Рэзалюцыя, прынятая на з’езьдзе прадстаўнікоў ярархіі, духавенства і вернікаў БАПЦ з Амерыканскае, Ангельскае і Францускае зонаў Нямеччыны, скліканы Беларускім Царкоўным Камітэтам у г. Рэгэнсбургу 22 красавіка/ 5 траўня 1946 г. Мы, праваслаўныя беларусы, прадстаўнікі ўсёй беларускай эміграцыі з Заходняй Нямеччыны, на агульным Беларускім Праваслаўным з’езьдзе з дня 5 траўня 1946 г., просім наш Беларускі Япіскапат, які знаходзіцца на эміграцыі ў Тырсгайме (Баварыя), каб наш Беларускі Япіскапат захаваў усю тую поўню арганізацыйнай сваёй самастойнасьці, зь якой Ён прыбыў з Бацькаўшчыны, ня ўліваючыся ані ў якой форме ў “Расейскую Зарубежную Царкву”, якая поўнасьцю нэгуе нашы імкненьні да беларускай нацыянальнай самастойнасьці, просім, захоўваючы чыстым дагматычна-кананічны бок нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы, увайсьці ў маліцьвеннае абшчэньне з іншымі самастойнымі цэрквамі, як адміністрацыйна самастойная адзінка. [Подпісы] протаіерэй Мікалай Лапіцкі Д-р М. Шчорс – старшыня з’езду В.Кендыш – ад амерыканскай зоны Х.Ільляшэвіч – ад ангельскай зоны Д-р В.Войтанка – ад францускай зоны Т.Шыбут – сакратар з’езду [Архіў БАПЦ] Гэты дакумент друкаваўся: - І.Касяк, З гісторыі Праваслаўнай Царквы Беларускага Народу, БЦР, Нью Ёрк, ЗША, 1956 г. |