа вызначыць якую іншую формулу для фінансаваньня Кансісторыі.
 
102. Кожны парафіянін, хто дасягнуў васямнац­цаці гадоў жыцьця, абавязаны плаціць у Парафію складку, вызначаную Парафіяльным Сходам. На іх­ную просьбу, ад парафіяльных складак могуць быць звольненыя ўдовы з малалетнімі дзяцьмі да 18-ці гадоў, студэнты й нядужыя.
 
   
ХХІІ. ЦАРКОЎНАЯ МАЁМАСЬЦЬ
 
103. Уся рухомая й нерухомая маёмасьць, як: хра­мы, капліцы, будынкі, мо­гільнікі і ўвесь інвянтар — куплены ці ахвяраваны праз каго-колечы, фонды банка­вага конта ці касы, што знаходзяцца ў карыстаньні пад уладай і кіраўніцт­вам Місіяў, Манастыроў, Япархіяў і Кансісторыі, якія належаць да юрысдыкцыі БАПЦ — усё гэта бясспрэчная ўласнасьць Беларускае Аўтаке­фальнае Праваслаўнае Царквы.
 
104. Уся рухомая й нерухомая маёмасьць, як: хра­мы, ка­п­ліцы, будынкі, могільнікі і ўвесь інвянтар — куплены ці ахвя­раваны праз каго-колечы, фонды банка­вага конта ці касы, што знаходзяцца ў ка­рыстаньні пад уладай і кіраўніцт­вам Парафіяў, якія належаць да юрыс­дыкцыі БАПЦ — усё бясспрэчная ўласнасьць Парафіяў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
 
105. Усе ўстановы, як: Місіі, Парафіі, Манас­тыры, Япар­хіі й Інстытуцыі пры Япархіях маюць, што кожныя тры гады ўкладаць сьпісы царкоўнай маёмасьці і копіі сьпісу пера­сылаць у Кансісторыю, дзе яны будуць захоўвацца.
 
106. Будова новага Храму ў Парафіі мае пра­во­дзіц­ца пад наглядам будаўнічага камітэту, выбранага на Парафіяль­ным Сходзе, і з дазволам Кіраўнічага Япіска­па і Кансісторыі БАПЦ.
 
 
ХХІІІ. ДАКУМАНТЫ
 
107. Усе дакуманты на куплю або продаж зямлі ці бу­дын­каў, робленыя Місіямі, Парафіямі, Манас­тырамі ці Япархіямі, маюць быць юрыдычна аформ­леныя давера­нымі, адзначанымі ў параграфе 29 гэтага Статуту.
 
108. Усе акты дагавору Місіі ці Парафіі з іншымі аргані­зацыямі маюць быць дак­ладна ў згодзе з паста­новамі Парафіяльнай Рады або Сходу Парафіі ды зацьвер­джаныя Кіраўнічым Япіскапам.
 
109. Усе акты дагавору Манастыра ці Епар­хі­яльнай Управы з іншымі аргані­зацыямі ці адзінкамі маюць быць дакладна ў згодзе з пастановамі Епархі­яльнай Упра­вы ды зацьверджаныя Радай БАПЦ.
 
110. Усе акты дагавору Кансісторыі БАПЦ з іншы­мі аргані­зацыямі ці адзінкамі маюць быць дакладна ў згодзе з пастановамі Рады БАПЦ.
 
111. Усе арыгіналы дакумантаў, робленыя ўста­но­вамі, адзначанымі ў параграфах 107, 108 і 109 гэтага Статуту, маюць перахоўвацца на мясцох, а копіі перасылаюцца ў Кансісторыю БАПЦ.
 
112. Архіў БАПЦ, уключна Япархіяў, Манастыроў і Парафіяў, перахоўваецца ў Кан­сісторыі БАПЦ.
 
 
ХХІV. ПЯЧАТКІ
 
113. Кансісторыя мае сваю круглую пячатку. У першым крузе навонкі напісаны ўрадавай мовай краіны надпіс, раўназначны зьместу ў беларускай мове: «БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА», які напісаны ў другім крузе. У сярэдзіне пячаткі зьмешчаны Ефрасіньнінскі Крыж; над Крыжам ува ўра­давай мове, а пад Крыжам у беларускай мове — «Кансісторыя». Гэтую пячатку перахоўвае Япіскап — Старшыня Кансісторыі, і толькі ён мае права ўжываць яе.
 
114. Пячаткі Япархіі й Парафіі такія самыя, як і Кансіс­торыі, толькі замест слова «Кансісторыя» трэ­ба напісаць «(тэрыторыя) Япархія» для Япархіі, і «Парафія Сьв. (імя) у (места)» для Парафіі. Епар­хіяльную пячатку перахоўвае й мае права ўжываць яе Кіраўнічы Япіскап. Парафіяльную пячатку перахоўвае й мае права ўжываць Кіраўнік Парафіі.
 
