Прывітаньне Прэзідэнта ЗША з 1000-годдзем Хрысьціянства ў Беларусі (1987 г.) / The greeting of the President of the USA with Millennium of Christianity in Belarus (1987)


Прывітаньне Беларускаму Народу, на Чужыне і на Бацькаўшчыне, ад спадара Рональда Рэйгана, Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, выдадзенае 19 траўня 1987 г. з нагоды 1000-годдзя Хрысьціянства ў Беларусі (988-1988 г.г.) і ў сувязі з пачаткам сьвяткаваньня гэтага юбілею Беларускай дыяспарай вясной 1987 г.

         [Пераклад на беларускую мову:]




БЕЛЫ ДОМ 

Вашынгтон 

19 траўня 1987 г. 


Самыя цёплыя прывітаньні ўсім, хто адзначае тысячагоддзе Хрысьціянства ў Беларусі.

Сёньня дзень урачыстага гонару беларусаў ува ўсім сьвеце. Амаль сем дзесяцігоддзяў таму, народ Беларусі абвясьціў Беларускую Рэспубліку незалежнай дзяржавай. Іх узрушэньне пасьля здабыцьця незалежнасьці было непрацяглым, таму што савецкая тыранія неўзабаве скасавала сьветлыя надзеі на волю й самавызначэньне. Але гэтая ісьціна застаецца: дух Беларускага народа непераможаны, нягледзячы на гады прыгнёту.

Я жадаю ў гэты раз пацьвердзіць сваю салідарнасьць зь Беларускім народам у яго цяперашніх няпростых абставінах, а таксама паяднацца зь імі, у іхняй нязьменнай надзеі на будучыню.

Будзем маліцца, каб у адзін цудоўны дзень у бліжэйшы час, з Божай дапамогай, вялікі цяжар савецкага прыгнёту быў зьняты зь іх, і што яны таксама змогуць далучыцца да вас у сьвяткаваньні.

Хай Госпад дабраслаўляе вас.


[Подпіс:] Рональд Рэйган.



[Архіў БАПЦ]



Comments