 
ХХV. ЗЬМЕНЫ Й ПАПРАЎКІ СТАТУТУ
 
115. Зьмяніць або паправіць гэты статут мае права толькі Сабор БАПЦ. Прапанову зьмены нека­торых пра­вілаў гэтага статуту можа падаць Сабор Япіскапаў, Рада БАПЦ ці Епархіяльная Ўправа. Усе прапановы зьмены ці папраўкі гэтага статуту пада­юцца Радзе БАПЦ праз Кансісторыю.
 
116. Рада БАПЦ паклікае да жыцьця Статутовую Камі­сію з трох асобаў, адзін Япіскап і двох сьвецкіх знаўцаў цар­коўнага права, дзеля разгляду паданых пра­па­новаў і выпра­ца­ваньня праекту Статута, які мае быць зацьверджаны праз Раду БАПЦ й толькі тады ён падаец­ца Сабору БАПЦ на заць­вер­джаньне.
 
 
ХХVІ. ЛІКВІДАЦЫЯ
 
117. Ліквідацыя Манастыра, Парафіі ці Місіі можа адбыцца толькі за згодай і ўказаньнем Кансіс­торыі. У выпадку неабходнасьці ліквідацыі іх або пераносе іх у іншую, не БАПЦ, юрысдыкцыю ўся маёмасьць неру­хомая — зямля, храмы й будынкі з усім абсталяваньнем, і рухомая маёмасьць — увесь інвэнтар, кнігі, дакуманты й архіў, і банкавае конта й грошы-гатоўка, – усё , што знаходзілася да гэтага часу пад уладай гэ­тых установаў — Манастыра, Парафіі й Місіі — аўтаматычна перахо­дзяць пад уладу Кансіс­торыі як уласнасьць БАПЦ.
 
118. 3 хвілінай прыняцьця на агульным сходзе на­меру ліквідацыі Парафіі ці пастановы пра лікві­дацыю Манастыра або Місіі, або пры пераходзе іх у іншую, не БАПЦ юрыс­дыкцыю, сказаная маё­масьць аўтаматычна пераходзіць пад кантроль Кансісторыі БАПЦ. Ува ўста­новах, якіх гэта даты­чыць, ніякая асоба ані інстытуцыя ня маюць права рабіць ніякіх даку­мантаў куплі або продажу зямлі, храму ці іншага будынку, ані іншай царкоўнай маёмасьці, ані рабіць дагавору з іншымі аргані­зацыямі, згуртавань­нямі, фір­мамі і ўстанова­мі, ані прадаваць або забіраць што-небудзь з царкоўнай маёмасьці да свайго ці каго іншага дому, ані аддаваць яе якой іншай асобе. Кожны, хто парушыць гэтае пра­віла, ёсьць адказны перад законам.
 
119. Калі-б здарылася, што Беларуская Аўтаке­фаль­ная Праваслаўная Царква засталася безь Япіс­капаў, то яна стано­віцца Асірацелай Царквою. У гэ­тым выпад­ку кіраўніцтва БАПЦ перабірае Рада БАПЦ на чале зь сьвятаром, найстарэй­шым векам або най­больш уздоль­неным да адмініс­траваньня. Гэткае кіра­ўніцтва ёсьць часовай кіраўнічай установай БАПЦ да скліканьня Надзвычайнага Сабору БАПЦ. Над­звы­чайны Сабор Асірацелай БАПЦ мае быць скліканы на працягу шасьці месяцаў ад даты асірочаньня.
 
 
ХХVІІ. СІЛА СТАТУТУ
 
120. У асноўным гэты статут быў прыняты на Са­бо­ры Беларускае Аўтакефальнае Пра­васлаўнае Царквы дня 28-га траўня 1972-га году ў храме Сьв. Жыровіцкае Божае Маці ў Гайлянд Парку, Нью Джэрзі, ЗША, і ўвайшоў у сілу з хвілінай яго подпісу дня першага студзеня тысяча дзевяцьсот семдзясят шостага году. Папраўкі/зьмены да статуту былі прынятыя на саборы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы дня 30-га жніўня 2003-га году ў храме Сьв. Жыровіцкае Божае Маці ў Гайлянд Парку, Нью Джэрзі, ЗША. Апошнія зьмены й папраўкі статуту былі прынятыя на Саборы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаў­нае Царквы дня 21-га ліпеня 2012-га году ў храме катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью Ёрк, ЗША і новы статут, паводле пастановы гэтага ж Сабору БАПЦ, увайшоў у сілу ад моманту прыняцьця зьменаў і паправак Статуту БАПЦ.
 
 
З днём уваходу ў сілу гэтага Статуту, адзінага для ўсяе Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, усе дасюлешнія мясцовыя статуты Япархіяў, Парафіяў ды іншыя трацяць сілу, калі яны пярэчаць гэтаму Статуту.
 
   
 
Падпісалі:
 
 
 
Сяргей Трыгубовіч ............................. Сакратар Сабору БАПЦ
   
†Архіяпіскап Сьвятаслаў .................. Старшыня Сабору БАПЦ
 
 
 
Пячатка Ўладыкі Сьвятаслава.
ĉ
Belarusian Church,
Jul 31, 2012, 5:00 PM
Comments